Вы тут

Гараскоп стрыжак на люты


1 лю­та­га, су­бо­та. Пад­раў­няй­це кон­чы­кі ва­ла­соў сён­ня, і іму­ні­тэт ума­цу­ец­ца. Праў­да, ва­ла­сы за­ма­ру­дзяць рост. Так што вам вы­ра­шаць, што важ­ней.

2 лю­та­га, ня­дзе­ля. Ад па­хо­ду ў цы­руль­ню вар­та ўстры­мац­ца, каб не на­клі­каць на ся­бе ў хут­кім ча­се ня­ўда­чу.

3 лю­та­га, па­ня­дзе­лак. Стрыж­ка не толь­кі знач­на па­ско­рыць рост ва­ла­соў, але і па­леп­шыць іх стан і якасць.

4 лю­та­га, аў­то­рак. Вель­мі доб­ры дзень для стрыж­кі. Асаб­лі­ва ка­лі вы хо­ча­це, каб ва­шы ва­ла­сы ста­лі гус­цей­шы­мі і хут­чэй рас­лі.

5 лю­та­га, се­ра­да. Пас­ля ві­зі­ту ў цы­руль­ню ў вас пе­ра­ста­нуць сек­чы­ся і бу­дуць хут­чэй рас­ці ва­ла­сы.

6 лю­та­га, чац­вер. Сён­ня лепш не стрыг­чы­ся і не ра­біць ні­я­кіх пра­цэ­дур для ва­ла­соў, на­ват ка­лі гэ­та звы­чай­ная мас­ка. Ва­ла­сы мо­гуць па­шко­дзіц­ца.

1-33

7 лю­та­га, пят­ні­ца. Пас­ля сён­няш­ня­га ві­зі­ту ў цы­руль­ню ва­шы ва­ла­сы бу­дуць хут­чэй рас­ці, але вось уклад­ваць іх бу­дзе скла­да­на яшчэ вель­мі доў­га.

8 лю­та­га, су­бо­та. На­вед­ван­не цы­руль­ні­ка абя­цае пры­ліў жыц­цё­вых сіл, але ва­ла­сы ста­нуць не­па­слух­мя­ны­мі.

9 лю­та­га, ня­дзе­ля. Пад­стры­га­ю­чы­ся сён­ня, па­мя­тай­це, што тым са­мым вы пра­га­ня­е­це са свай­го жыц­ця шан­ца­ван­не і пос­пех.

10 лю­та­га, па­ня­дзе­лак. Зме­на пры­чос­кі сён­ня ада­б'ец­ца на ва­шым са­ма­ад­чу­ван­ні ня­леп­шым чы­нам, так што, хоць ва­ла­сы і бу­дуць хут­чэй рас­ці, ар­га­ніз­му не хо­піць сіл пад­тры­маць іх стан, і ў хут­кім ча­се да­вя­дзец­ца са­стрыг­чы на­шмат больш.

11 лю­та­га, аў­то­рак. Зме­на пры­чос­кі мо­жа пры­вес­ці да па­гар­шэн­ня агуль­на­га са­ма­ад­чу­ван­ня.

12 лю­та­га, се­ра­да. Адзін са спры­яль­ных дзён для стрыж­кі ў гэ­тым ме­ся­цы. Пас­ля на­вед­ван­ня цы­руль­ні не толь­кі ва­ла­сы бу­дуць лепш вы­гля­даць і хут­чэй рас­ці, але і ў ва­шым жыц­ці ўсё на­ла­дзіц­ца.

13 лю­та­га, чац­вер. Спры­яль­ныя тэн­дэн­цыі ўча­раш­ня­га дня ўзмац­ня­юц­ца, так што сме­ла за­піс­вай­це­ся да цы­руль­ні­ка на сён­ня, бо стрыж­ка ці афар­боў­ван­не ва­ла­соў да­па­мо­жа па­леп­шыць ад­но­сі­ны з бліз­кі­мі.

14 лю­та­га, пят­ні­ца. Хо­ча­це кар­ды­наль­на змя­ніць сваё жыц­цё — пад­стры­жы­це­ся сён­ня, і зор­кі да­па­мо­гуць.

15 лю­та­га, су­бо­та. Ні ў якім ра­зе не стры­жы­це­ся ў гэ­ты дзень, вы не толь­кі мо­жа­це пе­ра­су­шыць ва­ла­сы, але і ў жыц­ці ўсё ры­зы­куе раз­ла­дзіц­ца.

16 лю­та­га, ня­дзе­ля. Дзень доб­ры для ўма­ца­ван­ня ка­ра­нёў ва­ла­соў. Па­пес­ці­це ся­бе мас­кай ці ма­са­жам га­ла­вы.

17 лю­та­га, па­ня­дзе­лак. Ка­лі жа­да­е­це па­зба­віц­ца ад на­за­па­ша­на­га не­га­ты­ву, то стры­жы­це­ся сён­ня ці пад­раў­няй­це кон­чы­кі ва­ла­соў. Але па­мя­та­е­це: пас­ля та­кой стрыж­кі ва­ла­сы за­ма­ру­дзяць свой рост.

18 лю­та­га, аў­то­рак. Сён­ня дзень спры­яль­ны для афар­боў­ван­ня ва­ла­соў, бо ве­ра­год­насць па­шко­дзіць ва­ла­сы ма­лая. А стрыж­ка рэ­ка­мен­да­ва­на тым, хто па­ку­туе ад дэ­прэ­сіі.

19 лю­та­га, се­ра­да. Ка­лі жа­да­е­це па­зна­ё­міц­ца з ці­ка­вы­мі людзь­мі, якія ве­да­юць толк у за­ба­вах, то аба­вяз­ко­ва пад­стры­жы­це­ся сён­ня.

20 лю­та­га, чац­вер. Стрыж­ка сён­ня — да хва­ро­бы і па­гар­шэн­ня са­ма­ад­чу­ван­ня, але на ста­не ва­ла­соў гэ­та ні­як не ада­б'ец­ца. Так што, ка­лі жа­да­е­це што-не­будзь зра­біць з ва­ла­са­мі — за­ча­шы­це іх па-но­ва­му, па­фар­буй­це ці зра­бі­це па­жыў­ную мас­ку.

21 лю­та­га, пят­ні­ца. Не вар­та сён­ня стрыг­чы ва­ла­сы. Ёсць не­бяс­пе­ка змя­ніць сваё жыц­цё не ў леп­шы бок.

22 лю­та­га, су­бо­та. З ва­ла­са­мі сён­ня лепш не экс­пе­ры­мен­та­ваць, на­ват не змя­няць пры­чос­ку, не ка­жу­чы ўжо пра афар­боў­ку ці стрыж­ку.

23 лю­та­га, ня­дзе­ля. Не­спры­яль­ныя тэн­дэн­цыі ўча­раш­ня­га дня за­хоў­ва­юц­ца. Дай­це ва­ла­сам пе­рад­ых­нуць, не пры­чэс­вай­це іх ліш­ні раз.

24 лю­та­га, па­ня­дзе­лак. Ка­лі хо­ча­це, каб ва­ла­сы пе­ра­ста­лі сек­чы­ся і вы­па­даць — сме­ла стры­жы­це­ся сён­ня.

25 лю­та­га, аў­то­рак. Нейт­раль­ны дзень для стрыж­кі і афар­боў­ван­ня, ва­ла­сам ні­чо­га не па­гра­жае, але і якасць іх не па­леп­шыц­ца.

26 лю­та­га, се­ра­да. Стрыж­ка пры­вя­дзе да га­лаў­но­га бо­лю і па­гар­шэн­ня са­ма­ад­чу­ван­ня.

27 лю­та­га, чац­вер. Ка­лі вы зна­хо­дзі­це­ся з кімсь­ці ў свар­цы, то пад­стры­жы­це­ся сён­ня, і зор­кі да­па­мо­гуць згла­дзіць кан­флікт і знай­сці агуль­ную мо­ву з гэ­тым ча­ла­ве­кам.

28 лю­та­га, пят­ні­ца. Не вар­та ха­дзіць у цы­руль­ню сён­ня, ка­лі вы га­ду­е­це ва­ла­сы. На­ват ня­знач­нае пад­стры­ган­не ва­ла­соў пры­вя­дзе да за­па­во­лен­ня іх рос­ту.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.