Вы тут

Структуру расходаў ЖКГ трэ­ба ачыс­ціць ад «на­кі­пу»


Та­кое мер­ка­ван­не вы­ка­заў стар­шы­ня Ка­мі­тэ­та дзяр­жаў­на­га кант­ро­лю Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Якаб­сон 10 лю­та­га на пер­шым па­ся­джэн­ні ра­бо­чай гру­пы па вы­ву­чэн­ні праб­лем­ных пы­тан­няў у жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­цы, пе­рад­ае ка­рэс­пан­дэнт БЕЛ­ТА.

Пла­ну­ец­ца, што па­ся­джэн­ні бу­дуць пра­хо­дзіць два ра­зы на ты­дзень. Стар­шы­ні аб­лас­ных упраў­лен­няў дзярж­кант­ро­лю ўзна­ча­ляць ана­ла­гіч­ныя ра­бо­чыя гру­пы на мес­цах. «Ча­ка­ем ад гэ­тых ра­бо­чых груп пра­па­ноў ад сва­іх тэ­ры­то­рый з улі­кам спе­цы­фі­кі, прак­ты­кі і во­пы­ту», — ска­заў Аляк­сандр Якаб­сон.

Па­вод­ле слоў кі­раў­ні­ка КДК, ка­ля 25 пра­цэн­таў за­трат на ака­зан­не ЖКП кам­пен­су­ец­ца на­сель­ніц­твам, ас­тат­нія 75 пра­цэн­таў — за кошт бюд­жэ­ту, улас­ных да­хо­даў прад­пры­ем­стваў ЖКГ, пе­ра­кры­жа­ва­на­га суб­сі­дзі­ра­ван­ня. «Мы па­він­ны імк­нуц­ца да та­го, каб па­этап­на пе­рай­сці да кам­пен­са­цыі за­трат ты­мі, хто атрым­лі­вае не­па­срэд­на па­слу­гі. Ад­нак кошт па­слуг пры за­ха­ван­ні сі­ту­а­цыі з за­трат­най част­кай ЖКП не­пад'­ём­ны для гра­ма­дзян, — ска­заў Аляк­сандр Якаб­сон. — Та­му на­пе­ра­дзе вель­мі скла­да­ная за­да­ча — вы­зна­чыць, коль­кі ў гэ­тых 75 пра­цэн­тах «на­кі­пу», які кла­дзец­ца на са­бе­кошт па­слуг. Да­рэ­чы, у не­ка­то­рых рэ­гі­ё­нах у сіс­тэ­му ЖКГ пе­ра­да­юць страт­ныя ар­га­ні­за­цыі, прад­пры­ем­ствы-банк­ру­ты, на­ват бы­та­вое аб­слу­гоў­ван­не — да­хо­дзіць да аб­сурд­ных рэ­чаў. Увесь гэ­ты «на­кіп» трэ­ба вы­чле­ніць, та­ды бу­дзе вы­зна­ча­ны рэ­аль­ны кошт ЖКП».

На­мес­нік прэм'­ер-мі­ніст­ра Ана­толь Ка­лі­нін так­са­ма вы­ка­заў пе­ра­ка­на­насць у не­аб­ход­нас­ці ап­ты­мі­за­ваць струк­ту­ру за­трат на кож­ную па­слу­гу ў кож­най пад­га­лі­не ЖКГ.

На дум­ку Аляк­санд­ра Якаб­со­на, вя­лі­кую ро­лю па­він­на ады­граць Мі­ніс­тэр­ства фі­нан­саў. «На мес­цах час­та пры­ма­юц­ца не­аб­ду­ма­ныя ра­шэн­ні. На мой по­гляд, ар­ты­ку­лы рас­хо­даў на ЖКГ па­він­ны быць аба­ро­не­ны­мі, каб ула­ды не маг­лі ма­неў­ра­ваць і пе­ра­мя­шчаць вы­дзе­ле­ныя гро­шы на ін­шыя ар­ты­ку­лы рас­хо­даў», — лі­чыць кі­раў­нік КДК.

Аляк­сандр Якаб­сон лі­чыць, што па вы­ні­ках ра­бо­ты гру­пы па­ві­нен быць сфар­мі­ра­ва­ны адзі­ны да­ку­мент — свое­асаб­лі­вая да­рож­ная кар­та, якая рэг­ла­мен­туе ўсе ас­пек­ты дзей­нас­ці ў сфе­ры ЖКГ.

Вы­ні­кі дзей­нас­ці ра­бо­чай гру­пы бу­дуць да­ло­жа­ны Прэ­зі­дэн­ту да 31 мая 2014 го­да.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».