20 Люты, аўторак

Вы тут

Унікальная прафесія: вучыць і вучыцца!


«У су­бо­ту ў шко­ле ад­бу­дзец­ца пра­вер­ка за­ня­тас­ці дзя­цей і баць­коў у шосты школь­ны дзень. Але, на жаль, баць­кі апош­нім ча­сам у су­бо­ту ў шко­лу рэд­ка за­гляд­ва­юць. Што ра­біць на­стаў­ні­ку, які пе­ра­жы­вае за вы­ні­кі пра­вер­кі? Як яму за­ці­ка­віць у школь­ных ме­ра­пры­ем­ствах і дзя­цей, і іх баць­коў?» Уся­го дзве хві­лі­ны на скла­дан­не па­лы­мя­най пра­мо­вы, якая да­зво­ліць пе­ра­ка­наць і пер­шых, і дру­гіх у ка­рыс­нас­ці шостага школь­на­га дня, бы­лі ва ўдзель­ні­каў ІІІ Рэс­пуб­лі­кан­ска­га фес­ты­ва­лю пе­да­га­гіч­на­га май­стэр­ства «Пе­да­гог-май­стар — ма­ла­до­му на­стаў­ні­ку».

6-11

6-11

 

Знай­сці па­трэб­ныя ар­гу­мен­ты — ня­прос­тая за­да­ча на­ват для во­пыт­на­га на­стаў­ні­ка. Між ін­шым, удзель­ні­ка­мі бліц-тур­ні­ру на сцэ­не бы­лі ма­ла­дыя пе­да­го­гі, якія яшчэ толь­кі па­чы­на­юць спа­сці­гаць азы пе­да­га­гіч­най пра­фе­сіі. А за­дач­кі сы­па­лі­ся на іх ад­на скла­да­ней­шая за дру­гую. Як пра­вес­ці агі­та­цый­ную ра­бо­ту з баць­ка­мі так, каб вы­ка­наць «спу­шча­нае» звер­ху рас­па­ра­джэн­не і не са­рваць за­пла­на­ва­ную «доб­ра­ах­вот­ную ак­цыю»? Як пе­ра­ка­наць стар­ша­клас­ні­цу ад­мо­віц­ца ад вы­ка­ры­стан­ня да­ра­гой кас­ме­ты­кі, ка­лі яе баць­кі не ма­юць ні­чо­га су­праць «бяс­крыўд­на­га за­хап­лен­ня» сва­ёй дач­кі? Як су­па­ко­іць агрэ­сіў­на на­стро­е­ную ма­ці вуч­ня, што абу­ра­ец­ца «не­спра­вяд­лі­ва ніз­кі­мі» ад­зна­ка­мі сы­на? А як «за­ма­ніць» у шко­лу баць­ку вуч­ня, ка­лі той ка­тэ­га­рыч­на ад­маў­ля­ец­ца ад удзе­лу ў баць­коў­скіх схо­дах па пры­чы­не сва­ёй па­ста­ян­най за­ня­тас­ці? З ней­кі­мі за­дан­ня­мі ма­ла­дыя пе­да­го­гі спра­ві­лі­ся па­спя­хо­ва, з ней­кі­мі — толь­кі част­ко­ва, а «ключ» да не­ка­то­рых так і не знай­шлі. Та­му па­ра­ды экс­пер­та, у ро­лі яко­га вы­сту­паў док­тар псі­ха­ла­гіч­ных на­вук, пра­фе­сар Ула­дзі­мір Ян­чук, бы­лі для іх вель­мі ка­рыс­ны­мі. Дэ­кан фа­куль­тэ­та пра­фе­сій­на­га раз­віц­ця спе­цы­я­ліс­таў Ака­дэ­міі пас­ля­дып­лом­най аду­ка­цыі тлу­ма­чыў ма­ла­дым на­стаў­ні­кам, як год­на вый­сці са скла­да­на­га ста­но­ві­шча, як не па­крыў­дзіць ні вуч­ня, ні баць­коў, як пе­ра­ка­наць іх, зра­біў­шы сва­і­мі са­юз­ні­ка­мі.

Вы­мі­ра­ючы від?

 

Што ад­ра­зу кі­да­ла­ся на фес­ты­ва­лі ў во­чы, дык гэ­та вя­лі­кая коль­касць ся­род яго ўдзель­ні­каў пе­да­го­гаў-муж­чын, што шчы­ра ка­жу­чы, не зу­сім ха­рак­тэр­на для на­шых школ. Мож­на ска­заць, што муж­чы­на ў пе­да­го­гі­цы — гэ­та від, які вы­мі­рае. Ка­лі ў Мін­скай воб­лас­ці скла­лі парт­рэт ма­ла­до­га пе­да­го­га, вы­свет­лі­ла­ся, што ся­род ма­ла­дых школь­ных на­стаў­ні­каў уся­го 12% муж­чын. А коль­кі іх за­ста­нец­ца на «пры­школь­най ар­бі­це» праз год—два, ка­лі ад­пра­цоў­ка па раз­мер­ка­ван­ні за­вер­шыц­ца ці ка­лі муж­чы­ну да­вя­дзец­ца ўтрым­лі­ваць сваю сям'ю?

Але фес­ты­валь — гэ­та най­перш свя­та, дзе пра буд­ні школь­ных на­стаў­ні­каў мож­на ве­се­ла і трап­на жар­та­ваць і зры­ваць апла­дыс­мен­ты за­лы, якая ра­зу­мее ця­бе лі­та­раль­на з паў­сло­ва. «Праб­ле­мы ў аса­біс­тым жыц­ці? Ідзі пра­ца­ваць у шко­лу. Ні­я­ка­га аса­біс­та­га жыц­ця — ні­я­кіх праб­лем». «Ве­ды ў нас да­юць бяс­плат­на. А ці мно­га да­юць?»

Збор­ная ка­ман­да ма­ла­дых пе­да­го­гаў Го­мель­скай воб­лас­ці іра­ніч­на абы­гра­ла на сцэ­не ўсе амп­луа су­час­на­га на­стаў­ні­ка, яко­му да­во­дзіц­ца быць ад­на­ча­со­ва і мас­та­ком-афар­мі­це­лем, і са­цы­яль­ным ра­бот­ні­кам, і псі­хо­ла­гам, і ар­га­ні­за­та­рам, і мед­ра­бот­ні­кам, і эк­скур­са­во­дам, і спарт­сме­нам, і бар­дам, і паэ­там, і вы­ка­наў­цам, і ак­цё­рам, і рэ­жы­сё­рам, і па­жар­ным, і ку­ха­рам... «Што ні ска­жуць, здзейс­ніць змог усё­ма­гут­ны пе­да­гог!»

Ма­ла­дыя пе­да­го­гі ста­лі­цы зла­дзі­лі на сцэ­не са­праўд­нае шоу: «пле­мя пе­да­го­гаў» пе­ра­да­ва­ла на­шчад­кам 10 за­ко­наў пе­да­га­гіч­най пра­фе­сіі.

«Ня­хай дзе­ці твае ча­ка­юць на­стаў­ні­ка свай­го, як пту­ша­ня­ты ў ха­лод­ным гняз­дзе. Пры­ходзь да іх на ўрок з ежай для ро­зу­му. Не ля­ці на ўрок з пус­тым ро­там. Каб ву­чыць, трэ­ба са­мо­му быць ву­чо­ным».

«Ня­хай сі­ла льва, ся­бар мой, ава­ло­дае ро­зу­мам і сэр­цам тва­ім, толь­кі са­ма­га сме­ла­га і ўпэў­не­на­га звя­ра пры­зна­юць ца­ром сва­ім. Цар­ствуй, але не па­нуй, каб са­мы сла­бы мог прый­сці да ця­бе і звяр­нуц­ца па да­па­мо­гу»,

«Стань усім апо­рай, будзь са­мым хіт­рым і імк­лі­вым у зграі сва­ёй».

Ну, а пес­ня «О, бо­жа, які на­стаў­нік!», па­кла­дзе­ная на ме­ло­дыю ле­таш­ня­га хі­та, і ўво­гу­ле мае ўсе шан­цы стань гім­нам ма­ла­дых пе­да­го­гаў.

6-7

6-7

 

Пра­ца­го­лік і аль­тру­іст

Прад­стаў­ні­кі Мін­скай воб­лас­ці прэ­зен­та­ва­лі на фес­ты­ва­лі ка­лек­тыў­ны парт­рэт ма­ла­до­га пе­да­го­га. Ся­рэд­ні ўзрост — 23,095 го­да. Ся­рэд­ні па­мер на­гі — 38,047. Ся­рэд­ні за­ро­бак — 2,89 млн руб­лёў. Ся­рэд­няя ву­чэб­ная на­груз­ка — 25,476 га­дзін на ты­дзень. За­хап­лен­ні — чы­тан­не кніг, ёга, дрэ­сі­роў­ка са­ба­кі, пі­ла­тэс, ванд­роў­кі, та­пі­я­рый з сур­вэ­так, спе­вы ў ду­шы і не толь­кі... Усе ма­ла­дыя на­стаў­ні­кі Мін­шчы­ны з'яў­ля­юц­ца пра­су­ну­ты­мі ка­рыс­таль­ні­ка­мі пер­са­наль­ных кам­п'ю­та­раў. 24% уме­юць пра­ца­ваць з ін­тэр­ак­тыў­най дош­кай. Хто-ні­хто «за­блы­таў­ся ў са­цы­яль­ных сет­ках».

Ці­ка­вы­мі зда­юц­ца ад­ка­зы ма­ла­дых на­стаў­ні­каў на­конт ба­чан­ня ся­бе ў пе­да­го­гі­цы. На іх дум­ку, на­стаў­нік — гэ­та вы­ха­валь­нік, та­ва­рыш, веч­ны ву­чань, ак­цёр, ад­кры­ва­льнік, мі­сі­я­нер, муд­рэц, пра­ца­го­лік, ін­тэ­лі­гент, нянь­ка, аль­тру­іст, фі­лант­роп, скульп­тар, аб­слу­га, баць­ка, ка­ман­дзір і эта­лон цярп­лі­вас­ці.

На ра­бо­ту на­стаў­ні­кам ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў на­тхні­ла: ма­ра дзя­цін­ства (8%), лю­бі­мыя на­стаў­ні­кі (24%), лю­боў да дзя­цей (20%), вы­пад­ко­васць (12%), про­філь­нае на­ву­чан­не (16%). Але 8% пры­зна­лі­ся, што ўво­гу­ле не збі­ра­лі­ся ста­на­віц­ца на­стаў­ні­ка­мі.

«Ці пла­ну­е­це вы за­стац­ца ў аду­ка­цыі?» — па­ці­ка­ві­лі­ся ў мо­ла­дзі. «Не пла­ную» — ад­ка­за­лі 5% апы­та­ных. «Яшчэ не вы­ра­шыў» — 30%. «Не­каль­кі га­доў, а да­лей па аб­ста­ві­нах» — 30%. «Ка­лі ў аду­ка­цыі штось­ці зме­ніц­ца ў леп­шы бок, то доў­га» — 25%. «Да пен­сіі» — 10%.

Ад кі­раў­ніц­тва ма­ла­дыя пе­да­го­гі ча­ка­юць: ча­ла­ве­ча­га стаў­лен­ня, цярп­лі­вас­ці і па­ва­гі, ра­зу­мен­ня і ла­яль­нас­ці, ма­тэ­ры­яль­най пад­трым­кі, «ад­кры­тас­ці да ма­іх ідэй», «каб ды­рэк­тар не на­гру­жаў мя­не». Але ёсць і та­кія, якія ні на што не спа­дзя­юц­ца.

«Ка­лі б бы­ла маг­чы­масць, што б вы ска­за­лі мі­ніст­ру аду­ка­цыі?» — «Па­пя­ро­вая ра­бо­та за­бі­рае час ад зно­сін з дзець­мі», «Што мне ра­біць, ка­лі на­ват не­ка­то­рыя ка­ле­гі пра­па­ну­юць ад­пра­ца­ваць і знай­сці больш вы­со­ка­аплат­ную ра­бо­ту?», «Пад­тры­май­це прэ­стыж пра­фе­сіі пе­да­го­га, у тым лі­ку і ма­тэ­ры­яль­на».

Каб не збег­лі

Аб прэ­сты­жы пра­фе­сіі пе­да­го­га і мі­сіі на­стаў­ні­ка раз­ва­жа­ла і за­слу­жа­ны ра­бот­нік аду­ка­цыі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, пе­да­гог з больш чым паў­ве­ка­вым ста­жам, кі­раў­нік рэс­пуб­лі­кан­скіх іна­ва­цый­ных пра­ек­таў Ган­на ДА­БРЫ­НЕЎ­СКАЯ:

— На­ша з ва­мі пра­фе­сія — уні­каль­ная: яна са­мая га­лоў­ная, са­мая твор­чая, са­мая цяж­кая, са­мая нер­во­вая і бяз­лі­тас­ная, са­мая не­бяс­печ­ная, са­мая вы­са­ка­род­ная і ўдзяч­ная, са­мая ін­тэ­ле­кту­аль­ная і ра­ман­тыч­ная. Па на­пру­жа­нас­ці ра­бо­ту на­стаў­ні­ка мож­на па­раў­наць з ра­бо­тай авія­дыс­пет­ча­ра моц­на за­гру­жа­на­га між­на­род­на­га аэ­ра­пор­та ў цяж­кіх ме­тэа­ўмо­вах: то ўзлёт, то па­сад­ка; то даж­джы, то ту­ман.

Ад на­стаў­ні­ка вель­мі мно­га­га ча­ка­юць. Яшчэ фі­ло­саф Пла­тон ка­заў: ка­лі ша­вец бу­дзе дрэн­ным май­страм, то дзяр­жа­ва ад гэ­та­га не па­цер­піць, а вось ка­лі гра­ма­дзян бу­дуць вы­хоў­ваць дрэн­ныя, не­да­свед­ча­ныя на­стаў­ні­кі, то мы па­цер­пім ад гэ­та­га ўсе. Дык ці мо­жа быць не­прэ­стыж­най пра­фе­сія на­стаў­ні­ка? Хто і што ро­біць яе прэ­стыж­най? Прэ­стыж­най яе ро­бяць перш за ўсё лю­дзі, якія вы­кон­ва­юць са­мую важ­ную мі­сію на Зям­лі. Ад нас з ва­мі за­ле­жыць вель­мі шмат. І па­мы­ляц­ца мы пра­ва не ма­ем. На­поў­ніць жыц­цё сэн­сам — мі­сія на­стаў­ні­ка. І толь­кі ка­лі мы да­б'ём­ся, каб у пе­да­га­гіч­ныя ВНУ пай­шлі са­мыя та­ле­на­ві­тыя, са­мыя адо­ра­ныя, са­мыя доб­рыя лю­дзі з вы­со­кім ду­хоў­ным і асо­бас­ным па­тэн­цы­я­лам, та­ды і змо­жам ска­заць, што сваю мі­сію вы­ка­на­лі цал­кам. За­да­ча на­стаў­ні­ка — вы­рас­ціць дру­го­га на­стаў­ні­ка. Са­мае га­лоў­нае, каб вы не зба­я­лі­ся і не ўцяк­лі. Толь­кі ад­да­насць пра­фе­сіі і жа­дан­не ёй ад­па­вя­даць да­па­мо­жа вам стаць шчас­лі­вы­мі і па­спя­хо­вы­мі на­стаў­ні­ка­мі.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Фо­та аў­та­ра

Да­вед­ка «Звяз­ды»

Фес­ты­валь пе­да­га­гіч­на­га май­стэр­ства «Пе­да­гог-май­стар — ма­ла­до­му на­стаў­ні­ку» прай­шоў ужо ў трэ­ці раз. На пра­ця­гу двух дзён сва­ім до­све­дам з ма­ла­ды­мі пе­да­го­га­мі дзя­лі­лі­ся чле­ны клу­ба «Хрус­таль­ны жу­ра­вель», які аб'­яд­ноў­вае ўдзель­ні­каў рэс­пуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су пра­фе­сій­на­га май­стэр­ства пе­да­го­гаў «На­стаў­нік го­да». Для ма­ла­дых пе­да­го­гаў бы­лі ар­га­ні­за­ва­ныя май­стар-кла­сы па кож­ным прад­ме­це, па вы­ка­ры­стан­ні на ўро­ках ін­тэр­ак­тыў­ных тэх­на­ло­гій, ар­га­ні­за­цыі шостага школь­на­га дня, пра­вя­дзен­ні клас­ных га­дзін і ін­шыя.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ужо каторы год жыхары змагаюцца супраць агульнай паркоўкі ў двары

Ужо каторы год жыхары змагаюцца супраць агульнай паркоўкі ў двары

Гаспадары двара расказваюць, што раней тры заезды ў двор перакрывалі дэкаратыўныя металічныя вароты, унутр аўтамабілі маглі трапіць толькі праз вялікую арку з боку вуліцы Янкі Купалы.

Спорт

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»

Пра соты фінал у кар'еры Максіма Мірнага, поспехі беларускіх самбістаў на дамашнім турніры і выступленні нашых гандбольных клубаў у Еўропе.

Культура

Cабраны пераклады верша Янкі Купалы «А хто там ідзе» на 101 мову свету

Cабраны пераклады верша Янкі Купалы «А хто там ідзе» на 101 мову свету

«Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» адправіла ў друкарню выданне «А хто там ідзе: на мовах свету».

Палітыка

Прэзідэнт паўдзельнічаў у выбарах і адказаў на пытанні журналістаў

Прэзідэнт паўдзельнічаў у выбарах і адказаў на пытанні журналістаў

За каго аддаць свой голас, якога кандыдата лепей абраць у дзень выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў?