Вы тут

Момант iсцiны


Се­мі­нар ідэа­ла­гіч­на­га ак­ты­ву Ві­цеб­скай воб­лас­ці па тэ­ме «Ро­ля ўста­ноў са­цы­яль­най сфе­ры і ідэа­ла­гіч­на­га ак­ты­ву воб­лас­ці ў пад­рых­тоў­цы да вы­ба­раў у мяс­цо­выя Са­ве­ты дэ­пу­та­таў» прай­шоў учо­ра ў Ор­шы. У ра­бо­це се­мі­на­ра пры­няў удзел пер­шы на­мес­нік кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Радзь­коў.

«Вы­ба­ры — ад­каз­ны мо­мант для кож­на­га ча­ла­ве­ка, — за­явіў Аляк­сандр Радзь­коў пад­час су­стрэ­чы з мо­лад­дзю Ар­шан­ска­га ра­ё­на, якая ўпер­шы­ню пры­мае ўдзел у вы­ба­рах у мяс­цо­выя Са­ве­ты дэ­пу­та­таў. Вы­ба­ры — гэ­та заў­сё­ды мо­мант іс­ці­ны, ад­каз­ны мо­мант у жыц­ці кож­на­га ча­ла­ве­ка, бо сва­ім вы­ба­рам ён вы­зна­чае сваю бу­ду­чы­ню, бу­ду­чы­ню сва­ёй сям'і, кра­і­ны. Та­му кож­ны, пры­ма­ю­чы ра­шэн­не, па­ві­нен па­ды­хо­дзіць да гэ­та­га свя­до­ма і вель­мі ад­каз­на».

Ка­мен­ту­ю­чы жур­на­ліс­там су­стрэ­чу з мо­лад­дзю, Аляк­сандр Радзь­коў пад­крэс­ліў, што атры­маў глы­бо­кае за­да­валь­нен­не ад яе. «Доб­рыя, тал­ко­выя, з імі хо­чац­ца га­ва­рыць. Яны вы­зна­ча­лі, якім па­ві­нен быць дэ­пу­тат. Мы прый­шлі да вы­сно­вы, што ён па­ві­нен быць аў­та­ры­тэ­там па жыц­ці, па дзяр­жаў­най па­зі­цыі, бо толь­кі аў­та­ры­тэт­на­му ча­ла­ве­ку мож­на да­ве­рыць пры­маць ра­шэн­ні ў рэ­гі­ё­не, воб­лас­ці, кра­і­не. Мо­ладзь усве­дам­ляе ад­каз­насць за свой вы­бар», — ад­зна­чыў пер­шы на­мес­нік кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та.

Аляк­сандр Радзь­коў так­са­ма пад­крэс­ліў, што се­мі­нар у Ор­шы па­ка­заў, што ў лю­бым мес­цы, на лю­бым участ­ку пры­сут­ні­чае ідэа­ло­гія. «На­ват ка­лі ты прос­ты доб­ра­сум­лен­ны спе­цы­я­ліст, які ста­іць ля стан­ка, ты ра­зу­ме­еш, што па­ві­нен якас­на вы­кон­ваць сваю пра­цу, ня­сеш за гэ­та ад­каз­насць. У гэ­тай ад­каз­нас­ці і за­клю­ча­ец­ца ідэа­ло­гія. Сён­ня з мо­лад­дзю мы аб­мер­ка­ва­лі, кім яны хо­чуць пра­ца­ваць, якой ба­чаць сваю бу­ду­чы­ню. Ча­му я пра гэ­та ка­жу? Та­му што та­кія се­мі­на­ры, кан­так­ты вель­мі важ­ныя для ідэ­о­ла­гаў, та­му што ў хо­дзе та­кіх ме­ра­пры­ем­стваў яны ба­чаць, як рэа­лі­зу­юц­ца тыя ці ін­шыя на­ва­цыі, як вя­дзец­ца пра­ца з людзь­мі», — да­даў пер­шы на­мес­нік кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі. Ён ад­зна­чыў, што во­пыт пра­вя­дзен­ня та­кіх се­мі­на­раў аба­вяз­ко­ва бу­дзе вы­ка­ры­ста­ны пры пра­вя­дзен­ні па­лі­тыч­най кам­па­ніі ў 2015 го­дзе.

Ад­каз­ва­ю­чы на пы­тан­не аб рэ­гі­я­наль­ных СМІ, Аляк­сандр Радзь­коў вы­ка­заў дум­ку, што яны па­він­ны раз­ві­вац­ца. Па­вод­ле яго слоў, мяс­цо­выя ра­ён­ныя га­зе­ты з ўстой­лі­вым ты­ра­жом, ра­ён­нае тэ­ле­ба­чан­не па­трэб­ны, бо ад­люст­роў­ва­юць па­дзеі, якія ад­бы­ва­юц­ца не­па­срэд­на ў гэ­тай мяс­цо­вас­ці і за­кра­на­юць ме­на­ві­та мяс­цо­вых жы­ха­роў. Та­кі­мі на­ві­на­мі жы­ха­ры та­го ці ін­ша­га рэ­гі­ё­на заў­сё­ды бу­дуць ці­ка­віц­ца. «Гэ­та іх ні­ша, та­му за кошт ці­ка­вас­ці мяс­цо­вых жы­ха­роў рэ­гі­я­наль­ныя СМІ заў­сё­ды бу­дуць вый­гра­ваць», — пад­крэс­ліў Аляк­сандр Радзь­коў.

У се­мі­на­ры так­са­ма пры­ня­лі ўдзел на­мес­нік мі­ніст­ра ін­фар­ма­цыі Бе­ла­ру­сі Ула­дзі­мір Ма­ту­се­віч, пер­шы сак­ра­тар ЦК БРСМ, на­мес­нік стар­шы­ні Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі па аду­ка­цыі, на­ву­цы, куль­ту­ры і са­цы­яль­ным раз­віц­ці Ігар Бу­зоў­скі, ра­бот­ні­кі ідэа­ла­гіч­най вер­ты­ка­лі мяс­цо­вых ор­га­наў ула­ды, на­мес­ні­кі кі­раў­ні­коў па ідэа­ла­гіч­най ра­бо­це буй­ных прад­пры­ем­стваў і ар­га­ні­за­цый воб­лас­ці.

Прысутныя на семінары пры­ня­лі ўдзел у пра­цы бры­фінг-клу­ба мо­ла­дзі Ар­шан­ска­га ра­ё­на «Я — бе­ла­рус», азна­ё­мі­лі­ся з пра­цай но­вай ля­до­вай арэ­ны ў Ор­шы.

Па­вод­ле па­ве­дам­лен­няў Бел­ТА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».