Вы тут

«У вёсцы жыць не страшна...»


Ма­ла­дыя асо­бы, якія заўж­ды ма­ры­лі вы­ключ­на пра сваю бу­ду­чы­ню ў вір­лі­вым жыц­ці вя­лі­ка­га го­ра­да, маг­чы­ма, на­ват і не па­ве­раць, што ёсць лю­дзі, у якіх за­мест ду­мак аб за­ва­я­ван­ні ста­лі­цы бы­ло імк­нен­не за­стац­ца ў вёс­цы па ўлас­ным жа­дан­ні і стаць спе­цы­я­ліс­там у га­лі­не сель­скай гас­па­дар­кі. Дзміт­рый Ту­ра­вец чац­вёр­ты год пра­цуе заа­тэх­ні­кам-се­лек­цы­я­не­рам у СВК «Ла­ры­наў­ка», што ў Ар­шан­скім ра­ё­не. У 2010-м ён пры­ехаў сю­ды па раз­мер­ка­ван­ні і з'яз­джаць не збі­ра­ец­ца. Якое яно, жыц­цё ўда­ле­чы­ні ад «вя­лі­кіх маг­чы­мас­цяў», на­поў­не­нае ня­лёг­кай, але па­трэб­най пра­цай?

30-8

...Бе­лы бу­ды­нак жы­вё­ла­га­доў­ча­га комп­лек­су лі­та­раль­на злі­ва­ец­ца з за­сне­жа­ным на­ва­кол­лем, дзе па­нуе ня­звык­лая для га­рад­скіх жы­ха­роў ці­шы­ня. За дзвя­ры­ма не­вя­лі­ка­га па­кой­чы­ка нас су­стра­кае сціп­лы хло­пец у пра­цоў­ным адзен­ні. Аказ­ва­ец­ца, мы за­ста­лі заа­тэх­ні­ка-се­лек­цы­я­не­ра за... ма­ля­ван­нем «парт­рэ­та». Не, гэ­та не хо­бі, а звы­чай­ныя пра­цоў­ныя аба­вяз­кі. Акра­мя пра­вя­дзен­ня се­лек­цый­най ра­бо­ты, Дзміт­рый па­ві­нен яшчэ і вес­ці да­ку­мен­та­цыю. На кож­нае но­ва­на­ро­джа­нае ця­ля за­во­дзіц­ца карт­ка, у якую ўпіс­ва­юць усе яго па­ра­мет­ры, а так­са­ма ма­лю­юць парт­рэт. Гэ­та зна­чыць, як ма­га больш дак­лад­на пе­ра­но­сяць на па­пе­ру пля­міс­ты ўзор на ску­ры. На той вы­па­дак, ка­лі рап­там згу­біц­ца пры­чэп­ле­ны да ву­ха ну­мар. Гля­нуў на «парт­рэт» — па­знаў жы­вё­лу.

Іх, між ін­шым, на комп­лек­се пры­клад­на 1100 га­лоў. Каб не вес­ці раз­мо­ву на пус­тым мес­цы, вы­праў­ля­ем­ся па­гля­дзець на ка­роў, але перш за ўсё за­ўва­жа­ем на ўва­хо­дзе не іх, а бе­лыя плас­ты­ка­выя «па­лат­кі».

— Сю­ды са­дзяць ця­лят ад­ра­зу пас­ля на­ра­джэн­ня, — рас­па­вя­дае Дзміт­рый.

Яны па­він­ны аб­сох­нуць, па­грэц­ца ля спе­цы­яль­на­га аба­гра­валь­ні­ка, устаць на но­гі і прай­сці праз «пір­сінг» — у ву­ха ця­ля­ці Дзміт­рый устаў­ляе спе­цы­яль­ную бір­ку з ну­ма­рам.

За ме­сяц на комп­лек­се на­ра­джа­ец­ца пры­клад­на 60-70 ця­лят. Каб яны пе­ра­тва­ры­лі­ся ў да­рос­лую жы­вё­лу, па­тра­бу­ец­ца два га­ды.

Пля­міс­тыя сім­па­тыч­ныя ка­ро­вы, якіх мы па­ба­чы­лі ў СВК «Ла­ры­наў­ка» — гэ­та «галш­тын». Як рас­па­вёў Дзміт­рый, спе­цы­яль­ная ма­лоч­ная па­ро­да. «Афі­цый­ных» мя­ну­шак ка­ро­вам і ця­ля­там не да­юць, толь­кі ну­ма­ры. Але Дзміт­рый па­мя­тае, дзе які «ну­мар» ста­іць, якія пля­мы ў той ці ін­шай жы­вё­лы на ску­ры, які ў яе но­раў.

Вя­до­ма, так бы­ло не заўж­ды. У лю­бой спра­ве па­тра­бу­ец­ца прак­ты­ка.

— Ка­лі толь­кі пры­ехаў на пра­цу, мя­не пры­ня­лі на па­са­ду заа­тэх­ні­ка. А праз ней­кі час, до­сыць не­ча­ка­на, да­вя­ло­ся па­быць і на­чаль­ні­кам комп­лек­су. Зра­зу­ме­ла, ад­каз­насць на­шмат боль­шая. Прый­шло­ся да ста­рэй­шых звяр­тац­ца па да­па­мо­гу, і у ін­тэр­нэ­це «па­ка­пац­ца», — пры­гад­вае Дзміт­рый.

У СВК «Ла­ры­наў­ка» ён пры­ехаў пас­ля за­кан­чэн­ня Ві­цеб­скай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі ве­тэ­ры­нар­най ме­ды­цы­ны. Ка­жа, што ву­чыц­ца бы­ло не­скла­да­на. Усё ж вы­рас у сель­скай мяс­цо­вас­ці, та­му вы­ву­чаць ана­то­мію жы­вёл і пра­ві­лы іх карм­лен­ня — гэ­та, лі­чы, як паў­тор ужо вя­до­ма­га.

— Па­коль­кі жыў не­да­лё­ка ад Ві­цеб­ска, у па­сёл­ку Ноў­ка, увесь час ез­дзіў на ву­чо­бу з до­му, да­па­ма­гаў баць­кам. — Сту­дэнц­ка­га жыц­ця, як яго звы­чай­на ўяў­ля­юць, у мя­не не бы­ло. У ін­тэр­на­це ні­ко­лі не жыў, та­му ней­кіх асаб­лі­ва ад­мет­ных сту­дэнц­кіх «пры­год» не пры­га­даю, — ча­мусь­ці хіт­ра за­ўсмі­хаў­ся су­раз­моў­ца.

Вя­до­ма, хло­пец цу­доў­на ра­зу­меў, што пас­ля ву­чо­бы яму хут­чэй за ўсё да­вя­дзец­ца пра­ца­ваць у вёс­цы. Але Дзміт­рыя гэ­та не пу­жа­ла. На­ад­ва­рот, ён ні­ко­лі не ма­рыў жыць у вя­лі­кім го­ра­дзе. Як тлу­ма­чыць Дзміт­рый, «звык­лы з дзя­цін­ства лад жыц­ця за­паў у ду­шу».

30-9

І вось уча­раш­ні сту­дэнт прыехаў на сваё першае працоўнае месца. Дзміт­рыя ад­ра­зу па­ся­лі­лі ў «прэ­зі­дэнц­кі да­мок». На той мо­мант ма­ла­ды спе­цы­я­ліст ужо быў жа­на­ты, а та­му яму ад­ра­зу да­вя­ло­ся ста­на­віц­ца са­праўд­ным вяс­ко­вым гас­па­да­ром: з жон­кай яны за­вя­лі гас­па­дар­ку і па­са­дзі­лі ага­род. Тры­ма­лі ку­рэй, па­ра­сят і шмат тру­соў. І гэ­та для ма­ла­дой сям'і ста­ла не­бла­гім спо­са­бам эка­но­міць гро­шы: з та­кім «ты­лам» га­лод­ным ні­ко­лі не за­ста­неш­ся.

На пы­тан­не, як уво­гу­ле маг­чы­ма ўпраў­ляц­ца з улас­най гас­па­дар­кай пас­ля та­го, як увесь дзень на пра­цы пра­вя­дзеш, Дзміт­рый ад­каз­вае ні­бы­та са здзіў­лен­нем:

— Ды звы­чай­на: ра­ні­цай — свая гас­па­дар­ка, да­лей — пра­ца, ве­ча­рам — зноў па гас­па­дар­цы шчы­ру­еш. Ні­чо­га скла­да­на­га.

Праў­да, ця­пер сям'я Дзміт­рыя (а до­ма, акра­мя жон­кі Ка­ця­ры­ны, яго ча­кае яшчэ і ма­лень­кая дач­ка Мі­ла­на) жы­ве ў Ор­шы. У спад­чы­ну ім за­ста­ла­ся двух­па­ка­ё­вая ква­тэ­ра, та­му вы­ра­шы­лі ска­рыс­тац­ца маг­чы­мас­цю. Ця­пер, каб па­спець на пра­цу, ма­ла­до­му баць­ку і му­жу трэ­ба ўста­ваць а 6 га­дзі­не ра­ні­цы. Так атры­ма­ла­ся, што сям'я Дзміт­рыя вель­мі па­доб­ная да той, у якой ён рос. Жон­ка, як і ма­ці, мае ме­ды­цын­скую аду­ка­цыю, а сам ён пра­цуе ў сель­скай гас­па­дар­цы, як баць­ка і брат.

Зра­зу­ме­ла, з род­ны­мі людзь­мі хо­чац­ца ба­віць як ма­га больш ча­су. Акра­мя ве­ча­роў, у Дзміт­рыя на гэ­та ёсць адзін вы­хад­ны на ты­дзень. Ён мо­жа пры­па­сці на лю­бы дзень. А вось узяць ад­па­чы­нак атрым­лі­ва­ец­ца не кож­ны год. Ра­бо­ты шмат. Хоць гра­фік на комп­лек­се стан­дарт­ны — з 8 ра­ні­цы да 5 ве­ча­ра, да­во­дзіц­ца за­ста­вац­ца і паз­ней. Та­ды да­до­му Дзміт­рый трап­ляе толь­кі пас­ля 21.00.

Ка­лі ўсё ж воль­ны час з'яў­ля­ец­ца, заа­тэх­нік лю­біць па­ву­дзіць ры­бу. Во­сен­ню па­чы­на­юц­ца гры­бы. У «ля­ні­выя» ве­ча­ры зда­ра­ец­ца па­гля­дзець фут­бол па тэ­ле­ві­за­ры. А так­са­ма сха­дзіць з сяб­ра­мі на бе­раг рэч­кі на шаш­лы­кі. Па­коль­кі Дзміт­рый жы­ве ў Ор­шы, мо­жа ха­дзіць у ка­вяр­ні, але гэ­та зда­ра­ец­ца не так час­та.

Ка­лі б з'я­ві­ла­ся маг­чы­масць па­бы­ваць за мя­жой для па­паў­нен­ня сва­іх пра­фе­сій­ных ве­даў, Дзміт­рый з'ез­дзіў бы ў Ка­на­ду, ЗША ці Га­лан­дыю. На маё пы­тан­не, ці не ха­це­ла­ся б уво­гу­ле змя­ніць мес­ца пра­цы, ён уз­гад­вае не­ка­то­рых ад­на­курс­ні­каў, якія толь­кі пас­ля раз­мер­ка­ван­ня зра­зу­ме­лі, што сель­ская гас­па­дар­ка — гэ­та не для іх. Два га­ды — да­стат­ко­вы тэр­мін, каб та­кое ра­зу­мен­не прый­шло, а сам Дзміт­рый «пра­тры­маў­ся» амаль ча­ты­ры.

— Я ду­маю, што га­лоў­ная ма­ты­ва­цыя, якая пе­ра­ка­на­ла б ма­ла­до­га спе­цы­я­ліс­та пас­ля ад­пра­цоў­кі за­ста­вац­ца ў вёс­цы, — гэ­та не зар­пла­та і на­ват не жыл­лё. Каб за­стац­ца тут жыць — перш за ўсё па­трэб­на жа­дан­не. Бо ка­лі ча­ла­ве­ку не мі­лае ўсё, што на­во­кал, ні­я­кія ма­тэ­ры­яль­ныя спа­ку­сы яму гэ­та­га не кам­пен­су­юць, — лі­чыць Дзміт­рый Ту­ра­вец.

Сам ён мае ня­дрэн­ны для сель­скай мяс­цо­вас­ці за­ро­бак — 6 міль­ё­наў руб­лёў. І ка­жа, што, па­спра­ба­ваў­шы жыц­цё ў го­ра­дзе, усё роў­на ма­рыць пра ўлас­ны дом у вёс­цы. Каб і гас­па­дар­ка, і ся­дзі­ба, і ат­мас­фе­ра бы­лі, да якіх пры­звы­ча­і­лі­ся з дзя­цін­ства. А тым сту­дэн­там, якіх у хут­кім ча­се ча­кае «не­ста­ліч­нае» раз­мер­ка­ван­не, Дзміт­рый Ту­ра­вец ра­іць не за­сму­чац­ца і не ба­яц­ца жыць у вёс­цы. Тым больш, што ад цяж­кас­цяў не сха­ва­еш­ся ні на апош­нім па­вер­се са­ма­га вы­со­ка­га га­рад­ско­га бу­дын­ка, ні за печ­чу ў вяс­ко­вай ха­це.

Ган­на ГА­РУС­ТО­ВІЧ.

Фо­та Над­зеі БУ­ЖАН.

Мінск — Ар­шан­скі ра­ён — Мінск.

З пер­шых вус­наў

На­тал­ля Іў­кі­на, га­лоў­ны эка­на­міст, на­мес­ні­ца стар­шы­ні па ідэа­ла­гіч­най ра­бо­це СВК «Ла­ры­наў­ка»:

— Ма­ла­дыя спе­цы­я­ліс­ты да нас пры­яз­джа­юць да­во­лі час­та. Гас­па­дар­ка ня­дрэн­ная, зар­пла­ту мож­на атрым­лі­ваць не­бла­гую. Жыць так­са­ма ёсць дзе: па­бу­да­ва­на коль­кі да­моў для су­пра­цоў­ні­каў гас­па­дар­кі, сё­ле­та збі­ра­ем­ся пад­во­дзіць да да­моў газ. Да та­го ж да го­ра­да зу­сім не­да­лё­ка. У цэнт­ры гас­па­дар­кі, у Ла­ры­наў­цы, жы­ве пры­клад­на 300 ча­ла­век. Вось толь­кі дзя­цей ма­ла, та­му ў шко­лу і ў са­док іх во­зяць у Ор­шу.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».