Вы тут

Залатыя рукі, «сонечны» матэрыял…


Даў Бог та­лент. Так га­во­раць пра не­ар­ды­нар­ных, адо­ра­ных у не­чым лю­дзей. Гэ­тыя сло­вы ў поў­най ме­ры ад­но­сяц­ца да на­шай зям­ляч­кі Ган­ны Ва­сіль­еў­ны Родзь­ка, за­гад­чы­цы Га­ра­дзеч­нен­ска­га сель­ска­га До­ма куль­ту­ры.

27-2

У на­шу вёс­ку Ган­на Ва­сіль­еў­на пры­еха­ла яшчэ ў да­лё­кім 1985 го­дзе. Ма­ла­дзень­кая, але та­кая руп­лі­вая, на­тхнё­ная, рас­па­чы­на­ла яна сваю пра­цу ў бы­лым до­ме па­ні Шпі­леў­скай. Тут раз­мя­шча­лі­ся кал­гас­ная кан­то­ра, біб­лі­я­тэ­ка і сель­скі клуб. У ім збі­ра­лі­ся на рэ­пе­ты­цыі мяс­цо­выя спя­вач­кі, ад­сюль вы­яз­джа­лі на кан­цэр­ты ў су­сед­нія вёс­кі. І ме­на­ві­та тут су­стрэ­ла яна сваё ка­хан­не. На жаль, бы­лі ў жыц­ці і рас­ча­ра­ван­ні, і на­ват тра­ге­дыі. Але муж­ная жан­чы­на не раз­гу­бі­ла­ся, знай­шла ў са­бе сі­лы не толь­кі жыць, але і ра­да­ваць сва­ім жыц­цё­вым за­па­лам усіх нас. І не толь­кі за­па­лам. Сва­і­мі вы­ра­ба­мі. Со­неч­ны­мі, свет­лы­мі, пры­го­жы­мі.

З‑пад ру­кі на­шай май­стры­хі вы­хо­дзяць са­праўд­ныя шэ­дэў­ры, якім па­зайз­дрос­ці­лі б на­ват са­мыя сла­ву­тыя ку­цюр'е.

Са­ма яна не­ах­вот­на рас­каз­вае пра ся­бе: маў­ляў, якая я май­стры­ха? Але на­зі­раць за ра­бо­тай Ган­ны Ва­сіль­еў­ны — са­праўд­ная аса­ло­да. Як за­ча­ра­ва­ныя, вы­вод­зяць ру­кі на тка­ні­не і род­ныя ва­сіль­кі, ка­ню­шы­ну, і ад­мыс­ло­выя ін­ша­зем­ныя ўзо­ры. А во­чы за­ду­мен­ныя, ні­бы ве­дае яна неш­та та­кое, пра што не ве­дае больш ні­хто…

Кры­жык за кры­жы­кам — і з'яў­ля­юц­ца на свет не­паў­тор­ныя ма­люн­кі, якія по­тым аб­рам­ля­юц­ца і ста­но­вяц­ца са­праўд­ны­мі тво­ра­мі вы­со­ка­га мас­тац­ва.

Усім вя­до­ма, што рэ­чы, вы­раб­ле­ныя сва­і­мі ру­ка­мі, — не толь­кі эс­тэ­ты­ка. Яны ва­ло­да­юць цу­да­дзей­най энер­ге­ты­кай, якую за­клад­вае ў яе аў­тар. Ша­пач­кі, су­кен­кі, пон­ча, жа­ке­ты і мно­гія ін­шыя рэ­чы Ган­ны Ва­сіль­ўны вы­тры­ма­лі б са­мыя сур'­ёз­ныя кон­кур­сы ці вы­ста­вы. Муж, сын, да­чуш­кі, уну­кі — усе ма­юць убран­ні, вы­раб­ле­ныя за­ла­ты­мі ру­ка­мі гэ­тай цу­доў­най жан­чы­ны.

27-3

А вось пра­ца з та­кім ма­тэ­ры­я­лам, як са­лом­ка, — асоб­ная ста­рон­ка ў яе твор­час­ці. Мо­жа, па той пры­чы­не, што аба­грэ­ты сон­цам, вы­пе­шча­ны ру­ка­мі ча­ла­ве­ка пры­род­ны ма­тэ­ры­ял та­кі бліз­кі сэр­цу, што не пра­ца­ваць з ім прос­та не­маг­чы­ма?

Пле­це­ныя квет­кі, ко­шы­кі, ка­кош­ні­кі, ку­фэр­кі ўпры­гож­ва­юць не толь­кі яе дом, але і са­мыя роз­ныя ўста­но­вы. І не толь­кі ў На­ва­груд­ку, але і да­лё­ка за яго ме­жа­мі. Ра­бо­чы ка­бі­нет Ган­ны Ва­сіль­еў­ны на­гад­вае, хут­чэй, май­стэр­ню на­род­ных ра­мёст­ваў. На па­лі­чках з да­ку­мен­та­цы­яй су­сед­ні­ча­юць ва­зач­кі, сур­вэ­тач­кі, а сце­ны ўпры­гож­ва­юць шмат­лі­кія аплі­ка­цыі з са­ло­мы і вы­шы­ван­кі.

Тут жа, у клу­бе, ство­ра­ны не­вя­ліч­кі му­зей на­род­най твор­час­ці, экс­па­на­ты яко­га скла­да­юц­ца ў асноў­ным з вы­ра­баў на­шых мяс­цо­вых май­стрых.

Не вель­мі даў­но Ган­на Ва­сіль­еў­на вы­ра­шы­ла за­няц­ца яшчэ ад­ным ві­дам на­род­на­га мас­тац­тва — пля­цен­нем з ла­зы. І гэ­та ў яе атры­ма­ла­ся най­леп­шым чы­нам! Да­рэ­чы, сы­ра­ві­ну для сва­іх шэ­дэў­раў на­рых­тоў­вае сва­і­мі ж сі­ла­мі.

І швец, і жнец, і на ду­дзе іг­рэц. Зноў жа, гэ­та — пра яе. Ган­на Ва­сіль­еў­на доб­ра іг­рае на ба­я­не і за­ва­рож­вае слу­ха­чоў сва­ім цу­доў­ным го­ла­сам. А яшчэ трэ­ба да­даць, што яна пра­цуе ў На­ва­груд­скім цэнт­ры на­род­най твор­час­ці і пе­рад­ае та­ям­ні­цы мас­тац­тва вуч­ням на­шай шко­лы ў гурт­ку «Са­лом­ка-ча­раў­ні­ца».

Сла­ва пра на­шу зям­ляч­ку ўжо даў­но вый­шла за ме­жы ра­ё­на і на­ват воб­лас­ці. Яна ўдзель­ні­ча­ла ў рэс­пуб­лі­кан­скай вы­ста­ве, пры­све­ча­най 15‑год­дзю Са­ю­за май­строў на­род­най твор­час­ці, у Мін­ску, у рэс­пуб­лі­кан­скіх «Да­жын­ках» у Мас­тах у 1997 го­дзе і ў Ваў­ка­выс­ку ў 2005‑м. Вя­до­ма ж, яна — па­ста­ян­ны ўдзель­нік усіх мяс­цо­вых ме­ра­пры­ем­стваў.

Май­стры­ха, спя­вач­ка… Але не ўсім вя­до­ма, што гэ­тая ма­лень­кая жан­чы­на з вя­лі­кім сэр­цам ста­ла ма­май не толь­кі сва­ім род­ным дзе­цям, але і аба­грэ­ла ма­ця­рын­скай лю­боўю пры­ём­ную дач­ку, якая са­ма ця­пер ужо мна­га­дзет­ная ма­ці, але не ўяў­ляе жыц­ця без сва­ёй лю­бай ма­ту­лі.

Га­ва­рыць пра Ган­ну Ва­сіль­еў­ну мож­на бяс­кон­ца. А лепш уба­чыць яе тво­ры на ўлас­ныя во­чы і па­зна­ё­міц­ца аса­біс­та. Ад­на­вяс­коў­цы на­зы­ва­юць яе афі­цый­на, па іме­ні і па баць­ку, а мы прос­та — на­ша цё­тач­ка Аня.

Ка­ця­ры­на ВА­ЛЕН­ЦЮ­КЕ­ВІЧ, ву­ча­ні­ца 11 кла­са Га­ра­дзеч­нен­скай CШ На­ва­груд­ска­га ра­ё­на.

Пра аў­та­ра

— Я лі­чу, што пра ча­ла­ве­ка лепш за ўсё га­во­раць яго ўчын­кі, а не сло­вы. Бо тое, што па­да­ец­ца мне важ­ным, ін­шым мо­жа па­ка­зац­ца не­іс­тот­ным і не­ці­ка­вым, — лі­чыць на­ша 17‑га­до­вая аў­та­рка.

Маг­чы­ма, чы­та­чоў гэ­та здзі­віць, але Ка­ця­ры­на дру­гі год за­пар пра­фе­сій­на зай­ма­ец­ца… фут­бо­лам — пры дзі­ця­чай спар­тыў­най шко­ле ў На­ва­груд­ку.

Яшчэ дзяў­чы­на вель­мі лю­біць рок. Ёй па­да­ба­ец­ца быць у цэнт­ры ўва­гі, Ка­ця­ры­на ні­ко­лі не ся­дзіць на мес­цы.

— Але пры гэ­тым я за­хап­ля­ю­ся вы­шыў­кай кры­жы­кам і за­ня­тка­мі ў тэ­ат­раль­ным гурт­ку, — ка­жа са­ма Ка­ця. — Я па­ста­ян­на з кні­гай — ці з элект­рон­най, ці з «жы­вой». У бу­ду­чым ха­чу стаць спар­тыў­ным жур­на­ліс­там, бо люб­лю спорт і ўсё, што з ім звя­за­на.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.