Вы тут

«Душу на свет пусціла»


Па­чы­на­ю­чы з гэ­та­га ну­ма­ра, мы пра­па­ну­ем за­ці­каў­ле­ным чы­та­чам адзін з ва­ры­ян­таў апі­сан­ня бе­ла­рус­кіх аб­ра­да­вых прак­тык — у фор­ме ад­пра­ца­ва­ных жыц­цём пра­віл, якія су­пра­ва­джа­лі ча­ла­ве­ка з пер­ша­га да апош­ня­га дня жыц­ця. Яны не­вя­лі­кія па фор­ме, але над­звы­чай ёміс­тыя па змес­це і па­тра­бу­юць не столь­кі аб­мер­ка­ван­ня, коль­кі дак­лад­на­га вы­ка­нан­ня. Ха­ця, зра­зу­ме­ла, кож­нае «за­ла­тое» пра­ві­ла тра­ды­цый­най бе­ла­рус­кай куль­ту­ры мо­жа быць асоб­на, больш дэ­та­лё­ва, аб­мер­ка­ва­на па жа­дан­ні на­шых пры­хіль­ні­каў.

Каб пры­глу­шыць боль, па­чуц­цё тры­во­гі і хва­ля­ван­ня, звя­за­ныя са з'яў­лен­нем на свет дзі­ця­ці, каб па маг­чы­мас­ці за­ха­ваць яго ад уз­дзе­ян­ня злых сіл, лю­дзі здзяйс­ня­лі раз­на­стай­ныя ры­ту­аль­на-ма­гіч­ныя дзе­ян­ні, ма­лі­лі­ся, чы­та­лі за­мо­вы — вы­каз­ва­ю­чы­ся су­час­най мо­вай, ства­ра­лі кам­форт­нае ася­род­дзе і ап­ты­міс­тыч­ную ат­мас­фе­ру ўплы­ву на но­ва­на­ро­джа­на­га.

zp

1. Каб па­спры­яць пра­ця­кан­ню ро­даў (у мі­фа­ла­гіч­ным пла­не — пе­ра­хо­ду дзі­ця­ці са све­ту ўлон­ня ма­ці ў свет но­ва­га, ту­тэй­ша­га іс­на­ван­ня), трэ­ба бы­ло мак­сі­маль­на «ад­крыць» пра­сто­ру ата­чэн­ня. Пад­час ро­даў, асаб­лі­ва цяж­кіх, імк­ну­лі­ся раз­вя­заць усе ву­зель­чы­кі на адзен­ні па­ра­дзі­хі, рас­пус­ціць ёй ва­ла­сы, на­ват зняць на­цель­ны крыж, та­му што той лан­цу­жок, на якім ён тры­маў­ся, так­са­ма ўтва­раў за­мкнё­нае ко­ла; у ха­це не­аб­ход­на бы­ло ада­мкнуць усе за­мкі, ад­чы­ніць усе дзве­ры. Ча­сам у вы­пад­ку цяж­кіх ро­даў сва­я­кі па­ра­дзі­хі іш­лі ў царк­ву і пра­сі­лі ад­чы­ніць на­ват цар­скую бра­му і тым са­мым па­лег­чыць на­ра­джэн­не дзі­ця­ці.

2. Ка­лі па­чы­на­лі­ся ро­ды, ста­ра­лі­ся пра гэ­та ні­ко­му не га­ва­рыць. Лі­чы­ла­ся, што ўсе тыя, хто пра гэ­та ве­дае, бу­дуць пе­ра­жы­ваць за жан­чы­ну і тым са­мым толь­кі па­доў­жаць яе па­ку­ты.

3. Каб не пры­чы­ніць шко­ды па­ра­дзі­се, да яе не да­пус­ка­лі ін­шых ця­жар­ных жан­чын, а так­са­ма хво­рых лю­дзей.

4. Для па­ляг­чэн­ня ро­даў ка­ля па­ра­дзі­хі (сён­ня, ка­лі ро­ды ад­бы­ва­юц­ца ў ра­дзіль­ні, гэ­та не­аб­ход­на зра­біць у до­ме сваякам па­ра­дзі­хі) ста­ві­лі за­па­ле­ную грам­ніч­ную свеч­ку і пры­га­вор­ва­лі: «Па­куль свеч­ка да­га­рыць, тут яна і на­ра­дзіць. Амін».

5. Пры ро­дах па­ра­дзі­ха зды­ма­ла з ся­бе ўсе за­ла­тыя ўпры­га­жэн­ні, але аба­вяз­ко­ва па­кі­да­ла на­цель­ны кры­жык і той абя­рэг, які яна на­сі­ла на пра­ця­гу ўсёй ця­жар­нас­ці (хоць яго мож­на бы­ло зняць і за­ціс­нуць у ку­лак). Амаль паў­сюд­на са­мы­мі на­дзей­ны­мі абя­рэ­га­мі лі­чы­лі­ся чыр­во­ныя шарс­ця­ныя ніт­кі, па­ясы, шнур­кі, якія маг­лі за­вяз­ваць ва­кол паль­ца, за­пяс­ця, шыі, па­яс­ні­цы.

6. Па­між схват­ка­мі па­ра­дзі­ха ці­ха шап­та­ла: «Бо­жая ма­ці, прый­дзі мя­не ра­та­ва­ці, маё це­ла рас­пра­ста­ці, мае жыл­кі вы­праў­ля­ці».

7. Іс­на­ва­ла ня­ма­ла ры­ту­аль­ных дзе­ян­няў і слоў-абя­рэ­гаў, якія не­аб­ход­на бы­ло здзейс­ніць і пра­чы­таць ад­ра­зу ж пас­ля ро­даў, каб у па­ра­дзі­хі не бы­ло пас­ля­ро­да­вых ус­клад­нен­няў. На­прык­лад, та­кія: «Як печ па ха­це не хо­дзіць, не ба­ліць, так бы ў мя­не ў жы­ва­це не ба­ле­ла, не ха­дзі­ла, хва­ро­бай не гу­бі­ла. Як Свя­тая Ба­га­ро­дзі­ца пас­ля ро­даў не хва­рэ­ла, не па­ку­та­ва­ла, так бы і я, ра­ба (імя), не вох­ка­ла, не ўзды­ха­ла. У імя Ай­ца і Сы­на і Свя­то­га Ду­ха. Амін».

Ак­са­на Ка­то­віч, Ян­ка Крук.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?