Вы тут

«Наша раніца» адзначыла 10-годдзе


Як пад­лі­чы­лі рэ­дак­та­ры пра­гра­мы, за гэ­ты час ад­бы­ло­ся 3650 ра­ніш­ніх су­стрэч, у гас­цях у вя­ду­чых па­бы­ва­лі ка­ля 11 ты­сяч бе­ла­ру­саў і за­меж­ні­каў. Акра­мя та­го, у здым­ках «узя­лі ўдзел»... амаль 7,5 ты­ся­чы куб­каў ка­вы і 480 кі­ла­гра­маў апель­сі­наў.

7-4

Пер­шы эфір «На­шай ра­ні­цы» ад­быў­ся 3 лю­та­га 2004 го­да — гэ­тая да­та і ста­ла афі­цый­ным днём на­ра­джэн­ня тэ­ле­пра­гра­мы. А са­мы­мі пер­шы­мі яе вя­ду­чы­мі бы­лі На­тал­ля Не­ма­гай і Ва­ле­рый Ка­шчэ­еў. Кам­па­нію ім у роз­ныя ча­сы скла­да­лі Тац­ця­на Ру­да­коў­ская (ця­пер пра­цуе на ра­дыё), Яў­ген Лаш­коў­скі (вя­дзе «На­шы на­ві­ны»), Ка­лі­на Вар­дом­ская (ця­пер яна шмат­дзет­ная ма­ма ў дэ­крэт­ным вод­пус­ку), Сяр­гей Да­ра­фе­еў (пра­цяг­нуў кар'­е­ру тэ­ле­жур­на­ліс­та ва Укра­і­не), Аляк­сандр Ся­рэб­ра­ні­каў (су­мя­шчае «На­шы на­ві­ны» і пра­цу на ра­сій­скім ка­на­ле ТБЦ). Не­ад­на­ра­зо­ва змя­ня­лі­ся фар­мат і гра­фіч­ная «ўпа­коў­ка» пра­гра­мы, з'я­ві­ла­ся мност­ва но­вых руб­рык. На­прык­лад, вя­лі­кую па­пу­ляр­насць атры­ма­ла «Фо­та­ра­ні­ца», ку­ды кож­ны ах­вот­ны мо­жа да­слаць за­ма­лёў­ку свай­го ран­ку, а най­леп­шыя фо­та­мас­та­кі атрым­лі­ва­юць пры­зы.

Ця­пер у пра­гра­ме — 4 па­ры вя­ду­чых. Буд­ныя ра­ні­цы з гле­да­ча­мі су­стра­ка­юць Ва­ле­рый Ка­шчэ­еў і Лю­цыя Лу­шчык, Гер­ман Ці­тоў і На­тал­ля Ра­дзі­на, Воль­га Ба­га­ты­рэ­віч і Яў­ген Бул­ка. А па су­бо­тах і ня­дзе­лях, пад­час пры­га­та­ван­ня сня­дан­ку на кух­ні, у якую пе­ра­ўтва­ра­ец­ца тэ­ле­сту­дыя, кам­па­нію вя­ду­чым Дзя­ні­су Кур'­я­ну і Ма­ры­не Гры­цук скла­да­юць гос­ці роз­най сту­пе­ні вя­до­мас­ці.

«Звяз­да» ўзга­да­ла, чым ад­зна­чы­лі­ся і за­пом­ні­лі­ся нам вя­ду­чыя, якія пра­ца­ва­лі або пра­цу­юць у «На­шай ра­ні­цы»:

«Ста­ра­жыл эфі­ру».

Ва­ле­рый Ка­шчэ­еў з'я­віў­ся ў пра­гра­ме з са­мых пер­шых вы­пус­каў — спа­чат­ку ў па­ры з На­тал­ляй Не­ма­гай (ця­пер яна вя­дзе на АНТ на­ві­ны), по­тым з Лю­цы­яй Лу­шчык. Да­рэ­чы, Ва­ле­рый ста­рэй­шы за ўсіх сва­іх су­вя­ду­чых.

«Хто на но­вень­ка­га». Ма­ры­на Гры­цук з'я­ві­ла­ся ў ра­ніш­нім эфі­ры АНТ менш чым год та­му, пра­цяг­нуў­шы кар'­е­ру тэ­ле­вя­ду­чай пас­ля на­ра­джэн­ня трох сы­ноў, і ад­ра­зу гар­ма­ніч­на ўвай­шла ў су­бот­нія і ня­дзель­ныя эфі­ры. Праў­да, сва­ёй за­слу­гай па­пу­ляр­насць «вы­хад­ных» эфі­раў Ма­ры­на не лі­чыць, сціп­ла ад­зна­ча­ю­чы, што ёй вель­мі па­шан­ца­ва­ла тра­піць ва ўжо зла­джа­ную ка­ман­ду.

«Міс Пе­ра­ўтва­рэн­не». За час пра­цы ў «На­шай ра­ні­цы» (з 2008 го­да) тэ­ле­вя­ду­чая Лю­ся Лу­шчык усё час­цей па­ча­ла ка­рыс­тац­ца «паш­парт­ным» іме­нем Лю­цыя, а імідж лег­ка­дум­най блан­дзін­кі спак­ва­ля змя­ні­ла на больш стры­ма­ны і «да­рос­лы». Іс­тот­на пе­ра­мя­ні­ла стыль і На­тал­ля Не­ма­гай, якая пас­ля на­ра­джэн­ня сы­на вяр­ну­ла­ся на АНТ — праў­да, ужо ў якас­ці вя­ду­чай «На­шых на­він». Ця­пер ма­ла хто ўзга­дае, што 10 га­доў та­му На­тал­ля на­сі­ла аку­ля­ры і смеш­ныя «хвос­ці­кі».

«Ма­ла­ды-не зя­лё­ны». Са­мы юны ў ця­пе­раш­нім скла­дзе вя­ду­чых — Гер­ман Ці­тоў (ён жа, да па­чат­ку кар'­е­ры спе­ва­ка, Дзміт­рый Кар­пін­чык). Яму толь­кі сё­ле­та споў­ніц­ца 29 га­доў. Праў­да, ма­ла­досць у гэ­тым вы­пад­ку не азна­чае ад­сут­насць во­пы­ту: у якас­ці вя­ду­ча­га на АНТ Гер­ман пра­цуе з 2009 го­да. Най­ма­ла­дзей­шым жа з вя­ду­чых «На­шай ра­ні­цы» за ўвесь час іс­на­ван­ня пра­гра­мы за­ста­ец­ца Яў­ген Лаш­коў­скі, яко­му на мо­мант за­пра­шэн­ня ў пра­гра­му бы­ло ўся­го 23 га­ды.

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?