Вы тут

Ня­бес­ная ады­сея Паў­ла Мас­ле­ні­ка­ва


У Ма­гі­лё­ве ад­зна­чы­лі юбі­лей вя­до­ма­га бе­ла­рус­ка­га жы­ва­піс­ца, імя яко­га но­сіць аб­лас­ны мас­тац­кі му­зей воб­лас­ці.

4-38

Для Ма­гі­лё­ва імя гэ­та­га май­стра вель­мі шмат ча­го зна­чыць. Ме­на­ві­та ён зра­біў го­ра­ду са­мы вя­лі­кі па­да­ру­нак, пе­ра­даў яшчэ пры жыц­ці сваю ўні­каль­ную ка­лек­цыю кар­цін. Яна ста­ла пер­шай у рэс­пуб­лі­цы пры­жыц­цё­вай аў­тар­скай га­ле­рэ­яй і раз­мяс­ці­ла­ся ў 4 за­лах аб­лас­но­га мас­тац­ка­га му­зея. Тут за­хоў­ва­ец­ца і апош­няя з яго ра­бот, якая так і за­ста­ла­ся ня­скон­ча­най: ся­род роз­на­ка­ля­ро­вых аб­ло­каў ня­бес­най плы­ні імк­лі­ва ля­ціць увысь лёг­кая по­стаць анё­ла. Гля­дзіш на яго і, зда­ец­ца, па­чы­на­еш ра­зу­мець, аб чым ду­маў мас­так, ка­лі да­кра­наў­ся пэнд­злем да па­лат­на.

Аб тым, што Па­вел Мас­ле­ні­каў заў­сё­ды быў ра­ман­ты­кам і вель­мі лю­біў ма­ля­ваць аб­ло­кі, ка­за­лі і пад­час свят­ка­ван­ня яго юбі­лею ў аб­лас­ным мас­тац­кім му­зеі. Як ад­зна­чы­ла яго дач­ка Ве­ра Пра­кап­цо­ва (яна пры­еха­ла ў Ма­гі­лёў ра­зам са сва­ім му­жам, ды­рэк­та­рам На­цы­я­наль­на­га мас­тац­ка­га му­зея Бе­ла­ру­сі Ула­дзі­мі­рам Пра­кап­цо­вым), баць­ка заў­сё­ды лі­рыч­на ка­заў пра аб­ло­кі: гэ­та тая іс­то­та, што звяз­вае нас і ня­бё­сы. «І мне зда­ец­ца, што ён і за­раз нас ба­чыць і чуе», — пры­зна­ла­ся яна. Ве­ра Пра­кап­цо­ва заў­сё­ды жа­да­ны госць у му­зеі. На гэ­ты раз яна прэ­зен­та­ва­ла сваю чар­го­вую кні­гу «Па­вел Мас­ле­ні­каў» з се­рыі «Вя­до­мыя мас­та­кі Бе­ла­ру­сі».

— Я вель­мі ўдзяч­на му­зею, што тут за­хоў­ва­ец­ца тая аў­ра, у якой ён жыў, — звяр­ну­ла­ся яна да кі­раў­ніц­тва ўста­но­вы. Тут я ад­чу­ваю ся­бе як до­ма.

Пра мас­та­ка шмат доб­рых слоў ка­за­лі кі­раў­ні­кі му­зея, мас­тацт­ва­знаў­цы, прад­стаў­ні­кі мяс­цо­вай ула­ды.

— Па­вел Ма­сле­ні­каў здзейс­ніў гра­ма­дзян­скі подз­віг, на­заў­сё­ды па­ся­ліў­шы­ся тут, — ад­зна­чыў на­мес­нік стар­шы­ні Ма­гі­лёў­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Ва­ле­рый Ма­ла­шка

. — Ён пра­жыў ня­лёг­кае жыц­цё, ва­я­ваў, пра­ца­ваў у вя­ду­чых уста­но­вах куль­ту­ры кра­і­ны, але ні­ко­лі не за­бы­ваў аб сва­ёй ма­лой ра­дзі­ме, аб сва­іх не­вя­ліч­кіх Кня­жы­цах, дзе ён на­ра­дзіў­ся.

Ад імя абл­вы­кан­ка­ма Ва­ле­рый Ма­ла­шка пе­ра­даў му­зею сер­ты­фі­кат на 200 міль­ё­наў руб­лёў на мас­тац­кае афарм­лен­не за­лаў.

Пад­час свят­ка­ван­ня ад­бы­лі­ся ўра­чыс­тае га­шэн­не кан­вер­та з вы­явай Паў­ла Мас­ле­ні­ка­ва, які су­пра­цоў­ні­кі «Бел­пош­ты» пры­мер­ка­ва­лі да юбі­лею мас­та­ка, а так­са­ма прэм'­е­ра да­ку­мен­таль­на­га філь­ма «Сё­мае не­ба Паў­ла Мас­ле­ні­ка­ва», ство­ра­на­га су­пра­цоў­ні­ка­мі тэ­ле­ра­дыё­кам­па­ніі Ма­гі­лёў — рэ­жы­сё­рам Анд­рэ­ем Па­ча­ла­вым і рэ­дак­та­рам Ган­най Ла­по. На жаль, не іс­нуе кі­не­ма­та­гра­фіч­ных сту­жак з удзе­лам на­род­на­га мас­та­ка. Аб ім вя­дуць га­вор­ку яго дач­ка, сын, вуч­ні. Але фільм атры­маў­ся на­столь­кі ду­шэў­ны і эма­цы­я­наль­ны, што Ве­ра Пра­кап­цо­ва на­ват не ўтой­ва­ла слёз, ка­лі гля­дзе­ла яго.

Па­вел Мас­ле­ні­каў ста­яў ля вы­то­каў між­на­род­на­га пра­ек­та «Воб­раз Ра­дзі­мы ў вы­яў­лен­чым мас­тац­тве», які за­раз кож­ны год пра­хо­дзіць на Ма­гі­лёў­шчы­не. Гэ­тай вяс­ной пле­нэр бу­дзе пры­све­ча­ны 100-га­до­ва­му юбі­лею май­стра. Мас­та­кі з роз­ных кра­ін з'е­дуц­ца ў вёс­ку Кня­жы­цы Ма­гі­лёў­ска­га ра­ё­на, дзе прай­шло дзя­цін­ства мас­та­ка. На бу­дын­ку шко­лы, дзе ён ву­чыў­ся, пла­ну­ец­ца ад­крыць ме­ма­ры­яль­ную дош­ку ў яго го­нар.

Да­рэ­чы, юбі­лей жы­ва­піс­ца ад­зна­чаць так­са­ма ў Вя­лі­кім тэ­ат­ры опе­ры і ба­ле­та і Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі мас­тац­тваў, дзе ён у свой час пра­ца­ваў. А 7 лю­та­га ад­кры­ец­ца рэт­ра­спек­тыў­ная вы­ста­ва «Па­вел Мас­ле­ні­каў і яго вуч­ні» ў На­цы­я­наль­ным мас­тац­кім му­зеі ў Мін­ску.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.