Вы тут

Малюю — значыць жыву!


У ся­рэд­няй шко­ле № 14 г. На­ва­по­лац­ка прай­шла пер­шая вы­става кар­цін вы­пуск­ні­цы мас­тац­кай шко­лы імя І. Ф. Хруц­ка­га Воль­гі Краў­чан­кі. Там бы­лі прад­стаў­ле­ны дзе­вяць леп­шых кар­цін, на­ма­ля­ва­ных дзяў­чы­най на пра­ця­гу пя­ці га­доў на­ву­чан­ня ў мас­тац­кай шко­ле. На гэ­тым не­вя­лі­кім, але знач­ным для Воль­гі ме­ра­пры­ем­стве пры­сут­ні­ча­лі яе баць­кі, на­стаў­ні­кі і леп­шыя сяб­ры. У ад­рас ма­ла­до­га аў­та­ра цу­доў­ных кар­цін бы­ло ска­за­на шмат цёп­лых слоў.

30-6]

Без­умоў­на, Бог на­дзя­ліў гэ­тую свет­лую дзяў­чын­ку та­лен­там. Яшчэ ў дзі­ця­чым са­дку Во­леч­ка з ра­дас­цю вы­кон­ва­ла прось­бы вы­ха­вальнікаў і ства­ра­ла ня­прос­тыя для дзі­ця­ці ма­люн­кі. Ма­ля­ва­ла, да­рэ­чы, не горш за са­міх вы­ха­вальнікаў.

Па па­тра­ба­ван­ні пер­шай на­стаў­ні­цы Лю­бо­ві Іва­наў­ны Дуд­ні­чэн­кі ў 11 га­доў Вольга па­да­ла да­ку­мен­ты ў мас­тац­кую шко­лу і па­спя­хо­ва зда­ла эк­за­ме­ны. Вы­клад­чы­кі ад­гу­ка­юц­ца аб Воль­зе як аб ста­ран­най і мэ­та­на­кі­ра­ва­най ву­ча­ні­цы. Дзяў­чы­на — ува­саб­лен­не сва­ёй дып­лом­най пра­цы, ляль­кі «Анёл-на­тхняль­нік», за якую яна, да­рэ­чы, атры­ма­ла 10 ба­лаў. Гэ­тая ляль­ка ме­сяц це­шы­ла во­чы на­вед­валь­ні­каў вы­ста­вач­най за­лы га­рад­ской біб­лі­я­тэ­кі імя У. У. Ма­я­коў­ска­га. «Мой дып­лом­ны пра­ект быў вель­мі кар­пат­лі­вым, — пры­зна­ец­ца Воль­га, — я вель­мі ста­ра­ла­ся, бо ра­зу­ме­ла, што гэ­та — вы­нік усёй пра­цы за час на­ву­чан­ня ў мас­тац­кай шко­ле».

Воль­га — не толь­кі та­ле­на­ві­тая мас­тач­ка, але яшчэ і доб­рая ву­ча­ні­ца. Гэ­та над­звы­чай та­ле­на­ві­ты і твор­чы ча­ла­век. Яна ці­ка­віц­ца на­цы­я­наль­най куль­ту­рай і бе­ла­рус­кай мо­вай. Дзяў­чы­на чуй­ная да паэ­тыч­на­га сло­ва і воб­ра­заў, лю­біць на­вед­ваць тэ­атр і роз­ныя вы­ста­вы ў му­зе­ях. Яна ста­ран­ная, ад­каз­ная, доб­ра­зыч­лі­вая. Воль­гу па­ва­жа­юць і лю­бяць ад­на­клас­ні­кі і на­стаў­ні­кі-прад­мет­ні­кі, — ка­жа клас­ны кі­раў­нік Іры­на Ахме­даў­на Мят­люк. — Яшчэ яна заў­сё­ды вы­кон­вае ўсе твор­чыя за­дан­ні ў шко­ле, а на пе­ра­пын­ках не губ­ляе ча­су дар­ма: ма­люе парт­рэ­ты ад­на­клас­ні­каў».

У лет­ні час, ка­лі ня­ма за­ня­ткаў у шко­ле, Вольга зай­ма­ец­ца спор­там. Кож­ны ве­чар яна вы­хо­дзіць на пя­ці­кі­ла­мет­ро­выя пра­беж­кі. А ка­лі на­двор'е не спры­яе, за­мя­няе бег спар­тыў­най хадзь­бой. «Кож­ны ча­ла­век па­ві­нен пры­свя­чаць част­ку свай­го ча­су спор­ту. Я ўжо даў­но ад­мо­ві­ла­ся ад гра­мад­ска­га транс­пар­ту і амаль заў­сё­ды пе­ра­соў­ва­ю­ся пеш­шу. Лі­чу, што хадзь­ба ка­рыс­ная для зда­роўя і фі­гу­ры». Ка­лі вы­па­дае воль­ны дзя­нёк, Воль­га ад­праў­ля­ец­ца на трэ­ні­роў­ку па ва­лей­бо­ле.

Та­кой раз­на­стай­най паў­ста­ла пе­рад на­мі Воль­га Краў­чан­ка. Гэ­тая ра­зум­ная, твор­чая, спа­гад­лі­вая, спар­тыў­ная і па­зі­тыў­ная дзяў­чына мо­жа па­слу­жыць вы­дат­ным пры­кла­дам для мно­гіх, хто яшчэ не знай­шоў сваё мес­ца ў жыц­ці, не за­ўва­жыў у са­бе пры­род­ныя та­лен­ты. Вольга раз­ві­вае ўсе свае здоль­нас­ці і на­вы­кі і не спы­ня­ец­ца на да­сяг­ну­тым. «Дас­ка­на­лас­ці ня­ма мя­жы», — лі­чыць яна і жы­ве ак­тыў­на і на­сы­ча­на.

Сваю бу­ду­чую пра­фе­сію Воль­га хо­ча звя­заць з мас­тац­твам. Вы­ра­шы­ла ву­чыц­ца на ды­зай­не­ра. Нам за­ста­ец­ца па­жа­даць гэ­тай та­ле­на­ві­тай дзяў­чын­е твор­ча­га на­тхнен­ня, па­спя­хо­ва­га па­ступ­лен­ня і шмат но­вых аса­біс­тых вы­стаў, якія бу­дуць за­ўва­жа­ны мас­тац­кі­мі кры­ты­ка­мі.

Лі­за­ве­та Май­ся­ё­нак, ву­ча­ні­ца 11 кла­са ся­рэд­няй шко­лы № 14 г. На­ва­по­лац­ка.

Пра аў­та­ра

Лі­за­ве­це 16 га­доў. Га­во­ра­чы пра ся­бе, дзяў­чы­на бы­ла не шматслоўнай. Але, з ін­ша­га бо­ку, у не­каль­кіх фра­зах па­ве­да­мі­ла шмат ці­ка­вай ін­фар­ма­цыі. Па­слу­ха­ем?

— Да 9 кла­са зай­ма­ла­ся тан­ца­мі, му­зы­кай і саль­фе­джыа. Ужо даў­но пры­трым­лі­ва­ю­ся пра­ві­лаў зда­ро­ва­га ла­ду жыц­ця, — рас­па­вя­ла Лі­за­ве­та. — Я вель­мі люб­лю спорт. Зай­ма­ю­ся лёг­кай ат­ле­ты­кай, ра­ней зай­ма­ла­ся ва­лей­бо­лам. Цяпер вы­сту­паю за школь­ную ка­ман­ду па бас­кет­бо­ле. Я вя­лі­кая «фа­нат­ка» фут­бо­ла. У воль­ны час люб­лю па­чы­таць. Ча­сам пі­шу вер­шы. Па жыц­ці я — ап­ты­міст.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.