Вы тут

Сёння па-беларуску


Мо­ва — ці не са­мая пер­шая пры­кме­та та­го, што ёсць на­род, што ён асаб­лі­вы. І што ён усве­дам­ляе сваю асаб­лі­васць, не­паў­тор­насць, уз­ба­га­ча­ю­чы свет сэн­сам, які ад­кры­ты ме­на­ві­та яму. Та­му сэнс гэ­та­га дня — за­свед­чыць: мы ёсць, мы тут, мы хо­чам раз­ві­ваць сваю куль­ту­ру.

Та­му ў Бе­ла­ру­сі гэ­ты дзень — 21 лю­та­га — мае сваё асаб­лі­вае на­паў­нен­не. Кож­ны год, вя­до­ма, бы­вае па-роз­на­му. Але сё­ле­та моў­ныя ак­цэн­ты вы­стаў­ле­ны ў двух кі­рун­ках. Пер­шы. Бе­ла­рус­кая мо­ва для нас са­міх, жы­ха­роў кра­і­ны пад наз­вай Бе­ла­русь. Спро­бы яшчэ раз звяр­нуць лю­дзей да род­най мо­вы, даць маг­чы­масць па­слу­хаць і ад­чуць, як не­паў­тор­на яна мо­жа гу­чаць. Нават можна праверыць сябе, наколькі добра мы ёй валодаем. Дзе­ля гэ­та­га, на­прык­лад, Та­ва­рыст­ва бе­ла­рус­кай мо­вы імя Фран­ціш­ка Ска­ры­ны ўвя­ло прак­ты­ку пра­вя­дзен­ня агуль­на­на­цы­я­наль­ных дык­то­вак. Сё­ле­та ў Між­на­род­ны дзень род­най мо­вы гэ­тая ак­цыя прой­дзе сё­мы раз. Пры­чым не толь­кі ў Бе­ла­ру­сі, але і ў роз­ных кут­ках све­ту. Дру­гі. Ме­на­ві­та ў тым, як бе­ла­рус­кая мо­ва гу­чыць у све­це (бо ў ней­кім сэн­се гэ­та па­каз­чык та­го, як за ме­жа­мі на­шай кра­і­ны пры­ма­юць бе­ла­рус­кую куль­ту­ру). І тое, што дык­тоў­ка пра­хо­дзіць не толь­кі ў Бе­ла­ру­сі, — факт ра­дас­ны. Але не толь­кі ён. Бе­ла­рус­кая мо­ва «У дыя­ло­гу куль­тур» — гэ­та тэ­ма лі­та­ра­тур­на-му­зыч­на­га ве­ча­ра, які сён­ня ад­бу­дзец­ца ў Дзяр­жаў­ным лі­та­ра­тур­ным му­зеі імя Ян­кі Ку­па­лы. Ці­ка­ва, што гас­ця­мі гэ­тай ім­прэ­зы ста­нуць дып­ла­ма­ты роз­ных кра­ін, якія пра­цу­юць у Бе­ла­ру­сі. У до­ме на­род­на­га паэ­та Бе­ла­ру­сі Ян­кі Ку­па­лы яны па­слу­ха­юць вер­шы і пес­ні на бе­ла­рус­кай мо­ве. Але яшчэ і са­мі па­чы­та­юць вер­шы Ку­па­лы ў пе­ра­кла­дзе — на сва­іх род­ных мо­вах. На­са­мрэч ва ўмо­вах тэн­дэн­цыі да боль­шай ад­кры­тас­ці куль­тур і іх зблі­жэн­ня для кож­на­га на­ро­да ста­но­віц­ца ці не пер­ша­снай куль­тур­ная за­да­чай — за­ха­ван­не на­цы­я­наль­най ад­мет­нас­ці праз мо­ву. Та­му і дзень гэ­ты аб­ве­шча­ны та­кой між­на­род­най ар­га­ні­за­цы­яй, як ЮНЕС­КА. І ўсе дзяр­жа­вы, якія з'яў­ля­юц­ца чле­на­мі гэ­тай ар­га­ні­за­цыі, да­лу­ча­юц­ца да свя­та і імк­нуц­ца за­свед­чыць пра свае на­ро­ды праз сло­вы і да­нес­ці га­лоў­ны сэнс: мы ёсць!

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».