Вы тут

Кожнаму члену — лічыльнік?


Вы чу­лі, што ня­даў­на ляп­нуў лі­дар ЛДПР Жы­ры­ноў­скі? О, вы шмат стра­ці­лі, ка­лі пра­пус­ці­лі чар­го­вы перл гэ­та­га «сы­на юрыс­та». Дык вось, ні мно­га, ні ма­ла Ула­дзі­мір Воль­фа­віч за­явіў аб увя­дзен­ні нар­ма­ты­ваў для... па­ла­во­га жыц­ця чле­наў пар­тыі. Вось так! Жы­ры­ноў­скі за­па­тра­ба­ваў (!) ад ад­на­пар­тый­цаў зай­мац­ца сек­сам не час­цей, чым адзін раз у квар­тал. І каб ні­я­кіх там, ра­зу­ме­еш, зры­ваў! Гэ­та вам не ко­ліш­няе баль­ша­віц­кае, што ўзнік­ла на за­ран­ку но­вай ула­ды — пра кам­са­мол­ку, якая не па­він­на ад­маў­ляць кам­са­моль­цу! Якія там воль­нас­ці? Нар­ма­тыў, чле­ны (пар­тыі, вя­до­ма), да­ве­дзе­ны, будзь­це лас­ка­выя пры­трым­лі­вац­ца. Зда­ро­вы лад жыц­ця ўклю­чае ў ся­бе ў тым лі­ку і ўстры­ман­не ад па­ла­вых праз­мер­нас­цяў — пар­тыя ў асо­бе пра­ва­ды­ра дрэн­на­га не па­жа­дае.

30-4

Як са­мы са­праўд­ны шо­у­мен, Ула­дзі­мір Воль­фа­віч цу­доў­на ве­дае за­ко­ны жан­ру, та­му не за­быў­ся тут жа пры­клас­ці аб­грун­та­ван­не да свай­го па­лы­мя­на­га спі­ча. Па­вод­ле яго слоў, пад уплы­вам пар­наг­ра­фіі і роз­ных ін­шых фры­воль­ных філь­маў у ма­ла­до­га па­ка­лен­ня вы­пра­цоў­ва­ец­ца нор­ма: чым больш — тым лепш. А трэ­ба, да­во­дзіў лі­дар ЛДПР, каб бы­ло інакш: чым ра­дзей — тым лепш! І тое толь­кі та­ды, ка­лі ёсць уза­ем­ная сім­па­тыя. Ну, з апош­нім дак­лад­на не па­спра­ча­еш­ся: гэ­та, ма­быць, адзі­ныя ра­зум­ныя сло­вы Ула­дзі­мі­ра Воль­фа­ві­ча з уся­го яго ка­рон­на­га вы­ступ­лен­ня. Ха­ця, вя­до­ма, і тут мож­на за­да­цца пы­тан­нем: ка­лі з не­жа­на­ты­мі ад­на­пар­тый­ца­мі ўсё ў гэ­тым кан­тэкс­це зра­зу­ме­ла, дык як быць з ты­мі, хто ўжо ў шлю­бе? Уя­ві­це, на­ды­шоў час «па­га­шэн­ня» су­жэнц­ка­га доў­гу згод­на з да­ве­дзе­ны­мі нар­ма­ты­ва­мі, а муж і ка­жа сва­ёй жон­цы: «Ве­да­еш, не­як не хо­чац­ца: сім­па­тыя прай­шла...» Воль­фа­ві­чу, ві­даць даў­ней­шае вы­ступ­лен­не са­ты­ры­ка За­до­рна­ва на во­чы па­тра­пі­ла — пра рэ­струк­ту­ры­за­цыю су­жэнц­ка­га доў­гу. Хто не па­мя­тае, на­га­даю. Пры­хо­дзіць вель­мі стом­ле­ны муж да­до­му, гар­тае на­тат­нік і ста­віць у ім «пту­шач­ку» са сло­ва­мі: «Доўг пе­рад бан­кам па­га­ша­ны». У гэ­ты мо­мант жон­ка яму ка­жа: «Я та­бе здра­дзі­ла». Муж­чы­на, не мя­ня­ю­чы вы­ра­зу тва­ру, ста­віць яшчэ ад­ну «пту­шач­ку»: «І су­жэнц­кі доўг — так­са­ма».

Што да­ты­чыц­ца пра­гля­ду роз­ных там філь­маў, дык ёсць да­сле­да­ван­ні, што ад праз­мер­най коль­кас­ці пар­наг­ра­фіі і муж­чы­ны, і жан­чы­ны страч­ва­юць ці­ка­васць да су­праць­лег­ла­га по­лу, бо з ця­гам ча­су па­тра­бу­ец­ца больш вы­со­кі ўзро­вень сты­му­ля­цыі, каб да­сяг­нуць та­го ж уз­роў­ню ўзбу­джэн­ня. Ча­ла­век, які по­бач у лож­ку, для гэ­та­га ўжо не па­ды­хо­дзіць. Да­рэ­чы, ка­рыс­та­ю­чы­ся вы­пад­кам, рас­ка­жу пра па­чу­тае ад ўра­ча-сек­со­ла­га (ці­ха-ці­ха, я на ін­тэр­в'ю ха­дзіў!): «Зрэд­ку «вя­сё­лыя кар­цін­кі» мож­на і па­гля­дзець, каб, як той ка­заў, «агень­чык пад­тры­маць».

...Ці­ка­ва, а як лі­дар ЛДПР збі­ра­ец­ца кант­ра­ля­ваць сва­іх па­плеч­ні­каў? Зро­біць стаў­ку на пар­тый­нае сум­лен­не? Ці кож­на­му чле­ну раз­дасць па ад­мыс­ло­вым лі­чыль­ні­ку? Ну, кштал­ту яко­га элект­рон­на­га бран­за­ле­ці­ка са­мі ве­да­е­це ку­ды... Зноў жа, не па­ду­май­це ча­го дрэн­на­га. Ні­я­кай там та­бе бла­кі­роў­кі ў вы­пад­ку па­ру­шэн­ня пар­тый­най дыс­цып­лі­ны. Сі­ту­а­цыі ж роз­ныя бы­ва­юць. За­бу­дзец­ца ча­ла­век... На­прык­лад, як у чар­го­вым анек­до­це. Вый­шла ма­ла­дая дзяў­чы­на за ста­ро­га, але вель­мі ба­га­та­га ча­ла­ве­ка. У спа­дзя­ван­ні, што тур­ба­ваць па па­ла­вым пы­тан­ні ён яе бу­дзе не вель­мі час­та. І вось пер­шая шлюб­ная ноч. У спаль­ню да на­ва­спе­ча­най жон­кі сту­ка­ец­ца су­жэ­нец. Ну, што ра­біць? Праз якую га­дзі­ну сі­ту­а­цыя паў­та­ра­ец­ца. У ма­ла­дой ня­ма вый­сця... Яшчэ праз га­дзі­ну ўсё ідзе на­ноў, по­тым яшчэ раз. І так усю ноч. Пад ра­ні­цу ма­ла­дзі­ца не вы­трым­лі­вае: «Дык мы ж толь­кі што зай­ма­лі­ся сек­сам!». Муж здзіў­ле­на пе­ра­пыт­вае: «Што, праў­да? У мя­не ж скле­роз!»

Ка­лі Жы­ры­ноў­скі ўсё ж ува­со­біць у жыц­цё свае пла­ны, ду­ма­ец­ца, бу­дзе спра­вяд­лі­вым, ка­лі яго ад­на­пар­тый­цы бу­дуць па­пя­рэдж­ваць прад­стаў­ніц пры­го­жа­га по­лу пры зна­ём­стве. Маў­ляў, пра­шу мець на ўва­зе: пра­ва­дыр ска­заў, што стан­дарт — раз у квар­тал, зна­чыць, тры-ча­ты­ры ра­зы на год, не больш. А што? Мы ж, ка­лі зна­ё­мім­ся з про­ці­лег­лым по­лам, імк­нём­ся па­даць ся­бе ў леп­шым све­це, фак­тыч­на рэ­кла­му­ем ся­бе. А ўтой­ван­не та­кой важ­най ін­фар­ма­цыі, як лі­міт на секс, мож­на пры­раў­на­ваць да па­ру­шэн­ня пра­воў спа­жыў­цоў у част­цы пра­да­стаў­лен­ня ня­поў­най ці не­дак­лад­най ін­фар­ма­цыі аб па­слу­гах, ня­хай са­бе і ін­тым­на­га ха­рак­та­ру. А тое ж што мо­жа атры­мац­ца? Пад­ма­не, на­прык­лад, ня­доб­ра­сум­лен­ны член ЛДПР якую да­вер­лі­вую асо­бу, а по­тым бу­дзе як у чар­го­вым анек­до­це. Жан­чы­на пы­та­ец­ца ў сяб­роў­кі: «Ты што больш за ўсё лю­біш?» — «Но­вы год». — «А секс?» — «Но­вы год час­цей бы­вае...»

У ад­каз на за­мах Жы­ры­ноў­ска­га на ад­ну з «ра­дас­цяў жыц­ця» ін­фар­ма­цый­ныя кры­ні­цы пры­вя­лі вы­ні­кі да­сле­да­ван­няў, пра­ве­дзе­ных кам­па­ні­яй Durex (спа­дзя­ю­ся, ні­ко­му не трэ­ба на­гад­ваць, што яна вы­пус­кае?) у 2008 го­дзе. Дык вось, Ра­сія ўва­хо­дзіць у трой­ку буй­ных кра­ін, жы­ха­ры якіх най­больш час­та зай­ма­юц­ца сек­сам: у ся­рэд­нім, гэ­та ад­бы­ва­ец­ца 143 ра­зы на год. Пры­клад­на 80 пра­цэн­таў ра­сі­ян ус­ту­па­юць у па­ла­вую су­вязь не ра­дзей, чым раз на ты­дзень. Вы­хо­дзіць, боль­шасць вы­кон­вае «нар­ма­тыў ад Жы­ры­ноў­ска­га» за ме­сяц. І што по­тым яшчэ амаль год за­га­да­е­це ра­біць? Ду­ма­ец­ца, і ў нас, як у бра­тэр­ска­га на­ро­да, сі­ту­а­цыя пры­клад­на та­кая ж. Ды і ма­ра­зы ў Бе­ла­ру­сі цяпер ледзь­ве не сі­бір­скія! А та­му «сын юрыс­та» на­ват не па­ду­маў, на што ён за­мах­нуў­ся. Бо ў Сі­бі­ры, як жар­та­ва­ла ка­лісь­ці ў Клу­бе вя­сё­лых і зна­ход­лі­вых ад­на з ка­манд, «мы не сек­сам зай­ма­ем­ся, мы так грэ­ем­ся!» Та­му ве­да­е­це што? Да­вай­це ра­зам у чар­го­вы раз па­смя­ем­ся з пер­ла Воль­фа­ві­ча і за­бу­дзем пра яго. І з доб­рым на­стро­ем і ўза­ем­най сім­па­ты­яй пой­дзем... Па­грэ­ем­ся...

Кас­тусь ХА­ЦЕ­ЛАЎ-ЗМА­ГЕ­ЛАЎ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».