Вы тут

Узнагароды раздалі. Наступае чарга раздачы «белых сланоў»


Заўт­ра, у ня­дзе­лю, у цэнт­раль­ным Алім­пій­скім пар­ку Со­чы бу­дзе па­ту­ша­ны агонь XXІІ зі­мо­вых Гуль­няў. Спе­цы­я­ліс­ты — бліз­кія і да­лё­кія ад спор­ту — з усіх вась­мі­дзе­ся­ці кра­ін, прад­стаў­ле­ных на со­чын­скай Алім­пі­я­дзе, возь­муц­ца пад­во­дзіць вы­ні­кі вы­ступ­лен­няў сва­іх ка­ман­даў, асоб­ных спарт­сме­наў, ра­біць ана­ліз, стро­іць пла­ны на бу­ду­чы­ню. Гэ­та — іх спра­ва.

22-6

Мы ж хо­чам кры­ху рас­ка­заць пра Со­чы як пра ме­гап­ра­ект, рэа­лі­зоў­ваць які ў та­кіх аб'­ёмах і маш­та­бах да­гэ­туль не да­во­дзі­ла­ся ні­ко­му і ні­дзе. Во­пыт зроб­ле­на­га тут уся­го за сем га­доў са­праў­ды бяс­цэн­ны і мо­жа быць з ка­рыс­цю апра­ба­ва­ны ў лю­бой кра­і­не, якая за­хо­ча пра­вес­ці ў ся­бе маш­таб­нае ме­ра­пры­ем­ства. Не­аба­вяз­ко­ва Алім­пі­я­ду — гэ­та мо­гуць быць і ін­шыя тур­ні­ры, чэм­пі­я­на­ты, эта­пы куб­каў све­ту па роз­ных ві­дах спор­ту, якія пры­цяг­ва­юць ува­гу ўся­го све­ту, што, без­умоў­на, бу­дзе спры­яць і раз­віц­цю не толь­кі спар­тыў­най га­лі­ны, але і эка­но­мі­кі ў цэ­лым. І Бе­ла­русь не вы­клю­чэн­не.

Пер­шае, што ха­це­ла­ся б ад­зна­чыць — гэ­та тое, што ні­ко­лі да Со­чы ў ба­раць­бе за пра­ва пра­вя­дзен­ня Алім­пі­я­ды не пе­ра­ма­га­ла за­яў­ка, якая цал­кам скла­да­ла­ся з… ад­ных толь­кі пра­жэк­таў і абя­цан­няў. Усе гэ­тыя га­ды скеп­ты­кі ка­за­лі, што алім­пій­скі ме­гап­ра­ект у Со­чы на­ўрад ці бу­дзе рэа­лі­за­ва­ны, за­над­та скла­да­най зда­ва­ла­ся за­да­ча: у сціс­лыя тэр­мі­ны не прос­та па­бу­да­ваць аб'­ек­ты для Гуль­няў, але і ма­дэр­ні­за­ваць інф­ра­струк­ту­ру вя­лі­ка­га рэ­гі­ё­ну. Пры гэ­тым во­пы­ту ад­на­ча­со­вай рэа­лі­за­цыі ад­ра­зу не­каль­кіх сот­няў пра­ек­таў у ад­ным го­ра­дзе ра­ней не бы­ло.

Ра­сія алім­пій­скі тэст прай­шла.

Без свят­ла і ка­на­лі­за­цыі

Тыя, хто бы­ваў у га­лоў­ным ра­сій­скім го­ра­дзе-ку­рор­це ў ся­рэ­дзі­не 2000‑х і пры­яз­джаў ту­ды сё­ле­та, ад­ра­зу ўба­чаць маш­таб пе­ра­ўтва­рэн­няў. Зі­мой у Со­чы з‑за аб­ры­ваў пра­ва­доў у га­рах час­та ад­бы­ва­лася ад­клю­чэн­не свят­ла, і та­ды ў лі­ча­ныя га­дзі­ны раз­горт­ва­лі­ся сты­хій­ныя, амаль «ва­ен­ныя» рын­кі: бур­жуй­кі, га­за­выя га­рэл­кі, свеч­кі. У го­ра­дзе бы­лі па­ста­ян­ныя за­то­ры. Ін­ды­ка­тар га­рот­на­га ста­ну га­рад­ской інф­ра­струк­ту­ры — ка­лапс ка­на­лі­за­цый­ны сіс­тэ­мы. Сла­быя ачы­шчаль­ныя збу­да­ван­ні ка­тэ­га­рыч­на не спраў­ля­лі­ся з ра­бо­тай, і праз дзі­ра­вую тру­бу ўсё прос­та скід­ва­ла­ся ў мо­ра не­да­лё­ка ад пля­жа. Вось та­кая ўсе­ра­сій­ская здраў­ні­ца.

Па алім­пій­скай шка­ле Со­чы так­са­ма вы­гля­даў больш чым блед­на. У рэ­гі­ё­не не бы­ло ні­вод­на­га спар­тыў­на­га аб'­ек­та алім­пій­ска­га ўзроў­ню: ля­до­вых па­ла­цаў, гар­на­лыж­ных трас, трамп­лі­наў і г. д. Толь­кі не­каль­кі больш-менш пры­стой­ных гас­ці­ніц, а гэ­та не па­кры­ва­ла і дзя­ся­тай част­кі па­трэб Алім­пі­я­ды. Аэ­ра­порт Ад­ле­ра ста­яў не­да­бу­да­ва­ным ужо паў­та­ра дзя­сят­ка га­доў. Аб'­ём ра­бот быў ве­лі­зар­ны — усё трэ­ба бы­ло зра­біць з ну­ля. Ме­на­ві­та та­му су­мар­ныя вы­дат­кі не цал­кам ка­рэкт­на па­раў­ноў­ваць з па­пя­рэд­ні­мі алім­пій­скі­мі ста­лі­ца­мі — маш­таб ра­бот не су­па­стаў­ны.

Сён­ня мно­гія ра­сій­скія га­зе­ты пі­шуць, што дзяр­жаў­ныя пра­гра­мы бы­лі рас­пра­ца­ва­ны ме­на­ві­та пад Алім­пі­я­ду. Спе­цы­я­ліс­ты ад­каз­ва­юць: гэ­та не так. Пра­гра­ма раз­віц­ця Со­чы як гор­на­клі­ма­тыч­на­га ку­рор­та бы­ла пры­ня­та яшчэ ў 2006 го­дзе, да та­го, як го­рад аб­ра­лі ста­лі­цай Гуль­няў. Мэ­тай пра­ек­та бы­ло ства­рэн­не ўсе­се­зон­на­га ку­рор­та еў­ра­пей­ска­га ўзроў­ню. Пад­тэкст гіс­то­рыі так­са­ма зра­зу­ме­лы. Со­чы моц­на прай­гра­ваў і еў­ра­пей­скім, і су­сед­нім ту­рэц­кім ку­рор­там. Міль­яр­ды ту­рыс­тыч­ных до­ла­раў кож­ны год сы­хо­дзі­лі з кра­і­ны. Та­му, не­за­леж­на ад Алім­пі­я­ды, бы­ло вы­ра­ша­на пры­вес­ці га­лоў­ны ку­рорт у па­ра­дак. Ло­гі­ка больш чым ві­да­воч­ная.

Прэ­зі­дэнт Ула­дзі­мір Пу­цін, які быў тут на мі­ну­лым тыд­ні, пра­вёў спе­цы­яль­ную на­ра­ду, пры­све­ча­ную пы­тан­ню, як з пос­пе­хам мож­на бу­дзе да­лей экс­плу­а­та­ваць алім­пій­скія аб'­ек­ты і на­огул раз­ві­ваць спар­тыў­ны і звы­чай­ны ту­рызм.

Пры­яры­тэт — інф­ра­струк­ту­ра

Асноў­ныя срод­кі бы­лі ўкла­дзе­ны ў інф­ра­струк­ту­ру. Пры­ве­дзе­на ў па­ра­дак 260 км да­рог, за­вер­ша­на бу­даў­ніц­тва аб'­яз­ной да­ро­гі. Га­лоў­ны пра­ект транс­парт­най пра­гра­мы ў са­мім Со­чы — дуб­лёр Ку­рорт­на­га пра­спек­та. Со­чы ледзь не пер­шым з ра­сій­скіх га­ра­доў да­ве­даў­ся, што та­кое за­то­ры. Го­рад вы­цяг­ну­ты па ўзбя­рэж­жы, а аў­та­да­ро­га ўздоўж мо­ра бы­ла ўся­го ад­на. Дзе­вяць з 20 км дуб­лё­ра Ку­рорт­на­га пра­спек­та сён­ня пра­хо­дзіць у ту­нэ­лях.

Каб звя­заць Крас­ную Па­ля­ну з Со­чы, па­бу­да­ва­на ўні­каль­ная для Ра­сіі су­ме­шча­ная хут­кас­ная аў­та­ма­біль­ная да­ро­га і чы­гун­ка. З вуз­ла­во­га пунк­та сіс­тэ­мы — муль­ты­ма­даль­на­га вак­за­ла Ад­лер — цяг­ні­кі пад­час Алім­пі­я­ды ру­ха­юц­ца па трох марш­ру­тах: у аэ­ра­порт, у Крас­ную Па­ля­ну, у Алім­пій­скі парк. Пра­пуск­ная здоль­насць чы­гун­кі — 8500 ча­ла­век за га­дзі­ну. Ін­тэр­вал ру­ху пад­час Алім­пі­я­ды скла­дае 10 хві­лін. Агуль­ны кошт пра­ек­та, у тым лі­ку ча­ты­ры вак­за­лы, — 285 міль­яр­даў ра­сій­скіх руб­лёў. У вы­ні­ку на інф­ра­струк­ту­ру вы­дат­ка­ва­на ў шэсць ра­зоў больш гро­шай, чым не­па­срэд­на на алім­пій­скія аб'­ек­ты.

22-7

Не Кур­ша­вель, дык Мон­тэ-Кар­ла

Са­мае ба­лю­чае пы­тан­не ўсіх Алім­пі­яд — так зва­ныя «бе­лыя сла­ны», аб'­ек­ты, пост­алім­пій­скае вы­ка­ры­стан­не якіх праб­ле­ма­тыч­нае. Та­кія аб'­ек­ты за­ста­юц­ца пас­ля ўсіх Гуль­няў. Вя­лі­кія арэ­ны, па­бу­да­ва­ныя для па­дзей су­свет­на­га маш­та­бу, не­маг­чы­ма пас­ля рэ­гу­ляр­на за­паў­няць гле­да­ча­мі. Да та­го ж яны вель­мі да­ра­гія ў экс­плу­а­та­цыі. Яск­ра­вы прык­лад — Афі­ны. Праз пяць га­доў пас­ля Алім­пі­я­ды‑2004 з 26 аб'­ек­таў вы­ка­рыс­тоў­ва­лі­ся толь­кі ча­ты­ры. Тая ж сі­ту­а­цыя ў Ту­ры­не. Боль­шасць алім­пій­скіх збу­да­ван­няў уяў­ля­юць са­бой пус­тыя ан­га­ры, за­мкну­тыя і аб­не­се­ныя жа­лез­най ага­ро­джай. Част­ка алім­пій­скіх аб'­ек­таў ту­рын­скай Алім­пі­я­ды на­огул дэ­ман­та­ва­ная. Га­рад­скі бюд­жэт Ту­ры­на ака­заў­ся ня­здоль­ным за­бяс­пе­чыць уні­каль­ным ар­хі­тэк­тур­ным збу­да­ван­ням год­нае пас­ля­алім­пій­скае іс­на­ван­не.

У ба­раць­бе з «бе­лы­мі сла­на­мі» най­леп­шы пос­пех ма­юць анг­лі­ча­не. Ужо на эта­пе пра­ек­та­ван­ня Алім­пій­ска­га пар­ка Лон­да­на‑2012 яны рас­пра­ца­ва­лі схе­му яго пе­ра­тва­рэн­ня ў паў­на­вар­тас­ны га­рад­скі ра­ён. Част­ка аб'­ек­таў (бас­кет­боль­ная арэ­на, ха­кей­ны ста­ды­ён і г. д. — тое, дзе бы­лі прад­стаў­ле­ны не са­мыя па­пу­ляр­ныя на Бры­тан­скіх аст­ра­вах ві­ды спор­ту) пер­ша­па­чат­ко­ва пра­ек­та­ва­лі­ся як ча­со­выя, пас­ля Гуль­няў яны бы­лі дэ­ман­та­ва­ныя. Част­ка арэн змя­ні­ла пры­зна­чэн­не, пе­ра­тва­рыў­шы­ся ў офіс­ныя цэнт­ры, шко­лы, па­лі­клі­ні­кі, жы­лыя комп­лек­сы. Але на­ват у анг­лі­чан не ўсё атры­ма­ла­ся. Алім­пій­скі ста­ды­ён-пры­га­жун на 80 тыс. гле­да­чоў кош­там амаль 500 млн фун­таў прый­дзец­ца ўсур'­ёз транс­фар­ма­ваць з да­дат­ко­вы­мі ўкла­дан­ня­мі. Га­ды праз два ён ста­не чыс­та фут­боль­най арэ­най на 60 тыс. гле­да­чоў, што абы­дзец­ца яшчэ ў больш чым 150 млн фун­таў.

У Ра­сіі пра­гра­ма па­ста­лім­пій­ска­га вы­ка­ры­стан­ня аб'­ек­таў Со­чы, на жаль, з'я­ві­ла­ся не ў па­чат­ку пра­ек­та, а ўся­го год та­му. Ду­маць, што ра­біць з «бе­лы­мі сла­на­мі», ста­лі ўжо ў пра­цэ­се бу­даў­ніц­тва. Са­мыя вя­лі­кія праб­ле­мы з аб'­ек­та­мі пры­бя­рэж­на­га клас­та­ра — там па­бу­да­ва­на ад­ра­зу шэсць ля­до­вых арэн. Для Со­чы, дзе зі­мо­выя ві­ды спор­ту і так не за­над­та па­пу­ляр­ныя, гэ­та за­шмат. Чы­ноў­ні­кі ў свой час ап­ты­міс­тыч­на за­пэў­ні­ва­лі, што арэ­ны бу­дуць дэ­ман­та­ва­ны і пе­ра­ве­зе­ны ў ін­шыя рэ­гі­ё­ны. Ад­нак з‑за асаб­лі­вас­цяў пад­мур­каў пе­ра­вез­ці атры­ма­ец­ца толь­кі ад­ну з іх — трэ­ні­ро­вач­ная ха­кей­ная арэ­на пе­ра­е­дзе ў Стаў­ра­поль­скі край. Тры аб'­ек­ты зме­няць пры­зна­чэн­не. Кань­ка­беж­ны па­лац транс­фар­му­ец­ца ў вы­ста­вач­ны цэнтр, Ме­ды­я­цэнтр — у ганд­лё­вы цэнтр, арэ­на для кёр­лін­гу — у спар­тыў­на-за­баў­ляль­ны комп­лекс. Усі­мі гэ­ты­мі аб'­ек­та­мі бу­дуць кі­ра­ваць іх ін­вес­та­ры.

Ас­тат­нія аб'­ек­ты пры­бя­рэж­на­га клас­та­ра возь­ме са­бе на ба­ланс мі­ніс­тэр­ства спор­ту, яны бу­дуць вы­ка­рыс­тоў­вац­ца для спа­бор­ніц­тваў і трэ­ні­ро­вак ра­сій­скіх і пры­ез­джых спарт­сме­наў. Не­зра­зу­ме­лым па­куль за­ста­ец­ца лёс ста­ды­ё­на-са­ра­ка­ты­сяч­ні­ка «Фішт» — арэ­ны, дзе пра­хо­дзі­ла ўра­чыс­тая цы­ры­мо­нія ад­крыц­ця Гуль­няў. У Со­чы сён­ня ня­ма фут­боль­най ка­ман­ды на­ват дру­го­га ра­сій­ска­га ды­ві­зі­ё­на. У 2018‑м там бу­дуць пра­хо­дзіць мат­чы чэм­пі­я­на­ту све­ту па фут­бо­ле, а да гэ­та­га ад­мі­ніст­ра­цыя Со­чы па­спра­буе за­гру­зіць яго спар­тыў­на-кан­цэрт­ны­мі ме­ра­пры­ем­ства­мі.

У гор­ным клас­та­ры част­ку аб'­ек­таў так­са­ма за­бя­рэ са­бе Мінс­пор­ту. Гэ­та да­ты­чыц­ца, на­прык­лад, сан­на-бабс­лей­най тра­сы. Пас­ля рас­па­ду СССР на ўсёй пост­са­вец­кай тэ­ры­то­рыі не бы­ло па­доб­ных аб'­ек­таў, спарт­сме­нам да­во­дзі­ла­ся трэ­ні­ра­вац­ца ў Еў­ро­пе, там жа пра­во­дзі­лі­ся, на­прык­лад, і чэм­пі­я­на­ты Ра­сіі.

Эк­стрым-парк «Ру­жа ху­тар» і газп­ра­маў­ская «Ла­у­ра» (аб'­ек­ты, якія ста­лі та­кі­мі шчас­лі­вы­мі для бе­ла­ру­саў) бу­дуць і да­лей пра­ца­ваць як гар­на­лыж­ныя ку­рор­ты. Ня­цяж­ка зра­зу­мець, што гэ­та са­мая пры­быт­ко­вая част­ка з алім­пій­скіх аб'­ек­таў. Але ёсць адзін ню­анс: комп­лекс «Ру­жа ху­тар» пер­ша­па­чат­ко­ва за­дум­ваў­ся як біз­нес-пра­ект муль­ты­міль­яр­дэ­ра Па­та­ні­на, які, як вя­до­ма, за­хап­ля­ец­ца гор­ны­мі лы­жа­мі. Ёсць ле­ген­да, што ідэя вы­лу­чыць Со­чы кан­ды­да­там на пра­вя­дзен­не Алім­пій­скіх гуль­няў у са­мым па­чат­ку бы­ла мар­ке­тын­га­вым хо­дам для рас­крут­кі гэ­та­га гар­на­лыж­на­га ку­рор­та. Ад­нак за­тым ідэя на­столь­кі за­ха­пі­ла пер­шых асоб кра­і­ны, што ў вы­ні­ку зі­мо­вая Алім­пі­я­да са­праў­ды пры­еха­ла ў суб­тро­пі­кі.

Ці здоль­ныя шмат­лі­кія со­чын­скія га­тэ­лі і гар­на­лыж­ныя ку­рор­ты стаць акуп­ны­мі пас­ля Гуль­няў, па­куль не­зра­зу­ме­ла: ры­нак іх тут пе­ра­поў­не­ны. За­поў­не­насць атэ­ля «Гор­кі Па­на­ра­ма», дзе жы­ве гру­па бе­ла­рус­кіх жур­на­ліс­таў, на­ўрад ці пе­ра­вы­шае 30 пра­цэн­таў. А по­бач — цэ­лая ву­лі­ца па­доб­ных збу­да­ван­няў. Яны не га­то­выя да пры­ёму на­вед­ні­каў і на­огул па­куль пус­ту­юць. Пры гэ­тым, мы чу­лі, гас­па­да­ры боль­шас­ці аб'­ек­таў спра­бу­юць за­вы­сіць іх клас: умоў­на ка­жу­чы, пра­да­ваць ну­мар біз­нес-кла­са па ца­не de luxe. Вось та­кі біз­нес мяс­цо­ва­га раз­лі­ву. Ад­нак ме­ся­цы два та­му з па­да­чы кі­раў­ні­ка Сбер­бан­ка Ра­сіі Гер­ма­на Грэ­фа па­ча­ла пра­соў­вац­ца ідэя да­зво­ліць зра­біць у Краснай Па­ля­не іг­раль­ную зо­ну вы­со­ка­га ўзроў­ню. Ка­ра­цей ка­жу­чы, ад­крыць ка­зі­но і іг­раль­ныя да­мы, вы­ве­дзе­ныя з Маск­вы, Санк-Пе­цяр­бур­га і ўсіх буй­ных га­ра­доў. Так што, ка­лі праз год-дру­гі ака­жац­ца, што га­тэ­лі не акуп­ля­юц­ца, вель­мі ве­ра­год­на, што дзяр­жа­ва ка­зі­но да­зво­ліць.

Усё ў тэр­мін

Кан­чат­ко­вы ана­ліз Со­чы як ме­гап­ра­ек­та мож­на бу­дзе пра­вес­ці толь­кі пас­ля Алім­пі­я­ды. І, без­умоў­на, зной­дзец­ца ма­са пад­стаў для кры­ты­кі. Гэ­та і не­да­стат­ко­ва пра­ду­ма­ная кан­цэп­цыя па­ста­лім­пій­ска­га вы­ка­ры­стан­ня аб'­ек­таў, і не­праз­рыс­тасць у раз­мер­ка­ван­ні ар­хі­тэк­тур­ных і бу­даў­ні­чых пад­ра­даў, і рост кош­ту аб'­ек­таў. Со­чын­скі во­пыт не­аб­ход­на бу­дзе вы­ву­чыць. Тым больш што Ра­сія пры­сту­пі­ла да ажыц­цяў­лен­ня дру­го­га маш­таб­на­га пра­ек­та — пра­вя­дзен­ня чэм­пі­я­на­ту све­ту па фут­бо­ле 2018 го­да. Пра­ект па­куль ацэнь­ва­ец­ца ў 20 млрд до­ла­раў.

Ка­лі раз­гля­даць алім­пій­скі рух у цэ­лым, то, маг­чы­ма, Со­чы за­вяр­шае цэ­лы этап у гіс­то­рыі Алім­пі­яд. У апош­няе дзе­ся­ці­год­дзе кра­і­ны БРІКС (Бра­зі­лія, Ра­сія, Ін­дыя, Кі­тай, ПАР) пра­яў­ля­лі не­ма­лую ак­тыў­насць, імк­ну­чы­ся атры­маць пра­ва на пра­вя­дзен­не спар­тыў­ных ме­ра­пры­ем­стваў са­ма­га вы­со­ка­га ўзроў­ню. Паўд­нё­вая Аф­ры­ка пра­вя­ла чэм­пі­я­нат све­ту па фут­бо­ле ў 2010 го­дзе, Кі­тай — пе­кін­скую Алім­пі­я­ду‑2008, Бра­зі­лія хут­ка бу­дзе пра­во­дзіць фут­боль­нае пер­шын­ство пла­не­ты ў гэ­тым го­дзе і Алім­пі­я­ду‑2016. Ра­сія змаг­ла атры­маць зі­мо­вую Алім­пі­я­ду‑2014 і ЧС‑2018. Спар­тыў­ны­мі ме­гап­ра­ек­та­мі гэ­тыя кра­і­ны імк­ну­лі­ся за­біць ад­ра­зу двух зай­цоў: пра­вес­ці ма­дэр­ні­за­цыю інф­ра­струк­ту­ры і па­ка­заць ся­бе све­ту. За­ліш­не ка­заць, абы­шлі­ся гэ­тыя ме­ра­пры­ем­ствы ня­тан­на. На­прык­лад, на пе­кін­скую Алім­пі­я­ду бы­ло вы­дат­ка­ва­на больш за 42 млрд до­ла­раў. На ар­га­ні­за­цыю Алім­пі­я­ды ў Со­чы за­тра­ча­на 50 міль­яр­даў. Пры гэ­тым 6,4 млрд до­ла­раў пай­шлі не­па­срэд­на на Алім­пі­я­ду, а ас­тат­нія гро­шы па­тра­ці­лі на раз­віц­цё рэ­гі­ё­на.

Су­свет­ны кры­зіс змя­ніў пра­ві­лы гуль­ні, ад­крыў­шы эпо­ху фі­нан­са­вай па­мяр­коў­нас­ці. Усё больш га­ра­доў пла­не­ты ад­маў­ля­юц­ца ад за­ма­хаў на Алім­пі­я­ду па фі­нан­са­вых пры­чы­нах. На чар­го­вым эта­пе алім­пій­ска­га ру­ху маг­чы­мыя два ва­ры­ян­ты, лі­чаць спе­цы­я­ліс­ты. Пер­шы: на­ступ­ныя Алім­пі­я­ды бу­дуць пра­хо­дзіць у кра­і­нах, дзе спар­тыў­ная інф­ра­струк­ту­ра ўжо іс­нуе і ёсць па­тэн­цы­ял для іх ка­мер­цы­я­лі­за­цыі. Дру­гі: Алім­пі­я­ды бу­дуць пра­во­дзіц­ца не ў асоб­ных га­ра­дах, а ў кра­і­нах у цэ­лым або на­ват у не­каль­кі кра­і­нах ад­на­ча­со­ва. Між­на­род­ны алім­пій­скі ка­мі­тэт ужо па­чаў кан­суль­та­цыі з на­го­ды зме­ны свай­го асноў­на­га пра­ві­ла «ад­на Алім­пі­я­да — адзін го­рад».

Ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» Ана­толь Сла­неў­скі — з алім­пій­скай ста­лі­цы

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.