Вы тут

…Плюс га­зі­фі­ка­цыя ўсёй кра­і­ны


Ця­гам го­да цэ­ны на газ мо­гуць ін­дэк­са­вац­ца пры ўмо­ве рос­ту за­ра­бот­най пла­ты. Пры гэ­тым па­мер па­вы­шэн­ня цэн не па­ві­нен пе­ра­вы­шаць тэм­паў рос­ту за­роб­ку за мі­ну­лы квар­тал. Пра гэ­та па­ве­да­міў ге­не­раль­ны ды­рэк­тар ДВА «Бел­па­лі­ва­газ» Ле­а­нід РУ­ДЗІН­СКІ пад­час ан­лайн-кан­фе­рэн­цыі на сай­це Бел­ТА.

Коль­кі да­вя­дзец­ца пла­ціць?

У ад­па­вед­нас­ці з па­ста­но­вай ура­да па­вы­шэн­не кош­ту на газ ужо ад­бы­ло­ся сё­ле­та з 1 сту­дзе­ня. Для аба­не­нтаў, у якіх уста­ля­ва­ныя толь­кі га­за­вая плі­та або га­за­вая плі­та і га­за­вы во­да­на­гра­валь­нік, ца­на па­вя­лі­чы­ла­ся на 30%. Ка­лі ў спа­жыў­ца ўста­ля­ва­ны га­за­выя лі­чыль­ні­кі, пла­ціць за па­лі­ва да­вя­дзец­ца ў ся­рэд­нім на 2 500 руб­лёў бо­лей. Ка­лі пры­бо­ры ўлі­ку рас­хо­ду га­зу ад­сут­ні­ча­юць, то пе­ра­пла­та бу­дзе да­ся­гаць ка­ля 10 500 руб­лёў за ме­сяц. А для аба­не­нтаў, у якіх уста­ля­ва­ны га­за­выя ацяп­ляль­ныя кат­лы, та­рыф на газ у ацяп­ляль­ны пе­ры­яд пад­ня­ўся на 18,4%. Для гэ­тай ка­тэ­го­рыі на­сель­ніц­тва су­ма апла­ты па­вя­лі­чыц­ца на 50 ты­сяч руб­лёў за ме­сяц.

А ў нас у до­ме газ.А ў вас?

За­раз та­кая вы­го­да, як пры­род­ны газ, пры­хо­дзіць у сель­скую мяс­цо­васць. Як зай­мець яе ў сва­ім до­ме?

Для та­го, каб пра­вес­ці газ да свай­го пры­ват­на­га до­ма, трэ­ба вы­свет­ліць на­яў­насць по­бач з ім ву­ліч­на­га раз­мер­ка­валь­на­га га­за­пра­во­да. Ка­лі ён ёсць, то трэ­ба звяр­нуц­ца ў мяс­цо­вы вы­кан­кам з за­явай на га­зі­фі­ка­цыю жы­ло­га до­ма, а так­са­ма з да­ку­мен­та­мі, якія па­цвяр­джа­юць пра­ва ўлас­нас­ці на дом. Вы­кан­кам пры­мае ра­шэн­не і са­ма­стой­на ця­гам 10 дзён за­пыт­вае тэх­ніч­ныя ўмо­вы ў га­за­за­бяс­печ­валь­най ар­га­ні­за­цыі. Па­вод­ле іх пра­ек­ту­ец­ца і бу­ду­ец­ца ўнут­ры­да­мо­вая сіс­тэ­ма га­за­за­бес­пя­чэн­ня.

У вы­пад­ку, ка­лі га­за­пра­во­да на ву­лі­цы ня­ма, то яго не­аб­ход­на пра­вес­ці, але гэ­та вель­мі до­ра­га для ад­ной-дзвюх сем'­яў. Та­му для ска­ра­чэн­ня за­трат гра­ма­дзя­не мо­гуць аб'­яд­ноў­вац­ца ў ка­а­пе­ра­ты­вы. Кошт га­зі­фі­ка­цыі жы­ло­га до­ма за­ле­жыць ад та­го, якія аб'­ек­ты га­за­раз­мер­ка­валь­най сіс­тэ­мы не­аб­ход­на бу­дзе па­бу­да­ваць. Ка­лі га­за­пра­вод-увод да до­ма пад­ве­дзе­ны, то з улі­кам кош­ту ма­тэ­ры­я­лаў на бя­гу­чы мо­мант і не­аб­ход­нас­ці ман­та­жу га­за­про­ва­да даў­жы­нёй 20 м пра­ек­та­ван­не і бу­даў­ніц­тва скла­дзе ка­ля 7–8 млн руб­лёў.

Не­за­кон­ная ўрэз­ка не прой­дзе

Для та­го, каб у вёс­цы пад­клю­чыць дом да га­за­пра­во­да, які па­бу­да­ваў ка­а­пе­ра­тыў, у якім вы да­гэ­туль не зна­чы­лі­ся, так­са­ма не­аб­ход­на звяр­нуц­ца з за­явай у га­рад­скі ці ра­ён­ны вы­кан­кам. Ён за­пы­тае тэх­ніч­ныя ўмо­вы на га­зі­фі­ка­цыю ў га­за­за­бяс­печ­валь­най ар­га­ні­за­цыі, якая і вы­зна­чыць маг­чы­масць пад­клю­чэн­ня но­ва­га спа­жыў­ца да дзей­най сіс­тэ­мы. Урэз­ка ў ву­ліч­ныя раз­мер­ка­валь­ныя га­за­пра­во­ды пра­во­дзіц­ца толь­кі са­мой ар­га­ні­за­цы­яй. Не­санк­цы­я­на­ва­нае да­лу­чэн­не да га­за­пра­во­да вы­кры­ва­ец­ца ця­гам ме­ся­ца пад­час аб­хо­ду пры яго тэх­ніч­ным аб­слу­гоў­ван­ні.

Пры ака­зан­ні комп­лекс­най па­слу­гі га­зі­фі­ка­цыі ад­на­ква­тэр­на­га жы­ло­га до­ма і на­яў­нас­ці га­за­пра­во­да-ўво­ду ўсе ра­бо­ты вы­кон­ва­юц­ца ця­гам ме­ся­ца з мо­ман­ту па­да­чы за­явы ў вы­кан­кам. Пры гэ­тым улас­нік па­ві­нен пад­рых­та­ваць дом: за­вяр­шыць ра­монт­ныя ра­бо­ты, а так­са­ма ра­бо­ты па аб­ста­ля­ван­ні ды­ма­вых і вен­ты­ля­цый­ных ка­на­лаў і г. д. Але кан­крэт­ныя тэр­мі­ны вы­зна­ча­юц­ца па­вод­ле пра­ект­на-каш­та­рыс­най да­ку­мен­та­цыі. Трэ­ба ўліч­ваць, што рэг­ла­мен­та­ваць усе пры­ват­ныя вы­пад­кі і сі­ту­а­цыі пад­час пра­вя­дзен­ня га­за­вых ра­бот не­маг­чы­ма.

Бяс­пе­ка — пе­рад­усім

Пры­род­ны газ да­ступ­ны не ўсім вяс­коў­цам, та­му праб­ле­ма бяс­печ­на­га абы­хо­джан­ня з га­за­вы­мі ба­ло­на­мі за­ста­ец­ца ак­ту­аль­най.

Маг­чы­ма і са­ма­стой­на атрым­лі­ваць га­за­выя ба­ло­ны, і пад­клю­чаць іх да плі­ты, а так­са­ма мець не­каль­кі ба­ло­наў з га­зам пра за­пас. Але для та­го, каб атрым­лі­ваць іх у фі­лі­ялах га­за­за­бяс­печ­валь­най ар­га­ні­за­цыі, на га­за­на­паў­няль­ных ці аў­та­за­пра­ва­чных стан­цы­ях, а так­са­ма для са­ма­стой­най да­стаў­кі і за­ме­ны ба­ло­наў ёміс­тас­цю 50 і 27 літ­раў, не­аб­ход­на мець до­пуск. Для ба­ло­наў 12 і 5 літ­раў ён не па­тра­бу­ец­ца. Для атры­ман­ня до­пус­ку трэ­ба звяр­нуц­ца ў фі­лі­ял га­за­за­бяс­печ­валь­най ар­га­ні­за­цыі па мес­цы жы­хар­ства з паш­пар­там і да­га­во­рам — тэх­паш­пар­там ін­ды­ві­ду­аль­най ба­лон­най уста­ноў­кі ІБУ. Па­коль­кі звад­ка­ва­ны газ — вы­бу­хо­ва- і па­жа­ра­не­бяс­печ­нае рэ­чы­ва, за­хоў­ваць яго мож­на толь­кі ў спе­цы­я­лі­за­ва­ных скла­дах. Звы­чай­на­му ка­рыс­таль­ні­ку рэ­ка­мен­да­ва­на зман­ці­ра­ваць га­за­ба­лон­ную ўста­ноў­ку з дву­ма ба­ло­на­мі.

Вы­бар на ка­рысць эка­ла­гіч­нас­ці

У Бе­ла­ру­сі звад­ка­ва­ны вуг­ля­ва­да­род­ны газ шы­ро­ка вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца ў якас­ці аў­та­ма­біль­на­га па­лі­ва. Гэ­та больш эка­ла­гіч­на і эка­на­міч­на ў па­раў­на­нні з бен­зі­нам і дыз­па­лі­вам. Каб пры­ста­са­ваць свой аў­та­ма­біль пад га­за­вае па­лі­ва, мож­на звяр­нуц­ца на спе­цы­я­лі­за­ва­ную стан­цыю, а так­са­ма на На­ва­груд­скі за­вод га­за­вай апа­ра­ту­ры, які вы­пус­кае ай­чын­нае аб­ста­ля­ван­не для пе­ра­во­ду ма­шын на звад­ка­ва­ны газ.

З трубы — на разетку

Хтось­ці імк­нец­ца пра­вес­ці газ у сваё жыл­лё, а нех­та ад­маў­ля­ец­ца ад яго на ка­рысць элект­ра­энер­гіі. І за­мя­ніць га­за­вую плі­ту элект­рыч­най маг­чы­ма. Для гэ­та­га не­аб­ход­на мець тэх­ніч­ную маг­чы­масць па­да­чы элект­рыч­нас­ці на плі­ту не­аб­ход­ных па­ме­раў. Гэ­тыя пы­тан­ні трэ­ба вы­ра­шаць з элект­ра­за­бяс­печ­валь­ны­мі ар­га­ні­за­цы­я­мі, а ў вы­пад­ку шмат­ква­тэр­на­га жыл­лё­ва­га фон­ду не­аб­ход­на звяр­нуц­ца ў ка­му­наль­ныя служ­бы. Ка­лі да­звол на ўста­ля­ван­не элект­ра­плі­ты бу­дзе атры­ма­ны, вар­та звяр­нуц­ца ў га­за­за­бяс­печ­валь­ную ар­га­ні­за­цыю для дэ­ман­та­жу га­за­пра­во­да і ска­са­ван­ня да­га­во­ра на га­за­вае аб­слу­гоў­ван­не.

Падрыхтавала Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.