Вы тут

Пад знакам чорнай паласы...


У тра­ды­цый­ным спар­тыў­ным агля­дзе «Звяз­да» па­кі­ну­ла за дуж­ка­мі ме­даль­ныя раз­бор­кі ў Со­чы і пры­га­да­ла, як на мі­ну­лым тыд­ні вы­сту­па­лі прад­стаў­ні­кі гуль­ня­вых ві­даў спор­ту.

11-25

1. Бе­ла­рус­кія ха­ке­іс­ты бяс­слаў­на вяр­та­юц­ца да­до­му з між­на­род­на­га тур­ні­ру ў Гдань­ску. У па­да­печ­ных Гле­на Хэн­ла­на атры­ма­ла­ся за­ра­біць толь­кі тры ач­кі дзя­ку­ю­чы пе­ра­мо­зе над венг­ра­мі. А за­тым бе­ла­рус­кая дру­жы­на ўпер­шы­ню ў сва­ёй гіс­то­рыі са­сту­пі­ла італь­ян­цам і па­ля­кам, якія, да­рэ­чы, вы­сту­па­юць у трэ­цім ды­ві­зі­ё­не су­свет­на­га ха­кея. Пры­чым па­ра­жэн­не ад за­ход­ніх су­се­дзяў бян­тэ­жыць: да трэ­ця­га пе­ры­я­ду на­ша збор­ная вя­ла 2:0, але за апош­нія 20 хві­лін пра­пус­ці­ла аж­но ча­ты­ры шай­бы. У вы­ні­ку бе­ла­ру­сы, якія да стар­ту мат­чаў Еў­ра­чэ­лен­джа лі­чы­лі­ся без­умоў­ны­мі фа­ва­ры­та­мі, за­ня­лі толь­кі трэ­цяе мес­ца. Тым не менш га­лоў­ны трэ­нер на­цы­я­наль­най збор­най Глен Хэн­лан не спя­ша­ец­ца па­ды­маць тры­во­гу: «На тур­ні­ры мы па­ляп­ша­лі сваю гуль­ню ад мат­ча да мат­ча, і пер­шыя два пе­ры­я­ды з па­ля­ка­мі бы­лі най­леп­шы­мі ў Гдань­ску. А по­тым сапернікі ста­лі дзей­ні­чаць больш ак­тыў­на... гэ­тая пе­ра­мо­га для іх бы­ла больш цэн­най. Без­умоў­на, я не­за­да­во­ле­ны не са­май якас­най гуль­нёй сва­іх хлоп­цаў, але гэ­ты вы­нік не пры­му­шае мя­не па­ні­ка­ваць ад­нос­на перс­пек­тыў збор­най на хат­нім чэм­пі­я­на­це све­ту. Зра­зу­ме­ла, што ў Мін­ску стаў­ка бу­дзе ра­біц­ца на ін­шых ха­ке­іс­таў. А мно­гія з тых, хто вы­сту­паў у Поль­шчы, бы­лі за­про­ша­ны для перс­пек­ты­вы: іх час прый­дзе праз два-тры га­ды. І вось ад­нос­на гэ­тай перс­пек­ты­вы са­праў­ды ёсць над чым за­ду­мац­ца і за што тур­ба­вац­ца».

2. У вось­мым ту­ры ганд­боль­най Лі­гі чэм­пі­ё­наў мін­скае «Ды­на­ма»

на вы­ез­дзе су­стра­ка­ла­ся з ма­ке­дон­скім «Ва­ра­да­рам». На жаль, па­да­печ­ныя Ба­ры­са Дзе­ні­ча са­сту­пі­лі бал­кан­цам з лі­кам 22:30 і стра­ці­лі ўсе шан­цы на вы­хад у плэй-оф. Між ін­шым, на­стаў­нік «бе­ла-сі­ніх» ад­зна­чыў, што ў яго ганд­ба­ліс­таў бы­лі ві­да­воч­ныя праб­ле­мы з рэа­лі­за­цы­яй, а так­са­ма па­скар­дзіў­ся на су­дзей­ства. «На на­шых ата­ках рэ­фе­ры над­та хут­ка па­ды­ма­лі ру­кі, сіг­на­лі­зу­ю­чы аб па­сіў­най гуль­ні. Ра­зам з тым, ганд­ба­ліс­ты «Вар­да­ра» маг­лі ата­ка­ваць ледзь­ве не па цэ­лай хві­лі­не. У та­кой сі­ту­а­цыі, ка­лі ка­ман­да вы­му­ша­на ата­ка­ваць вель­мі хут­ка і шмат ча­су пра­во­дзіць у аба­ро­не, рытм гуль­ні іс­тот­на за­па­воль­ва­ец­ца і гэ­та вы­клі­кае праб­ле­мы», — рэ­зю­ма­ваў Ба­рыс Дзе­ніч. У ня­дзе­лю «Ды­на­ма» згу­ляе з ма­ке­дон­скім «Ме­та­лур­гам». Ужо на на­шай тэ­ры­то­рыі...

3. Ру­беж плэй-оф не ска­рыў­ся і бе­ла­рус­кім тэ­ні­сіст­кам. У мат­чах пер­шай Еў­ра-Аф­ры­кан­скай зо­ны Куб­ка фе­дэ­ра­цыі на­шы спарт­смен­кі атры­ма­лі тры ўпэў­не­ныя пе­ра­мо­гі — над тур­чан­ка­мі, пар­ту­гал­ка­мі і бал­гар­ка­мі, з дзе­вя­ці сус­трэч са­сту­піў­шы толь­кі ад­ну пар­ную! Але ў мат­чы за вы­хад у плэй-оф дру­гой Су­свет­най гру­пы прай­гра­лі прад­стаў­ні­цам Га­лан­дыі. Спа­чат­ку Аляк­санд­ра Са­сно­віч са­сту­пі­ла Ры­шэль Ха­ген­камп, а за­тым Воль­га Га­вар­цо­ва не здо­ле­ла пе­ра­маг­чы Кі­кі Бер­тэнс. У на­ступ­ным се­зо­не бе­ла­рус­кія тэ­ні­сіст­кі зноў пач­нуць мат­чы Куб­ка фе­дэ­ра­цыі з пер­шай Еў­ра-Аф­ры­кан­скай зо­ны.

4. Не склаў­ся вы­ра­шаль­ны матч і для Вік­то­рыі Паў­ло­віч. У фі­на­ле Куб­ка Еў­ро­пы па на­столь­ным тэ­ні­се бе­ла­рус­ка ў шас­ці на­пру­жа­ных пар­ты­ях са­сту­пі­ла аў­стрый­скай спарт­смен­цы кі­тай­ска­га па­хо­джан­ня Лю Цзя.

Ня­ма спор­ту без па­ра­жэн­няў. Бу­дзем спа­дзя­вац­ца, што сваю чор­ную па­ла­су бе­ла­рус­кія спарт­сме­ны ўжо прай­шлі і на­пе­ра­дзе нас ча­ка­юць толь­кі пры­ем­ныя на­ві­ны.

Да­ры­на ЗА­ПОЛЬ­СКАЯ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.