Вы тут

Леў на­паў на су­пра­цоў­ні­цу заа­пар­ка ў Грод­не


Ра­бот­ні­ца Гро­дзен­ска­га заа­пар­ка вы­ра­шы­ла па­гла­дзіць іль­ва і за­ста­ла­ся без ру­кі, па­ве­да­міў ды­рэк­тар дзяр­жаў­най уста­но­вы куль­ту­ры «Гро­дзен­скі заа­ла­гіч­ны парк» Алег Ждан­кін.

Ін­цы­дэнт ад­быў­ся ў су­бо­ту 8 лю­та­га. Во­пыт­ная 37-га­до­вая су­пра­цоў­ні­ца заа­пар­ка, ра­бот­ні­ца кар­ма­кух­ні, за­кон­чыў­шы сваю ра­бо­чую зме­ну, са­бра­ла­ся іс­ці да­до­му. Але па да­ро­зе жан­чы­на вы­ра­шы­ла па­гла­дзіць іль­ва, пе­ра­лез­ла праз ага­ро­джу сек­цыі «дра­пеж­ныя жы­вё­лы» і пра­су­ну­ла ру­ку па­між жа­лез­ны­мі пру­та­мі валь­е­ра. У ад­каз леў на­паў на жан­чы­ну.

З вя­лі­кай уку­ша­най ра­най пра­ва­га пе­рад­плеч­ча жан­чы­на бы­ла шпі­та­лі­за­ва­на. Ёй вы­ка­на­на ам­пу­та­цыя на ўзроў­ні пра­ва­га пля­ча. Па­ве­дам­ля­ец­ца, што яе стан ця­пер зда­валь­ня­ю­чы.

«Па­цяр­пе­лая пра­цуе ў на­шым заа­пар­ку 15 га­доў, але яе ра­бо­та ні­ко­лі не бы­ла не­па­срэд­на звя­за­на з жы­вё­ла­мі. Яна по­вар на кар­ма­кух­ні. Мне цяж­ка ска­заць, з якіх мер­ка­ван­няў яна бы­ла та­кой не­асця­рож­най. Гэ­та адзін­ка­вае і вель­мі сум­нае зда­рэн­не для нас. Ха­чу на­га­даць усім на­вед­валь­ні­кам на­ша­га заа­пар­ка, што не­аб­ход­на стро­га вы­кон­ваць пра­ві­лы бяс­пе­кі», — ска­заў ды­рэк­тар. Па фак­це на­па­дзен­ня льва на ча­ла­ве­ка пра­во­дзіц­ца пра­вер­ка.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.