Вы тут

«Плацдарм» — лепшы праект аб Уз­бро­е­ных Сі­лах


Су­мес­ны пра­ект га­зе­ты «Звяз­да» і Мі­ніс­тэр­ства аба­ро­ны «Плац­дарм» пры­зна­ны леп­шым спе­цы­яль­ным пра­ек­там аб Уз­бро­е­ных Сі­лах кра­і­ны. Дып­лом пер­шай сту­пе­ні ўру­чы­лі вы­дан­ню пад­час цы­ры­мо­ніі ўзна­га­ро­джан­ня пе­ра­мож­цаў што­га­до­ва­га твор­ча­га кон­кур­су на леп­шае асвят­лен­не ў СМІ пы­тан­няў бу­даў­ніц­тва і раз­віц­ця Уз­бро­е­ных Сіл Бе­ла­ру­сі, па­тры­я­тыч­на­га вы­ха­ван­ня на­сель­ніц­тва.

Вось ужо на пра­ця­гу ся­мі га­доў за­пар на пад­вя­дзен­не вы­ні­каў збі­ра­юц­ца леп­шыя прад­стаў­ні­кі ай­чын­най жур­на­ліс­ты­кі — усе тыя, хто сва­ёй што­дзён­най пра­цай да­мог­ся пе­ра­мо­гі ў прэ­стыж­ным рэс­пуб­лі­кан­скім кон­кур­се. Кон­кур­се, які пра­па­ган­дуе не­па­хіс­ныя тра­ды­цыі на­ша­га на­ро­да: лю­боў да Ра­дзі­мы, га­тоў­насць і ўмен­не яе аба­ра­няць.

— Сён­ня мы ма­ем пра­ва ка­заць аб вы­со­кай эфек­тыў­нас­ці і вы­ні­ко­вас­ці су­пра­цоў­ніц­тва Уз­бро­е­ных Сіл і срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі ў пы­тан­нях ва­ен­на­га бу­даў­ніц­тва і ва­ен­на-па­тры­я­тыч­на­га вы­ха­ван­ня, — за­зна­чыў мі­ністр аба­ро­ны Бе­ла­ру­сі ге­не­рал-лей­тэ­нант Юрый ЖА­ДО­БІН.

— Больш за 3 ты­ся­чы пуб­лі­ка­цый у дру­ка­ва­ных СМІ, ка­ля 100 га­дзін тэ­ле- і ка­ля 150 га­дзін ра­дыё­вя­шчан­ня што­год пры­свя­ча­ец­ца Уз­бро­е­ным Сі­лам, лю­дзям, ад­да­ным спра­ве аба­рон­ца Ай­чы­ны.

Пе­ра­мож­цы бы­лі вы­зна­ча­ны ў 17 твор­чых на­мі­на­цы­ях, якія аха­пі­лі ўвесь спектр ін­фар­ма­цый­най дзей­нас­ці, усе су­час­ныя жан­ры, фор­мы і спо­са­бы асвят­лен­ня ва­ен­на-па­тры­я­тыч­най тэ­ма­ты­кі.

— Сё­ле­та для ўдзе­лу ў твор­чым кон­кур­се бы­лі па­да­дзе­ны 73 за­яў­кі ад срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, што знач­на больш, чым ле­тась, — пад­крэс­ліў па­моч­нік мі­ніст­ра аба­ро­ны па ідэа­ла­гіч­най ра­бо­це ва Уз­бро­е­ных Сі­лах — на­чаль­нік га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня ідэа­ла­гіч­най ра­бо­ты Мі­ніс­тэр­ства аба­ро­ны ге­не­рал-ма­ёр Аляк­сандр ГУ­РА. — Пры­чым жу­ры ад­зна­чы­ла не толь­кі ўзрас­та­ю­чую ак­тыў­насць рэ­гі­я­наль­ных СМІ, а і па­шы­рэн­не геа­гра­фіі ўдзель­ні­каў кон­кур­су. Трэ­ба ска­заць і пра вы­со­кі пра­фе­сі­я­на­лізм і ад­каз­насць жур­на­ліс­таў у асвят­лен­ні ва­ен­на­га бу­даў­ніц­тва і ва­ен­на-па­тры­я­тыч­на­га вы­ха­ван­ня.

Па сло­вах на­мес­ні­ка мі­ніст­ра ін­фар­ма­цыі Дзміт­рыя ШАД­КО, у ва­ен­на-па­тры­я­тыч­ным вы­ха­ван­ні асаб­лі­вая ро­ля на­ле­жыць срод­кам ма­са­вай ін­фар­ма­цыі. «Це­шыць, што наш кон­курс па пра­ве за­ва­я­ваў аў­та­ры­тэт і па­ва­гу ў жур­на­лісц­кім ася­род­ку. Па­ста­ян­ны рост коль­кас­ці яго ўдзель­ні­каў свед­чыць аб вы­со­кай гра­мад­скай знач­нас­ці Уз­бро­е­ных Сіл і ці­ка­вас­ці бе­ла­ру­саў да пы­тан­няў іх функ­цы­я­на­ван­ня і раз­віц­ця», — адзначыў намеснік міністра.

Ніка МАЙСКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.