Вы тут

Зрабiце нам прыгожа!


Ця­гам трох дзён у На­цы­я­наль­най шко­ле пры­га­жос­ці бы­ло цес­на і шмат­люд­на. Ах­вот­ні­кі на ін­шых па­гля­дзець і ся­бе па­ка­заць іш­лі бяс­кон­цым па­то­кам, спра­бу­ю­чы пе­ра­ка­наць ад­бо­рач­ную ка­мі­сію, што ме­на­ві­та яны най­больш вар­тыя ты­ту­лаў пер­шых пры­га­жунь і пры­га­жу­ноў. Атрым­лі­ва­ла­ся, зра­зу­ме­ла, да­лё­ка не ва ўсіх.

Спарт­смен­ка, кам­са­мол­ка... Да­лейяк па­шан­цуе

2На­га­да­ем, на­цы­я­наль­ны кон­курс «Міс Бе­ла­русь» пра­во­дзіц­ца ў на­шай кра­і­не раз у 2 га­ды, па­чы­на­ю­чы з
1998-га. Маг­чы­ма, та­му праз­мер­на­га ажы­я­та­жу ён ужо не вы­клі­кае. А мо­жа, спра­ва ў ле­таш­нім скан­да­ле ва­кол кон­кур­су «Міс Мінск», пас­ля яко­га тыя, хто меў не­асця­рож­насць вы­клас­ці ў ін­тэр­нэт су­мніў­ныя па змес­це фо­та, за кі­ла­метр абы­хо­дзяць уся­кія кас­тын­гі. Так ці інакш, але на­тоў­пу ка­ля дзвя­рэй мы не за­ўва­жы­лі.

— Сё­ле­та ня­ма та­ко­га на­плы­ву, як у мі­ну­лыя га­ды, ка­лі іш­лі ты­ся­чы дзяў­чат, — па­цвер­дзі­лі гэ­тае ўра­жан­не ў служ­бе рэ­гіст­ра­цыі.

У кі­раў­ні­ка ды­рэк­цыі спец­пра­ек­таў АНТ Ан­жэ­лі­ны Мі­куль­скай ін­шае на­зі­ран­не: «Я не са­чу за коль­кас­цю, але за­ў­-
ва­жаю пэў­ныя тэн­дэн­цыі. Кож­ны кон­курс у чымсь­ці ад­мет­ны, і за­га­дзя ні­ко­лі не ска­жаш, якім ён бу­дзе. На­прык­лад, адзін год іш­лі вель­мі вы­со­кія дзяў­ча­ты — ад 180 і вы­шэй. Ін­шым ра­зам бы­ло вель­мі шмат бру­не­так — лі­та­раль­на кож­ная дру­гая. А сё­лет­ні трэнд — спарт­смен­кі. Пры­чым гэ­та не прос­та за­хап­лен­не ак­тыў­ным ла­дам жыц­ця. Мно­гія дзяў­ча­ты ма­юць сур'­ёз­ныя да­сяг­нен­ні: яны май­стры па роз­ных ві­дах спор­ту — бас­кет­бо­ле, пла­ван­ні, лёг­кай ат­ле­ты­цы, бія­тло­не, гім­нас­ты­цы. Ёсць на­ват чэм­пі­ён­кі. І гэ­та, па шчы­рас­ці, вель­мі пры­ем­на». У ас­тат­нім ад­бор пра­хо­дзіў па ад­пра­ца­ва­най схе­ме: гу­тар­ка і дэ­ман­стра­цыя та­лен­таў, дэ­фі­ле ў ку­паль­ні­ках, фо­та­се­сія. Хто па­спя­хо­ва прай­шоў усе тры эта­пы, не­ўза­ба­ве па­чуе зва­нок з тэ­ле­ка­на­ла АНТ і ўклю­чыц­ца ў пад­рых­тоў­ку да кон­кур­су.

Але га­лоў­ную ўва­гу сё­ле­та ўсё ж пры­цяг­ва­юць кон­кур­сы-дэ­бю­тан­ты — по­шук ідэа­льна­га муж­чы­ны і най­пер­шай пры­га­жу­ні ся­род за­муж­ніх бе­ла­ру­сак.

З

дэ­крэ­тана под­ыум. Па­ход­кай «ад сцяг­на»

Пры­знац­ца, я га­то­ва бы­ла па­біц­ца аб за­клад, што на кас­тынг «Мі­сіс Бе­ла­русь» прый­дуць вы­ключ­на ма­ла­дыя жан­чы­ны да 25 га­доў, якіх ад­роз­ні­вае ад «міс» толь­кі на­яў­насць штам­па ў паш­пар­це і дзі­ця­ці. Спа­чат­ку са­праў­ды так і бы­ло: ці не кож­ная дру­гая кан­ды­дат­ка ад­зна­ча­ла, што зна­хо­дзіц­ца ў дэ­крэт­ным вод­пус­ку з дзі­цем ад 6 ме­ся­цаў да 2,5 го­да і прый­шла ў мно­гім дзе­ля та­го, каб вы­рвац­ца з ко­ла што­дзён­ных спраў. Дый вон­ка­ва кан­ды­дат­кі бы­лі па­доб­ныя: строй­ныя, на­ват ху­дар­ля­выя, даў­га­но­гія і спрэс на «шпіль­ках». «Дзе жан­чы­ны з фор­ма­мі?» — раз­губ­ле­на аб­мяр­коў­ва­ла жу­ры. Аказ­ва­ец­ца, вар­та бы­ло толь­кі па­ча­каць. Пас­ля пра­цоў­най пят­ні­цы, у вы­хад­ныя, пад­цяг­ну­лі­ся са­мыя роз­ныя кан­ды­дат­кі: і сту­дэнт­кі, і вы­клад­чы­цы, і эка­на­міс­ты, і ўра­чы, і спарт­смен­кі, і рэ­жы­сё­ры, і псі­хо­ла­гі, і му­зы­кан­ты, і ба­ле­ры­ны, і хат­нія гас­па­ды­ні, і шмат­дзет­ныя ма­мы і на­ват... ба­бу­лі.

3Вы­ра­шы­лі па­спы­таць шчас­ця жон­кі тэ­ле­вя­ду­ча­га Дзя­ні­са Кур'­я­на і спе­ва­ка Паў­ла Клы­шэў­ска­га, якім, праў­да, суд­дзі ні­я­кіх па­ту­ран­няў не ра­бі­лі. Да­вя­ло­ся вы­тры­маць стро­гі эк­за­мен і жон­цы Дзміт­рыя Мо­ла­ша (фут­ба­ліст «Ды­на­ма-Мінск»), Ка­ця­ры­не. На­ват тое, што яна са­ма май­стар спор­ту па фі­гур­ным ка­тан­ні і ма­ма два­іх дзя­цей, не ўра­зі­ла суд­дзяў на­столь­кі, каб пра­пус­ціць жан­чы­ну ў на­ступ­ны тур. «Да­вай­це, мо­жа, на­ро­дзім яшчэ ад­но дзі­ця, пад­на­бя­ром фор­му і праз год-дру­гі па­спра­бу­ем зноў?» — пра­па­на­ваў удзель­нік су­дзейс­кай ка­ле­гіі, сты­ліст Аляк­сандр Кі­ры­нюк. Не­ка­то­рых кан­ды­да­так пра­пус­ка­лі «аван­сам», з аба­вяз­ко­вай умо­вай кры­ху па­ху­дзець аль­бо пры­вес­ці мыш­цы ў то­нус, ін­шых, на­ад­ва­рот, хва­лі­лі за тое, што здо­ле­лі за­ха­ваць вы­дат­ную форму не­за­леж­на ад коль­кас­ці пра­жы­тых у шлю­бе га­доў і на­ро­джа­ных дзя­цей. Ка­мусь­ці да­па­ма­га­лі за­явіць аб са­бе мас­тац­кія та­лен­ты (столь­кі пе­сень і тан­цаў не на ўся­кім твор­чым ад­бо­ры ўба­чыш), хтось­ці ска­рыў жу­ры дас­ціп­нас­цю і аба­ян­нем. А ма­ці 2 дзя­цей Ак­са­на Паў­лю­чэн­ка ўра­зі­ла суд­дзяў пра­фе­сій­ным май­стэр­ствам (яна трой­чы пе­ра­ма­га­ла ў кон­кур­сах ура­чоў-аф­таль­мо­ла­гаў) і рас­по­ве­дам пра тое, што на кас­тынг яе ад­пра­віў муж, які ўпэў­не­ны, што Ак­са­на са­мая пры­го­жая. «Ну, ка­лі муж ра­зам з дзець­мі ўжо і ку­паль­нік пры­вез­лі, трэ­ба ж яго пра­дэ­ман­стра­ваць», — за­ўсмі­ха­лі­ся суд­дзі і да­лі про­пуск у на­ступ­ны тур. Рас­хва­ля­ваў­шы­ся, удзель­ні­ца, як са­праўд­ная Па­пя­луш­ка, ледзь не згу­бі­ла ту­фель­ку на пры­ступ­ках...

— Пры­ві­тан­не, мя­не за­вуць На­та­ша, мне 58 га­доў, сы­ну — 28, — увай­шла ў за­лу чар­го­вая прэ­тэн­дэнт­ка, і ў нас ледзь­ве не ад­ня­ло мо­ву, ка­лі мы па­зна­лі вя­до­ма­га фіт­нес-трэ­не­ра На­тал­лю На­ва­жы­ла­ву. Але тая не ста­ла ра­біць упор на сва­іх спар­тыў­ных да­сяг­нен­нях, за­тое пад­ра­бяз­на рас­па­вя­ла пра шмат­лі­кія даб­ра­чын­ныя пра­ек­ты, якія яна пад­трым­лі­вае, і пра тое, што хо­ча ўлас­ным пры­кла­дам па­ка­заць усім жан­чы­нам, што не трэ­ба са­ро­мец­ца, трэ­ба «лю­біць жыц­цё і лю­біць ся­бе».

Ці тра­піць На­тал­ля ў лік удзель­ніц кон­кур­су «Мі­сіс Бе­ла­русь», да­зна­ем­ся ўжо зу­сім хут­ка. Па­куль жа за­ста­ец­ца толь­кі да­даць, што пры­го­жых, ра­зум­ных і ўсе­ба­ко­ва раз­ві­тых жан­чын у нас са­праў­ды ха­пае — ха­ця б ся­род тых, хто па­спра­ба­ваў свае сі­лы на кас­тын­гу.

Пры­го­жым быць не за­ба­ро­ніш,ра­зум­ным  не пры­му­сіш

Прэ­тэн­дэн­ты на зван­не «Міс­тар Бе­ла­русь» ураж­ва­лі раз­на­стай­нас­цю пра­фе­сій — ад тэх­ні­ка-сан­тэх­ні­ка да кі­раў­ні­ка прад­пры­ем­ства, ад кан­ды­та­ра да ін­жы­не­ра, ад вы­ра­та­валь­ні­ка МНС да май­стра па эпі­ля­цыі... Зрэш­ты, ха­па­ла ся­род хлоп­цаў і яшчэ бес­кла­пот­ных сту­дэн­таў, і ўжо пад­ка­ва­ных у ін­дуст­рыі пры­га­жос­ці ма­дэ­ляў. У на­тоў­пе кан­ды­да­таў мы за­ўва­жы­лі і не­каль­кіх ме­дый­ных асоб — спе­ва­ка Mіsha і шоў­ме­на, вя­ду­ча­га «МУЗ-ТБ» Ілью Ко­на­на­ва. Але ўсе яны, не­за­леж­на ад сту­пе­ні «зор­нас­ці» або сціп­лас­ці, пра­хо­дзі­лі да­стат­ко­ва жорст­кі ад­бор.

З ты­мі, хто не да­цяг­ваў да мі­ні­маль­най рос­та­вай план­кі ў 180 сан­ты­мет­раў, гэ­так­са­ма як і з ты­мі, хто не зай­маў­ся і не ці­ка­віў­ся ні­вод­ным ві­дам спор­ту, суд­дзі раз­віт­ва­лі­ся ад­ра­зу. І на­ват заў­сёд­ні­кі трэ­на­жор­ных за­лаў, якія ві­да­воч­на лі­чы­лі ся­бе леп­шы­мі, атрым­лі­ва­лі шэ­раг слуш­ных за­ўваг ад ак­цё­ра, спе­ва­ка і спарт­сме­на Паў­ла Сы­ра­еж­кі­на: «Тут трэ­ба пад­су­шыц­ца, згод­ны? А вы на вер­ным шля­ху, але на фо­не моц­ных ат­ле­таў бу­дзе­це прай­гра­ваць — па­пра­цуй­це над це­лам і пры­ходзь­це праз год, бу­дзем вель­мі ча­каць». Не вы­клі­ка­лі на­ра­кан­няў па фіз­пад­рых­тоў­цы лі­ча­ныя адзін­кі, у лік якіх тра­піў, на­прык­лад, 30-га­до­вы ін­струк­тар па фіт­не­се і бо­дзі­біл­дын­гу Сяр­гей Даў­га­шэй з Грод­на, яко­га суд­дзі за­воч­на пра­зва­лі «наш міс­тар Алім­пія», ды не­каль­кі пад­цяг­ну­тых лёг­ка­ат­ле­таў.

Ды­рэк­тар ад­на­го з вя­ду­чых ма­дэль­ных агенц­тваў Сяр­гей На­гор­ны ацэнь­ваў ін­шыя па­ра­мет­ры: по­стаць, па­ход­ку, умен­не ся­бе па­даць, куль­ту­ру маў­лен­ня. І ад­зна­чаў, што на­ват пра­фе­сій­ныя ма­дэ­лі не заўж­ды мо­гуць усім гэ­тым па­хва­ліц­ца.

Тэ­ле­вя­ду­чая АНТ Лю­цыя Лу­шчык, якая так­са­ма ўва­хо­дзі­ла ў жу­ры муж­чын­ска­га кас­тын­гу, спра­ба­ва­ла ўба­чыць у хлоп­цах не столь­кі знеш­насць, коль­кі ўнут­ра­ны стры­жань і на­яў­насць пэў­най мэ­ты ў жыц­ці. «Як гэ­та мож­на — у 24-25 га­доў не ве­даць, кім ты хо­чаш быць праз 5 га­доў?! — уго­лас здзіў­ля­ла­ся вя­ду­чая ў пе­ра­пын­ках. — Як мож­на рвац­ца на тэ­ле­эк­ран і не пра­ца­ваць над са­бой — ні над знеш­нас­цю, ні над па­шы­рэн­нем кру­га­гля­ду?» Не­ка­то­рыя су­мня­ва­лі­ся на­ват, які дак­лад­на ў іх рост. Та­му ме­на­ві­та на пы­тан­нях ад Лю­цыі мно­гія кан­ды­да­ты не зна­хо­дзі­лі ў кі­шэ­ні дас­ціп­ных слоў і «сы­па­лі­ся», як ня­дбай­ныя сту­дэн­ты на се­сіі. Кры­ху раз­ва­ру­шыць хлоп­цаў, пры­му­сіць іх рас­крыц­ца спра­ба­ва­ла спя­вач­ка Іс­куі Аба­лян, якая, не вы­не­сшы мар­мы­тан­ня чар­го­ва­га «міс­та­ра», пра­вя­ла ім­пра­ві­за­ва­ны май­стар-клас па са­ма­прэ­зен­та­цыі.

Ура­зіць жу­ры ўда­ло­ся жо­дзін­ска­му сту­дэн­ту з турк­мен­скі­мі ка­ра­ня­мі, які ўпэў­не­на рас­ка­заў, што за­хап­ля­ец­ца пост­ім­прэ­сі­я­ніс­та­мі, раз­бі­ра­ец­ца ў твор­час­ці Ай­ва­зоў­ска­га і су­час­ным кі­но. А 18-га­до­вы сту­дэнт БДУ Анд­рэй Пё­тух аб­вяс­ціў, што спя­ваць і тан­ца­ваць не ўмее, та­му ўсю ноч пі­саў верш. Вый­шла цэ­лая паэ­ма на не­каль­кіх ар­ку­шах — аб тым, якім у ідэа­ле па­ві­нен быць «Міс­тар Бе­ла­русь». Суд­дзі, якія спа­чат­ку слу­ха­лі верш да­во­лі скеп­тыч­на, пра­нік­лі­ся на­столь­кі, што да­слу­ха­лі твор да кан­ца і па­апла­дзі­ра­ва­лі. «Вы рас­па­вя­лі ў ад­ным вер­шы ўсё тое, што мы ха­це­лі па­чуць ад роз­ных удзель­ні­каў у ін­тэр­в'ю», — па­тлу­ма­чы­ла жу­ры.

...Тыя, хто прай­шоў эта­пы су­моўя і ад­сеў па фі­зіч­ных кан­ды­цы­ях, пра­хо­дзі­лі ў на­ступ­ны тур — фо­та­се­сія. А па­коль­кі па­зі­ра­ваць да­во­дзі­ла­ся па су­сед­стве з дзяў­ча­та­мі ў ку­паль­ні­ках, ма­ла­дым лю­дзям усё ні­як не ўда­ва­ла­ся за­ся­ро­дзіц­ца. «Вы ка­гось­ці пад­трым­лі­ва­е­це ці вы­бі­ра­е­це са­бе спа­да­рож­ніц?» — па­ці­ка­ві­лі­ся мы. — «І тое, і тое — мо­жа, на ад­ной сцэ­не ста­яць бу­дзем», — ад­жар­та­ва­лі­ся не­каль­кі пры­яце­ляў-са­слу­жыў­цаў МНС.

Уся­го ж, па на­шых пад­лі­ках, кас­тынг «Міс­тар Бе­ла­русь» на­ве­да­лі не­каль­кі со­цень кан­ды­да­таў. У апош­ні дзень, на­прык­лад, ад­лік за­вяр­шаў­ся на 200-х ну­ма­рах. Спа­дзя­ём­ся, ад­нос­на не­вя­лі­кая коль­касць кам­пен­су­ец­ца якас­цю, і на фі­наль­ным шоу бу­дзе на ка­го па­гля­дзець — і не толь­кі пад­час «па­ра­да ў плаў­ках».

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

Фо­та Лю­бо­ві Бя­ля­е­вай
і БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У Гродне завяршаецца першы этап рэстаўрацыi Старога замка

У Гродне завяршаецца першы этап рэстаўрацыi Старога замка

Стары замак нiколi не меў завершанага выгляду. Яго неаднаразова аднаўлялi i рэканструявалi, таму яго архiтэктура ўтрымлiвае ў сабе стылi некалькiх эпох.

Грамадства

Непаўналетнiя ў крымiнальным працэсе: практычныя нюансы

Непаўналетнiя ў крымiнальным працэсе: практычныя нюансы

Пра асаблiвасцi абароны правоў дзяцей-правапарушальнiкаў (затрыманне, прымяненне мер стрымлiвання, следчыя дзеяннi) расказалi эксперты падчас аднаго з вэбiнараў, якiя сумесна з Рэспублiканскай калегiяй адвакатаў Дзiцячы фонд ААН (ЮНIСЕФ) у Беларусi арганiзаваў яшчэ летам. 

Грамадства

Шакаладныя жаданні па-беларуску. Карэспандэнт «Звязды» пабывала на адной з кандытарскіх фабрык краіны

Шакаладныя жаданні па-беларуску. Карэспандэнт «Звязды» пабывала на адной з кандытарскіх фабрык краіны

Каб паглядзець, што тут рыхтуюць да свята і якімі салодкімі навінкамі збіраюцца здзіўляць беларусаў.