Вы тут

КНІГІ НА ЛЮБЫ ГУСТ


Гэты тыдзень у беларускай сталіцы можна ўпэўнена назваць кніжным. Бо з 5 па 9 лютага будзе праходзіць ХХІ Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш.

1Удзельнікі з 26 краін прыедуць у Беларусь, каб паказаць свае кніжныя навінкі. Сярод іх — Вялікабрытанія, Швецыя, Турцыя, Італія, Фінляндыя, Расія, Украіна і многія іншыя. Удзел увыставе прымае Пасольства Злучаных Штатаў Амерыкі. Усяго ж чакаецца каля 600 экспанентаў.

Аднак і Беларусь зможа прадставіць сябе даволі шырока. За 5 выставачных дзён удзельнікі з нашай краі ны плануюць зладзіць ажно 160 (!) мерапрыемстваў. Пра гэта на сустрэчы з журналістамі паведаміла першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Лілія АНАНІЧ

. Яна таксама адзначыла, што ў нашай краіне робіцца надзвычай шмат для падтрымкі нацыянальнага кнігавыдання і чытання наогул.

— Мы сёння сур'ёзна працуем над тым, каб падтрымаць беларускіх аўтараў, а таксама шмат увагі надаём нашай літаратурнай спадчыне. Да прыкладу, у выдавецтве «Мастацкаялітаратура» выйшаў такі праект, як «Залатая калекцыя беларускай літаратуры», былі выдадзены творы нашага класіка Уладзіміра Караткевіча. Можна адзначыць, што летась на падтрымку нацыянальнага кнігавыдання было выдзелена толькі па лініі Міністэрства інфармацыі больш за 10 мільярдаў рублёў.Нашмат большая сума, каля 20 мільярдаў рублёў у бюджэце прадугледжана і на гэты год.

Лілія Ананіч таксама адзначыла, што не змяншаецца колькасць пазіцый і па выданні кніг на беларускай мове: дзяржаўныя выдавецтвы летась выдалі 224 найменні кніг агульным тыражом каля 670 тыс. экзэмпляраў. Такім чынам, трэцяя частка кніг дзяржаўных выдавецтваў — на роднай мове.

Выдавецкі дом «Звязда» таксама падрыхтаваў цікавінкі для чытачоў і наведвальнікаў кніжнага кірмашу. Адбудзецца адкрыццё выставы «У пошуках страчанага: 10 год праекту», падвядзенне вынікаў кніжнага праекта «Сугучча сэрцаў». Будуць праведзены сумесныя акцыі з Саюзам мастакоў і Саюзам пісьменнікаў Беларусі. Адбудуцца творчыя сустрэчы з краязнаўцамі, даследчыкамі, пісьменнікамі.

Міжнародная кніжная выстава-кірмаш будзе працаваць у Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа» да канца гэтага тыдня. Уваход, як заўсёды, вольны.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».