Вы тут

Ста­ра­даў­нія бу­дын­кі шу­ка­юць ін­вес­та­раў


Сён­ня ў Ма­гі­лё­ве раз­гля­да­ец­ца пы­тан­не аб тым, як вяр­нуць жыц­цё бу­дын­кам, што зна­хо­дзяц­ца ў цэнт­ры го­ра­да і ства­ра­юць яго гіс­та­рыч­нае аблічча. Вы­ра­ша­на па­чаць з пя­ці з іх, якія з'яў­ля­юц­ца жы­лы­мі. Ча­ты­ры па­бу­да­ва­ны яшчэ да рэ­ва­лю­цыі, адзін у 1953 го­дзе.

— Ін­вес­та­ры, якія возь­муц­ца за рас­пра­цоў­ку пра­ект­на-каш­та­рыс­най да­ку­мен­та­цыі і ад­наў­лен­не гэ­тых да­моў, ма­юць маг­чы­масць па­бу­да­ваць тут да­дат­ко­выя па­мяш­кан­ні і раз­мяс­ціць там свае офі­сы ці ін­шыя аб'­ек­ты, — ка­жа на­чаль­нік аддзе­ла жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­кі Ма­гі­лёў­ска­га гар­вы­кан­ка­ма Ігар Дань­коў. — Гэ­та вель­мі пры­ваб­ная пра­па­но­ва. Сён­ня па­бу­да­ваць неш­та ў гіс­та­рыч­най част­цы го­ра­да не­маг­чы­ма, а ку­піць — вель­мі до­ра­га.

За­ста­ец­ца да­даць, што бу­дын­кі, якія зна­хо­дзяц­ца па ву­лі­цы Пер­ша­май­скай, Пі­я­нер­скай і ў Па­жар­ным за­вул­ку, па­він­ны за­ха­ваць ста­тус жы­лых, а вось дом па за­вул­ку Ка­мі­са­ры­яц­ка­му, № 17 пла­ну­ец­ца вы­вес­ці з раз­ра­ду жы­лых і цал­кам ад­даць пад ства­рэн­не знач­на­га для Ма­гі­лё­ва аб'­ек­та. На­даць дру­гое жыц­цё ма­гі­лёў­скім бу­дын­кам мо­гуць на­ват за­меж­ныя ін­вес­та­ры. Га­лоў­нае, каб іх на­ме­ры бы­лі сур'­ёз­ны­мі, а густ да­зво­ліў не па­ру­шыць са­ма­быт­ны ар­хі­тэк­тур­ны стыль ста­ра­даў­няй част­кі го­ра­да.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.