Вы тут

«Менавiта прыбытак, а не крэ­ды­ты — кры­ні­ца для раз­віц­ця...»


Бе­ла­русь пе­ра­жы­ла цяж­кі (з эка­на­міч­на­га пунк­ту гле­джан­ня) 2013 год. Але на­пе­ра­дзе но­вы — і не на­шмат пра­сцей­шы — 2014-ты. Чым бу­дзе жыць на­ша эка­но­мі­ка сё­ле­та? Ці па­леп­шыц­ца пра­ца ай­чын­ных прад­пры­ем­стваў? Ча­го ча­ка­юць ад пры­ва­ты­за­цыі? Ці бу­дзе ад­кры­та но­вая пра­гра­ма су­пра­цоў­ніц­тва з МВФ? Коль­кі лю­дзей па­тра­піць пад ска­ра­чэн­ні? Аб гэ­тым і не толь­кі ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» раз­маў­ляў з мі­ніст­рам эка­но­мі­кі Бе­ла­ру­сі Мі­ка­ла­ем Снап­ко­вым.

— З чым звя­за­ны пе­ра­гляд асноў­ных пра­гноз­ных па­каз­чы­каў на 2014 год?

— Я ска­заў бы, не пе­ра­гляд, а ўдак­лад­нен­не. Пры­чын для гэ­та­га не­каль­кі, унут­ра­ных і знеш­ніх. З кан­ца жніў­ня 2013 го­да (ка­лі быў прад­стаў­ле­ны пер­шы ва­ры­янт пра­гно­зу) змя­ні­ла­ся сі­ту­а­цыя на знеш­ніх рын­ках, у тым лі­ку сы­ра­він­ных. Па пра­гно­зах су­свет­ных ана­лі­ты­каў, цэ­ны на наф­ту зні­зяц­ца да 100 до­ла­раў за ба­рэль, гэ­та па­цяг­не за са­бой і па­дзен­не кош­ту на наф­та­пра­дук­ты. Сі­ту­а­цыя на су­свет­ным ка­лій­ным рын­ку яшчэ не ста­бі­лі­за­ва­ла­ся, ха­ця па­пя­рэд­нія вы­ні­кі па­каз­ва­юць, што ў 2013 го­дзе Бе­ла­русь у цэ­лым спра­ві­ла­ся з на­ступ­ства­мі «ка­лій­на­га раз­во­ду».

На­огул, ка­рэк­ці­роў­ка пра­гно­заў у за­леж­нас­ці ад сі­ту­а­цыі ў эка­но­мі­ках ганд­лё­вых парт­нё­раў, кан'­юнк­ту­ры асноў­ных рын­каў — гэ­та звы­чай­ная су­свет­ная прак­ты­ка. Мі­нэ­ка­нам­раз­віц­ця РФ у 2013 го­дзе ча­ты­ры ра­зы пе­ра­гля­дала пра­гноз Ра­сіі на 2014-2016 га­ды, па­ні­жа­ю­чы асноў­ныя па­каз­чы­кі. А па­коль­кі Ра­сія за­раз з'яў­ля­ец­ца асноў­ным ганд­лё­вым парт­нё­рам Бе­ла­ру­сі, бы­лі ска­рэк­та­ва­ны і на­шы пла­ны.

Ана­ліз вы­ні­каў мі­ну­ла­га го­да па­ка­заў на­рас­тан­не праб­лем у на­цы­я­наль­най эка­но­мі­цы. Сціс­кан­не знеш­ніх рын­каў пры­вя­ло да рос­ту ад­моў­на­га саль­да знеш­ня­га ганд­лю. Дыс­ба­лан­сы ў эка­но­мі­ку ўно­сіць і на­рас­та­ю­чы раз­рыў па­між тэм­па­мі рос­ту вы­твор­час­ці пра­дук­цыі і спа­жы­ван­ня. Акра­мя та­го, за­ра­бот­ная пла­та рас­ла хут­чэй за пра­дук­цый­насць пра­цы. А гэ­та па­гра­жае кры­тыч­ным зні­жэн­нем кан­ку­рэн­та­здоль­нас­ці на­шых прад­пры­ем­стваў. І з гэ­ты­мі тэн­дэн­цы­я­мі звя­за­на ўдак­лад­нен­не па­ра­мет­раў.

— Што па­кла­дзе­на ў асно­ву пра­гно­зу на 2014 год?

— Су­раз­мер­насць па­трэ­баў эка­но­мі­кі з маг­чы­мас­ця­мі. Пры гэ­тым нам трэ­ба вы­ра­шаць ад­на­ча­со­ва дзве су­пя­рэч­лі­выя за­да­чы: з ад­на­го бо­ку, за­бяс­пе­чыць эка­на­міч­ны рост, з дру­го­га — зба­лан­са­ваць эка­но­мі­ку. Да­сяг­нен­не та­ко­га кам­пра­мі­су — асноў­ная ўмо­ва раз­віц­ця сё­ле­та. Усе ўдак­лад­не­ныя па­каз­чы­кі за­клі­ка­ны за­бяс­пе­чыць най­больш бяс­печ­ны для нас рост ВУП, на 2/3 сфар­мі­ра­ва­ны праз экс­парт. Нам важ­на па­збег­нуць на­сы­чэн­ня за­ліш­няй пра­дук­цы­яй на­ша­га ма­лень­ка­га ўнут­ра­на­га рын­ку і зба­лан­са­ваць фі­нан­са­вую сі­ту­а­цыю ў кра­і­не, ні­ве­лі­ра­ваць дыс­ба­ланс па­між рос­там пра­дук­цый­нас­ці пра­цы і за­ра­бот­най пла­ты.

Пры гэ­тым пра­гноз 2014 го­да не ро­біць ак­цэнт на аб'­ём­ных па­каз­чы­ках. Прак­ты­ка мі­ну­лых га­доў па­ка­за­ла, што за­ліш­няя ўва­га да іх мо­жа пра­ва­ка­ваць на­рас­тан­не мак­ра­эка­на­міч­ных дыс­ба­лан­саў. А з пунк­ту гле­джан­ня ліч­баў пра­гноз кан­сер­ва­тыў­ны. Бу­дуць ста­ноў­чыя тэн­дэн­цыі, зме­ны знеш­ніх умоў — і пра­гноз ста­не больш ап­ты­міс­тыч­ным. Сва­ім ука­зам ад 31 снеж­ня 2013 го­да Прэ­зі­дэнт пад­тры­маў пра­гноз па стры­ма­ным эка­на­міч­ным рос­це.

— Якія пе­рад­умо­вы іс­ну­юць для праг­на­за­ван­ня та­кіх (пра­пі­са­ных ва ўка­зе) ліч­баў? Ці спра­віц­ца з гэ­тым эка­но­мі­ка?

 

— Асноў­най бяс­печ­най кры­ні­цай эка­на­міч­на­га рос­ту з'яў­ля­ец­ца экс­парт. У пра­гно­зе за­кла­дзе­ны тэмп яго рос­ту ў па­ме­ры 108,6%. Каб яго да­сяг­нуць, на знеш­ніх рын­ках не­аб­ход­на пра­даць та­ва­раў на 41 млрд до­ла­раў. Гэ­та пры­клад­на ўзро­вень 2011 го­да і на 5 млрд менш, чым у 2012-м. А ка­лі ана­лі­за­ваць апош­нія 5 га­доў, то экс­парт 2008 го­да нам трэ­ба пе­ра­вы­сіць на 25%, пры тым, што пра­мыс­ло­вая вы­твор­часць, у па­раў­на­нні з та­га­час­ным уз­роў­нем, па­він­на вы­рас­ці на 30%. Гэ­та зна­чыць, эка­на­міч­ныя маг­чы­мас­ці для ства­рэн­ня та­ва­раў на па­трэб­ную су­му ёсць. І па звест­ках аб ёміс­тас­ці і па­трэ­бе знеш­ніх рын­каў, яны га­то­вы па­глы­нуць та­кі аб'­ём на­шых та­ва­раў.

Ін­шая важ­ная пе­рад­умо­ва — рост рэн­та­бель­нас­ці. Урад па­ста­віў пе­рад пра­мыс­ло­вы­мі мі­ніс­тэр­ства­мі і кан­цэр­на­мі на­пру­жа­ныя, але вы­ка­наль­ныя пра­гноз­ныя за­дан­ні. Каб іх вы­ка­наць, не­аб­ход­ны но­выя ма­гут­нас­ці, трэ­ба пе­ра­гля­даць асар­ты­мент эфек­тыў­на кі­ра­ваць вы­дат­ка­мі. І гэ­та ўжо за­да­ча ме­недж­мен­ту ар­га­ні­за­цый. А за­да­ча ўра­да — ства­рэн­не ўмоў.

У раз­віц­цё ўка­за аб пра­гно­зе Мі­нэ­ка­но­мі­кі рас­пра­ца­ва­ла (і ўрад пры­няў) па­ста­но­ву Саў­мі­на ад 13 сту­дзе­ня 2014 года № 17, у якой, у пры­ват­нас­ці, пра­ду­гле­джа­на ства­рэн­не но­вых ар­га­ні­за­цый і вы­твор­час­цяў, у тым лі­ку за кошт пра­мых за­меж­ных ін­вес­ты­цый, якія, у сваю чар­гу, за­бяс­пе­чаць рост вы­твор­час­ці іна­ва­цый­най пра­дук­цыі, пра­дук­цыі з вы­со­кім да­баў­ле­ным кош­там, здоль­най кан­ку­ры­ра­ваць на су­свет­ным рын­ку. Та­му важ­на ра­зу­мець зна­чэн­не пра­мых за­меж­ных ін­вес­ты­цый. Па-пер­шае, гэ­та ад­на з кры­ніц па­крыц­ця дэ­фі­цы­ту пла­цеж­на­га ба­лан­су. Па-дру­гое, эфек­тыў­насць ПЗІ з'яў­ля­ец­ца най­важ­ней­шым фак­та­рам ма­дэр­ні­за­цыі бе­ла­рус­кай эка­но­мі­кі.

Акра­мя та­го, важ­най пе­рад­умо­вай да­сяг­нен­ня праг­на­зу­е­мых па­ра­мет­раў, асаб­лі­ва для рэ­гі­ё­наў, з'яў­ля­ец­ца да­лей­шае раз­віц­цё ма­ло­га і ся­рэд­ня­га біз­не­су і па­ве­лі­чэн­не яго ўнёс­ку ў ВУП.

— Вось толь­кі як гэ­та­га да­сяг­нуць?

— У да­да­так да ўжо на­яў­ных ме­ха­ніз­маў пад­трым­кі (та­кіх, як Дэ­крэт № 6) зга­да­най па­ста­но­вай урад пра­ду­гле­дзеў ства­рэн­не га­ран­тый­ных фон­даў за кошт срод­каў мяс­цо­вых бюд­жэ­таў. Гэ­та сро­дак за­бес­пя­чэн­ня до­сту­пу да крэ­дыт­ных рэ­сур­саў для ма­ло­га і ся­рэд­ня­га біз­не­су. З гэ­тых фон­даў мо­жа быць прад­стаў­ле­на па­ру­чаль­ніц­тва — да 70% па­трэб­на­га прад­пры­маль­ні­ку за­клад­но­га за­бес­пя­чэн­ня пад крэ­дыт. За­пла­на­ва­ны захады  па ўклю­чэн­ні ў аба­рот па пры­маль­ных цэ­нах дзярж­ма­ё­мас­ці, якая не вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца або вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца не­эфек­тыў­на.

— На біз­нес-фо­ру­ме Ус­ход­ня­га парт­нёр­ства ў Віль­ні вы за­яў­ля­лі аб рэ­фор­ме дзяр­жаў­ных прад­пры­ем­стваў. На ва­шу дум­ку, якім чы­нам гэ­та­га мож­на да­маг­чы­ся?

— Мэ­та­вая за­да­ча — пе­ра­ход да па­каз­чы­каў пла­на­ван­ня і праг­на­за­ван­ня якас­на­га, а не аб'­ём­на­га раз­віц­ця. Та­му прад­пры­ем­ствам бу­дуць за­цвер­джа­ны толь­кі якас­ныя па­каз­чы­кі пра­гно­зу са­цы­яль­на-эка­на­міч­на­га раз­віц­ця: рэн­та­бель­насць про­да­жаў у пра­мыс­ло­вас­ці, экс­парт та­ва­раў і па­слуг, су­ад­но­сі­ны экс­пар­ту та­ва­раў і аб'­ёму пра­мыс­ло­вай вы­твор­час­ці.

Най­важ­ней­шае пы­тан­не — па­вы­шэн­не эфек­тыў­нас­ці кі­ра­ван­ня дзярж­прад­пры­ем­ства­мі. Зра­біць гэ­та трэ­ба праз па­вы­шэн­не ма­ты­ва­цыі ме­не­джа­раў, праз пры­зна­чэн­не ў гас­па­дар­чыя та­ва­рыст­вы пра­фе­сій­ных кі­раў­ні­коў-прад­стаў­ні­коў дзяр­жа­вы.

Струк­тур­нае рэ­фар­ма­ван­не прад­пры­ем­стваў, пад­па­рад­ка­ва­ных мі­ніс­тэр­ствам і кан­цэр­нам бу­дзе ўклю­чаць у ся­бе так­са­ма пе­ра­да­чу іх не­вы­твор­чых аб'­ек­таў ад­па­вед­ным про­філь­ным мі­ніс­тэр­ствам, вы­вад на аў­тсор­сінг да­па­мож­ных і аб­слу­го­вых функ­цый, ука­ра­нен­не сіс­тэм кі­ра­ван­ня рэ­сур­са­мі і за­бес­пя­чэн­не за кошт гэ­та­га зні­жэн­ня вы­дат­каў і ап­ты­мі­за­цыі коль­кас­ці пер­са­на­лу.

— Якім чы­нам мож­на змя­ніць ма­ты­ва­цыю ме­не­джа­раў дзярж­кам­па­ній?

— У су­час­ных умо­вах са­мы дзейс­ны ры­чаг для гэ­та­га — фі­нан­са­вая за­ці­каў­ле­насць ме­не­джа­ра ў па­вы­шэн­ні эфек­тыў­нас­ці ра­бо­ты ар­га­ні­за­цыі. Па­мер акла­ду, бо­ну­сы, га­да­выя бо­ну­сы — усё гэ­та ця­пер у рас­па­ра­джэн­ні ор­га­на, які най­мае кі­раў­ні­ка дзярж­кам­па­ніі. Ад­па­вед­ныя па­ста­но­вы ўра­да бы­лі пры­ня­ты ў 2013 го­дзе. Кі­раў­ні­ку мо­гуць вы­плач­ваць працэнт ад вы­руч­кі, на­прык­лад, за зні­жэн­не за­па­саў. Або пра­цэнт ад су­мы за­клю­ча­най знеш­не­эка­на­міч­най здзел­кі, ка­лі ён сам пры­маў у ар­га­ні­за­цыі гэ­тай здзел­кі ак­тыў­ны ўдзел. Са снеж­ня мі­ну­ла­га го­да з'я­ві­ла­ся маг­чы­масць сты­му­ля­ваць ме­не­джа­ра дзяр­жаў­най кам­па­ніі за ства­рэн­не да­дат­ко­вых вы­со­ка­пра­дук­цый­ных пра­цоў­ных мес­цаў. Ін­шы­мі сло­ва­мі, ство­ра­ны гнут­кі і пра­ду­ма­ны ме­ха­нізм фі­нан­са­вай ма­ты­ва­цыі кі­раў­ні­коў дзяр­жаў­ных прад­пры­ем­стваў. Гэ­ты ме­ха­нізм за­клі­ка­ны ары­ен­та­ваць іх на пры­рост пры­быт­ку. Та­му што ме­на­ві­та пры­бы­так, а не крэ­ды­ты — кры­ні­ца для ін­вес­ты­цый і, ад­па­вед­на, — раз­віц­ця.

— На­коль­кі ве­ра­год­на вы­ка­нан­не за­пла­на­ва­най пры­ва­ты­за­цыі на 2,5 млрд до­ла­раў? Як дзяр­жа­ва бу­дзе вы­зна­чаць, яко­му ін­вес­та­ру ад­даць пе­ра­ва­гу пад­час пры­ва­ты­за­цыі?

— Пры­ва­ты­за­цыя — не са­ма­мэ­та. Дзяр­жаў­ная па­лі­ты­ка бу­ду­ец­ца не на атры­ман­ні ка­рот­ка­тэр­мі­но­вай вы­га­ды ад про­да­жу дзярж­ма­ё­мас­ці, а на перс­пек­ты­вах раз­віц­ця прад­пры­ем­ства, ства­рэн­ня экс­пар­та­а­ры­ен­та­ва­най кан­ку­рэн­та­здоль­най вы­твор­час­ці, асва­ен­ня но­вых рын­каў, вы­ка­нан­ня пэў­ных са­цы­яль­ных га­ран­тый. З улі­кам гэ­тых па­ды­хо­даў лю­бое бе­ла­рус­кае прад­пры­ем­ства мо­жа быць пры­ва­ты­за­ва­на. Пры­ма­юц­ца пэў­ныя за­ха­ды па спра­шчэн­ні гэ­та­га пра­цэ­су.

Сён­ня на сай­це Дзярж­кам­ма­ё­мас­ці вы­кла­дзе­ны пе­ра­лік з 600 аб'­ек­таў, пра­па­на­ва­ных для про­да­жу ін­вес­та­рам. Для 92 прад­пры­ем­стваў (агуль­ны кошт якіх пе­ра­вы­шае 5 млрд до­ла­раў) вы­зна­ча­ны спо­са­бы ад­чу­жэн­ня. У гэ­тым спі­се дзярж­до­лі ў кам­па­ні­ях «МТС», «БА­ТЭ — кі­ру­ю­чая кам­па­нія хол­дын­га «Аў­та­кам­па­не­нты», «Ма­зыр­скі НПЗ», «Кі­ру­ю­чая кам­па­нія хол­дын­га «Га­ры­зонт» і ін­шыя.

Па­ра­дак вы­ба­ру ін­вес­та­раў мак­сі­маль­на праз­рыс­ты і за­ле­жыць ад спо­са­бу про­да­жу. Ка­лі гэ­та аў­кцы­ён — пе­ра­ва­га ад­да­ец­ца ін­вес­та­ру, які пра­па­на­ваў най­больш вы­со­кую ца­ну, пры про­да­жы па кон­кур­се — ін­вес­та­ру, які пра­па­на­ваў умо­вы, якія ад­па­вя­да­юць умо­вам кон­кур­су або леп­шыя. У асоб­ных вы­пад­ках, ка­лі ёсць не­аб­ход­насць пры­цяг­нен­ня стра­тэ­гіч­на­га ін­вес­та­ра, яго вы­бар ажыц­цяў­ля­ец­ца на асно­ве комп­лек­су кры­тэ­ры­яў у за­леж­нас­ці ад про­фі­лю і ві­ду дзей­нас­ці прад­пры­ем­ства, яго па­трэб у ін­вес­ты­цы­ях, ад па­ме­ру гэ­тых ін­вес­ты­цый, не­аб­ход­нас­ці вы­ка­нан­ня асоб­ных са­цы­яль­ных аба­вя­за­цель­стваў.

Не­аб­ход­на асаб­лі­ва ад­зна­чыць, што тым ін­вес­та­рам, хто пра­цуе ад­кры­та, вы­кон­вае па­тра­ба­ван­ні бе­ла­рус­ка­га за­ка­на­даў­ства і ўзя­тыя на ся­бе аба­вя­за­цель­ствы, дзяр­жа­ва га­ран­туе не­зва­рот­насць пры­ва­ты­за­цыі і ства­рэн­не спры­яль­ных умоў для ра­бо­ты ар­га­ні­за­цый не­за­леж­на ад фор­мы ўлас­нас­ці.

— Якую перс­пек­ты­ву вы ба­чы­це ў раз­мя­шчэн­ні еў­ра­бон­даў?

— Сё­ле­та (гэ­та бу­дзе пры­клад­на ка­нец вяс­ны — па­ча­так во­се­ні) урад са­праў­ды мае на­мер вый­сці на ры­нак з трэ­цім вы­пус­кам еў­ра­аб­лі­га­цый на су­му ка­ля
800 млн до­ла­раў ЗША. Гэ­тыя срод­кі за­пла­на­ва­ны ў бюд­жэ­це для рэ­фі­нан­са­ван­ня част­кі пла­ця­жоў па па­га­шэн­ні знеш­ня­га дзярж­доў­гу, якія ў 2014 го­дзе скла­дуць 2,4 млрд до­ла­раў. Ужо вы­зна­ча­ны ар­га­ні­за­та­ры пла­на­ва­на­га вы­пус­ку еў­ра­бон­даў — гэ­та ра­сій­скія ін­вес­ты­цый­ныя кам­па­ніі «Ашчад­банк КІБ» і «ВТБ Ка­пі­тал». На якіх бір­жах еў­ра­аб­лі­га­цыі бу­дуць раз­ме­шча­ны, вы­ра­шыц­ца паз­ней.

У апош­нія ме­ся­цы на­зі­ра­ец­ца па­ляп­шэн­не ка­ці­ро­вак бе­ла­рус­кіх еў­ра­аб­лі­га­цый, раз­ме­шча­ных у 2010 і 2011 га­дах. Па ін­фар­ма­цыі фі­нан­са­ва­га агенц­тва Bloomberg, да­ход­насць па еў­ра­бон­дах пер­ша­га вы­пус­ку скла­дае ця­пер 7,098%, дру­го­га вы­пус­ку — 8,062%, гэ­та зна­чыць, ні­жэй за іх ку­пон­ны да­ход (8,5% і 8,9% ад­па­вед­на). Пры раз­мя­шчэн­ні но­вых еў­ра­аб­лі­га­цый мы бу­дзем імк­нуц­ца да та­го, каб за­ха­ваць сён­няш­нія ўмо­вы.

— На­коль­кі ве­ра­год­на ад­крыц­цё но­вай пра­гра­мы з МВФ? На якім эта­пе зна­хо­дзяц­ца пе­ра­мо­вы?

— У на­шай кра­і­ны ёсць жа­дан­не пад­пі­сан­ня но­вай пра­гра­мы су­пра­цоў­ніц­тва з МВФ. Для гэ­та­га іс­ну­юць як не­па­срэд­на фі­нан­са­выя пры­чы­ны, так і пры­чы­ны больш глы­бо­ка­га, струк­тур­на­га ха­рак­та­ру. З пунк­ту гле­джан­ня гро­шай, пры­цяг­нен­не тан­ных рэ­сур­саў у кра­і­ну для рэ­фі­нан­са­ван­ня част­кі дзяр­жаў­на­га доў­гу з'яў­ля­ец­ца пра­віль­най стра­тэ­гі­яй, і гэ­та ста­ноў­ча ада­б'ец­ца на эка­но­мі­цы, па­коль­кі не прый­дзец­ца ад­цяг­ваць част­ку срод­каў на аб­слу­гоў­ван­не доў­гу. Ка­лі ка­заць пра струк­тур­ную ка­рысць пра­гра­мы з Фон­дам, то тут важ­насць за­клю­ча­ец­ца ў пра­віль­на вы­бу­да­ва­най пра­гра­ме струк­тур­ных рэ­фор­маў на асно­ве во­пы­ту вя­ду­чых су­свет­ных экс­пер­таў. Рэа­лі­за­цыя пра­гра­мы дасць маг­чы­масць вы­зва­ліць ста­рыя і сфар­мі­ра­ваць но­выя фак­та­ры вы­твор­час­ці.

Што ты­чыц­ца перс­пек­тыў гэ­тай пра­гра­мы, то на апош­нім па­ся­джэн­ні па­зі­цыя бе­ла­рус­ка­га бо­ку аб маг­чы­мас­ці за­клю­чэн­ня но­вай пра­гра­мы з Фон­дам бы­ла агу­ча­на. Ды­рэк­та­ры МВФ пры­ві­та­лі пры­няц­це пла­на су­мес­ных дзе­ян­няў ура­да і Нац­бан­ка і вы­ка­за­лі на­ступ­ную па­зі­цыю: пад­трым­ка но­вай да­моў­ле­нас­ці з Фон­дам бу­дзе за­ле­жаць ад пры­хіль­нас­ці Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь да пра­вя­дзен­ня рэ­фор­маў у спа­лу­чэн­ні з ра­шу­чай мак­ра­эка­на­міч­най па­лі­ты­кай.

— Не­ка­то­рыя ана­лі­ты­кі вы­каз­ва­юць мер­ка­ван­не пра тое, што ў нас вель­мі шмат дзяр­жаў­ных пра­грам. Яны пе­ра­кры­жоў­ва­юц­ца і ў вы­ні­ку не да­юць на­леж­на­га эфек­ту. Зме­ніц­ца што-не­будзь у блі­жэй­шы час?

— Так, мы ак­тыў­на пра­цу­ем у кі­рун­ку ап­ты­мі­за­цыі дзяр­жаў­ных пра­грам і ўдас­ка­на­лен­ня ме­ха­ніз­му іх фі­нан­са­ван­ня. У гэ­тай пра­цы ўдзель­ні­чае Мі­нэ­ка­но­мі­кі су­мес­на з Мі­ніс­тэр­ствам фі­нан­саў, На­цы­я­наль­ным бан­кам і га­лі­но­вы­мі мі­ніс­тэр­ства­мі. Бу­дуць сіс­тэ­ма­ты­за­ва­ны кры­тэ­рыі ад­ня­сен­ня пра­ек­таў да дзярж­пра­грам, сфар­мі­ра­ва­на сіс­тэ­ма ацэн­кі іх эфек­тыў­нас­ці і на ста­дыі пры­няц­ця, і на ста­дыі рэа­лі­за­цыі. Сё­ле­та за­пла­на­ва­на пры­няц­це пла­на фі­нан­са­ван­ня дзярж­пра­грам, увя­за­на­га па аб'­ёмах і кры­ні­цах, а так­са­ма сіс­тэ­мы кант­ро­лю за яго вы­ка­нан­нем.

— Ці вар­та ча­каць ска­ра­чэн­няў у су­вя­зі з ма­дэр­ні­за­цы­яй і ап­ты­мі­за­цы­яй вы­твор­час­ці? Ці з'я­вяц­ца но­выя вы­твор­час­ці, ку­ды лю­дзі змо­гуць пай­сці пра­ца­ваць у вы­пад­ку стра­ты пра­цы?

— У ад­па­вед­нас­ці з пра­гно­зам са­цы­яль­на-эка­на­міч­на­га раз­віц­ця Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь на 2014 год коль­касць за­ня­тых у эка­но­мі­цы ска­ро­ціц­ца на 153 тыс. ча­ла­век, або на 3,4%. Пры­клад­на на­па­ло­ву гэ­та аб­умоў­ле­на ўплы­вам дэ­ма­гра­фіч­на­га фак­та­ру — ска­ра­чэн­нем коль­кас­ці на­сель­ніц­тва ў пра­ца­здоль­ным уз­рос­це. У вы­ні­ку ма­дэр­ні­за­цыі ча­ка­ец­ца вы­зва­лен­не ка­ля 70 тыс. ча­ла­век.

Ва ўмо­вах струк­тур­ных пе­ра­ўтва­рэн­няў эка­но­мі­кі вы­зва­лен­не пра­цоў­най сі­лы не­па­збеж­на. Гэ­та па­тра­буе яе пе­ра­то­ку ў ін­шыя ві­ды эка­на­міч­най дзей­нас­ці, дзе ёсць ва­кан­сіі. А яны ў нас ёсць. На 1 сту­дзе­ня 2014 го­да па кра­і­не на­ліч­ва­ла­ся ка­ля 50 ты­сяч сва­бод­ных мес­цаў і толь­кі 20 ты­сяч за­рэ­гіст­ра­ва­ных су­іс­каль­ні­каў.

Але, акра­мя гэ­та­га, у ад­па­вед­нас­ці з па­ста­но­вай ура­да ад 13 сту­дзе­ня 2014 г. № 17, у рэ­гі­ё­нах бу­дуць пры­ня­ты вы­чар­паль­ныя за­ха­ды: стар­шы­ні абл­вы­кан­ка­маў па­він­ны за­бяс­пе­чыць у 2014 го­дзе ства­рэн­не ў кож­ным ра­ё­не вы­твор­чых ар­га­ні­за­цый з коль­кас­цю ра­бот­ні­каў не менш за 15 ча­ла­век (з раз­лі­ку ад­на та­кая ар­га­ні­за­цыя на 10 тыс. жы­ха­роў ра­ё­на). Усё гэ­та дасць маг­чы­масць за­ха­ваць сё­лет­ні ўзро­вень бес­пра­цоўя, — 1,5%, не больш.

— Што ўяў­ляе са­бой рэй­тынг Doіng Busіness? Ці не­аб­ход­на на­шай кра­і­не імк­нуц­ца па­тра­піць у яго?

— Спра­ва­зда­ча Су­свет­на­га бан­ка «Вя­дзен­не біз­не­су» ўяў­ляе са­бой се­рыю што­га­до­вых дак­ла­даў, у якіх да­сле­ду­юц­ца за­ка­на­даў­чыя нор­мы рэ­гу­ля­ван­ня прад­пры­маль­ніц­кай дзей­нас­ці: як тыя, што спры­я­юць, так і тыя, што пе­ра­шка­джа­юць раз­віц­цю біз­не­су. І прак­ты­ка іх пры­мя­нен­ня. Пад­час да­сле­да­ван­няў ацэнь­ва­ец­ца не столь­кі коль­касць нор­маў і пра­ві­лаў, коль­кі іх ра­зум­насць і спра­вяд­лі­васць, а так­са­ма пра­ста­та ад­мі­ніст­ра­ван­ня гэ­тых пра­цэ­саў са­мі­мі біз­нес­ме­на­мі. У дак­ла­дзе Су­свет­на­га бан­ка «Вя­дзен­не біз­не­су 2014» на­ша кра­і­на за­ня­ла 63-е мес­ца ся­род 189 дзяр­жаў. Пры гэ­тым Бе­ла­русь чац­вёр­ты год за­пар ува­хо­дзіць у трой­ку лі­да­раў ся­род 50 кра­ін све­ту — па­ста­ян­ных удзель­ні­каў да­сле­да­ван­ня, якія да­бі­лі­ся най­буй­ней­шых пос­пе­хаў у ства­рэн­ні больш спры­яль­на­га рэ­гу­ля­тыў­на­га ася­род­дзя для ай­чын­ных прад­пры­маль­ні­каў, па­чы­на­ю­чы з 2005 го­да. З 2010 го­да экс­пер­та­мі Су­свет­на­га бан­ка для Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь за­фік­са­ва­на 13 ста­ноў­чых рэ­фор­маў, ад­па­вед­ных ме­та­да­ло­гіі да­сле­да­ван­ня «Вя­дзен­не біз­не­су».

На­вош­та нам трэ­ба ўдзель­ні­чаць у гэ­тых да­сле­да­ван­нях? Па-пер­шае, для дзяр­жаў­ных ор­га­наў вы­ні­кі да­сле­да­ван­ня з'яў­ля­юц­ца важ­ным ін­ды­ка­та­рам та­го, як біз­нес ус­пры­мае рэ­гу­ля­тыў­нае ася­род­дзе і якія пра­вод­зяц­ца пе­ра­ўтва­рэн­ні. Па-дру­гое, гэ­ты рэй­тынг слу­жыць аў­та­ры­тэт­най кры­ні­цай ін­фар­ма­цыі для за­меж­ных ура­даў і біз­не­су, для ін­вес­та­раў. Акра­мя та­го, вы­шэй­на­зва­ныя спра­ва­зда­чы да­зва­ля­юць пра­ана­лі­за­ваць во­пыт раз­віц­ця ін­шых дзяр­жаў, аца­ніць маг­чы­масць яго ўжы­ван­ня ў на­шых умо­вах. Ці­ка­выя і рэ­ка­мен­да­цыі між­на­род­ных ар­га­ні­за­цый. Урад мае на­мер і да­лей пра­во­дзіць рэ­фор­мы ва ўсіх сфе­рах прад­пры­маль­ніц­кай дзей­нас­ці з улі­кам рэ­ка­мен­да­цый Су­свет­на­га бан­ка і ста­ноў­ча­га во­пы­ту за­меж­ных кра­ін. У нас за­цвер­джа­ны план дзе­ян­няў па па­ляп­шэн­ні ўмоў вя­дзен­ня біз­не­су. Яго рэа­лі­за­цыя да­зво­ліць за­бяс­пе­чыць рэй­тынг Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь у спра­ва­зда­чы Су­свет­на­га бан­ка не ні­жэй за трыц­ца­тую па­зі­цыю.

Гутарыў Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.