Вы тут

Агульная спадчына


Дзяр­жаў­ны сак­ра­тар Са­юз­най дзяр­жа­вы Ры­гор Ра­по­та пе­ра­даў у дар кі­раў­ні­кам кніж­ных скарб­ніц кра­і­ны збор тво­раў вя­лі­ка­га паэ­та ў трох та­мах. Цы­ры­мо­нія ўру­чэн­ня, за­клі­ка­ная ўма­ца­ваць сяб­роў­скія су­вя­зі на­ро­даў, ад­бы­ла­ся ўчо­ра ў На­цы­я­наль­най біб­лі­я­тэ­цы Бе­ла­ру­сі.

«На­род нам издревле род­ной...» — пі­саў А.С. Пуш­кін пра бе­ла­ру­саў. Яд­нан­не дзвюх сла­вян­скіх на­цый па­цвяр­джа­ец­ца ба­га­тай гіс­то­ры­яй іх уза­е­ма­ад­но­сін у га­лі­не куль­ту­ры, на­ву­кі і аду­ка­цыі.

Па­вод­ле слоў дзярж­сак­ра­та­ра Са­юз­най дзяр­жа­вы, та­ко­га ро­ду па­дзеі ў куль­тур­ным жыц­ці Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі па­він­ны стаць час­тай і звы­чай­най з'я­вай, па­коль­кі свед­чаць аб якас­ці ўза­е­ма­ад­но­сін дзвюх кра­ін. У Са­юз­най дзяр­жа­ве бу­дуць над гэ­тым пра­ца­ваць — га­лоў­нае, каб узні­ка­лі ідэі, за­па­тра­ба­ва­ныя ў гра­мад­стве.

Ры­гор Ра­по­та пад­крэс­ліў, што важ­насць куль­ту­ры ў жыц­ці дзяр­жа­вы нель­га не­да­ацэнь­ваць, а лю­дзі не па­він­ны ары­ен­та­вац­ца толь­кі на паў­ся­дзён­нае быц­цё і ма­тэ­ры­яль­ны даб­ра­быт. «Куль­ту­ра — гэ­та не толь­кі ідэй­ная, але і эка­на­міч­ная ка­тэ­го­рыя. У тых рэ­гі­ё­нах, дзе вы­со­ка ацэнь­ва­юц­ца пы­тан­ні куль­ту­ры, лю­дзям ці­ка­вей жыць, ад­туль мо­ладзь не з'яз­джае. Апы­тан­ні гра­мад­скай дум­кі па­каз­ва­юць, што куль­тур­ны ас­пект вы­хо­дзіць на пер­шы план у па­раў­на­нні з мно­гі­мі ін­шы­мі», — рас­па­вёў дзярж­сак­ра­тар Са­юз­най дзяр­жа­вы.

Мі­ністр куль­ту­ры Бе­ла­ру­сі Ба­рыс Свят­лоў ад­зна­чыў, што адзі­ная куль­тур­ная пра­сто­ра Са­юз­най дзяр­жа­вы ды­на­міч­на раз­ві­ва­ец­ца дзя­ку­ю­чы аб­ме­ну на­цы­я­наль­ны­мі каш­тоў­нас­ця­мі і да­сяг­нен­ня­мі. Пе­ра­да­ча ў дар фак­сі­міль­на­га збор­ні­ка, вы­да­дзе­на­га су­мес­ны­мі на­ма­ган­ня­мі мі­ніс­тэр­стваў куль­ту­ры Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі, — яр­кае та­му па­цвяр­джэн­не.

Ды­рэк­тар На­цы­я­наль­най біб­лі­я­тэ­кі Бе­ла­ру­сі Ра­ман Ма­туль­скі кан­ста­та­ваў, што ця­пер у чы­та­чоў ёсць маг­чы­масць да­кра­нуц­ца да вы­то­каў жыц­ця і твор­час­ці А.С. Пуш­кі­на, зра­зу­мець, пра што ён ду­маў і як ства­раў свае шэ­дэў­ры.

У знак па­ва­гі і пры­знан­ня Ба­рыс Свят­лоў па­да­рыў дзярж­сак­ра­та­ру Са­юз­най дзяр­жа­вы ў су­вя­зі з яго 70-га­до­вым юбі­ле­ем фак­сі­міль­нае вы­дан­не По­лац­ка­га Еван­гел­ля дру­гой па­ло­вы ХІІ ста­год­дзя.

Ура­чыс­тае ме­ра­пры­ем­ства ад­бы­ло­ся ў На­цы­я­наль­най біб­лі­я­тэ­цы Бе­ла­ру­сі не­вы­пад­ко­ва, бо яна, на дум­ку Ры­го­ра Ра­по­ты, — цэнтр лі­та­ра­тур­на­га жыц­ця бе­ла­рус­кай ста­лі­цы.

Ма­рыя ВОЙ­ЦІК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».