Вы тут

Каб паспець за зменамi, трэ­ба мя­няц­ца са­мім


Імк­лі­вае раз­віц­цё ін­фар­ма­цый­ных і ка­му­ні­ка­цый­ных тэх­на­ло­гій па­тра­буе ад бе­ла­рус­кай ме­ды­я­ін­дуст­рыі но­вых ра­шэн­няў. Для та­го, каб за­ха­ваць і ўзмац­ніць кан­ку­рэн­та­здоль­насць на­цы­я­наль­ных СМІ, трэ­ба не прос­та па­спя­ваць за бя­гу­чы­мі змя­нен­ня­мі, але гля­дзець ха­ця б на не­каль­кі кро­каў на­пе­рад, праг­на­зу­ю­чы да­лей­шае раз­віц­цё. А для гэ­та­га не­аб­ход­на па­ста­ян­на ад­чу­ваць пульс ча­су, не ба­яц­ца пе­ра­мен і мя­няц­ца са­мо­му.

Рэ­фор­ма дзяр­жаў­на­га дру­ку

У 2013 го­дзе бы­ла пра­доў­жа­на сіс­тэм­ная ра­бо­та па рэ­фар­ма­ван­ні сфе­ры дру­ку і срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі. Я ўжо ка­заў пра гэ­та ра­ней і ха­чу яшчэ раз пад­крэс­ліць: у нас ёсць дак­лад­нае ба­чан­не перс­пек­тыў, стра­тэ­гія рэ­фар­ма­ван­ня га­лі­ны, і мы ня­ўхіль­на яе рэа­лі­зу­ем.

Усе гэ­тыя рэ­фор­мы ма­юць ад­ну га­лоў­ную мэ­ту — за­бяс­пе­чыць кан­ку­рэн­та­здоль­насць га­лі­ны для эфек­тыў­най рэа­лі­за­цыі дзяр­жаў­най ін­фар­ма­цый­най па­лі­ты­кі.

Ра­ней мы аб'­яд­на­лі сіс­тэ­му кніж­на­га ганд­лю, за­тым — два най­буй­ней­шыя палі­графп­радп­ры­ем­ствы Мі­нін­фар­ма. Ле­тась пра­вя­лі маш­таб­ную рэ­струк­ту­ры­за­цыю дзяр­жаў­ных дру­ка­ва­ных СМІ. Па сут­нас­ці, гэ­ты сег­мент за­ста­ваў­ся ня­змен­ным на пра­ця­гу больш чым 20 га­доў. За гэ­ты час кар­ды­наль­на змя­ні­лі­ся струк­ту­ра ін­фар­ма­цый­на­га по­ля, ме­дый­ных пе­ра­ваг аў­ды­то­рыі, тэх­на­ла­гіч­ная асна­шча­насць СМІ. Для та­го, каб ад­па­вя­даць но­вай сі­ту­а­цыі, скан­цэнт­ра­ваць не­аб­ход­ныя ар­га­ні­за­цый­ныя, фі­нан­са­выя, кад­ра­выя рэ­сур­сы мы ства­ры­лі дзве ўзбуй­не­ныя ін­фар­ма­цый­ныя струк­ту­ры. Ад­на бы­ла сфар­мі­ра­ва­на на ба­зе ўста­но­вы Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь «Рэ­дак­цыя га­зе­ты «Со­вет­ская Белоруссия» і ця­пер вы­пус­кае га­зе­ты «Со­вет­ская Белоруссия», «Рэс­пуб­лі­ка», «На­род­ная га­зе­та», «Сель­ская га­зе­та» («Бел­орус­ская нива») і «Зна­мя юности». Дру­гая — рэ­дак­цый­на-вы­да­вец­кая ўста­но­ва «Вы­да­вец­кі дом «Звяз­да» — бы­ла ство­ра­на кры­ху ра­ней і аб'­яд­на­ла бе­ла­рус­ка­моў­ную гра­мад­ска-па­лі­тыч­ную і лі­та­ра­тур­ную пе­ры­ё­ды­ку. Сён­ня яна ажыц­цяў­ляе вы­пуск га­зет «Звяз­да», «Лі­та­ра­ту­ра і Мас­тац­тва», ча­со­пі­саў «По­лы­мя», «Ма­ла­досць», «Нё­ман», «Во­жык».

Та­кі па­ды­ход, скі­ра­ва­ны на кан­са­лі­да­цыю на­яў­ных рэ­сур­саў з мэ­тай раз­віц­ця най­больш моц­ных струк­тур, рэа­лі­зу­ец­ца і на рэ­гі­я­наль­ным уз­роў­ні. Так, у 2013 го­дзе ў Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці ство­ра­на ка­му­наль­нае вы­да­вец­кае ўні­тар­нае прад­пры­ем­ства «Ін­фар­ма­цый­нае агенц­тва «Ма­гі­лёў­скія ве­да­мас­ці», якое вы­пус­кае аб­лас­ныя вы­дан­ні і стуж­ку аб­лас­ных на­він. У Ві­цеб­скай воб­лас­ці на ба­зе аб­лас­ных га­зет «Ві­цеб­скі ра­бо­чы» і «На­род­нае сло­ва» сфар­мі­ра­ва­на рэ­дак­цыя га­зе­ты «Витебские вести».

Ад­ным з на­прам­каў па­вы­шэн­ня якас­ці ра­ён­най прэ­сы быў абра­ны пе­ра­ход шэ­ра­гу га­зет, у пер­шую чар­гу — «ад­ста­ю­чых», на што­тыд­нё­вы фар­мат. Прак­ты­ка па­ка­за­ла, што та­кі па­ды­ход дае ста­ноў­чыя вы­ні­кі. Перш за ўсё, фар­мат што­тыд­нё­ві­ка да­зва­ляе па­леп­шыць змест вы­дан­ня за кошт па­ве­лі­чэн­ня ін­фар­ма­цый­най на­сы­ча­нас­ці, пуб­лі­ка­цыі буй­ных жан­раў: ана­лі­ты­кі, жур­на­лісц­кіх рас­сле­да­ван­няў, праб­лем­ных ма­тэ­ры­я­лаў. Сён­ня ў та­кім фар­ма­це вы­хо­дзіць 23 ра­ён­ныя га­зе­ты, пры­чым 15 ста­лі што­тыд­нё­ві­ка­мі сё­ле­та.

Ар­га­ні­за­цый­ныя пе­ра­ўтва­рэн­ні пра­цяг­нуц­ца і ў 2014 го­дзе, але га­лоў­най за­да­чай сён­ня з'яў­ля­ец­ца якас­нае змя­нен­не са­мо­га ін­фар­ма­цый­на­га пра­дук­ту. Пры­чым най­важ­ней­шым склад­ні­кам у гэ­тым пла­не з'яў­ля­ец­ца тэх­на­ла­гіч­нае асна­шчэн­не СМІ. На­шы но­выя ін­фар­ма­цый­ныя струк­ту­ры па­він­ны знай­сці адэ­кват­ны ад­каз на вы­клік кан­вер­ген­цыі і за­бяс­пе­чыць мак­сі­маль­нае рас­паў­сюдж­ван­не свай­го кан­тэн­ту за кошт ін­тэ­гра­цыі роз­ных ме­ды­яп­лат­фор­маў (дру­ка­ва­ных, ін­тэр­нэт-, ма­біль­ных вер­сій, аў­ды­я­ві­зу­аль­ных рэ­сур­саў і г.д.).

З гэ­тай мэ­тай пла­ну­ец­ца знач­на ўзмац­ніць ін­тэр­нэт-склад­нік у дзей­нас­ці ўста­но­вы Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь «Рэ­дак­цыя га­зе­ты «Со­вет­ская Белоруссия», дзе бу­дуць аб'­яд­на­ны вэб-рэ­сур­сы ўсіх СМІ ўста­но­вы, пра­ду­гле­джа­на шы­ро­кая ін­тэ­гра­цыя з са­цы­яль­ны­мі сет­ка­мі, ар­га­ні­за­цыя элект­рон­най пад­піс­кі на дру­ка­ва­ныя і ін­тэр­нэт-вер­сіі вы­дан­няў і асоб­ныя пуб­лі­ка­цыі. Уста­но­ве так­са­ма бу­дзе пе­ра­да­дзе­ны ін­тэр­нэт-пар­тал «СМІ Бе­ла­ру­сі», які ста­не не толь­кі адзі­ным пунк­там ува­хо­ду для ўсіх дзяр­жаў­ных СМІ, але і бу­дзе аказ­ваць ме­та­дыч­ную да­па­мо­гу рэ­гі­я­наль­най прэ­се ў раз­віц­ці яе вэб-рэ­сур­саў.

У но­вым го­дзе мы пры­сту­пім і да рэ­фор­мы сіс­тэ­мы ар­га­ні­за­цый «Са­юз­друк». Як і ў вы­пад­ку з рэ­фор­май дру­ка­ва­ных СМІ, тут ра­бо­та бу­дзе вес­ці­ся аку­рат­на і ўзва­жа­на, каб за­ха­ваць усе тыя доб­рыя на­пра­цоў­кі, якія сён­ня ёсць у гэ­тай сіс­тэ­мы. Ра­зам з тым не­аб­ход­на па­вы­шаць эфек­тыў­насць ла­гіс­ты­кі, ак­тыў­на па­шы­раць ганд­лё­вую сет­ку, бу­да­ваць но­выя су­час­ныя ганд­лё­выя па­віль­ё­ны. Сло­вам, па­трэб­на кан­цэнт­ра­цыя рэ­сур­саў у мэ­тах уз­мац­нен­ня кан­ку­рэнт­ных пе­ра­ваг на рын­ку рас­паў­сюдж­ван­ня дру­ку.

На­спе­ла і ап­ты­мі­за­цыя сіс­тэ­мы дзяр­жаў­ных вы­да­вец­тваў. Ба­чыц­ца мэ­та­згод­ным аб'­яд­наць вы­да­вец­твы, якія вы­пус­ка­юць лі­та­ра­ту­ру па­доб­ных тэ­ма­тыч­ных на­прам­каў.

Усю

кра­і­ну пе­ра­вес­ці на ліч­бу

Най­важ­ней­шым на­прам­кам раз­віц­ця элект­рон­ных СМІ з'яў­ля­ец­ца іх поў­ны пе­ра­ход на ліч­ба­вае вя­шчан­не да 2015 го­да.

У 2013 го­дзе су­мес­на з Мі­ніс­тэр­ствам су­вя­зі і ін­фар­ма­ты­за­цыі бы­ло ар­га­ні­за­ва­на па­этап­нае ад­клю­чэн­не вя­шчан­ня ў ана­ла­га­вым фар­ма­це. З 1 каст­рыч­ні­ка 2013-га па­ча­ла­ся транс­ля­цыя дру­го­га і трэ­ця­га муль­ты­плек­саў эфір­на­га ліч­ба­ва­га тэ­ле­ба­чан­ня ў асоб­ных рэ­гі­ё­нах кра­і­ны. Там, акра­мя вась­мі тэ­ле­пра­грам аба­вяз­ко­ва­га агуль­на­да­ступ­на­га па­ке­та («Бе­ла­русь-1», «Бе­ла­русь-2», «Бе­ла­русь-3», АНТ, СТБ, «РТР-Бе­ла­русь», «НТБ-Бе­ла­русь», «Мір»), за ўме­ра­ную пла­ту ця­пер да­дат­ко­ва да­ступ­на 24 тэ­ле­пра­гра­мы роз­най жан­ра­вай на­кі­ра­ва­нас­ці. Гэ­тая пра­ца бу­дзе пра­доў­жа­на ў 2014 і 2015 га­дах.

Ця­пер Мі­нін­фар­мам су­мес­на з Мін­су­вя­зі вя­дзец­ца ра­бо­та па пе­ра­вод­зе на ліч­ба­вае вя­шчан­не рэ­гі­я­наль­ных тэ­ле­пра­грам. Мяс­цо­вае тэ­ле­ба­чан­не па­трэб­на лю­дзям і па­він­на раз­ві­вац­ца як твор­ча, так і тэх­на­ла­гіч­на.

Пра­цяг­вае раз­ві­вац­ца на­цы­я­наль­нае тэ­ле­вя­шчан­не і ў пла­не змес­ту. Важ­най па­дзе­яй у сфе­ры спар­тыў­най жур­на­ліс­ты­кі ста­ла ад­крыц­цё тэ­ле­ка­на­ла «Бе­ла­русь-5». Гэ­ты ка­нал за­клі­ка­ны асвят­ляць на­цы­я­наль­ныя спар­тыў­ныя ме­ра­пры­ем­ствы, най­буй­ней­шыя су­свет­ныя спа­бор­ніц­твы, най­больш ці­ка­выя і ві­до­вішч­ныя спар­тыў­ныя па­дзеі за мя­жой.

Ін­тэр­нэтна служ­бу гра­мад­ству і дзяр­жа­ве

Па да­ру­чэн­ні кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы Мі­ніс­тэр­ства ін­фар­ма­цыі пра­цуе над ства­рэн­нем Адзі­на­га дзяр­жаў­на­га ін­тэр­нэт-пар­та­ла для зва­ро­таў гра­ма­дзян («Вір­ту­аль­ная пры­ём­ная»).

Гэ­ты пра­ект да­зво­ліць на­шым гра­ма­дзя­нам не зай­мац­ца по­шу­кам сай­та та­го ці ін­ша­га дзяр­жаў­на­га ор­га­на або ар­га­ні­за­цыі. Усе не­аб­ход­ныя звест­кі мож­на бу­дзе знай­сці ў ад­ным «пунк­це ўва­хо­ду». Дзяр­жаў­ныя ор­га­ны бу­дуць аб'­яд­на­ны ў агуль­ную вір­ту­аль­ную сіс­тэ­му, тым са­мым знач­на спрос­ціц­ца пра­цэ­ду­ра зва­ро­ту да іх.

«Вір­ту­аль­ная пры­ём­ная» да­зво­ліць ана­лі­за­ваць увесь па­ток зва­ро­таў, а так­са­ма вы­яў­ляць най­больш праб­лем­ныя пы­тан­ні, якія тур­бу­юць гра­ма­дзян. Гэ­та аб­са­лют­на но­вы ўзро­вень ма­ні­то­рын­гу і апе­ра­тыў­на­га рэ­ага­ван­ня, кан­крэт­ны крок у кі­рун­ку да элект­рон­на­га ўра­да.

Сур'­ёз­ныя кро­кі зроб­ле­ны ў сфе­ры нар­мат­вор­час­ці. Ле­тась ус­ту­піў у сі­лу За­кон «Аб вы­да­вец­кай спра­ве ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь». Уве­дзе­на лі­цэн­за­ван­не ў га­лі­не вя­шчан­ня. Фак­тыч­на мы ўні­фі­ка­ва­лі за­ка­на­даў­ства з на­шы­мі парт­нё­ра­мі па Мыт­ным са­ю­зе — Ра­сі­яй і Ка­зах­ста­нам.

У 2014 го­дзе Мі­нін­фарм пры­мае ўдзел у пад­рых­тоў­цы пра­ек­та да­га­во­ра аб Еў­ра­зій­скім эка­на­міч­ным са­ю­зе. Кож­ная з кра­ін — удзель­ніц Адзі­най эка­на­міч­най пра­сто­ры ўнес­ла ў да­да­так да пра­ек­та да­га­во­ра свае пра­па­но­вы па за­ха­ван­ні асоб­ных аб­ме­жа­ван­няў до­сту­пу на на­цы­я­наль­ныя рын­кі ін­фар­ма­цый­ных па­слуг.

Пе­ра­ка­на­ны, што спа­лу­чэн­не пра­віль­ных ар­га­ні­за­цый­ных за­ха­даў, ды­на­міч­на­га тэх­на­ла­гіч­на­га раз­віц­ця і цвёр­дай па­зі­цыі, скі­ра­ва­най на аба­ро­ну на­цы­я­наль­ных ін­та­рэ­саў, да­зво­ліць нам за­бяс­пе­чыць кан­ку­рэн­та­здоль­насць на­цы­я­наль­най ін­фар­ма­цый­най пра­сто­ры ў су­час­ным змен­лі­вым све­це.

Алег Пра­ляс­коў­скі,

мі­ністр ін­фар­ма­цыі
Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?