Вы тут

Дзеля пошуку


Падведзены вынікі літаратурнага конкурсу

Каб бы­ло што па­чы­таць і каб ха­це­ла­ся на­пі­саць... Вось тое, што аб'­яд­ноў­вае га­зе­ту з аў­та­ра­мі, якія да­сы­ла­юць свае тво­ры на кон­курс апа­вя­дан­няў «Звяз­ды». Пра­чы­таў­шы не­чае кра­наль­нае апа­вя­дан­не, бы­вае, хо­чац­ца вы­ка­зац­ца. Так уз­ні­кае рэ­дак­цый­ная пош­та з па­зна­кай «на лі­та­ра­тур­ны кон­курс». І ха­це­ла­ся б, каб та­кіх ліс­тоў бы­ло больш — да­сла­ных у кан­вер­тах ці на на­шу элект­рон­ную скры­ню. Та­му што ка­лі до­пі­саў больш — то і знач­на па­вя­ліч­ва­ец­ца ве­ра­год­насць та­го, што ся­род іх зной­дзец­ца ад­мет­нае апа­вя­дан­не, вар­тае та­го, каб яго дру­ка­ваць. І бы­вае так, што мож­на ўдзель­ні­чаць у на­шым кон­кур­се на пра­ця­гу дзе­ся­ці­год­дзя ці на­ват больш, мож­на пе­ры­я­дыч­на ба­чыць свае апа­вя­дан­ні на ста­рон­ках га­зе­ты, з кож­ным ра­зам імк­ну­чы­ся ства­рыць неш­та не па­доб­нае на ра­ней­шае — і пе­ра­магчы.

30-30

Пры­клад­на так атры­ма­ла­ся ў Ана­то­ля Бі­гай­да­ра­ва з Го­мель­шчы­ны. Ён даў­ні чы­тач «Звяз­ды» і адзін з ак­тыў­ных удзель­ні­каў кон­кур­су апа­вя­дан­няў. Пра­ца­ваў у ра­ён­ных га­зе­тах, апіс­ваў жыц­цё глы­бін­кі, на­зі­раў за людзь­мі і сі­ту­а­цы­я­мі, якія ха­це­ла­ся ўва­со­біць інакш, чым у жур­на­лісц­кіх ар­ты­ку­лах. 6 яго апа­вя­дан­няў бы­лі на­дру­ка­ва­ны на ста­рон­ках «Звяз­ды». І ад­но з іх ад­зна­ча­на 1-й прэ­мі­яй за 2013-ы год.

Пра тое, як уз­нік­ла ідэя «Ма­русь­чы­най да­ро­гі», Ана­толь Каз­бе­ка­віч рас­па­вя­дае так:

— Быў яшчэ ма­ла­ды, не слу­жыў у вой­ску, і мя­не вы­клі­ка­лі ў ва­ен­ка­мат у Жыт­ка­ві­чах. Я ішоў да пры­пын­ку і ўба­чыў дзіў­ную жан­чы­ну: рас­тра­па­ную, у чор­ным, з кій­ком у ру­ках... Уз­нік­ла за­ду­ма. Дык ка­лі гэ­та бы­ло! А на­пі­саў вось толь­кі ця­пер. У мя­не шмат апа­вя­дан­няў, да­ты ства­рэн­ня якіх мож­на па­зна­чыць пры­клад­на так: 1963-2012 га­ды. Ка­лі пра­ца­ваў у ра­ён­цы, ез­дзіў пі­саць пра фер­мы, кан­так­та­ваў з людзь­мі — заў­сё­ды пры­слу­хоў­ваў­ся, што га­во­раць, як га­во­раць. У мя­не бы­ло 3 на­тат­ні­кі, спі­са­ныя рас­ка­за­мі ад на­ро­да.

Ана­толь Бі­гай­да­раў пры­знаў­ся, што ўсё жыц­цё ма­рыў на­пі­саць ра­ман. А ў дзя­цін­стве, у кла­се 5-м, на­тхніў­шы­ся Ян­кам Маў­рам, на­пі­саў на­ват сваіх «Па­лес­кіх ра­бін­зо­наў»... Дум­кі пра ўлас­ную твор­часць пра­цяг­ва­юць тур­ба­ваць і ця­пер: час ак­тыў­най пра­цы скон­ча­ны, і на пен­сіі ёсць маг­чы­масць пі­саць для ся­бе. А ча­сам і для ін­шых — ка­лі гэ­та на­дру­ка­ва­лі, на­прык­лад, у га­зе­це.

Ула­даль­нік 2-й прэ­міі на­ша­га кон­кур­су Ва­ле­рый Га­пе­еў таксама прый­шоў у лі­та­ра­ту­ру з жур­на­ліс­ты­кі. Пра­цуе ў Іва­цэ­ві­чах, з'яў­ля­ец­ца вя­до­мым у кра­і­не пісь­мен­ні­кам, аў­та­рам кніг. А вось на­ша лаў­рэ­ат­ка 3-й прэ­міі Ма­ры­на Яў­сей­чык дзя­ку­ю­чы «Звяз­дзе» за­яві­ла пра ся­бе як пра но­ва­га ці­ка­ва­га аў­та­ра яшчэ ў школь­ныя га­ды!. І пра­цяг­вае пі­саць лі­та­ра­тур­ныя тво­ры, не­ка­то­рыя з іх дру­ку­юц­ца ў рам­ках кон­кур­су ў на­шай га­зе­це. Дзе­ля та­го, каб з'яў­ля­лі­ся но­выя ма­ла­дыя аў­та­ры, якія пі­шуць па-бе­ла­рус­ку, га­зе­та і ла­дзіць лі­та­ра­тур­ны кон­курс. Як па­тлу­ма­чыў га­лоў­ны рэ­дак­тар Алесь Кар­лю­ке­віч

:

— Мы за­ці­каў­ле­ныя, каб ішоў па­ста­ян­ны по­шук. Заў­сё­ды ў пра­цы мас­-ме­дыя важ­най за­да­чай быў по­шук — но­вых тэм, ці­ка­вых ідэй, аў­та­раў. Шмат ча­го ці­ка­ва­га пра­па­ноў­ва­ла ме­на­ві­та пош­та вы­дан­няў — як ма­са­вых, так і лі­та­ра­тур­ных. На­прык­лад, ка­лісь­ці і Ва­сіль Бы­каў да­сы­лаў пош­тай свае пер­шыя апо­вес­ці ў ча­со­пі­сы. Та­му пра­ца з рэ­дак­цый­най пош­тай для нас важ­ная, у тым лі­ку і з тымі тво­рамі, якія пра­па­ноў­ва­юц­ца на лі­та­ра­тур­ны кон­курс. Мы ха­це­лі б уба­чыць тых лю­дзей, якіх, маг­чы­ма, не за­ўва­жы­лі лі­та­ра­тур­на-мас­тац­кія вы­дан­ні. Ха­це­лі б ба­чыць тво­ры тых, хто пра­цуе і жы­ве ў рэ­гі­ё­нах на­шай кра­і­ны, ха­це­ла­ся б зра­зу­мець, як яны гля­дзяць на жыц­цё, якім чы­нам асэн­соў­ва­юць гіс­то­рыю і рэ­ча­іс­насць. Дзе­ля гэ­та­га, я ду­маю, кон­курс ла­дзіў­ся і ў ра­ней­шыя га­ды, і дзе­ля гэ­тай мэ­ты мы бу­дзем яго пра­цяг­ваць.

Вя­ду­чы кон­кур­су апа­вя­дан­няў «Звяз­ды» пісь­мен­нік Алесь Ба­дак ад­зна­чыў:

— Сам па са­бе кон­курс апа­вя­дан­няў вель­мі скла­да­ны. Жанр на­огул вель­мі скла­да­ны, а што ты­чыц­ца гэ­та­га кон­кур­су, то тут га­вор­ка пра ка­рот­кія апа­вя­дан­ні. У кла­січ­най бе­ла­рус­кай ці рус­кай лі­та­ра­ту­ры ма­ла хто звяр­таў­ся ме­на­ві­та да ка­рот­кіх апа­вя­дан­няў. Са­праў­ды, аб­ме­жа­ваць ся­бе на 4-5 ста­ро­нак тэкс­ту вель­мі ня­прос­та. Але кры­тэ­рый вы­зна­чэн­ня леп­шых тво­раў за год адзін: каб бы­ло ары­гі­наль­на. У нас дру­ку­ец­ца фан­тас­ты­ка, гіс­та­рыч­ныя тво­ры, гу­ма­рыс­тыч­ныя апа­вя­дан­ні, жыц­цё­выя гіс­то­рыі, ка­лі гэ­та ары­гі­наль­на па­да­дзе­на. Ары­гі­наль­насць — рэч не­прад­ка­заль­ная. Нам дасы­ла­юць шмат апа­вя­дан­няў пра­фе­сій­ныя аў­та­ры. Але пер­шае мес­ца не­аба­вяз­ко­ва мо­жа за­няць пра­фе­сій­ны пісь­мен­нік. Ха­чу па­жа­даць усім, хто пі­ша ці толь­кі спра­буе, не ба­яц­ца ўдзель­ні­чаць. Сён­ня шан­цы ёсць ва ўсіх, у якім бы кі­рун­ку ча­ла­век не пра­ца­ваў: ці ён пі­ша дэ­тэк­тыў­ныя гіс­то­рыі, ці фан­тас­ты­ку, ці тра­ды­цый­ную бе­ла­рус­кую лі­та­ра­ту­ру (вяс­ко­вую, га­рад­скую). Пра што ча­ла­век ні пі­саў бы, усё роў­на ён пра сваё пі­ша...

Ма­ры­на Яў­сей­чык, якая ўжо трой­чы бы­ла ад­зна­ча­на ў на­шым кон­кур­се, да­ла па­ра­ду ма­ла­дым аў­та­рам, якія ха­це­лі б пі­саць па-бе­ла­рус­ку:

— Перш за ўсё, важ­на мець жа­дан­не пі­саць. Та­му што ў дум­ках мо­жа іс­ці спрэч­ка: пі­саць ці не. Але трэ­ба сес­ці за стол, узяць ручку і па­чаць пі­саць. Як у вы­пад­ку з лю­бой пра­цай: па­чы­на­еш — і ро­біш... Бы­вае, што трэ­ба па­пра­ца­ваць са слоў­ні­ка­мі — за­зір­нуць у тлу­ма­чаль­ны ці слоў­нік эпі­тэ­таў. Зда­ра­ец­ца, што не ха­пае слоў­ні­ка­ва­га за­па­су, дык слоў­ні­кі ўсё пад­ка­жуць. Трэ­ба са ста­ры­мі людзь­мі больш ка­му­ні­ка­ваць, ка­лі пры­яз­джа­еш у вёс­ку, прай­сці­ся, па­гу­та­рыць. Гэ­та і ёсць бе­ла­рус­кая жы­вая мо­ва, трэ­ба яе слу­хаць. Трэ­ба і са­мо­му раз­маў­ляць на ёй. Бы­вае, што на­тхнен­не пі­саць уз­ні­кае ад та­го, што гля­дзіш па ба­ках, і не­ка­то­рыя з'я­вы ўраж­ва­юць. І ка­лі ты ўра­зіў­ся і гэ­та прай­шло праз тваё нут­ро, то ёсць маг­чы­масць ства­рыць неш­та асаб­лі­вае. Але га­лоў­ная па­ра­да — ад­чу­ваць ся­бе асо­бай. Ка­лі ты ад­чу­ва­еш ся­бе асо­бай, то не бу­дзеш па­раў­ноў­ваць свой та­лент з та­лен­там ін­ша­га ча­ла­ве­ка. Трэ­ба да­вя­раць са­мо­му сабе... Для мя­не кож­ны раз удзел у кон­кур­се і су­стрэ­ча ў «Звяз­дзе» — як на­та­лен­не сма­гі, ка­лі я ба­чу за­ці­каў­ле­ных у спра­ве лю­дзей.

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Аб чым дамовіліся прэзідэнты Беларусі і Азербайджана?

Аб чым дамовіліся прэзідэнты Беларусі і Азербайджана?

Па выніках перамоў у Мінску яны прынялі сумесную заяву.

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.

Грамадства

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

На юбілейнай выстаўцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Эканоміка

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

«Звязда» ўжо неаднойчы пісала пра гэту незвычайную жанчыну.