Вы тут

Медыкі нацэлены на навацыі


Раз­мо­ва пой­дзе аб га­рад­ской па­лі­клі­ні­цы № 2, якая з'яў­ля­е­ца струк­тур­ным пад­раз­дзя­лен­нем дзяр­жаў­най уста­но­вы ахо­вы зда­роўя «Ма­зыр­ская цэнт­раль­ная га­рад­ская па­лі­клі­ні­ка» і якую мы на­ве­да­лі, каб да­ве­дац­ца, што апош­нім ча­сам з'я­ві­ла­ся но­ва­га ў дзей­нас­ці яго пер­са­на­лу. На гэ­тае пы­тан­не кі­раў­нік уста­но­вы Воль­га Ада­мен­ка ад­ка­за­ла так: «Атры­ма­лі но­вы су­час­ны ўльтра­гу­ка­вы апа­рат ALOCA (Аль­фа 5), уста­на­ві­лі яго і асво­і­лі. Апа­рат гэ­ты з'я­віў­ся дзя­ку­ю­чы спон­сар­скай да­па­мо­зе мяс­цо­ва­га наф­та­пе­ра­пра­цоў­ча­га за­во­да».

узи

— А што, ра­ней па­лі­клі­ні­ка не ме­ла та­ко­га не­аб­ход­на­га аб­ста­ля­ван­ня?

— Бы­ло яно ў нас, дзей­ні­ча­ла, але маг­чы­мас­ці яго бы­лі ку­ды меншыя, чым у апа­ра­та ALOCA, — ад­ка­за­ла Воль­га Ва­лян­ці­наў­на, — бо не да­зва­ля­ла ўра­чам вы­яў­ляць тыя па­та­ло­гіі, якія ўста­наў­лі­вае но­вае аб­ста­ля­ван­не. І для нас гэ­та знач­ны крок на­пе­рад.

Мы па­на­зі­ра­лі за ра­бо­тай апа­ра­та, і Воль­га Ва­лян­ці­наў­на па­шы­ры­ла на­шы ве­ды аб яго маг­чы­мас­цях. На­прык­лад, ён па­ляп­шае ды­яг­нос­ты­ку кар­дыя­ла­гіч­най па­та­ло­гіі і па­та­ло­гіі са­су­даў, вы­яў­ляе на­яў­насць па­та­ло­гіі сэр­ца, удак­лад­ня­ю­чы сту­пень цяж­кас­ці яго па­ра­жэн­ня. Па­леп­шы­ла­ся так­са­ма якасць агля­ду шчы­та­па­доб­най за­ло­зы і да­сле­да­ван­ні са­су­даў ног і бра­хі­я­цэ­фаль­ных ар­тэ­рый і г.д.

Ад­ным сло­вам, «япо­нец» усё ро­біць якас­на і на­дзей­на, па­шы­рыў­шы, апроч на­зва­на­га, коль­касць уль­тра­гу­ка­вых да­сле­да­ван­няў. У па­лі­клі­ні­цы функ­цы­я­ну­юць два тэ­ра­пеў­тыч­ныя ад­дзя­лен­ні, ад­дзя­лен­ні ме­ды­цын­скай рэ­абі­лі­та­цыі з 25 лож­ка­мі дзён­на­га зна­хо­джан­ня з двух­змен­ным рэ­жы­мам ра­бо­ты, ад­дзя­лен­не пра­фі­лак­ты­кі. Ле­тась у ёй з'я­віў­ся но­вы аў­та­ма­біль для транс­парт­на­га аб­слу­гоў­ван­ня па­цы­ен­таў, якія пра­жы­ва­юць у ад­да­ле­най мяс­цо­вас­ці і без да­па­мо­гі ўра­чоў абы­сці­ся не мо­гуць.

Да­рэ­чы, на тэ­ры­то­рыі аб­слу­гоў­ван­ня па­лі­клі­ні­кі жы­ве 39035 ча­ла­век, а «ма­гут­насць» яе скла­дае 610 на­вед­ван­няў у зме­ну. Пер­са­нал ста­ра­ец­ца вы­кон­ваць сваю ра­бо­ту доб­ра­сум­лен­на, пра што свед­чаць шмат­лі­кія па­дзя­кі ўра­чам і ме­ды­цын­скім сёст­рам.

Фота Любові Бяляевай.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».