Вы тут

У зборнай «БеларусьLІFE» папаўненне


Юрый Ва­шчук, ён жа спя­вак Тэа, пе­ра­ква­лі­фі­ка­ваў­ся з «хлоп­ца-пі­раж­ка» ў вя­шчаль­ні­ка ка­ляс­пар­тыў­ных па­дзей. Прад­стаў­нік Бе­ла­ру­сі на Між­на­род­ным пе­сен­ным кон­кур­се «Еў­ра­ба­чан­не-2014» з 9 лю­та­га і да мо­ман­ту ад­лё­ту ў Да­нію да­лу­чыц­ца да ка­ман­ды вя­ду­чых ары­гі

­наль­на­га пра­ек­та Агенц­тва тэ­ле­на­він «БеларусьFE», які рас­па­вя­дае пра пад­рых­тоў­ку Бе­ла­ру­сі да чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі-2014.

7-7

«Гэ­ты пра­ект вы­хо­дзіць не толь­кі на ка­на­ле «Бе­ла­русь 1», але і на між­на­род­ным спа­да­рож­ні­ка­вым ка­на­ле «Бе­ла­русь 24», та­му ўдзел Юрыя ў ім — да­дат­ко­вы спо­саб пры­цяг­нуць ува­гу за­меж­ні­каў да на­ша­га вы­ка­наў­цы, каб ужо да кон­кур­су яго больш ве­да­лі», — па­тлу­ма­чы­ла та­кі вы­бар кі­раў­нік прэс-служ­бы Бел­тэ­ле­ра­дыё­кам­па­ніі Свят­ла­на Сма­лон­ская-Крас­коў­ская. Да­рэ­чы, спя­вак, кам­па­зі­тар і аран­жы­роў­шчык і сам знач­на блі­жэй­шы да ак­тыў­на­га ла­ду жыц­ця, чым мо­жа па­да­вац­ца на пер­шы по­гляд. Юрый з дзя­цін­ства на­вед­ваў спар­тыў­ныя сек­цыі, ды і за­раз ста­ра­ец­ца пры­трым­лі­вац­ца ак­тыў­на­га і зда­ро­ва­га ла­ду жыц­ця. На­прык­лад, на мі­ну­лае Ва­дох­ры­шча ад­важ­на аку­нуў­ся ў па­лон­ку (пры­чым, у ад­роз­нен­не ад боль­шас­ці «зор­ных» ка­лег па сцэ­не, зра­біў гэ­та без пі­я­ру, прос­та для ся­бе).

«Пры­ем­на ўсве­дам­ляць, што ў якас­ці су­вя­ду­ча­га «БеларусьLІFE» я так­са­ма зраб­лю ўнё­сак у тое, каб уся на­ша кра­і­на бы­ла ў кур­се па­дзей, каб усе ба­лель­шчы­кі з кож­ным вы­пус­кам па­ды­хо­дзі­лі на 20 хві­лін блі­жэй да стар­ту чэм­пі­я­на­ту», — з ім­пэ­там ус­пры­няў но­вую «па­са­ду» Ва­шчук. Кам­па­нію яму скла­дуць ужо доб­ра зна­ё­мы гле­да­чам Юрый Яро­шык, а так­са­ма вя­ду­чы АТН Стас Ліп­скі, які за­ме­ніць на час ка­ман­дзі­роў­кі на Алім­пі­я­ду-2014 Кан­стан­ці­на Пры­ды­бай­лу.

Да сло­ва, ад вя­дзен­ня тэ­ле­пра­ек­та «На­пе­рад у мі­ну­лае» Юрый Ва­шчук так­са­ма не ад­маў­ля­ец­ца, але мяр­куе, што ўсё боль­шая на­груз­ка ні­як не пе­ра­шко­дзіць яму рых­та­вац­ца да «Еў­ра­ба­чан­ня». Пры­нам­сі, гэ­ты­мі дня­мі ар­тыст рых­туе зва­рот-пры­ві­тан­не да ўдзель­ні­ка ад­бо­ру Маль­ты, якая вы­сту­піць з Бе­ла­рус­сю ў ад­ным кон­курс­ным паў­фі­на­ле і прак­тыч­на заў­сё­ды пад­трым­лі­вае на­шу кра­і­ну ба­ла­мі.

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».