Вы тут

Калі да людзей з любоўю...


Паш­таль­ён ад­дзя­лен­ня су­вя­зі Грыц­ке­ві­чы Ня­свіж­ска­га ра­ё­на Ва­лян­ці­на Лось ста­ла пры­зё­рам кон­кур­су «Прыз — руп­лі­ва­му паш­таль­ё­ну» па пад­піс­цы на га­зе­ту «Звяз­да» ў чац­вёр­тым квар­та­ле мінулага года ся­род сва­іх ка­лег з Мін­скай воб­лас­ці.

Ад­дзя­лен­не паш­то­вай су­вя­зі Грыц­ке­ві­чы аб­слу­гоў­вае ча­ты­ры на­се­ле­ныя пунк­ты — 790 жы­ха­роў. Пры гэ­тым на по­шце пра­цуе ўся­го тры ча­ла­ве­кі: на­чаль­нік і два паш­таль­ё­ны.

— Усе мы вель­мі цес­на звя­за­ны з людзь­мі. І заў­сё­ды па­він­ны зна­хо­дзіць з імі агуль­ную мо­ву, быць вет­лі­вы­мі, доб­ра­зыч­лі­вы­міі, — сцвяр­джае на­чаль­нік ад­дзя­лен­ня су­вя­зі Іна Дра­чэн­ка. — Ва­лян­ці­на Лось пра­цуе ў нас пяць га­доў, вель­мі доб­ры спе­цы­я­ліст, ве­дае сваю спра­ву, лю­біць лю­дзей.

— А «Звяз­да» ў нас ка­рыс­та­ец­ца па­пу­ляр­нас­цю. Мно­гія га­ды не­раз­луч­ныя з ёй га­лоў­ны бух­гал­тар СВК «Грыц­ке­ві­чы» Ган­на Хом­ка, бух­гал­та­ры Ган­на Чар­на­бай, Ма­рыя Ка­за­ке­віч, эка­на­міст Свят­ла­на Ма­ла­фей, — рас­па­вя­ла Ва­лян­ці­на Кан­стан­ці­наў­на.

Пош­ту да­стаў­ляе Ва­лян­ці­на Кан­стан­ці­наў­на як пра­ві­ла на ве­ла­сі­пе­дзе. І трэ­ба доб­ра па­кру­ціць пе­да­лі, каб свое­ча­со­ва аб'­ехаць усіх ад­ра­са­таў. Ся­род клі­ен­таў Ва­лян­ці­ны Лось шмат ста­рых, пен­сі­я­не­раў, у тым лі­ку і адзі­но­кіх. А ім па­трэб­ны не толь­кі га­зе­ты ды ча­со­пі­сы, але і звы­чай­ная ча­ла­ве­чая ўва­га, спа­га­да. Ка­му, як не паш­таль­ё­ну, яны мо­гуць рас­ка­заць пра свае тур­бо­ты, «ба­ляч­кі». У асо­бе Ва­лян­ці­ны Кан­стан­ці­наў­ны лю­дзі зна­хо­дзяць удзяч­ную су­раз­моў­цу, якая па­спа­чу­вае, неш­та па­ра­іць. А ка­лі трэ­ба, то і вы­ка­нае лю­бы за­каз: ра­зам з ка­рэс­пан­дэн­цы­яй пры­вя­зе спа­жы­вец­кія та­ва­ры, ле­кі, пра­дук­ты хар­ча­ван­ня.

У сель­ска­га паш­таль­ё­на шмат аба­вяз­каў: афарм­лен­не пад­піс­кі, да­стаў­ка пе­ры­ё­ды­кі, пен­сій, апла­та ка­му­наль­ных па­слуг... Яны, як і са­цы­яль­ныя ра­бот­ні­кі, жа­да­ныя і ча­ка­ныя гос­ці ў кож­ным до­ме. І шка­да, што не ў кож­ны ідуць са «Звяз­дой».

Тац­ця­на ЛА­ЗОЎ­СКАЯ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.