Вы тут

Эканомiлi, але не­да­эка­но­мі­лі


Учо­ра на па­ся­джэн­ні Прэ­зі­ды­у­ма Са­ве­та Мі­ніст­раў Бе­ла­ру­сі агу­чы­лі вы­ні­кі Го­да бе­раж­лі­вас­ці.

«Ле­тась бы­ла зні­жа­на энер­га­ёміс­тасць ВУП на 10,7% пры за­дан­ні 7%. Эка­но­мія энер­га­рэ­сур­саў — 1,57 млн тон умоў­на­га па­лі­ва пры за­дан­ні 1,43-1,8 млн тон», — па­ве­да­міў прэм'­ер-мі­ністр Бе­ла­ру­сі Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч. Ад­нак по­тым ён на­га­даў, што яшчэ за­ста­ец­ца шмат праб­лем. Ся­род іх: «...вы­пад­кі не­аб­грун­та­ва­ных вы­дат­каў на за­куп­ку аб­ста­ля­ван­ня, ад­сут­насць сіс­тэм­най пра­цы па па­вы­шэн­ні эфек­тыў­нас­ці вы­ка­ры­стан­ня дзяр­жаў­най ма­ё­мас­ці». Кі­раў­нік ура­да асаб­лі­ва вы­лу­чыў апош­нюю праб­ле­му: «Най­боль­шая коль­касць пло­шчаў, якія не вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца, ма­юць кан­цэрн «Бел­легп­рам» (37 тыс. кв. м), «Бел­наф­та­хім» (50 тыс. кв. м), Мі­ніс­тэр­ства су­вя­зі (28 тыс. кв. м), Мінп­рам (93,3 тыс. кв. м). І гэ­та ня­гле­дзя­чы на тое, што ёсць ад­па­вед­ны ўказ Прэ­зі­дэн­та».

Не­эка­ном­насць пра­яві­ла­ся і ў не­да­стат­ко­вым збо­ры дру­гас­най сы­ра­ві­ны. «Ня­гле­дзя­чы на тое, што ёсць пра­гра­ма па пе­ра­пра­цоў­цы дру­гас­най сы­ра­ві­ны, гэ­тая дзей­насць за­ста­ец­ца ў кра­і­не на вель­мі ніз­кім уз­роў­ні, — за­явіў Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч. — Уся­го толь­кі 12,3% ад аб'­ёму ўтво­ра­ных цвёр­дых ка­му­наль­ных ад­хо­даў на­кі­роў­ва­ец­ца на пе­ра­пра­цоў­ку. У раз­рэ­зе рэ­гі­ё­наў гэ­та вы­гля­дае так: за­дан­ні па збо­ры ад­хо­даў па­пе­ры і кар­до­ну не вы­ка­на­лі ўсе абл­вы­кан­ка­мы. Па збо­ры шкла — Брэсц­кі, Ві­цеб­скі, Мін­скі, Ма­гі­лёў­скі абл­вы­кан­ка­мы і Мін­скі га­рад­скі вы­кан­кам. Горш за ўсё сі­ту­а­цыя ў Мін­скім гар­вы­кан­ка­ме: не вы­ка­на­ны за­дан­ні па збо­ры ўсіх дру­гас­ных рэ­сур­саў». Мо­жа пад­ацца, што ні­чо­га страш­на­га ў гэ­тым ня­ма, але не­вы­ка­нан­не, асаб­лі­ва па ма­ку­ла­ту­ры і шкле, ства­рае шмат праб­лем: «У нас жа пра­мыс­ло­васць на­ла­джа­на на тое, каб па­сту­па­лі ў аба­рот дру­гас­ныя рэ­сур­сы. У вы­ні­ку мы ім­пар­та­ва­лі амаль 65 тыс. тон ма­ку­ла­ту­ры, 17 тыс. тон шкла. А ка­лі ўзяць ды ў та­кіх па­ме­рах руб­лём па­ка­раць? Я бу­ду пра­па­ноў­ваць та­кія ме­ры ад­каз­нас­ці».

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.