Вы тут

Узяўся за праект — пабачыў свет


Сён­няш­няя мо­ладзь — лю­дзі ак­тыў­ныя, поў­ныя ідэй, лю­дзі, якія хо­чуць рэа­лі­за­ваць свой па­тэн­цы­ял. Зра­зу­ме­ла, маг­чы­мас­цяў у на­шы дні шмат, але як знай­сці ся­род іх тую, якая на­са­мрэч бу­дзе пры­но­сіць ка­рысць ды яшчэ і доб­ры на­строй? Ге­ра­і­ня гэ­та­га ар­ты­ку­ла аб­ра­ла для ся­бе AІESEС і па­дзя­лі­ла­ся з «Чыр­вон­кай» сва­ім во­пы­там.

AІESEC — гэ­та між­на­род­ная мо­ла­дзе­вая не­ка­мер­цый­ная не­па­лі­тыч­ная не­за­леж­ная ар­га­ні­за­цыя, якой кі­ру­юць сту­дэн­ты і ня­даў­нія вы­пуск­ні­кі і якая ство­ра­на з мэ­тай рас­крыц­ця і раз­віц­ця лі­дар­ска­га і пра­фе­сій­на­га па­тэн­цы­я­лу мо­ла­дзі. Як гэ­та ад­бы­ва­ец­ца? Та­кое пы­тан­не я за­да­ла Ма­рыі Ска­ра­ход, якая за­раз ву­чыц­ца на фа­куль­тэ­це між­на­род­ных ад­но­сін БДУ, а па­куль не скон­чы­ла ВНУ імк­нец­ца як ма­га больш кан­так­та­ваць са све­там. Па сут­нас­ці, AІESEC — гэ­та ар­га­ні­за­цыя сту­дэнц­кіх аб­ме­наў сі­ла­мі са­міх сту­дэн­таў.

Сайт ар­га­ні­за­цыі па­ве­дам­ляе, што яе чле­на­мі мо­жа стаць мо­ладзь ва ўзрос­це ад 18 да 35 га­доў. Ма­ша да­дае: «AІESEC ад­кры­ты для ўсіх мэ­та­на­кі­ра­ва­ных лю­дзей. Яны пры­хо­дзяць сю­ды, ка­лі ад­чу­ва­юць, што га­то­вы да та­ко­га кро­ку. Ка­лі ба­чыш, што штось­ці вы­ма­гае твай­го ўдзе­лу, — гэ­та і ёсць тваё за­дан­не і пра­ца. Лі­чыш, што ды­зайн фір­мен­ных ма­ек са­ста­рэў? Пры­ду­май но­вы, раз­дру­куй і па­ка­жы сва­ім ка­ле­гам! Ня­ма офі­са? Знай­дзі! А што ты атры­ма­еш у вы­ні­ку (перш за ўсё, без­умоў­на, во­пыт) — за­ле­жыць толь­кі ад ця­бе са­мо­га».

Ар­га­ні­за­цыя пра­па­нуе па­спра­ба­ваць свае сі­лы не толь­кі ў Бе­ла­ру­сі, але і за ме­жа­мі на­шай кра­і­ны. Вы­дат­ная маг­чы­масць для тых, хто хо­ча па­ба­чыць свет! Звы­чай­на член AІESEC вы­бі­рае пра­ект, які пра­па­нуе ар­га­ні­за­цыя, і рэа­лі­зуе яго ў ін­шай кра­і­не на пра­ця­гу шас­ці тыд­няў. На­прык­лад, вы­кла­дае анг­лій­скую мо­ву ў Ін­дыі. Гэ­та са­праў­ды ўні­каль­ная маг­чы­масць: за паў­та­ра ме­ся­ца мож­на па­зна­ё­міц­ца з но­вай куль­ту­рай, па­спра­ба­ваць ся­бе ў ін­шай дзей­нас­ці і за­вес­ці сяб­роў.

Сён­ня асаб­лі­ва па­пу­ляр­ным кі­рун­кам дзей­нас­ці бе­ла­рус­кай ар­га­ні­за­цыі ста­ла Гру­зія. «Чыр­вон­ка» па­зна­ё­мі­ла­ся з Але­най Ма­ка­ра­вай, якая ме­сяц та­му вяр­ну­ла­ся з гэ­тай кра­і­ны. Сту­дэнт­ка Ака­дэ­міі кі­ра­ван­ня пры Прэ­зі­дэн­це Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь ах­вот­на па­дзя­лі­ла­ся сва­ім во­пы­там: «Я даў­но ма­ры­ла пра ванд­роў­ку ў Гру­зію. Да­рэ­чы, для па­езд­кі ў гэ­тую кра­і­ну не па­трэб­на ві­за, у ад­роз­нен­не ад Іта­ліі, ку­ды я так­са­ма маг­ла па­ехаць. Пра­гра­му вы­бра­ла до­сыць хут­ка, гэ­та за­ня­ло пры­клад­на ты­дзень. Больш за ўсё ча­су і сіл за­няў пра­цэс пе­ра­моў з ВНУ, але ўсё ака­за­ла­ся вы­ра­шаль­ным, і ад­мі­ніст­ра­цыя ўні­вер­сі­тэ­та пай­шла нам на­су­страч. Ма­ёй за­да­чай у пра­гра­ме бы­ла ар­га­ні­за­цыя фа­куль­та­ты­ву па анг­лій­ская мо­ве для ста­рэй­шых школь­ні­каў. Гэ­та два ўро­кі ў дзень, пяць дзён на ты­дзень. Вя­до­ма, да кож­на­га дня трэ­ба бы­ло рых­та­ваць пра­гра­му ўро­ка. За­ня­ткі па­чы­на­лі­ся ў 12 і за­кан­чва­лі­ся ў 14.30. За­тым — воль­ны час! Уве­ча­ры су­стра­ка­лі­ся з сяб­ра­мі — мы хут­ка па­зна­ё­мі­лі­ся з мяс­цо­вай мо­лад­дзю. У Гру­зіі лю­дзі вель­мі гас­цін­ныя, яны ста­ра­лі­ся нас за­баў­ляць. Па­чат­коў­цам у AІESEC раю не ба­яц­ца цяж­кас­цяў і іс­ці да кан­ца! Па­да­рож­жы — гэ­та вель­мі ка­рыс­на. У па­езд­ках трэ­ба гля­дзець усю­ды шы­ро­ка рас­плю­шча­ны­мі ва­чы­ма, за­па­мі­наць і ду­маць. Но­выя ўра­жан­ні вель­мі раз­ві­ва­юць!»

Ган­на ПЯ­РО­ВА, сту­дэнт­ка пер­ша­га кур­са Ін­сты­ту­та жур­на­ліс­ты­кі БДУ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».