Вы тут

Не патураць экстрэмізму


Рэс­пуб­лі­ка Бе­ла­русь за­не­па­ко­е­на аб­васт­рэн­нем сі­ту­а­цыі ва Укра­і­не, што пры­вя­ло да ча­ла­ве­чых ах­вяр. Аб гэ­тым га­во­рыц­ца ў за­яве Мі­ніс­тэр­ства за­меж­ных спраў Бе­ла­ру­сі, па­ве­дам­ляе ка­рэс­пан­дэнт БЕЛ­ТА.

«Мы лі­чым не­да­пу­шчаль­ны­мі ра­ды­каль­ныя, про­ці­праў­ныя ме­та­ды вы­ра­шэн­ня ўнут­ры­па­лі­тыч­ных роз­на­га­лос­сяў, — ад­зна­ча­ец­ца ў за­яве. — Нель­га не звяр­нуць ува­гу на тое, што пры ацэн­цы дра­ма­тыч­ных па­дзей, якія пра­хо­дзі­лі ва Укра­і­не апош­нія ме­ся­цы, кра­і­ны За­ха­ду не­ад­на­ра­зо­ва пад­крэс­лі­ва­лі «мір­ны» ха­рак­тар ак­цый пра­тэс­ту і не ха­це­лі за­ўва­жаць не­за­кон­на­га за­хо­пу ад­мі­ніст­ра­цый­ных бу­дын­каў, вы­ка­ры­стан­ня дэ­ман­стран­та­мі ў су­тык­нен­нях з мі­лі­цы­яй «как­тэй­ляў Мо­ла­та­ва», а так­са­ма аг­ня­стрэль­най зброі».

Та­кая па­зі­цыя, якая мя­жуе, па сут­нас­ці, з па­ту­ран­нем ра­ды­ка­ліз­му і эк­стрэ­міз­му, ады­гра­ла сваю не­га­тыў­ную ро­лю ў эс­ка­ла­цыі на­сіл­ля, лі­чаць у бе­ла­рус­кім МЗС. Па­ды­хо­ды, што пры­мя­ня­юц­ца ад­нос­на па­дзей ва Укра­і­не, вель­мі ад­роз­ні­ва­юц­ца ад тых ацэ­нак, якія гу­чаць у су­вя­зі з пра­тэс­ны­мі ак­цы­я­мі ў ін­шых еў­ра­пей­скіх кра­і­нах, дзе пра­ва­ахоў­ным ор­га­нам да­во­дзіц­ца пры­мя­няць сі­лу для на­вя­дзен­ня пра­ва­па­рад­ку.

У за­яве так­са­ма га­во­рыц­ца: «Бе­ла­русь пас­ля­доў­на вы­сту­пае за ўрэ­гу­ля­ван­не ўкра­ін­ска­га па­лі­тыч­на­га кры­зі­су мір­ны­мі срод­ка­мі, пры без­умоў­ным вы­ка­нан­ні кан­сты­ту­цый­ных норм пра­ва і без умя­шан­ня звон­ку. Зноў вы­каз­ва­ем над­зею на хут­чэй­шую ста­бі­лі­за­цыю сі­ту­а­цыі ва Укра­і­не».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».