Вы тут

Салдат, які заўсёды ў страі


Ве­тэ­ра­наў Вя­лі­кай Ай­чын­най, жы­вых свед­каў гіс­то­рыі, за­ста­ец­ца ўсё менш і менш. Ра­зам з імі ў ня­быт сы­хо­дзіць і ўся праў­да аб мі­ну­лай вай­не. Гэ­тыя лю­дзі вель­мі сціп­ла рас­каз­ва­юць пра ся­бе, не лю­бяць хва­ліц­ца, на­ват час­та не лі­чаць, што тое, што яны зра­бі­лі для нас сён­няш­ніх, — гэ­та подз­віг, які за­слу­гоў­вае ўва­гі.

22-18

Шмат га­доў мы сяб­ру­ем з ве­тэ­ра­нам Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, пал­коў­ні­кам у ад­стаў­цы, Мі­ка­ла­ем Ва­сіль­е­ві­чам Кі­ся­лё­вым. Ён — удзель­нік усіх на­шых школь­ных свят, уро­каў муж­нас­ці, тур­ні­раў, пры­све­ча­ных Дню аба­рон­цаў Ай­чы­ны.

Мі­ка­лай Кі­ся­лёў на­ра­дзіў­ся ў 1926 го­дзе. Шас­нац­ца­ці­га­до­вым хлап­чу­ком да­вя­ло­ся пра­ца­ваць у ты­ле на Ча­ля­бін­скім трак­тар­ным за­вод­зе, які быў эва­ку­я­ва­ны з Ле­нін­гра­да (ішоў 1942 год). За­вод та­ды вы­пус­каў тан­кі для фрон­ту. Цяж­ка бы­ло пра­ца­ваць пад­лет­кам ля стан­коў у пер­шыя ме­ся­цы фак­тыч­на пад ад­кры­тым не­бам, збі­ра­ю­чы пер­шыя тры тан­кі. І коль­кі бы­ло ра­дас­ці, хва­ля­ван­ня, ка­лі гэ­тыя тан­кі ўсім за­во­дам ад­праў­ля­лі на фронт, ра­зу­ме­ю­чы, што яны да­па­мо­гуць на­шай ар­міі пе­ра­маг­чы.

У 1944 го­дзе Мі­ка­лая Ва­сіль­е­ві­ча пры­зва­лі ў ар­мію. Ён ва­я­ваў у скла­дзе 2-га Пры­бал­тый­ска­га фрон­ту — быў ме­ха­ні­кам-ва­дзі­це­лем тан­ка ІС-2. Удзель­ні­чаў у ба­ях па вы­зва­лен­ні ад фа­шысц­кіх аку­пан­таў Пры­бал­ты­кі і Ус­ход­няй Пру­сіі: га­ра­доў Кё­нігс­берг, Лі­е­паі, Пі­лау.

Асаб­лі­ва цяж­кі­мі бы­лі баі ва Ус­ход­няй Пру­сіі ў кра­са­ві­ку 1945 го­да. Мі­ка­лай Кі­ся­лёў пас­ля та­го, як пад­бі­лі іх танк, ра­зам з экі­па­жам змог вы­брац­ца, вы­кі­нуць праз люк ку­ля­мёт, бо­еп­ры­па­сы. Па­ча­лі ад­стрэль­вац­ца ад на­сту­па­ю­чых нем­цаў. Ба­чыў, як по­бач за­гі­нуў ка­ман­дзір. За­кан­чва­лі­ся бо­еп­ры­па­сы. За­ста­ваў­ся толь­кі піс­та­лет і апош­няя гра­на­та. У га­ла­ве пра­міль­гну­ла дум­ка: «Ну вось і ўсё! Жыц­цё скон­чы­ла­ся...» Але ў гэ­ты са­мы мо­мант па­чуў вы­стра­лы на­шай пя­хо­ты, якая на­сту­па­ла. Так за­стаў­ся ў жы­вых, але стра­ціў усіх сва­іх сяб­роў з экі­па­жа тан­ка.

Дзень Пе­ра­мо­гі фран­та­вік су­стрэў у Пры­бал­ты­цы, пас­ля вель­мі жорст­кіх ба­ёў, пас­ля раз­гро­му во­ра­га, не­па­да­лё­ку ад Лі­е­паі. Пас­ля вай­ны ён пра­цяг­нуў служ­бу ў ра­дах Са­вец­кай Ар­міі, у тан­ка­вых вой­сках.

Не мо­жа гэ­ты ча­ла­век за­ста­вац­ца ў ба­ку ад чу­жо­га го­ра і сён­ня. Ка­лі ад­быў­ся вы­бух у Мін­скім мет­ро (ве­тэ­ран гас­ця­ваў у свай­го ўну­ка), Мі­ка­лай Ва­сіль­е­віч і там быў на пе­ра­да­вой — ра­зам з не­ка­то­ры­мі ве­тэ­ра­на­мі да­па­ма­гаў па­ра­не­ным, су­па­кой­ваў сло­ва­мі. Пад­час свят­ка­ван­ня 65-ай га­да­ві­ны Пе­ра­мо­гі ў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­не Мі­ка­лай Кі­ся­лёў быў за­про­ша­ны Прэ­зі­дэн­там Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі і пры­маў удзел у па­ра­дзе на Крас­най пло­шчы і свя­точ­ным пры­ёме ў Крам­лі. Сё­ле­та ён збі­ра­ец­ца ў Мінск, каб ра­зам з ін­шы­мі ад­свят­ка­ваць 70-ю га­да­ві­ну вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі.

На­стас­ся КАЎ­БАС­КА,

г. Грод­на

Фо­та Іва­на Зда­но­ві­ча.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.