Вы тут

«Дажынкi»: разумна, талкова, эфек­тыў­на і тан­на


У Ві­цеб­скім абл­вы­кан­ка­ме ад­бы­ло­ся вы­яз­ное па­ся­джэн­не рэс­пуб­лі­кан­ска­га шта­ба па пад­рых­тоў­цы і пра­вя­дзен­ні фес­ты­ва­лю-кір­ма­шу «Да­жын­кі-2014». У па­ся­джэн­ні пры­няў удзел на­мес­нік прэм'­ер-мі­ніст­ра Бе­ла­ру­сі Мі­ха­іл Ру­сы.

1Пры пад­рых­тоў­цы Га­рад­ка да пра­вя­дзен­ня рэс­пуб­лі­кан­ска­га фес­ты­ва­лю-кір­ма­шу «Да­жын­кі» ўсё па­він­на быць зроб­ле­на доб­ра са сціп­лым бюд­жэ­там, за­явіў Мі­ха­іл Ру­сы. Па­вод­ле яго слоў, ужо скла­дзе­на ба­за­вая пра­гра­ма па аб'­ек­тах, якія не­аб­ход­на пад­рых­та­ваць да пра­вя­дзен­ня рэс­пуб­лі­кан­ска­га свя­та пра­цаў­ні­коў вёс­кі. Між тым, кож­ны з іх вар­та яшчэ раз уваж­лі­ва аца­ніць на мес­цы, пра­ду­маць мэ­та­згод­насць за­пла­на­ва­ных ме­ра­пры­ем­стваў. Ва ўсім па­ві­нен пры­сут­ні­чаць ра­зум­ны па­ды­ход. Пры гэ­тым вы­ра­шыць пы­тан­ні з аб'­ёмам не­аб­ход­ных на пад­рых­тоў­ку аб'­ек­таў срод­каў вар­та ў са­мыя сціс­лыя тэр­мі­ны, бо ўжо на на­ступ­ным тыд­ні пла­ну­ец­ца пад­рых­та­ваць фі­нан­са­вае аб­грун­та­ван­не.

«Га­ра­док — не­вя­лі­кі на­се­ле­ны пункт, та­му на ўсёй яго тэ­ры­то­рыі да свя­та па­ві­нен быць на­ве­дзе­ны ідэа­льны па­ра­дак. Усё па­він­на быць зроб­ле­на ра­зум­на, тал­ко­ва, эфек­тыў­на і тан­на. Ме­ра ад­каз­нас­ці кож­на­га — са­мая вы­со­кая», — пад­крэс­ліў ві­цэ-прэм'­ер. Ён ад­зна­чыў, што асаб­лі­вую ўва­гу трэ­ба на­даць аб'­ек­там, якія за­кра­на­юць ін­та­рэ­сы на­сель­ніц­тва, каб по­тым не бы­ло скар­гаў.

Стар­шы­ня Ві­цеб­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Аляк­сандр Ко­сі­нец па­ве­да­міў, што за­вяр­шыць пад­рых­тоў­ку аб'­ек­таў Га­рад­ка да «Да­жы­нак» пла­ну­ец­ца да 1 ве­рас­ня.

Як пра­ін­фар­ма­ваў стар­шы­ня Ві­цеб­ска­га аб­лас­но­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў Аляк­сандр Аця­саў, ра­бо­та па пад­рых­тоў­цы Га­рад­ка да свя­та пра­цаў­ні­коў вёс­кі па­ча­ла­ся яшчэ ў 2013 го­дзе. Аб­лас­ны­мі служ­ба­мі быў вы­зна­ча­ны пе­ра­лік аб'­ек­таў, якія не­аб­ход­на пры­вес­ці ў на­леж­ны вы­гляд, за­моў­ле­на пра­ект­на-каш­та­рыс­ная да­ку­мен­та­цыя. «На сён­ня на 90% яна га­то­ва. Пы­тан­ні ёсць толь­кі па асоб­ных аб'­ек­тах, але яны вы­ра­ша­юц­ца. Та­кім чы­нам, да­ку­мен­та­цыя нас не стрым­лі­вае, мо­жам па­чы­наць ак­тыў­на пра­ца­ваць», — ска­заў Аляк­сандр Аця­саў.

З аб­лас­но­га бюд­жэ­ту на пад­рых­тоў­чыя ра­бо­ты ле­тась бы­ло вы­дзе­ле­на Br50 млрд. На 2014-ы на ўсе аб'­ек­ты бу­даў­ніц­тва і рэ­кан­струк­цыі, ра­бо­ты на якіх мо­гуць фі­нан­са­вац­ца за кошт бюд­жэт­ных срод­каў, пла­ну­ец­ца на­кі­ра­ваць Br435 млрд. Акра­мя та­го, фі­нан­са­ван­не бу­дзе ажыц­цяў­ляц­ца па лі­ніі прад­пры­ем­стваў і ар­га­ні­за­цый, улас­ні­каў аб'­ек­таў, спон­сар­скай да­па­мо­гі.

Мі­ха­іл Ру­сы да­ру­чыў Мін­бу­дар­хі­тэк­ту­ры ўзяць на кант­роль кож­ны аб'­ект, які рых­ту­ец­ца да рэс­пуб­лі­кан­скіх «Да­жы­нак», тэр­мі­ны вы­ка­нан­ня пра­ект­на-каш­та­рыс­най да­ку­мен­та­цыі, бу­даў­ніц­тва і рэ­кан­струк­цыі.  «Будзь­це ашчад­ныя, але пры­вя­дзі­це ў па­ра­дак го­рад», — ска­заў ён на за­кан­чэн­не.

Пас­ля ўдзель­ні­кі шта­ба на­ве­да­лі аб'­ек­ты ў Га­рад­ку і Га­ра­доц­кім ра­ё­не.

Па­вод­ле па­ве­дам­лен­няў БЕЛ­ТА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».