Вы тут

Водпуск для работнiка з ін­ва­лід­нас­цю


Доб­ры дзень! Я маю ін­ва­лід­насць. Ня­даў­на да­ве­да­ла­ся, што ў мя­не ёсць пра­ва на да­дат­ко­вы вод­пуск. Ад­нак кі­раў­ніц­тва не жа­дае ад­пус­каць мя­не. Што я ма­гу зра­біць?

На­тал­ля Ку­ха­рэн­ка, г. Мінск

На пы­тан­не на­шай чы­тач­кі мы па­пра­сі­лі ад­ка­заць юрыс­та Офі­са па пра­вах лю­дзей з ін­ва­лід­нас­цю Воль­гу Тры­пу­цень:

Пра­цоў­ным ко­дэк­сам Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь рэ­гу­лю­юц­ца пы­тан­ні, звя­за­ныя з пра­да­стаў­лен­нем вод­пус­каў без за­ха­ван­ня за­ра­бот­най пла­ты. Так, згод­на з арт. 189, най­маль­нік аба­вя­за­ны па жа­дан­ні ра­бот­ні­ка пра­да­ста­віць вод­пуск без за­ха­ван­ня за­ра­бот­най пла­ты пра­цяг­лас­цю да 14 ка­лян­дар­ных дзён пэў­ным ка­тэ­го­ры­ям ра­бот­ні­каў, у тым лі­ку ін­ва­лі­дам, якія пра­цу­юць на вы­твор­час­ці, у цэ­хах і на ўчаст­ках, спе­цы­яль­на пры­зна­ча­ных для пра­цы гэ­тых асоб.

Ка­лі най­маль­нік, ня­гле­дзя­чы на не­ад­на­ра­зо­выя зва­ро­ты да яго з бо­ку ра­бот­ні­ка, не дае да­дат­ко­вы ад­па­чы­нак, то ра­бот­нік мае пра­ва:

— звяр­нуц­ца ў ор­га­ны па раз­гля­дзе ін­ды­ві­ду­аль­ных пра­цоў­ных спрэ­чак (у Ка­мі­сію па пра­цоў­ных спрэч­ках, а по­тым у суд па агуль­най схе­ме) з іс­кам аб пры­му­се най­маль­ні­ка да пра­да­стаў­лен­ня вы­шэй­зга­да­на­га вод­пус­ку;

— звяр­нуц­ца ў ор­га­ны па на­гля­дзе і кант­ро­лі за вы­ка­нан­нем за­ка­на­даў­ства аб пра­цы (на­прык­лад, у Дэ­парт­амент дзяр­жаў­най ін­спек­цыі пра­цы Мі­ніс­тэр­ства пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны), якія ма­юць пра­ва вы­нес­ці най­маль­ні­ку ад­па­вед­нае прад­пі­сан­не і пры­цяг­нуць яго да ад­каз­нас­ці за па­ру­шэн­не
арт. 189 Пра­цоў­на­га ко­дэк­са;

— фак­тыч­на сыс­ці ў ад­па­чы­нак, ка­лі да за­кан­чэн­ня пе­ры­я­ду, на пра­ця­гу яко­га ён па­ві­нен пра­да­стаў­ляц­ца, за­ста­ло­ся роў­на столь­кі ж дзён, коль­кі скла­дае пра­цяг­ласць вод­пус­ку, на які мае пра­ва ра­бот­нік.

Пад­рых­та­ва­ла Свят­ла­на Бусь­ко.

Да­вед­ка «Звяз­ды»

Пра­цяг­ласць асноў­на­га вод­пус­ку ў на­шай кра­і­не не па­він­на быць менш за 24 ка­лян­дар­ныя дні. Для асоб­ных ка­тэ­го­рый ра­бот­ні­каў мо­жа быць уста­ноў­ле­на пра­цяг­ласць асноў­на­га вод­пус­ку больш за 24  ка­лян­дар­ныя дні. Ра­бот­ні­кам з ін­ва­лід­нас­цю ўста­ноў­ле­ны асноў­ны пра­цоў­ны вод­пуск пра­цяг­лас­цю 30  ка­лян­дар­ных дзён.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».