Вы тут

ЕС прызнаў новую ўла­ду ў Кі­е­ве. Крым — не


Но­вая ўла­да ў Кі­е­ве атры­ма­ла пры­знан­не з бо­ку ЕС і ЗША. Акра­мя та­го, па сло­вах в.а. прэ­зі­дэн­та Укра­і­ны Аляк­санд­ра Тур­чы­на­ва, ад­стаў­ку Вік­та­ра Яну­ко­ві­ча лі­чаць ле­гі­тым­най і ў ААН.

Па­зі­цыю ЕС сфар­му­ля­ваў 24 лю­та­га на бры­фін­гу афі­цый­ны прад­стаў­нік Еў­ра­ка­мі­сіі Аліўе Баі. «Мы па­ва­жа­ем пра­цэ­ду­ру, у вы­ні­ку якой спа­дар Тур­чы­наў быў упаў­на­ва­жа­ны вы­кон­ваць ус­кла­дзе­ныя на яго функ­цыі», — за­явіў ён. Па сло­вах прад­стаў­ні­ка ЕК, «ін­сты­тут, які з'яў­ля­ец­ца га­ран­там дэ­ма­кра­тыч­най ле­гі­тым­нас­ці Укра­і­ны, г.зн. пар­ла­мент, пры­няў ра­шэн­не пе­ра­важ­най боль­шас­цю ў мі­ну­лыя вы­хад­ныя, і мы па­ва­жа­ем дэ­ма­кра­тыч­нае і за­кон­нае ра­шэн­не, пры­ня­тае ўкра­ін­скім пар­ла­мен­там». За­кон­насць ад­хі­лен­ня ад ула­ды прэ­зі­дэн­та Вік­та­ра Яну­ко­ві­ча пры­зна­лі так­са­ма і ў ААН, пра што рас­па­вёў сам в.а. прэ­зі­дэн­та Тур­чы­наў на па­га­джаль­най на­ра­дзе дэ­пу­тац­кіх груп і фрак­цый Вяр­хоў­най Ра­ды. Акра­мя та­го, у ЗША лі­чаць ле­гі­тым­най зме­ну ўла­ды ва Укра­і­не. «Мы не пры­ма­ем лю­быя на­мё­кі на тое, што тут ад­бы­ва­ец­ца пе­ра­ва­рот, і на тое, што ле­гі­тым­насць та­го, што зда­ры­ла­ся, ні­бы­та зна­хо­дзіц­ца пад пы­тан­нем з-за за­меж­най пад­трым­кі», — па­тлу­ма­чыў у эфі­ры ад­на­го з тэ­ле­ка­на­лаў па­сол ЗША ва Укра­і­не Джэф­ры Пай­ет.

Тым ча­сам у са­мой Укра­і­не не ўсе так ад­на­знач­на. Ся­род рэ­гі­ё­наў най­больш су­пра­ціў­ля­ец­ца но­вай ула­дзе, якая аса­цы­ю­ец­ца з та­таль­най укра­і­ні­за­цы­яй, Крым. Крым­скі пар­ла­мент, у пры­ват­нас­ці, пры­знаў не­ле­гі­тым­ны­мі апош­нія ра­шэн­ні Вяр­хоў­най Ра­ды — аб ад­стаў­цы Яну­ко­ві­ча, но­вым кі­раў­ні­ку МУС, вяр­тан­ні да кан­сты­ту­цыі 2004 го­да і пра­вя­дзен­ні ў маі 2014-га да­тэр­мі­но­вых прэ­зі­дэнц­кіх вы­ба­раў (пры­маць апош­нюю па­ста­но­ву, ка­лі пры­трым­лі­вац­ца лі­та­ры за­ко­на, Ра­да паў­на­моц­тваў не ме­ла, па­коль­кі да­тэр­мі­но­выя вы­ба­ры аб'­яў­ля­юц­ца толь­кі пры ім­піч­мен­це прэ­зі­дэн­та, у вы­пад­ку яго смер­ці або доб­ра­ах­вот­най ад­стаў­кі; ні пер­ша­га, ні дру­го­га, ні трэ­ця­га не ад­бы­ло­ся).

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.