Вы тут

У чаканні будучых афіцэраў


У гэ­тыя дні Ва­ен­ная ака­дэ­мія і вай­ско­выя фа­куль­тэ­ты гра­ма­дзян­скіх ВНУ пры­ма­юць гас­цей — пра­хо­дзяць дні ад­чы­не­ных дзвя­рэй. Юна­коў, што зра­бі­лі свой вы­бар на ка­рысць пра­фе­сіі афі­цэ­ра, зна­ё­мяць з вай­ско­вы­мі спе­цы­яль­нас­ця­мі, па­рад­кам па­ступ­лен­ня і ар­га­ні­за­цы­яй на­ву­чан­ня ў сце­нах аlma мater. Акра­мя та­го, абі­ту­ры­ен­там прад­стаў­ля­ец­ца маг­чы­масць за­зір­нуць у кур­санц­кія па­коі, каб, так бы мо­віць, па­гля­дзець на жыц­цё бу­ду­чых аба­рон­цаў Ай­чы­ны знут­ры

.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Акра­мя га­лоў­най ва­ен­най ВНУ кра­і­ны, атры­маць афі­цэр­скія па­го­ны мож­на на 7 ва­ен­ных фа­куль­тэ­тах і 4 ва­ен­ных ка­фед­рах гра­ма­дзян­скіх уста­ноў аду­ка­цыі. Ад­нак усё ж та­кі ў Ва­ен­най ака­дэ­міі скан­цэнт­ра­ва­ны вя­ду­чыя ў вай­ско­вай спра­ве спе­цы­я­ліс­ты, клю­ча­выя ва­ен­на-на­ву­ко­выя шко­лы і кас­цяк на­ву­ко­вых су­пра­цоў­ні­каў вы­шэй­шай ква­лі­фі­ка­цыі. У га­лоў­най ва­ен­най ВНУ вя­дзец­ца пад­рых­тоў­ка афі­цэ­раў больш чым па 70 спе­цы­яль­нас­цях, кі­рун­ках спе­цы­яль­нас­цяў і спе­цы­я­лі­за­цы­ях. На ба­зе Ва­ен­най ака­дэ­міі ство­ра­на 7 фа­куль­тэ­таў, на якіх ажыц­цяў­ля­ец­ца пад­рых­тоў­ка афі­цэ­раў так­тыч­на­га звя­на. Акра­мя та­го, ва ўста­но­ве аду­ка­цыі рых­ту­юц­ца афі­цэр­скія кад­ры для ўнут­ра­ных вой­скаў МУС. На ва­ен­ных фа­куль­тэ­тах ін­шых ВНУ пад­рых­тоў­ка бу­ду­чых афі­цэ­раў вя­дзец­ца больш чым па 20 спе­цы­яль­нас­цях, кі­рун­ках спе­цы­яль­нас­цяў і спе­цы­я­лі­за­цы­ях.

Ад­ных з са­мых за­па­тра­ба­ва­ных сён­ня спе­цы­я­ліс­таў для бе­ла­рус­кай ар­міі рых­ту­юць на ка­фед­ры бес­пі­лот­ных авія­цый­ных комп­лек­саў і ба­я­во­га кі­ра­ван­ня на ва­ен­ным фа­куль­тэ­це Мінск­ага дзяр­жаў­на­га вы­шэй­ша­га авія­цый­на­га ка­ле­джа.

— Па­доб­ных спе­цы­я­ліс­таў у Бе­ла­ру­сі рых­ту­ем толь­кі мы, — пад­крэс­ліў на­мес­нік на­чаль­ні­ка ва­ен­на­га фа­куль­тэ­та па ідэа­ла­гіч­най ра­бо­це Мінск­ага дзяр­жаў­на­га вы­шэй­ша­га авія­цый­на­га ка­ле­джа пал­коў­нік Ана­толь ЕР­МА­ЛО­ВІЧ. — Пер­шыя кур­сан­ты, якія асвой­ва­юць но­вую спе­цы­яль­насць, ву­чац­ца ўжо на дру­гім кур­се. Гэ­тыя спе­цы­я­ліс­ты бу­дуць пі­ла­та­ваць, аб­слу­гоў­ваць, ра­ман­та­ваць, рых­та­ваць да па­лё­таў і, у тым лі­ку, пра­ек­та­ваць бес­пі­лот­ныя комп­лек­сы. Да­рэ­чы, на гэ­тай ка­фед­ры кур­са­вую пад­рых­тоў­ку пра­хо­дзяць спе­цы­я­ліс­ты не толь­кі сі­ла­вых струк­тур, а і гра­ма­дзян­скай авія­цыі. Тое, што гэ­тая спе­цы­яль­насць з'яў­ля­ец­ца перс­пек­тыў­най і для на­род­най гас­па­дар­кі, не вы­клі­кае су­мнен­ня. На­шы спе­цы­я­ліс­ты, на­прык­лад, пры­ма­лі ўдзел у за­бес­пя­чэн­ні Алім­пі­я­ды ў Со­чы. Не дзі­ва, што з кож­ным го­дам па­пу­ляр­насць спе­цы­яль­нас­ці рас­це. Ад­сюль і вя­лі­кі кон­курс.

Не мен­шы ён і на спе­цы­яль­насць «Срод­кі на­зем­на­га за­бес­пя­чэн­ня па­лё­таў». Між ін­шым, на пост­са­вец­кай пра­сто­ры та­кіх спе­цы­яль­нас­цяў уво­гу­ле не іс­нуе.

Да­рэ­чы, дзяў­ча­ты мо­гуць па­сту­паць у ка­ледж на фа­куль­тэт гра­ма­дзян­скай авія­цыі. Яны ма­юць пра­ва атры­маць лю­бую спе­цы­яль­насць, звя­за­ную з са­ма­лё­та­мі. У тым лі­ку пра­фе­сію авія­цый­на­га дыс­пет­ча­ра.

Што ты­чыц­ца тых, ка­го не пры­ваб­лі­ва­юць бяс­кон­цыя лек­цыі і шмат­лі­кія кан­спек­ты, то і ў вай­ско­вай аду­ка­цыі — шы­ро­кая пра­сто­ра для вы­ба­ру. На­прык­лад, спе­цы­фі­ка агуль­на­вай­ско­ва­га фа­куль­тэ­та Ва­ен­най ака­дэ­міі ў тым, што прак­тыч­ныя за­ня­ткі скла­да­юць ка­ля 70% на­ву­чан­ня. Та­му хлоп­цам, якія ма­раць асво­іць ма­гут­ную вай­ско­вую тэх­ні­ку, як­раз сю­ды.

— Сё­ле­та з 1 ве­рас­ня ў нас ад­кры­ва­ец­ца но­вая спе­цы­яль­насць — «Псі­ха­ла­гіч­нае за­бес­пя­чэн­не вай­ско­вай дзей­нас­ці», дзе, між ін­шым, змо­жа на­ву­чац­ца і гра­ма­дзян­скае на­сель­ніц­тва па спе­цы­я­лі­за­цыі «Прак­тыч­ная псі­ха­ло­гія», — за­зна­чыў на­мес­нік на­чаль­ні­ка агуль­на­вай­ско­ва­га фа­куль­тэ­та па ву­чэб­най і на­ву­ко­вай пра­цы пал­коў­нік Сяр­гей МА­ЗОЎ­КА. — Ства­рэн­не па­доб­най спе­цы­яль­нас­ці ста­ла не­аб­ход­нас­цю ва Уз­бро­е­ных Сі­лах, ак­ту­аль­ным па­ве­вам су­час­на­га жыц­ця. Ча­ла­век — заў­сё­ды за­гад­ка. Афі­цэ­ры — звы­чай­ныя лю­дзі, са сва­і­мі праб­ле­ма­мі і пе­ра­жы­ван­ня­мі. Та­му па­трэб­ны спе­цы­я­ліс­ты, якія бу­дуць здоль­ныя прый­сці на да­па­мо­гу.

Ад­ным сло­вам, тым, хто збі­ра­ец­ца звя­заць сваё жыц­ця з пра­фе­сі­яй аба­рон­цы Ай­чы­ны, ёсць з ча­го вы­бі­раць. А каб лепш ра­за­брац­ца, да ча­го ўсё ж та­кі ля­жыць ду­ша, бы­ло б доб­ра на­ве­даць на­ву­чаль­ныя ўста­но­вы ў дні ад­чы­не­ных дзвя­рэй

Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».