Вы тут

Валанцёр, будзь гатоў!


На асноў­ных аб'­ек­тах чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі бу­дзе за­дзей­ні­ча­на больш за ты­ся­чу ва­лан­цё­раў, якія ва­ло­да­юць за­меж­ны­мі мо­ва­мі. Пра гэ­та на чар­го­вым па­ся­джэн­ні пад­ка­мі­тэ­та па пы­тан­нях ганд­лё­ва­га за­бес­пя­чэн­ня і ар­га­ні­за­цыі хар­ча­ван­ня ў рам­ках пад­рых­тоў­кі да ЧС-2014 пад стар­шын­ствам мі­ніст­ра ганд­лю па­ве­да­мі­лі прад­стаў­ні­кі Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі і БРСМ.

Яны ад­зна­чы­лі, што пра­ве­дзе­на знач­ная ра­бо­та па пад­бо­ру ва­лан­цё­раў і ўдзель­ні­каў сэр­віс­ных атра­даў у сфе­ры ганд­лю і гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня. Больш за 80 пра­цэн­таў з іх — гэ­та сту­дэн­ты мін­скіх ВНУ. Як за­пэў­ніў прад­стаў­нік га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня спа­жы­вец­ка­га рын­ку Мін­гар­вы­кан­ка­ма, праб­лем па пра­цы на аб'­ек­тах ганд­лю і гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня пад­час пра­вя­дзен­ня чэм­пі­я­на­ту быць не па­він­на. Тым больш што для доб­ра­ах­вот­ных па­моч­ні­каў за­пла­на­ва­ны шэ­раг на­ву­чаль­ных се­мі­на­раў. Ство­ра­ны так­са­ма ва­лан­цёр­скі рэ­зерв. Мі­ністр ганд­лю да­ру­чыў да 1 кра­са­ві­ка ра­за­брац­ца з пы­тан­ня­мі, што ўзні­ка­юць пры фар­мі­ра­ван­ні сэр­віс­ных атра­даў, а так­са­ма па ўза­е­ма­дзе­ян­ні з га­лоў­ным упраў­лен­нем спа­жы­вец­ка­га рын­ку Мін­гар­вы­кан­ка­ма. Ён пад­крэс­ліў, што па ўзроў­ні ар­га­ні­за­цыі ганд­лю і гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня гос­ці і ўдзель­ні­кі чэм­пі­я­на­ту бу­дуць мер­ка­ваць пра кра­і­ну ў цэ­лым. «Та­му мы не ма­ем пра­ва пад­вес­ці».

На на­ступ­ным па­ся­джэн­ні пад­ка­мі­тэ­та пла­ну­ец­ца аб­мер­ка­ваць пы­тан­не ар­га­ні­за­цыі бы­та­во­га аб­слу­гоў­ван­ня пад­час пра­вя­дзен­ня чэм­пі­я­на­ту.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».