Вы тут

Перадайце добраахвотна зброю


24-28 лю­та­га Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў пра­во­дзіць апе­ра­тыў­на-пра­фі­лак­тыч­ныя спе­цы­яль­ныя комп­лекс­ныя ме­ра­пры­ем­ствы «Ар­се­нал» па доб­ра­ах­вот­най пе­ра­да­чы зброі і бо­еп­ры­па­саў.

У кра­і­не сё­ле­та кан­фіс­ка­ва­ны 142 адзін­кі не­за­рэ­гіст­ра­ва­най зброі і звыш ты­ся­чы бо­еп­ры­па­саў роз­на­га ка­ліб­ру. 1,4 ты­ся­чы бо­еп­ры­па­саў і 26 адзі­нак зброі гра­ма­дзя­не зда­лі доб­ра­ах­вот­на. Роз­ныя ві­ды зброі ня­рэд­ка вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца для не­за­кон­на­га па­ля­ван­ня. Для пра­ду­хі­лен­ня фак­таў бра­кань­ер­ства пла­ну­ец­ца пра­вя­дзен­не су­мес­ных рэй­даў з ра­бот­ні­ка­мі пад­раз­дзя­лен­няў Дзяр­жаў­най ін­спек­цыі ахо­вы жы­вёль­на­га і рас­лін­на­га све­ту пры Прэ­зі­дэн­це Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь і ін­шы­мі пры­ро­да­ахоў­ны­мі ар­га­ні­за­цы­я­мі. Пра­ва­ахоў­ні­кі пра­ве­раць так­са­ма і ўмо­вы за­хоў­ван­ня аг­ня­стрэль­най зброі ў за­кон­ных ула­даль­ні­каў, кан­фіс­ку­юць яе ў тых, хто мае су­праць­па­ка­зан­ні да ва­ло­дан­ня збро­яй. З па­чат­ку го­да ў ін­ды­ві­ду­аль­ных ула­даль­ні­каў ужо кан­фіс­ка­ва­на 177 адзі­нак зброі — у асноў­ным за дроб­ныя пра­ва­па­ру­шэн­ні, стра­ля­ні­ну ў на­се­ле­ным пунк­це, рас­пі­ван­не спірт­но­га ў гра­мад­скіх мес­цах або з'яў­лен­не там у п'я­ным вы­гля­дзе.

Згод­на з за­ко­нам, за не­за­кон­ныя дзе­ян­ні ў да­чы­нен­ні да аг­ня­стрэль­най зброі, бо­еп­ры­па­саў і вы­бу­хо­вых рэ­чы­ваў пра­ду­гле­джа­на па­ка­ран­не аж да па­збаў­лен­ня во­лі тэр­мі­нам на 12 га­доў з кан­фіс­ка­цы­яй ма­ё­мас­ці. Пры доб­ра­ах­вот­най зда­чы зброі ў ор­га­ны ўнут­ра­ных спраў гра­ма­дзя­не вы­зва­ля­юц­ца ад ад­мі­ніст­ра­цый­най і кры­мі­наль­най ад­каз­нас­ці, на­гад­вае стар­шы ін­спек­тар па да­зволь­най ра­бо­це ад­дзе­ла ахо­вы пра­ва­па­рад­ку і пра­фі­лак­ты­кі УУС ад­мі­ніст­ра­цыі Пер­ша­май­ска­га ра­ё­на г. Мін­ска Юрый Сі­лі­вон­чык.

У Пер­ша­май­скі РУ­УС г. Мін­ска мож­на звяр­тац­ца на ад­рас: вул. Бя­лін­ска­га, 10 (тэл. 280 97 31, 280 02 02, 280 24 42). Па­ве­дам­лен­ні так­са­ма пры­ма­юц­ца па ну­ма­рах: 218 55 27, 218 73 56, 218 77 24, 218 75 82 або 102.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?