Вы тут

Каштоў­ныя паперы — і «сва­ім», і ін­вес­та­рам


Бе­ла­ру­сы ад­да­юць пе­ра­ва­гу звы­чай­ным бан­каў­скім ра­хун­кам, ад­нак да­ход ад улас­ных гро­шай мож­на атры­маць і ін­шым спо­са­бам, на­прык­лад, на­бы­ва­ю­чы ак­цыі роз­ных прад­пры­ем­стваў. Пра­ект за­ко­на «Аб рын­ку каш­тоў­ных па­пер» мае на­мер рас­ста­віць ак­цэн­ты ў гэ­тай сфе­ры, у пры­ват­нас­ці, зра­біць за­кон ад­па­вед­ным ча­су. На «круг­лым ста­ле», пры­све­ча­ным аб­мер­ка­ван­ню за­ко­на­пра­ек­та, прад­стаў­ні­кі па­ста­ян­ных ка­мі­сій Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі па эка­но­мі­цы, бюд­жэ­це і фі­нан­сах і Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў па бюд­жэ­це і фі­нан­сах су­мес­на з Бе­ла­рус­кай ва­лют­на-фон­да­вай бір­жай зра­бі­лі свае пра­гно­зы па раз­віц­ці рын­ку каш­тоў­ных па­пер у на­шай кра­і­не.

Мя­ня­ец­ца мыс­лен­не — мя­ня­ец­ца за­кон

Ра­ней­шы за­кон быў пры­ня­ты ў 1992 го­дзе, на­ту­раль­на, за больш чым 20 га­доў ён зра­біў­ся не­ак­ту­аль­ным. На прак­ты­цы і ў юры­дыч­ных ар­га­ні­за­цый, і асаб­лі­ва ў звы­чай­ных лю­дзей узні­кае шмат пы­тан­няў, звя­за­ных з каш­тоў­ны­мі па­пе­ра­мі. Ва­ле­рый БА­РА­ДЗЕ­НЯ, член Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь па бюд­жэ­це і фі­нан­сах,

ад­зна­чыў, што ад­ной з на­ва­цый ста­не ства­рэн­не са­ма­рэ­гу­ля­ва­най ар­га­ні­за­цыі пра­фе­сій­ных удзель­ні­каў рын­ку каш­тоў­ных па­пер, якая бу­дзе вы­ра­шаць мно­гія праб­ле­мы.

Пра­ект но­ва­га за­ко­на змя­шчае на­мно­га больш ар­ты­ку­лаў, чым ста­ры. «Вя­до­ма, ён у боль­шай сту­пе­ні ўліч­вае во­пыт Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі — аба­вяз­ко­ва па­він­ны бы­лі быць улі­ча­ны сур'­ёз­ныя да­моў­ле­нас­ці пра тое, што мы бу­дзем ру­хац­ца да агуль­на­га рын­ку фі­нан­саў, — пад­крэс­ліў Ба­ра­дзе­ня. — У асно­ву па­кла­дзе­ны ўсе прын­цы­пы, якія ёсць у ад­па­вед­ных за­ка­на­даў­чых ак­тах Ра­сіі і Ка­зах­ста­на, так што ён мак­сі­маль­на ўні­фі­ка­ва­ны ўжо сён­ня».

Крок на­суст­рач ін­вес­та­рам

Ула­дзі­мір ПАН­ЦЮ­ХОЎ, стар­шы­ня Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі па эка­но­мі­цы, бюд­жэ­це і фі­нан­сах кан­ста­та­ваў, што ад уз­роў­ню раз­віц­ця рын­ку каш­тоў­ных па­пер за­ле­жыць агуль­ны ўз­ро­вень кан­ку­рэн­та­здоль­нас­ці эка­но­мі­кі на­шай кра­і­ны. Так, у 2014 го­дзе ўрад пла­нуе пры­цяг­нуць праз раз­мя­шчэн­не ва­лют­ных аб­лі­га­цый пры­клад­на па­ло­ву срод­каў, не­аб­ход­ных для пла­ця­жоў па знеш­нім доў­гу.

Пан­цю­хоў на­зваў не­ка­то­рыя праб­ле­мы сфе­ры — гэ­та не­жа­дан­не ін­вес­та­раў ува­хо­дзіць у ры­нак каш­тоў­ных па­пер, не­да­хоп ін­вес­ты­цый­ных маг­чы­мас­цяў, не­да­стат­ко­вая да­свед­ча­насць па­тэн­цы­яль­ных удзель­ні­каў рын­ку каш­тоў­ных па­пер пра яго маг­чы­мас­ці. «Нам вель­мі важ­на пры­цяг­нуць ува­гу на­сель­ніц­тва да маг­чы­мас­цяў рын­ку каш­тоў­ных па­пер як кры­ні­цы ўлас­ных да­хо­даў, — за­явіў ён. — Мы пла­ну­ем пры­няць якас­ны за­кон па рын­ку каш­тоў­ных па­пер».

Ры­нак праб­лем­ны, але перс­пек­тыў­ны

«Па­куль што на ўсіх важ­ных су­стрэ­чах у Бе­ла­ру­сі і за мя­жой мы па­зі­цы­я­ну­ем ры­нак каш­тоў­ных па­пер як ры­нак, які зна­хо­дзіц­ца на ста­дыі ста­наў­лен­ня, — за­явіў Сяр­гей СУШ­КО, ды­рэк­тар дэ­пар­-
т­амен­та па каш­тоў­ных па­пе­рах Мі­ніс­тэр­ства фі­нан­саў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.
— Сён­ня ство­ра­ны ўсе не­аб­ход­ныя умо­вы для пры­цяг­нен­ня рэ­сур­саў у эка­но­мі­ку кра­і­ны праз вы­пуск ак­цый, аб­лі­га­цый — сфар­мі­ра­ва­на за­ка­на­даў­ства і інф­ра­струк­ту­ра».

Па сло­вах ды­рэк­та­ра дэ­парт­амен­та па каш­тоў­ных па­пе­рах, для эфек­тыў­на­га функ­цы­я­на­ван­ня ад­па­вед­на­га рын­ку сён­ня знач­на спро­шча­ны ад­мі­ніст­ра­цый­ныя пра­цэ­ду­ры, звя­за­ныя з вы­пус­кам і аба­ра­чэн­нем каш­тоў­ных па­пер. Коль­касць да­ку­мен­таў, якія трэ­ба па­да­ваць для дзяр­жаў­най рэ­гіст­ра­цыі каш­тоў­ных па­пер, змен­ша­на, з 30 да 15 дзён ска­ро­ча­ны тэр­мін іх рэ­гіст­ра­цыі. «Мы пра­цу­ем ва ўмо­вах зні­жа­най пад­атко­вай на­груз­кі на ўдзель­ні­каў рын­ку каш­тоў­ных па­пер, — ад­зна­чыў Суш­ко. — Сён­ня эмі­сій­ны да­ход па ак­цы­ях і да­ход па аб­лі­га­цы­ях вы­зва­ле­ны ад па­дат­ка­аб­кла­дан­ня. Зні­жа­ны пад­атко­выя стаў­кі па да­хо­дах ад про­да­жу ак­цый — сён­ня яны скла­да­юць 12% для фі­зіч­ных асоб і эмі­тэн­таў і 9% для юры­дыч­ных. Ня­ма аб­ме­жа­ван­няў на на­быц­цё каш­тоў­ных па­пер не­рэ­зі­дэн­та­мі (гра­ма­дзя­на­мі ін­шых дзяр­жаў)».

Ра­зам з тым Сяр­гей Суш­ко пры­знаў, што ўзро­вень раз­віц­ця рын­ку каш­тоў­ных па­пер за­ста­ец­ца ніз­кім з-за ад­сут­нас­ці ў Бе­ла­ру­сі ін­сты­ту­таў ка­лек­тыў­ных ін­вес­ты­цый (ін­вес­ты­цый­ных фон­даў), стры­ма­най па­лі­ты­кі ў сфе­ры пры­ва­ты­за­цыі і кі­ра­ван­ня дзяр­жаў­най ма­ё­мас­цю.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».