Вы тут

Пад шчаслiваю лiчбай 13


Ала Цу­пер і Да­р'я До­мра­ча­ва, вы­сту­па­ю­чы ў роз­ных ві­дах алім­пій­скай пра­гра­мы пад ад­ным ну­ма­рам 13, да­бі­лі­ся ад­ноль­ка­ва­га — «за­ла­то­га» — вы­ні­ку. Вось і вер пас­ля гэ­та­га ў пры­кме­ты...

У пят­ні­цу бе­ла­рус­кія жур­на­ліс­ты ста­я­лі пе­рад вы­ба­рам: пры­клад­на ў адзін і той жа час (з не­вя­лі­кім зу­сім ін­тэр­ва­лам) — два стар­ты. «Ін­ды­ві­ду­ал­ка» ў жа­но­чым бія­тло­не, дзе зноў бы­лі над­зеі на Да­шу і кам­па­нію, і фрыс­тайл, жа­но­чая акра­ба­ты­ка. Тут спа­дзя­ван­няў прак­тыч­на не бы­ло. Та­му боль­шасць рэ­пар­цё­раў на­кі­ра­ва­лі­ся да больш бліз­ка­га і ўтуль­на­га бія­тлон­на­га ста­ды­ё­на «Ла­у­ра». Ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» пай­шоў ін­шай да­ро­гай. У эк­стрым-парк «Ру­жа Ху­тар», раз­ме­шча­ны знач­на вы­шэй — на вы­шы­ні 1530 мет­раў. І пра­вёў там 9 га­дзін, ні хві­лі­ны не па­шка­да­ваў­шы, што вы­браў фрыс­тайл...

Пад­ра­бяз­нас­ці вы ўжо ве­да­е­це. Ска­жу толь­кі, што гэ­та бы­лі дра­ма­тыч­ныя спа­бор­ніц­твы. На­ша Ган­на Гусь­ко­ва ў фі­нал не тра­пі­ла. А Ала Цу­пер толь­кі пас­ля дру­го­га фі­на­лу, за­ня­ўшы апош­няе, шос­тае, мес­ца, якое да­ва­ла пра­ва пра­цяг­ваць ба­раць­бу за ме­даль, уз­дых­ну­ла больш-менш спа­кой­на. Хоць у той мо­мант яна да­ва­ла мне ка­мен­та­рый у мікст-зо­не, усё яшчэ тры­вож­на па­гляд­ва­ю­чы на таб­ло: пра­цяг­ва­лі­ся вы­ступ­лен­ні, і са­пер­ні­цы ў лю­бы мо­мант маг­лі ад­су­нуць яе да­лей. І та­ды ўсё — бы­вай, Алім­пі­я­да. Не ад­су­ну­лі. Па­спе­ла ўско­чыць у апош­ні ва­гон, за­мкнуў­шы чац­вёр­ку най­мац­ней­шых, уся­го на 0,03 ба­ла апя­рэ­дзіў­шы кі­та­ян­ку Сінь Чжан.

А ў фі­на­ле, стар­та­ваў­шы пер­шай, яна ад­ра­зу ж усім па­ка­за­ла, хто тут пры­ехаў ту­рыс­там.

Ду­маю, вы­шэй­шыя сі­лы вяр­ну­лі ёй усё, што па­він­ны бы­лі. Гэ­та бы­ла пя­тая па лі­ку Алім­пі­я­да Алы. Пас­ля 5-га мес­ца ў На­га­на ў 1998-м (яшчэ пад укра­ін­скім сця­гам) вы­шэй яна не ўзды­ма­ла­ся. Ні ў Солт-Лэйк-Сі­ці (10-я), ні ў Ту­ры­не (9-я), ні ў Ван­ку­ве­ры (8-я) не шан­ца­ва­ла. Бы­лі, вя­до­ма, і пе­ра­мо­гі — на эта­пах Куб­ка све­ту, на роз­ных спа­бор­ніц­твах ні­жэй­ша­га ран­гу. Але ўсё гэ­та не тое. Кож­ны спарт­смен жы­ве дзе­ля Алім­пі­я­ды.

А на Цу­пер ужо бы­ло «па­ста­ві­лі крыж». У 2012-м яна па­кі­ну­ла вя­лі­кі спорт — пас­ля цяж­кіх траў­маў, пас­ля вя­лі­кай стом­ле­нас­ці вы­ра­шы­ла пры­свя­ціць ся­бе сям'і. На­ра­дзі­ла дач­ку, га­да­ва­ла яе, ез­дзі­ла на ры­бал­ку, ха­дзі­ла ў кі­но...

Яе па­пра­сі­лі вяр­нуц­ца за год да со­чын­скіх па­дзей. Не бы­ло ка­му ехаць на фрыс­тайл — дыс­цып­лі­ну, якая заў­сё­ды бы­ла ў нас у па­ша­не. І яна па­слу­ха­ла­ся Мі­ка­лая Іва­на­ві­ча Ка­зе­ку — га­лоў­на­га трэ­не­ра збор­най. І му­жа Жэ­ню, які ве­рыў у яе больш чым хто.

У Со­чы яна ста­ла са­май уз­рос­та­вай ся­род спарт­сме­нак-фрыс­тай­ліс­так, уклю­ча­ю­чы ўсе яго дыс­цып­лі­ны (мо­гул, слоў­пстайл, хаф­пайп і скі-крос), якія ка­лі-не­будзь вы­сту­па­лі на «бе­лых» Алім­пі­я­дах.

Вось пер­шыя яе сло­вы ў ран­гу алім­пій­скай чэм­пі­ён­кі:

— Ці ча­ка­ла я та­ко­га вы­ні­ку? Я ад­ка­за­ла б так: імкнулася з усіх сіл. Пе­рад апош­нім скач­ком ста­ра­ла­ся ні пра што не ду­маць. Прос­та аб­стра­га­валася ад уся­го, што бы­ло ва­кол, ду­ма­ла толь­кі пра ска­чок. Ме­даль ха­чу пры­свя­ціць усім, хто ве­рыў у мя­не, — усёй Бе­ла­ру­сі, усім род­ным і бліз­кім.

З пе­ра­мо­гай мы па­він­ша­ва­лі так­са­ма Мі­ка­лая Іва­на­ві­ча Ка­зе­ку, ча­ла­ве­ка, які, па-сут­нас­ці, зра­біў з Цу­пер чэм­пі­ён­ку.

— Ча­каў гэ­та­га пос­пе­ху ад Алы тры доў­гія Алім­пі­я­ды. У чым сён­ня яе сак­рэт? Пра яе прос­та за­бы­лі­ся, ні­хто не лі­чыў яе за фа­ва­ры­та. Яна ж толь­кі-толь­кі вяр­ну­ла­ся ў вя­лі­кі спорт, і ў яе ўсё бы­ло раз­лі­ча­на на адзін старт — на Алім­пі­я­ду. Та­му яна не бы­ла на­пру­жа­най ці ска­ва­най, маг­ла рых­та­вац­ца спа­кой­на, ду­маць толь­кі пра сваё вы­ступ­лен­не, а не азі­рац­ца на ка­гось­ці. Та­му і атры­ма­ла­ся так цу­доў­на. Мы спа­дзя­ва­лі­ся, што да Алім­пі­я­ды яна на­блі­зіц­ца да сва­іх леп­шых кан­ды­цый. На спра­ве ж вый­шла так, што Ала па­спра­ба­ва­ла вы­ка­наць но­вы ска­чок, дзя­ку­ю­чы яко­му і вый­гра­ла. Ска­чок, які пры­нёс алім­пій­скае зо­ла­та Але, яна вы­кон­ва­ла толь­кі дру­гі раз у жыц­ці, а пер­шы — за дзень да та­го, на трэ­ні­роў­цы. Трэ­ба пры­знаць, што кі­та­ян­ка Сю вы­ка­на­ла тэх­ніч­на больш скла­да­ны ска­чок, але, пры­зям­ля­ю­чы­ся, да­кра­ну­ла­ся ру­кой да схі­ла, а за гэ­та зды­ма­юц­ца ба­лы.

— Што вы мо­жа­це ска­заць пра якасць скач­коў Алы ў цэ­лым?

— У та­кой на­пру­жа­най ба­раць­бе спа­дзя­вац­ца толь­кі на якасць вы­ка­нан­ня скач­коў бы­ло не­маг­чы­ма. Вось уя­вім са­бе, што та­кія спарт­смен­кі, як сён­няш­нія пры­зё­ры, — кі­та­ян­ка Мен­тао Сю ці, аў­стра­лій­ка Лі­дзія Ла­сі­ла — заў­сё­ды вы­кон­ва­юць гэ­ты эле­мент прос­та на вы­дат­на, але сён­ня, у вы­ра­шаль­ны мо­мант, не спра­ві­лі­ся са сва­і­мі пра­гра­ма­мі. «Пе­ра­га­рэ­лі» ці бы­лі ін­шыя пры­чы­ны — не ве­даю. З ін­ша­га бо­ку, мы так­тыч­на абы­гра­лі ўсіх, хто вы­хо­дзіў на старт. Мы ры­зы­ка­ва­лі ў кож­най спро­бе, бо ра­зу­ме­лі, што інакш ні­чо­га не бу­дзе.

Доб­ра, што ў су­пер­фі­на­ле Ала вы­кон­ва­ла ска­чок пер­шай. Той сва­ёй спро­бай з эле­мен­та­мі уль­тра-сі яна па­ста­ві­ла са­пер­ніц у скла­да­нае ста­но­ві­шча (вель­мі вы­со­ка ўзня­ла баль­ную план­ку), яны раз­гу­бі­лі­ся, ста­лі нер­ва­вац­ца.

— Як вы на­огул ацэнь­ва­е­це гэ­тыя спа­бор­ніц­твы?

— Ба­раць­ба бы­ла вель­мі на­пру­жа­ная. Але стан трамп­лі­наў і схі­лу — цал­кам пры­маль­ны і, га­лоў­нае, ад­ноль­ка­вы для ўсіх, та­му ні­хто не мо­жа на гэ­та на­ра­каць, як і на ўмо­вы на­двор'я.

Пер­шы ві­цэ-прэ­зі­дэнт НАК Бе­ла­ру­сі Ігар Рач­коў­скі:

— Цяж­ка на­ват са­бе ўя­віць тую ат­мас­фе­ру, якая па­нуе за­раз у Бе­ла­ру­сі пас­ля за­ва­я­ван­ня ў адзін дзень трох ме­да­лёў. Гэ­та свя­та, дзе­ля яко­га вар­та жыць. Ала ма­лай­чы­на. Без ліш­ніх слоў. Асаб­лі­ва ха­чу ад­зна­чыць і Мі­ка­лая Іва­на­ві­ча Ка­зе­ку, на­ша­га «дзе­да», які ўсё жыц­цё пры­свя­ціў лю­бі­май спра­ве і да­біў­ся та­ко­га бліс­ку­ча­га вы­ні­ку.

— Я ма­гу ўя­віць па­чуц­ці, якія пе­ра­жы­ва­юць спарт­сме­ны, уз­ля­та­ю­чы на вы­шы­ню ча­ты­рох­па­вяр­хо­ва­га до­ма, — пра­ка­мен­та­ва­ла Да­р'я До­мра­ча­ва пе­ра­мо­гу Алы Цу­пер. — Сён­ня я ўпер­шы­ню за­ду­ма­ла­ся, што гэ­та — дзі­вос­ны від спор­ту, ён па­тра­буе жа­лез­ных нер­ваў. Рых­ту­ю­чы­ся да Алім­пі­я­ды, ты па­ві­нен пры­ехаць і за адзін дзень вы­клас­ці­ся напоў­ні­цу. Гэ­та вель­мі скла­да­на. Цяж­ка ўя­віць, але ўся­го за не­каль­кі се­кун­даў вы­ра­ша­ец­ца лёс тва­ёй шмат­га­до­вай пад­рых­тоў­кі. Та­му я з вя­лі­кай па­ва­гай ад­но­шу­ся да фрыс­тай­ліс­таў, і ме­да­лю Алы ра­да на­ват больш, чым свай­му. Яна гэ­та за­слу­жы­ла.

Трэ­ба да­даць яшчэ, што на­шы ме­да­ліст­кі Да­р'я До­мра­ча­ва, Ала Цу­пер і На­дзея Скар­дзі­на вы­зна­чы­лі спар­тыў­ныя шко­лы, якія атры­ма­юць фі­нан­са­вую пад­трым­ку па пра­ек­це Прэ­зі­дэнц­ка­га спар­тыў­на­га клу­ба «Алім­пій­скі вы­бар». Двух­ра­зо­вая алім­пій­ская чэм­пі­ён­ка Да­ша До­мра­ча­ва на­кі­руе 100 млн руб­лёў Пле­шча­ніц­кай дзяр­жаў­най аб­лас­ной ся­рэд­няй шко­ле алім­пій­ска­га рэ­зер­ву. Ле­тась яна па­бы­ва­ла ў гас­цях у юных бія­тла­ніс­таў і бы­ла ўра­жа­на, з якім ста­ран­нем яны па­ды­хо­дзяць да трэ­ні­ро­вак.

Ала Цу­пер на­кі­руе та­кую ж су­му на ад­рас Го­мель­ска­га дзяр­жаў­на­га ву­чы­лі­шча алім­пій­ска­га рэ­зер­ву, дзе яна доў­гі час трэ­ні­ра­ва­ла­ся пас­ля пе­ра­ез­ду з Укра­і­ны.

Брон­за­вы пры­зёр Алім­пі­я­ды На­дзея Скар­дзі­на да­па­мо­жа Ві­цеб­скай спар­тыў­най дзі­ця­ча-юнац­кай шко­ле алім­пій­ска­га рэ­зер­ву Бе­ла­рус­ка­га фіз­куль­тур­на-спар­тыў­нага та­ва­рыст­ва «Ды­на­ма». Яе ўклад — 50 міль­ё­наў руб­лёў.

2

3

1

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.