Вы тут

Адны дома...


У мі­ну­лым го­дзе на Мін­шчы­не ўпер­шы­ню змен­шы­ла­ся коль­касць за­гі­ну­лых у па­жа­рах. У 2012-м ад­бы­ло­ся 1429 тра­ге­дый, якія за­бра­лі жыц­ці 227 гра­ма­дзян. Ле­тась за­рэ­гіст­ра­ва­на 1406 па­жа­раў, дзе за­гі­ну­лі 182 ча­ла­ве­кі. На дум­ку спе­цы­я­ліс­таў, на па­ляп­шэн­не сі­ту­а­цыі ў знач­най сту­пе­ні паў­плы­ва­ла асна­шчэн­не жы­лых па­мяш­кан­няў па­жар­ны­мі апа­вя­шчаль­ні­ка­мі.

Ле­тась, дзя­ку­ю­чы сіг­на­лу, які па­сту­піў на дыс­пет­чар­скі пульт, уда­ло­ся вы­ра­та­ваць 13 ча­ла­век. А з 2005-га, ка­лі па­ча­лі ўста­наў­лі­ваць аў­та­ма­ты­ку, свое­ча­со­вую да­па­мо­гу атры­ма­лі 132 па­цяр­пе­лыя. Акра­мя та­го, раз­ві­ва­ец­ца і ўдас­ка­наль­ва­ец­ца тэх­ніч­ная ба­за вы­ра­та­валь­ні­каў. У вы­ні­ку яны мо­гуць апе­ра­тыў­на пры­быць на мес­ца зда­рэн­ня. За мі­ну­лы год ка­ля 140 ча­ла­век, у тым лі­ку 12 дзя­цей, лі­та­раль­на вы­хап­ле­ны з по­лы­мя дзя­ку­ю­чы свое­ча­со­вым і зла­джа­ным дзе­ян­ням вы­ра­та­валь­ні­каў.

Пра гэ­та па­ве­да­міў на­чаль­нік Мінск­ага аб­лас­но­га ўпраў­лен­ня Мі­ніс­тэр­ства па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях Мак­сім Шыш­ка­наў на па­ся­джэн­ні абл­вы­кан­ка­ма, дзе было пра­ана­лі­за­ва­на вы­ка­нан­не ме­ра­пры­ем­стваў па па­пя­рэ­джан­ні па­жа­раў і гі­бе­лі ад іх лю­дзей. Асаб­лі­вую за­кла­по­ча­насць вы­ка­за­лі пры­сут­ныя тым, што ле­тась у цэнт­раль­ным рэ­гі­ё­не ах­вя­ра­мі агню ста­лі 8 не­паў­на­лет­ніх.

У вёс­цы Ам­лын­цы Ня­свіж­ска­га ра­ё­на за­гі­ну­лі ма­ці і трое дзя­цей. Сяль­ча­не, пе­да­го­гі не маг­лі ска­заць пра гэ­тую сям'ю ні­чо­га дрэн­на­га. У свой час ма­лыя ра­зам з баць­ка­мі на­ват удзель­ні­ча­лі ў ра­ён­ным кон­кур­се шмат­дзет­ных сем'­яў.

У Пу­ха­віц­кім ра­ё­не баць­кі па­кі­ну­лі без на­гля­ду сы­ноў 3 і 5 га­доў, а са­мі пай­шлі на пра­цу. Праз дзве га­дзі­ны ма­ці вяр­ну­ла­ся да­до­му, як­раз у той час, як у до­ме па­чаў­ся па­жар. Жан­чы­не ўда­ло­ся вы­нес­ці з по­лы­мя хлоп­чы­каў. Ня­гле­дзя­чы на ўсе на­ма­ган­ні ме­ды­каў, ма­лод­ша­га не ўда­ло­ся вы­ра­та­ваць. Пры гэ­тым вы­свет­лі­ла­ся, што ма­лыя за­ста­ва­лі­ся до­ма ад­ны рэ­гу­ляр­на.

У Ма­ла­дзе­чан­скім ра­ё­не ма­ці стра­ці­ла дзі­ця ме­на­ві­та з-за пра­цы: жан­чы­на пра­ца­ва­ла за­гад­чы­цай фер­мы. Хлоп­чы­ка, які хва­рэў, да­гля­даў ай­чым. Па сло­вах муж­чы­ны, ён ад­лу­чыў­ся ў кра­му лі­та­раль­на на га­дзі­ну. За гэ­ты час і зда­ры­ла­ся тра­ге­дыя: дзі­ця не змаг­ло вы­брац­ца на ву­лі­цу, па­коль­кі ся­дзе­ла пад зам­ком.

Па­вод­ле ста­тыс­ты­кі, най­больш час­тая пры­чы­на па­жа­раў — гуль­ня дзя­цей з не­бяс­печ­ны­мі прад­ме­та­мі (за­паль­ніч­ка­мі, за­пал­ка­мі). Як пра­ві­ла, ах­вя­ра­мі ста­но­вяц­ца ма­лыя 5-6 га­доў. Гэ­та най­больш ры­зы­коў­ны ўзрост, ка­лі дзе­ці не мо­гуць асэн­са­ваць на­ступ­стваў, час­цей за ўсё па­ло­ха­юц­ца і імк­нуц­ца сха­вац­ца пад лож­кам, ста­лом, дзе іх цяж­ка знай­сці...

Да­дам, дзе­ці, якія за­гі­ну­лі ў аг­ні на Мін­шчы­не, прак­тыч­на ўсе з сель­скай мяс­цо­вас­ці. Як лі­чаць спе­цы­я­ліс­ты, пры­чы­на тра­ге­дыі — у не­да­хо­пе дзі­ця­чых сад­коў у вёс­ках. Баць­кі вы­му­ша­ны па­кі­даць дзя­цей до­ма. У воб­лас­ці пры­ма­юць ме­ры для вы­праў­лен­ня сі­ту­а­цыі. На ба­зе ўста­ноў аду­ка­цыі ўжо ство­ра­на 12 груп з круг­ла­су­тач­ным зна­хо­джан­нем дзя­цей. У перс­пек­ты­ве та­кія гру­пы з'я­вяц­ца ва ўсіх ра­ё­нах Мін­шчы­ны. Ад­кры­ва­юц­ца гру­пы ка­рот­ка­ча­со­ва­га зна­хо­джан­ня — ад 2 да 7 га­дзін.

Су­пра­цоў­ні­кі аб­лас­но­га ўпраў­лен­ня па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях су­мес­на з пе­да­го­га­мі, мі­лі­цы­яй пра­вод­зяць пра­фі­лак­тыч­ную ра­бо­ту з дзець­мі і іх баць­ка­мі. Для вы­ха­ван­цаў ма­лод­ша­га ўзрос­ту ме­ры па­жар­най бяс­пе­кі да­вод­зяц­ца з дапамогай раз­на­стай­ных гуль­няў. У кра­мах і сек­цы­ях, дзе пра­да­юц­ца дзі­ця­чыя та­ва­ры, раз­ме­шча­ны па­мят­кі, стэн­ды з ін­фар­ма­цы­яй, якая па­пя­рэдж­вае аб не­да­пу­шчаль­нас­ці па­кі­даць не­паў­на­лет­ніх без на­гля­ду. Акра­мя та­го, аб­сле­да­ва­ны су­праць­па­жар­ны стан жыл­ля ма­ла­за­бяс­пе­ча­ных, шмат­дзет­ных, не­ўлад­ка­ва­ных сем'­яў. У вы­ні­ку ў 1057 да­мах і ква­тэ­рах ад­ра­ман­та­ва­на пяч­ное ацяп­лен­не, у 1190 — элект­ра­пра­вод­ка, у 5115 уста­ноў­ле­ны аў­та­ном­ныя па­жар­ныя апа­вя­шчаль­ні­кі. Рэй­ды да­па­маг­лі да­дат­ко­ва вы­явіць 1551 факт не­за­ха­ван­ня бяс­печ­на­га пра­жы­ван­ня і вы­ха­ван­ня дзя­цей. Як вы­нік, 34 да­рос­лыя па­збаў­ле­ны баць­коў­скіх пра­воў, 149 дзя­цей зме­шча­ны ў са­цы­яль­на-пе­да­га­гіч­ныя цэнт­ры, 619 не­паў­на­лет­ніх знаходзяцца ў са­цы­яль­на не­бяс­печ­ным ста­но­ві­шчы.

— Так, на Мін­шчы­не ня­ма­ла ро­біц­ца па пра­фі­лак­ты­цы па­жа­раў і гі­бе­лі на іх лю­дзей. Але план ме­ра­пры­ем­стваў па­ві­нен быць больш дак­лад­ным, а кант­роль за вы­ка­нан­нем — піль­ны і якас­ны, — ад­зна­чы­лі пры­сут­ныя. — Аба­вя­зак баць­коў — на­ву­чыць дзя­цей пра­ві­лам па­во­дзін пад­час не­бяс­пе­кі (як па­кі­нуць па­мяш­кан­не, ку­ды тэ­ле­фа­на­ваць).

Ну­мар вы­клі­ку эк­стран­ных служ­баў — «112». Сю­ды мож­на звяр­тац­ца ў вы­пад­ку ўзнік­нен­ня над­звы­чай­ных сі­ту­а­цый ці ін­шых зда­рэн­няў. Дыс­пет­чар ад­рас­уе сіг­на­лы ў не­аб­ход­ныя служ­бы («102», «103», «104») і ава­рый­на­га рэ­ага­ван­ня.

За не­вы­ка­нан­не аба­вяз­каў па вы­ха­ван­ні дзя­цей пра­ду­гле­джа­ны штраф, але толь­кі ў вы­пад­ку здзяйс­нен­ня не­паў­на­лет­нім ней­ка­га су­праць­праў­на­га ўчын­ку. Тым не менш, ка­лі з вы­ха­ван­цам зда­ры­ла­ся ня­шчас­це і на­ват гі­бель з пры­чы­ны не­да­гля­ду баць­коў, іх не па­ка­ра­юць. У Кры­мі­наль­ным ко­дэк­се пра­ду­гле­джа­ны арышт ці аб­ме­жа­ван­не во­лі на тэр­мін да двух га­доў за па­кі­дан­не ў не­бяс­пе­цы. Але зноў жа пры­цяг­нуць па ім да ад­каз­нас­ці да­рос­лых, на­ват ка­лі дзі­ця за­гі­ну­ла ў па­жа­ры, не­маг­чы­ма.

Тац­ця­на ЛА­ЗОЎ­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».