Вы тут

Жур­фа­каў­цы пе­ра­маг­лі з «га­рад­скім тры­ле­рам»


Пя­ці­курс­ні­кі Ін­сты­ту­та жур­на­ліс­ты­ка БДУ Дзя­ніс Ма­роз і Дзя­ніс Каб­цоў ста­лі фі­на­ліс­та­мі пер­ша­га ўсе­ра­сій­ска­га кон­кур­су кі­на­сцэ­на­ры­яў «Га­лоў­піт­чынг». Ар­га­ні­за­та­ра­мі спа­бор­ніц­тваў вы­сту­пі­ла гру­па кам­па­ній «Га­лоў­кі­но» — адзін з буй­ней­шых кі­на­тэ­ле­ві­зій­ных кан­цэр­наў СНД.

Ра­бо­та сту­дэн­таў БДУ ўвай­шла ў топ-35 леп­шых сцэ­на­ры­яў. Уся­го ў кон­кур­се ўзя­лі ўдзел 1930 аў­та­раў з Ра­сіі і кра­ін СНД, якія прад­ста­ві­лі на суд жу­ры 2900 сва­іх ра­бот.

Ма­ла­дыя сцэ­на­рыс­ты з БДУ прад­ста­ві­лі пра­ект поў­на­мет­раж­на­га філь­ма «Клуб са­ма­за­бой­цаў». Кар­ці­на ўяў­ляе са­бой га­рад­скі тры­лер, у якім на­пру­жа­ны сю­жэт спа­лу­ча­ец­ца з ма­раль­най ды­ле­май ге­ро­яў. Ра­бо­та Дзя­ні­са Ма­ро­за і Дзя­ні­са Каб­цо­ва атры­ма­ла вы­со­кую ацэн­ку экс­перт­на­га жу­ры і бы­ла рэ­ка­мен­да­ва­на да эк­ра­ні­за­цыі. У кон­курс­ную ка­мі­сію ўвай­шлі рэ­дак­та­ры вя­ду­чых ра­сій­скіх кі­на­кам­па­ній і кі­на­са­юзаў, прад­зю­са­ры, кры­ты­кі і кі­на­знаў­цы: Фё­дар Бан­дар­чук, Ва­ле­рый Та­да­роў­скі, Мі­ха­іл Га­лус­цян, Ілья Ба­чу­рын і ін­шыя.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».