Парламенцкая дэлегацыя Беларусі на чале са старшынёй Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, намеснікам кіраўніка дэлегацыі Нацыянальнага сходу Беларусі ў ПА АБСЕ Уладзімірам Сянько з 13 па 14 лютага бярэ ўдзел у ХІІІ зімовым пасяджэнні Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (ПА АБСЕ) у Вене.
У мерапрыемстве ўдзельнічаюць каля 260 дэпутатаў з парламентаў 54 дзяржаў — членаў АБСЕ. У складзе беларускай парламенцкай дэлегацыі таксама знаходзіцца член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах, член дэлегацыі Нацыянальнага сходу Беларусі ў ПА АБСЕ Валянціна Лявоненка.
13 лютага беларускія парламентарыі прынялі ўдзел у сумесным пасяджэнні трох агульных камітэтаў ПА АБСЕ — па палітычных пытаннях і бяспецы, па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіі і навакольным асяроддзі, па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях, а таксама ў пасяджэннях кожнага з камітэтаў. Сярод асноўных пытанняў парадку дня агульных камітэтаў ПА АБСЕ — аспекты парламенцкага кантролю за ўзброенымі сіламі і сіламі бяспекі, супрацоўніцтва ў кіраванні воднымі рэсурсамі ў рэгіёне АБСЕ.
Уладзімір Сянько падчас спецыяльных дэбатаў па пытанні вяршэнства закону ў рэгіёне АБСЕ, арганізаваных у рамках пасяджэння трэцяга агульнага камітэта, адзначыў нязменную прыхільнасць Беларусі да развіцця заснаванага на раўнапраўі і ўзаемнай павазе канструктыўнага ўзаемадзеяння з АБСЕ і яе інстытутамі. Сенатар звярнуў увагу на важнасць паступальнага, эвалюцыйнага развіцця дэмакратыі ў краінах АБСЕ і кантрпрадукцыўных дзеянняў, накіраваных на штучнае паскарэнне працэсаў дэмакратычнага развіцця. Ён крытычна ацаніў ангажыраванасць Агульнага камітэта ПА АБСЕ па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях і яго прадузятыя адносіны да развіцця сітуацыі ў Беларусі.
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!
Ідэнтычнасць праз спадчыну.
Беларусь — у тройцы лідараў па захваральнасці.