Вы тут

Спужалiся, але не па­цяр­пе­лі


Рэй­са­вы аў­то­бус, які ра­ні­цай ру­хаў­ся з Вет­кі ў вёс­ку Не­глюб­ка, не­ча­ка­на за­га­рэў­ся. Як рас­ка­за­лі ў прэс-служ­бе МНС, пад­час па­жа­ру ма­тор­на­га ад­се­ка ў «МА­За» за­клі­ні­ла дзве­ры. У са­ло­не ў гэ­ты мо­мант зна­хо­дзі­лі­ся 15 па­са­жы­раў.

Адзін з па­са­жы­раў па­тэ­ле­фа­на­ваў вы­ра­та­валь­ні­кам, якія праз пяць хві­лін бы­лі на мес­цы зда­рэн­ня, але не­ча­ка­на да­па­мо­га прый­шла яшчэ ра­ней. Кі­роў­ца Вет­каў­ска­га ра­ён­на­га ад­дзе­ла па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях Ана­толь Жу­раў­лёў у гэ­ты час ру­хаў­ся на ма­шы­не на­су­страч, у Вет­ку. Муж­чы­на за­ўва­жыў ля ўзбо­чы­ны аў­то­бус, з са­ло­на яко­га ішоў чор­ны дым. Сяр­жант спы­ніў­ся і, зра­зу­меў­шы, што дзве­ры за­бла­кі­ра­ва­ны, стаў да­па­ма­гаць лю­дзям вы­бі­рац­ца праз ка­бі­ну кі­роў­цы. Ка­лі па­ча­ла­ся па­ні­ка, вы­ра­та­валь­нік раз­біў вок­ны і не­ка­то­рых лю­дзей вы­цяг­нуў праз акно. У вы­ні­ку ні­хто з па­са­жы­раў аў­то­бу­са не па­цяр­пеў.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.