Вы тут

Паштоўка — на памяць, кніга — на сняданак!


Поль­скі ка­лек­цы­я­нер-бе­ла­рус — аб сва­ім за­хап­лен­ні, не­да­хо­пах элект­рон­ных па­слан­няў і каш­тоў­нас­ці ся­мей­ных аль­бо­маў

12-18

Для бе­ла­ру­саў, ула­даль­ні­каў га­да­во­га шэн­ге­ну, па­езд­кі ў Бе­ла­сток на вы­хад­ныя ста­лі доб­рай за­вя­дзён­кай. І, пэў­на, спра­ва тут не толь­кі ў маг­чы­мас­ці сэ­ка­но­міць на шо­пін­гу, але і ад­чуць ся­бе... до­ма! А ча­му б і не, зрэш­ты?! Ней­кія паў­сот­ні кі­ла­мет­раў ад бе­ла­рус­ка-поль­скай мя­жы — і вось ён, го­рад, дзе на­ра­дзі­лі­ся мас­так Макс Ве­бер, ву­чо­ны Якаў Пе­рэль­ман, фі­ло­саф Гер­ман Фрыд­ман, ства­раль­нік мо­вы эс­пе­ран­та Люд­віг За­мен­гоф (да­рэ­чы, эс­пе­ран­тыс­та­мі бы­лі і бе­ла­рус­кія пісь­мен­ні­кі Сяр­гей Но­вік-Пя­юн і Ян­ка Маўр) ды ін­шыя вы­дат­ныя дзея­чы куль­ту­ры і на­ву­кі, го­рад, дзе не­зна­ё­мы мі­нак мо­жа з вя­лі­кай ве­ра­год­нас­цю ад­ка­заць вам па-бе­ла­рус­ку, бо ме­на­ві­та тут жы­ве най­боль­шая коль­касць бе­ла­ру­саў Поль­шчы, дзей­ні­чае Бе­ла­рус­кае гра­мад­ска-куль­тур­нае та­ва­рыст­ва, пра­цуе пер­шы ў гэ­тай кра­і­не Бе­ла­рус­кі куль­тур­ны цэнтр, вы­да­юц­ца кні­гі і ча­со­пі­сы на бе­ла­рус­кай мо­ве, пра­хо­дзяць Дні бе­ла­рус­кай куль­ту­ры, на­шу мо­ву вы­ву­ча­юць у мяс­цо­вых шко­лах і ў Бе­ла­стоц­кім уні­вер­сі­тэ­це. Та­му не дзіў­на, што госць ХХІ Мін­скай між­на­род­най кніж­най вы­стаў­кі, ві­цэ-мэр Бе­ла­сто­ка, да­рад­ца Прэ­зі­дэн­та Поль­шчы па спра­вах пра­ва­слаў­най гра­ма­ды і бе­ла­рус­кай мен­шас­ці Аляк­сандр Сос­на на прось­бу рас­па­вес­ці чы­та­чам «Звяз­ды» «кры­ху пра ся­бе», вы­ка­заў­ся на­ступ­ным чы­нам:

— Ка­лі мя­не пы­та­юць, хто я та­кі, я заўж­ды ад­каз­ваю: «Па на­цы­я­наль­нас­ці я — бе­ла­рус, сэр­цам, як Ша­пэн, — па­ляк, ду­шой яў­рэй, а па ду­ху — эс­пе­ран­тыст!» Баць­кі мае па паш­пар­це — бе­ла­ру­сы, і я, ха­ця і жы­ву ў Поль­шчы ўжо 51 год, не за­бы­ва­ю­ся пра свае вы­то­кі.

— Ці не гэ­тае ад­чу­ван­не пры­вя­ло вас у Мінск, на кніж­ную вы­стаў­ку?

— У пэў­ным сэн­се, так. Бо я збі­раю паш­тоў­кі і фо­та­здым­кі з вы­ява­мі пра­ва­слаў­ных хра­маў Поль­шчы ў яе су­час­ных ме­жах. Га­доў дзе­сяць та­му лёс ка­лек­цы­я­не­ра звёў мя­не з Ула­дзі­мі­рам Лі­ха­дзе­да­вым: спа­чат­ку мы спра­ча­лі­ся з ім за кож­ны ра­ры­тэт, а пас­ля вы­ра­шы­лі, што больш вы­гад­на бу­дзе су­пра­цоў­ні­чаць. Уво­гу­ле, у ча­ла­ве­ка, які неш­та збі­рае, звы­чай­на шмат сяб­роў.

— Мя­ня­е­це­ся паш­тоў­ка­мі?

— Ча­сам бы­вае. Гэ­та ж та­кая рэч, якую не ку­піш у лю­бой кра­ме. Трэ­ба ванд­ра­ваць у се­ці­ве, ез­дзіць па Еў­ро­пе. Та­му дзе­ля ці­ка­вай зна­ход­кі я па­да­рож­ні­чаю па Бе­ла­ру­сі, Ра­сіі, Укра­і­не, Пры­бал­ты­цы... Баць­ка мой ча­сам ка­жа, што я ў гэ­тым сэн­се «юро­дзі­вы».

— А за­хап­лен­не ва­ша ці не ад баць­коў?

— Усе лю­дзі неш­та збі­ра­юць. Боль­шасць — ку­пю­ры бан­каў Бе­ла­ру­сі або Аме­ры­кі (усмі­ха­ец­ца), а ін­шыя ка­лек­цы­я­ну­юць мар­кі, кан­вер­ты, плас­ты­ка­выя карт­кі, сло­ні­каў на шчас­це... Мае баць­кі збі­ра­юць усё! Яны ства­ры­лі му­зей «Баць­каў­шчы­на», дзе мож­на па­ба­чыць аб­са­лют­на ўсе прад­ме­ты по­бы­ту, ка­ля дзвюх ты­сяч экс­па­на­таў: як даў­нія, так і су­час­ныя. Ад дзяр­жа­вы яны атры­ма­лі пад гэ­та ста­ры школь­ны бу­ды­нак у вёс­цы Ры­ба­ва. У ім шмат за­лаў, дзе аб­стаў­ле­ны і кух­ня, і ста­ло­вая, і дзі­ця­чы па­кой... Мно­гія рэ­чы ім пры­нес­лі лю­дзі з на­ва­коль­ных вё­сак. На­прык­лад, ка­ва­мол­ка, якой ужо двац­цаць га­доў, так­са­ма там за­хоў­ва­ец­ца, бо і яна ўжо — гіс­то­рыя!

— Але ж вы са­мі збі­ра­е­це паш­тоў­кі толь­кі да 1945 го­да. Ча­му не су­час­ныя, яны ж так­са­ма праз ней­кі час ста­нуць гіс­то­ры­яй?

— Я збі­раю і іх — у скры­нач­ку! Ад­нак, па-пер­шае, пас­ля вай­ны іх вы­да­ва­лі знач­на менш. Тым больш на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі, Ра­сіі... А па-дру­гое, у су­час­ных паш­то­вак... ня­ма ду­шы. Па­гля­дзі­це на ста­ра­даў­нюю — коль­кі там мож­на па­ба­чыць сэн­саў, як пры­ем­на яе тры­маць у ру­ках! Гэ­та не су­час­ная — вы­да­дзе­ная ты­сяч­ны­мі на­кла­да­мі, ха­лод­ная, як ма­не­та. Вось ска­жы­це, ка­лі вы на­пі­са­лі апош­ні ліст ці ада­сла­лі паш­тоў­ку?

— Элект­рон­ная лі­чыц­ца?

— А як збі­раць элект­рон­ныя ліс­ты ці SMS?! Су­час­ныя лю­дзі, на­ра­біў­шы ліч­ба­вых фо­та­здым­каў, на­ват не пра­гля­да­юць іх по­тым! А я ду­маю, што трэ­ба аба­вяз­ко­ва на­дру­ка­ваць, пад­пі­саць кож­ны. Та­му пад­час су­стрэч з са­мы­мі роз­ны­мі людзь­мі па­ста­ян­на звяр­та­ю­ся да іх з за­клі­кам: прый­шоў­шы да­ха­ты, не бя­жы­це ўклю­чаць чар­го­вы се­ры­ял, а сядзь­це по­бач з ва­шай ба­бу­ляй ды рас­пы­тай­це яе доб­ра пра асоб у ва­шым ся­мей­ным аль­бо­ме. І пад­пі­шы­це аба­вяз­ко­ва, бо праз 10-20-50 га­доў — ужо не ўспом­ні­це, а праз 100 — ні­хто не ўспом­ніць вас!..

— Упэў­не­на, нех­та зро­біць і так, але гэ­тая пра­ца за­ста­нец­ца на ка­рысць толь­кі ад­ной сям'і. А вось Ула­дзі­мір Лі­ха­дзе­даў вы­пус­ціў з ту­зін кні­жак, дзе па­ба­чыць яго паш­тоў­кі мо­гуць ты­ся­чы лю­дзей!

— За гэ­та яму вя­ліз­ная ўдзяч­насць! Бо ёсць роз­ныя ка­лек­цы­я­не­ры. Ад­ны збі­ра­юць ка­лек­цыю, як скарб, і ні­ко­му не па­каз­ва­юць. Я ж пе­ра­ка­на­ны, што ка­лек­цыя па­він­на жыць, нес­ці пэў­ную ідэю, а для гэ­та­га яе па­він­ны ба­чыць! Да пры­кла­ду, у мя­не ёсць сайт, ку­ды кож­ны мо­жа зай­сці, я вы­даў не­каль­кі кніг, зра­біў ад­мыс­ло­выя вы­ста­вач­ныя стэн­ды. Паш­тоў­кі жы­вуць, па­куль іх ба­чаць!

— У чым жа іх вар­тасць для на­ша­га су­час­ні­ка, які, хут­чэй, за­ві­тае ў ін­тэр­нэт, чым на вы­стаў­ку?

— Бу­ду­чы­ня бу­ду­ец­ца на грун­це мі­ну­ла­га. Каб да­ве­дац­ца пра тое, што ад­бы­ва­ла­ся даў­ней, мож­на зір­нуць на паш­тоў­ку. Ча­сам за­ўва­жа­еш ад­но, ча­сам — дру­гое. А по­тым на­ра­джа­ец­ца ці­ка­васць: што гэ­та за храм, чые сал­да­ты ста­яць, як гэ­тая мяс­ці­на вы­гля­дае сён­ня... Лю­бая паш­тоў­ка дае ін­фар­ма­цыю — вар­та толь­кі на­ву­чыц­ца чэр­паць з гэ­тай кры­ні­цы.

— Але ж ляг­чэй уклю­чыць кам­п'ю­тар­ную гуль­ню, чым па­гар­таць кні­гу ці за­ві­таць на вы­стаў­ку...

— Так. Ды, ве­да­е­це, кроп­ля і ка­мень раз­бу­рае. Я так­са­ма па­чы­наў збі­раць паш­тоў­кі з ад­ной, якая мне спа­да­ба­ла­ся. Маг­чы­ма, тыя, хто за­ві­таў на вы­стаў­ку, так­са­ма за­ці­ка­вяц­ца ка­лек­цы­я­на­ван­нем паш­то­вак, але ім, без­умоў­на, бу­дзе ця­жэй, бо Лі­ха­дзе­даў прак­тыч­на ўсё са­браў (смя­ец­ца)! І, на­коль­кі я ве­даю, спы­няц­ца не збі­ра­ец­ца...

— А паш­тоў­кі з хра­ма­мі? Іх хо­піць на ўсіх?

— На­са­мрэч іх вель­мі шмат, бо сал­да­ты Пер­шай су­свет­най ся­род ін­ша­га зра­бі­лі ад­ну доб­рую спра­ву: каб па­слаць вест­ку сва­ім баць­кам, жон­кам ці ка­хан­кам, яны час­та фа­та­гра­фа­ва­лі­ся на фо­не царк­вы (бо для іх яна бы­ла сім­ва­лам пе­ра­мо­жа­на­га ца­ра) і да­сы­ла­лі зды­мак да­моў (пош­та, да­рэ­чы, бы­ла бяс­плат­ная). А там ужо ад­на дру­кар­ня за ме­сяц дру­ка­ва­ла дзе­вяць міль­ё­наў фо­та­здым­каў!.. І трэ­ба за­зна­чыць, атры­маў­шы та­кі каш­тоў­ны па­да­ру­нак, іх жан­чы­ны ца­ла­ва­лі фо­та і кла­лі яго ў скры­нач­ку або ў кні­гу, не вы­ка­рыс­тоў­ва­лі, як у нас, у якас­ці сур­вэт­кі пад ку­бак ці мес­ца для мух. Та­му за­ход­нюю паш­тоў­ку вы­ма­еш — як з бан­ка!

— Ста­рая паш­тоў­ка з вы­явай царк­вы ўжо са­ма па са­бе ў пэў­ным сэн­се нось­біт ду­хоў­нас­ці. А якой, на ва­шу дум­ку, му­сіць быць су­час­ная кні­га, каб яна нес­ла штось­ці боль­шае за ін­фар­ма­цыю?

— Цяж­ка ад­ка­заць... Я, на­прык­лад, не чы­таю фан­тас­ты­кі. Мя­не больш ці­ка­вяць гіс­та­рыч­ныя ра­ма­ны, бія­гра­фіі. Я мяр­кую, што кні­га па­він­на ву­чыць! Ня­хай гэ­та не бу­дзе ад­ра­зу дзя­ся­ты клас — хай пер­шы: прос­тае і зра­зу­ме­лае вы­дан­не, з пры­го­жы­мі ілюст­ра­цы­я­мі. Ка­лі ў мя­не з'я­віў­ся ўнук, я кан­чат­ко­ва зра­зу­меў, што ўсе мы па­він­ны па­кі­нуць на зям­лі неш­та пас­ля ся­бе. Не трэ­ба ля­цець у кос­мас, бу­да­ваць сот­ні хма­ра­чо­саў, каб да­ка­заць не­ка­му, што мы на гэ­та здоль­ныя. Так­са­ма і з кні­га­мі: на­вош­та ўсе гэ­тыя за­над­та да­ра­гія вы­дан­ні? Кні­га му­сіць быць та­кой, каб яе мож­на бы­ло чы­таць за сня­дан­кам!

— Зна­чыць, элект­рон­ная кні­га не для вас?

— Не. Кні­гу трэ­ба ад­чу­ваць: і паль­ца­мі, і ду­шой!

Гу­та­ры­ла Тац­ця­на Сі­вец

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».