Вы тут

Стоп мiграцыi


Не­ка­лі за­мож­ную і спа­кой­ную Еў­ро­пу ўсё больш тур­буе і раз­дзя­ляе пы­тан­не аб праз­мер­ных тэм­пах міг­ра­цыі — з кра­ін ЕС, якія пе­ра­жы­ва­юць сур'­ёз­ныя праб­ле­мы, у бяз­бед­ныя кра­і­ны.

Ад­ной з са­мых сур'­ёз­ных праб­лем, якія ўзмац­ня­юць міг­ра­цыю, з'яў­ля­ец­ца ня­здоль­насць мно­гіх кра­ін за­бяс­пе­чыць на­сель­ніц­тва пра­цоў­ны­мі мес­ца­мі. Ка­лі на­ват у па­раў­наль­на па­спя­хо­вай Іта­ліі коль­касць гра­ма­дзян, якія пе­ра­бра­лі­ся ў ін­шыя кра­і­ны, за пе­ры­яд з 2002 па 2012 год па­вя­лі­чы­ла­ся з 50 ты­сяч да 106 ты­сяч ча­ла­век за год, то што ж та­ды ка­заць пра Грэ­цыю і Пар­ту­га­лію, Бал­га­рыю і Ру­мы­нію? Праў­да, за­мож­ныя кра­і­ны Еў­ра­са­ю­за асаб­лі­ва не­па­ко­яц­ца ме­на­ві­та з-за дзвюх апош­ніх кра­ін. Так, ка­лі ў Ру­мы­ніі на 1991 год пра­жы­ва­ла больш за 23 млн ча­ла­век, то да 2012 го­да коль­касць жы­ха­роў ска­ра­ці­ла­ся да 19 млн. І гэ­та толь­кі афі­цый­ная ста­тыс­ты­ка. Па­доб­ная ды­на­мі­ка на­зі­ра­ец­ца і ў Бал­га­рыі, ад­куль толь­кі згод­на з афі­цый­ны­мі звест­ка­мі эміг­ры­ра­ва­ла больш за міль­ён жы­ха­роў з 9 міль­ё­наў на 1991 год.

У вы­ні­ку га­тоў­насць да пры­няц­ця ра­шу­чых за­ха­даў па ба­раць­бе з пры­то­кам міг­ран­таў ужо аб­вяс­ці­лі Вя­лі­ка­бры­та­нія, Гер­ма­нія і Фран­цыя. Пры гэ­тым Гер­ма­нія і Фран­цыя па­куль аб­ме­жа­ва­лі­ся паў­ме­ра­мі. Так, Гер­ма­нія вы­ра­шы­ла аб­ме­жа­ваць для міг­ран­таў ме­ры са­цы­яль­най пад­трым­кі, а Фран­цыя ро­біць больш жорст­кім за­ка­на­даў­ства па ча­со­вым пра­ца­ўлад­ка­ван­ні. У той жа час Вя­лі­ка­бры­та­нія вы­ка­за­ла га­тоў­насць пай­сці знач­на да­лей. У сва­ім ар­ты­ку­ле, апуб­лі­ка­ва­ным у Fіnancіal Tіmes у ліс­та­па­дзе 2013 го­да, прэм'­ер-мі­ністр Дэ­від Кэ­ме­ран за­клі­каў аб­ме­жа­ваць пры­ток эміг­ран­таў з бед­ных кра­ін ЕС у ба­га­тыя. Яго пра­па­но­ва вель­мі прос­тая — за­ба­ра­ніць гра­ма­дзя­нам бед­ных кра­ін ЕС пе­ра­яз­джаць у ба­га­тыя, па­куль уз­ро­вень ВУП на ду­шу на­сель­ніц­тва ў гэ­тых дзяр­жа­вах не да­сяг­не ся­рэд­не­еў­ра­пей­скіх па­каз­чы­каў. Ня­гле­дзя­чы на жорст­кую кры­ты­ку, якая з'я­ві­ла­ся на яго ад­рас (так, стар­шы­ня Еў­ра­ка­мі­сіі Жа­зэ Ма­ну­эль Ба­ро­зу за­явіў, што «сва­бод­нае пе­ра­мя­шчэн­не з'яў­ля­ец­ца фун­да­мен­таль­ным еў­ра­пей­скім прын­цы­пам, які па­ві­нен вы­кон­вац­ца»), бры­тан­скі прэм'­ер ад сва­іх пла­наў так прос­та ад­маў­ляц­ца на­ме­ру не мае. У сту­дзе­ні 2014 го­да ў ін­тэр­в'ю тэ­ле­кам­па­ніі ВВС ён за­явіў аб імк­нен­ні ства­раць но­выя міг­ра­цый­ныя бар'­е­ры, іду­чы, пры не­аб­ход­нас­ці, на пе­ра­га­во­ры з Еў­ра­са­ю­зам на­конт гэ­та­га. І бры­тан­цаў так­са­ма мож­на зра­зу­мець — толь­кі афі­цый­на ў Бры­та­нію што­год пе­ра­яз­джае на па­ста­ян­нае мес­ца жы­хар­ства 300-400 ты­сяч ча­ла­век з ін­шых кра­ін Еў­ра­са­ю­за. Яшчэ вар­та ўлі­чыць і тое, што па-ра­ней­ша­му вост­ра ста­іць праб­ле­ма не­ле­галь­ных міг­ран­таў з ін­шых кра­ін све­ту, перш за ўсё з Аф­ры­кі і Азіі, якія сот­ня­мі ты­сяч пры­бы­ва­юць у кра­і­ну кож­ны год. З-за гэ­та­га што­год на­сель­ніц­тва Вя­лі­ка­бры­та­ніі пры­рас­тае не менш, чым на міль­ён жы­ха­роў. Гэ­та вы­клі­кае цал­кам зра­зу­ме­лыя праб­ле­мы з на­груз­кай на са­цы­яль­ную сіс­тэ­му і пра­ва­ахоў­ныя ор­га­ны.

Агуль­ным і не менш важ­ным бо­кам праб­ле­мы з'яў­ля­ец­ца рост не­за­да­во­ле­ных ка­рэн­ных жы­ха­роў за­мож­ных кра­ін за­сіл­лем пры­ез­джых. Су­ты­ка­ю­чы­ся з праб­ле­ма­мі пра­ца­ўлад­ка­ван­ня і зла­чын­нас­цю, што знач­на ўзрас­ла, яны здрадж­ва­юць сва­ёй пры­хіль­нас­ці тра­ды­цый­ным пар­ты­ям на ка­рысць ра­ды­каль­ных, якія аб'­яў­ля­юць га­тоў­насць вы­ка­рыс­таць усе срод­кі, каб ра­за­брац­ца з праб­ле­май міг­ран­таў. Пры та­кім раз­віц­ці па­дзей кож­ныя на­ступ­ныя вы­ба­ры пры­вод­зяць да рос­ту ў пар­ла­мен­тах і ўра­дах іх прад­стаў­ні­коў, што кар­ды­наль­на мя­няе па­лі­тыч­ны ланд­шафт у кра­і­нах ЕС. І тра­ды­цый­ныя пар­тыі ра­зу­ме­юць, што ім са­мім трэ­ба штось­ці ра­біць дзе­ля вы­ра­шэн­ня гэ­тай праб­ле­мы, каб за­ха­ваць свой уплыў на вы­бар­шчы­каў.

Не за­ста­лі­ся ў ба­ку ад міг­ра­цый­най тэ­мы і швей­цар­цы. На тэ­ры­то­рыі ў 41,285 км (што ў пяць ра­зоў менш за тэ­ры­то­рыю Бе­ла­ру­сі) ужо пра­жы­вае больш за 8 міль­ё­наў ча­ла­век, і не трэ­ба за­бы­ваць, што боль­шасць іх зна­хо­дзіц­ца ў паў­ноч­най част­цы кра­і­ны, па­коль­кі ў паўд­нё­вай гру­вас­цяц­ца Аль­пы. У вы­ні­ку Швей­цар­ская на­род­ная пар­тыя вы­ра­шы­ла, што не­кант­ра­ля­ва­ны на­плыў міг­ран­таў у та­кой сі­ту­а­цыі кра­і­на не мо­жа са­бе да­зво­ліць. І іні­цы­я­ва­ла рэ­фе­рэн­дум аб больш жорст­кай іміг­ра­цый­най па­лі­ты­цы кра­і­ны. Трэ­ба ска­заць, што ў Швей­ца­рыі рэ­фе­рэн­ду­мы пра­вод­зяц­ца час­та, і, у ад­роз­нен­не ад боль­шас­ці ін­шых кра­ін све­ту, іх ра­шэн­ні ма­юць аба­вяз­ко­вы ха­рак­тар, на­ват ка­лі і су­пя­рэ­чаць тым каш­тоў­нас­цям, якія на­вяз­ва­юць з Бру­се­ля ўсім кра­і­нам Еў­ро­пы як «аба­вяз­ко­выя» для са­праў­ды дэ­ма­кра­тыч­ных дзяр­жаў. Ве­ра­год­на, гэ­та і ста­ла ад­ной з пры­чын, ча­му швей­цар­цы вы­ра­шы­лі ў свой час не ўва­хо­дзіць у Еў­ра­пей­скі са­юз.

Вы­ні­кі швей­цар­ска­га рэ­фе­рэн­ду­му 9 лю­та­га 2014 го­да ака­за­лі­ся не на ка­рысць міг­ран­таў з Еў­ра­са­ю­за — ка­лі ра­ней жы­ха­ры ЕС маг­лі сва­бод­на пры­ехаць для пра­жы­ван­ня ў кра­і­ну, то ця­пер для іх бу­дзе ўве­дзе­на та­кая ж сіс­тэ­ма квот, якая ўжо іс­нуе для гра­ма­дзян ін­шых кра­ін све­ту.

Сяр­гей КІ­ЗІ­МА,

док­тар па­лі­тыч­ных на­вук.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».