Вы тут

Незамужнія, жанатыя... прыгожыя!


У Бе­ла­ру­сі шу­ка­юць но­вую «міс». А так­са­ма «мі­сіс» і «міс­та­ра»

Кас­тын­гі аж­но трох кон­кур­саў пры­га­жос­ці ад­бу­дуц­ца ў Мін­ску на гэ­тым тыд­ні. 14, 15 і 16 лю­та­га з 10 да 18 га­дзін у На­цы­я­наль­най шко­ле пры­га­жос­ці ар­га­ні­за­та­ры ча­ка­юць усіх ах­вот­ных па­ка­заць ся­бе і пра­дэ­ман­стра­ваць раз­на­стай­ныя та­лен­ты ў ба­раць­бе за ты­ту­лы «Міс Бе­ла­русь», «Міс­тар Бе­ла­русь» і «Мі­сіс Бе­ла­русь». Усе тры маш­таб­ныя пра­ек­ты ла­дзіць тэ­ле­ка­нал АНТ.

11-18

11-18

 

На­цы­я­наль­ны кон­курс пры­га­жос­ці «Міс Бе­ла­русь» пра­хо­дзіць у на­шай кра­і­не з 1998 го­да і пра­во­дзіц­ца адзін раз на 2 га­ды. Пе­ра­мож­ца­мі яго ў роз­ны час бы­лі прад­стаў­ні­цы Гро­дзен­шчы­ны (Свят­ла­на Крук, 1998, і Люд­мі­ла Які­мо­віч, 2010), Ма­гі­лёў­шчы­ны (Ган­на Сты­чын­ская, 2000, і Ка­ця­ры­на Літ­ві­на­ва, 2006), Брэст­чы­ны (Воль­га Не­ўдах, 2002, і Юлія Скал­ко­віч, 2012), Ві­цеб­шчы­ны (Воль­га Ант­ро­па­ва, По­лацк, 2004, і Воль­га Хі­жын­ко­ва, 2008). З 2008 го­да ар­га­ні­за­цыю і пра­вя­дзен­не конкурсу ўзяў на ся­бе тэ­ле­ка­нал АНТ, для яко­га гэ­ты пра­ект стаў ужо ад­мет­най ві­зі­тоў­кай і ад­ным з са­мых яр­кіх тэ­ле­шоу.

Сё­лет­ні ад­бор са­мых пры­го­жых дзяў­чат кра­і­ны мае свае асаб­лі­вас­ці — так, не бу­дзе па­пя­рэд­ніх кас­тын­гаў у аб­лас­ных і ра­ён­ных цэнт­рах, толь­кі ў ста­лі­цы. За­тое доў­жыц­ца гэ­ты этап бу­дзе 3 дні. Па­тра­ба­ван­ні да прэ­тэн­дэн­так прак­тыч­на не змя­ні­лі­ся: уз­рост ад 18 да 24 год, рост не ні­жэй за 175 см, гра­ма­дзян­ства Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь і па­ста­ян­нае пра­жы­ван­не на тэ­ры­то­рыі кра­і­ны, ад­сут­насць дзя­цей і шлюб­ных зно­сін. Праў­да, на сай­це тэ­ле­ка­на­ла ў ан­ке­це для ўдзель­ніц усё ж ста­яць пы­тан­ні «Ся­мей­нае ста­но­ві­шча, коль­кі год у шлю­бе» і «Ін­фар­ма­цыя аб на­яў­нас­ці дзя­цей» — але гэ­та, хут­чэй, не­да­гляд, чым фак­тыч­ная па­мыл­ка. На кас­тынг дзяў­ча­там трэ­ба бу­дзе пры­ха­піць паш­парт, туф­лі на вы­со­кіх аб­ца­сах, ку­паль­нік і гум­ку для ва­ла­соў. А вось дэ­ка­ра­тыў­ную кас­ме­ты­ку да­вя­дзец­ца змыць, на­гад­ва­юць ар­га­ні­за­та­ры.

Да­рэ­чы, пас­ля ле­таш­ня­га скан­да­лу з кон­кур­сам «Міс Мінск» пуб­лі­ка з асаб­лі­вай ува­гай ста­віц­ца да ўдзель­ніц тур­ні­раў пры­га­жос­ці, а дак­лад­ней — да іх ма­раль­на­га аб­ліч­ча і па­во­дзін. Та­му ўсе вя­ду­чыя аб­лас­ныя ма­дэль­ныя агенц­твы і сту­дыі, якія па­пя­рэд­не рас­паў­сюдж­ва­юць ін­фар­ма­цыю пра ад­бор, пад­крэс­лі­ва­юць: асо­бы, якія ма­юць да­чы­нен­не да фо­та і ві­дэа­ма­тэ­ры­я­лаў эра­тыч­на­га ці пар­наг­ра­фіч­на­га ха­рак­та­ру, мо­гуць на­ват не раз­ліч­ваць на ўдзел у на­цы­я­наль­ным кон­кур­се пры­га­жос­ці. «На­са­мрэч гэ­тыя ўмо­вы выконваюцца з са­ма­га пер­ша­га го­да іс­на­ван­ня кон­кур­су, прос­та ра­ней яны не афі­ша­ва­лі­ся так шы­ро­ка, — ад­зна­чае ды­рэк­тар ды­рэк­цыі спец­пра­ек­таў АНТ Ан­жэ­лі­на Мі­куль­ская. — Мы вель­мі ўваж­лі­ва і ўсе­ба­ко­ва па­ды­хо­дзім да ад­бо­ру, шу­ка­ю­чы не толь­кі пры­го­жую вон­ка­вую аба­лон­ку, але і ўнут­ра­ную пры­га­жосць, сі­лу і чыс­ці­ню. І дзяў­ча­ты, якія ўдзель­ні­ча­лі ў «Міс Бе­ла­русь», ні­ко­лі не аскан­даль­ва­лі­ся па­доб­ным чы­нам».

Па тра­ды­цыі, но­вая «Міс Бе­ла­русь» атры­мае пра­ва прад­стаў­ляць на­шу кра­і­ну на блі­жэй­шым кон­кур­се «Міс све­ту», а так­са­ма бу­дзе ўдзель­ні­чаць у шэ­ра­гу куль­тур­ных і даб­ра­чын­ных ак­цый як у Бе­ла­ру­сі, так і за ме­жа­мі кра­і­ны. Да та­го ж удзел у кон­кур­се для мно­гіх дзяў­чат ста­но­віц­ца важ­най пры­ступ­кай у жыц­ці і кар'­е­ры. На­прык­лад, «Міс Бе­ла­русь-2008» Воль­га Хі­жын­ко­ва пас­ля пе­ра­мо­гі пе­ра­еха­ла ў Мінск, ста­ла тва­рам не­ка­то­рых вя­до­мых ай­чын­ных вы­твор­цаў, аб­ра­ла пра­фе­сію жур­на­ліс­та і пэў­ны час пра­ца­ва­ла прэс-сак­ра­та­ром АНТ, а «Міс Бе­ла­русь-2010» Люд­мі­ла Які­мо­віч, ня­гле­дзя­чы на ста­тус за­муж­няй жан­чы­ны, над­звы­чай па­спя­хо­ва пра­цяг­вае кар'­е­ру ма­дэ­лі ў Ма­я­мі і зай­ма­ец­ца твор­час­цю ва ўлас­ным му­зыч­ным гур­це.

Кон­курс «Мі­сіс Бе­ла­русь»,

раз­мо­вы аб якім іш­лі да­во­лі даў­но, афі­цый­на ад­бу­дзец­ца ўпер­шы­ню. Да ўдзе­лу ў ім за­пра­ша­юц­ца не толь­кі пры­го­жыя, але і ак­тыў­ныя, аду­ка­ва­ныя і мэ­та­на­кі­ра­ва­ныя жан­чы­ны ва ўзрос­це ад 18 га­доў, гра­ма­дзян­кі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, якія ма­юць сям'ю і дзя­цей. Верх­няй уз­рос­та­вай план­кі ў гэ­тым кон­кур­се ня­ма.

— Але мы доб­ра ра­зу­ме­ем, што, на­прык­лад, 30- і 65-га­до­выя жан­чы­ны — гэ­та зу­сім роз­ны кан­тын­гент, та­му струк­ту­ру шоу па­бу­ду­ем у за­леж­нас­ці ад коль­кас­ці зая­вак, — тлу­ма­чыць Ан­жэ­лі­на Мі­куль­ская. — Ця­пер ці­ка­васць да кон­кур­су вель­мі вя­лі­кая, шмат зван­коў і пы­тан­няў. І ка­лі мы бу­дзем ба­чыць, што на­бі­ра­ец­ца ня­ма­ла ўдзель­ніц у роз­ных уз­рос­та­вых ка­тэ­го­ры­ях, то па­дзе­лім іх на гру­пы, каб спа­бор­ніц­тва бы­ло роў­ным.

На­су­пе­рак рас­паў­сю­джа­на­му стэ­рэа­ты­пу, быц­цам бе­ла­рус­кія муж­чы­ны — сціп­лыя, стры­ма­ныя і ча­сам ня­сме­лыя, ці­ка­васць да пер­ша­га рэс­пуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су «Міс­тар Бе­ла­русь» так­са­ма вя­лі­кая. Прэ­тэн­дэн­там на гэ­та зван­не мо­жа стаць кож­ны пры­ваб­ны, ха­рыз­ма­тыч­ны і ўпэў­не­ны ў са­бе муж­чы­на ў са­мым роск­ві­це сіл (па­вод­ле ўмоў ад­бо­ру, гэ­ты роск­віт аб­мя­жоў­ва­ец­ца 18—30 га­да­мі), рос­там не ні­жэй за 180 см, гра­ма­дзя­нін Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. Гэ­ты кон­курс ар­га­ні­за­та­ры хо­чуць зра­біць ад­роз­ным ад ана­ла­гіч­ных шоу ў ін­шых кра­і­нах све­ту, з улі­кам бе­ла­рус­ка­га мен­та­лі­тэ­ту. А зна­чыць, не столь­кі абі­раць най­пер­ша­га пры­га­жу­на ся­род муж­чын ма­дэль­най знеш­нас­ці (а то і пра­фе­сій­ных ма­дэ­ляў), коль­кі даць маг­чы­масць удзель­ні­кам пра­дэ­ман­стра­ваць най­леп­шыя муж­чын­скія якас­ці — ро­зум і дас­ціп­насць, сі­лу і стры­ма­насць, і г.д. — тут кож­ны мо­жа са­ма­стой­на да­пі­саць па­тра­ба­ван­ні да эта­ло­ну муж­чы­ны.

У муж­чын­скай ан­ке­це ёсць пы­тан­ні пра сям'ю і дзя­цей, але ні­я­кіх за­ба­рон на­конт на­яў­нас­ці штам­пу ў паш­пар­це не пра­пі­са­на.

Так­са­ма ў прэ­тэн­дэн­таў, як, зрэш­ты, і ва ўдзель­ніц «Міс Бе­ла­русь» і «Мі­сіс Бе­ла­русь», аба­вяз­ко­ва па­ці­ка­вяц­ца здоль­нас­ця­мі і та­лен­та­мі, на­яў­нас­цю або ад­сут­нас­цю хра­ніч­ных хва­роб, стаў­лен­нем да спор­ту, ве­дан­нем за­меж­най мо­вы і на­яў­нас­цю кант­рак­таў або да­га­во­раў, якія аб­мя­жоў­ва­лі б іх удзел у кон­кур­сах пры­га­жос­ці. Да­лей жа ўсё за­ле­жыць ад са­міх удзель­ні­каў — на­коль­кі яны здо­ле­юць здзі­віць і за­пом­ніц­ца, рас­крыць сі­лу свай­го ха­рак­та­ру і ро­зу­му.

...Пас­ля пра­вя­дзен­ня кас­тын­гу ўсе ада­бра­ныя шчас­ліў­цы і шчас­ліў­кі пры­сту­пяць да пад­рых­тоў­кі, а спе­цы­яль­ныя дзён­ні­кі кон­кур­саў у эфі­ры АНТ больш пад­ра­бяз­на рас­па­вя­дуць гле­да­чам пра ўсе эта­пы пад­рых­тоў­кі і пра са­міх удзель­ні­каў. Фі­ні­шу­юць усе тры маш­таб­ныя шоу, як мяр­ку­ец­ца, на па­чат­ку мая, да па­чат­ку чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі-2014, каб не змеш­ваць гэ­тыя па­дзеі і не ад­цяг­ваць гля­дац­кай ува­гі.

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК

11-17

11-17

 

Да слова

На конкурс «Містар свету» Беларусь упершыню выставіла ўдзельніка ў 2010 го-
дзе
  — ім стаў Міхаіл Баранаў (на фота), мадэль Нацыянальнай школы прыгажосці. Праўда, у фінал турніру прыгажосці сярод мужчын беларус не трапіў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».