Вы тут

У трох га­ра­дах Бе­ла­ру­сі муж­чын больш, чым жан­чын


Бе­ла­русь на­ле­жыць да кра­ін, дзе пра­цяг­лы пе­ры­яд коль­касць муж­чын­ска­га на­сель­ніц­тва мен­шая за коль­касць жа­но­ча­га. Аб гэ­тым па­ве­да­мі­ла БЕЛ­ТА прэс-сак­ра­тар На­цы­я­наль­на­га ста­тыс­тыч­на­га ка­мі­тэ­та Бе­ла­ру­сі Воль­га Клаў­суць.

Так, па­вод­ле па­пя­рэд­ніх да­ных дэ­ма­гра­фіч­най ста­тыс­ты­кі, на па­ча­так 2014 го­да коль­касць муж­чын у рэс­пуб­лі­цы скла­ла 4 млн 401,3 тыс. ча­ла­век, або 46,5 пра­цэн­та ад агуль­най коль­кас­ці на­сель­ніц­тва. Ад­нак у Бе­ла­ру­сі ёсць га­ра­ды, дзе муж­чын больш, чым жан­чын. Гэ­та Шклоў, Клі­чаў, Гор­кі, ад­зна­чы­ла Воль­га Клаў­суць. У цэ­лым жа ў све­це муж­чын кры­ху больш, чым жан­чын. Ся­род кра­ін, дзе пе­ра­ва­жае муж­чын­скае на­сель­ніц­тва, — Кі­тай, Ін­дыя, Тур­цыя. Што да­ты­чыц­ца кра­ін СНД, то на 1 сту­дзе­ня 2013 го­да ўдзель­ная ва­га муж­чын у агуль­най коль­кас­ці на­сель­ніц­тва ў Азер­бай­джа­не скла­да­ла 49,7 пра­цэн­та, Кыр­гыз­ста­не — 49,4 пра­цэн­та, Ка­зах­ста­не — 48,2 пра­цэн­та, Мал­до­ве — 48,1 пра­цэн­та, Ар­ме­ніі — 48 пра­цэн­таў. У гэ­тых кра­і­нах та­кі па­каз­чык вы­шэй­шы, чым у Бе­ла­ру­сі. А вось у Ра­сіі і ва Укра­і­не ён ні­жэй­шы — ад­па­вед­на 46,3 пра­цэн­та і 46,2 пра­цэн­та.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.