Вы тут

Тонеж мой, старонка дарагая!..


Мой слаў­ны То­неж! Мі­лы сэр­цу ку­то­чак бе­ла­рус­ка­га Па­лес­ся! Да бо­лю па­чы­нае шчы­мець у сэр­цы ад ад­ной толь­кі дум­кі, што ўжо зу­сім хут­ка я вы­му­ша­на бу­ду па­кі­нуць ця­бе. Па­кі­нуць, каб по­тым зноў на­заў­сё­ды вяр­нуц­ца сю­ды, у та­кі лю­бі­мы і да­ра­гі сэр­цу край май­го дзя­цін­ства. (Мы — та­кія.) З го­на­рам лю­бу­ю­ся, мой То­неж, тва­і­мі шы­ро­кі­мі ас­фаль­та­ва­ны­мі ву­лі­ца­мі з дых­тоў­ны­мі да­ма­мі ў зе­ля­ні­не са­доў. З лю­боўю ўгля­да­ю­ся ў пры­го­жыя аб­ліч­чы ма­іх па­ле­шу­коў, жыц­цё якіх мож­на склас­ці ў най­ці­ка­вей­шы ра­ман. (Мы — та­кія.)

Пра­лог ра­ма­на пе­ра­ня­се нас у да­лё­кае мі­ну­лае, з яко­га мы да­ве­да­ем­ся, што вёс­ка бы­ла за­сна­ва­на 8 са­ка­ві­ка 1551 го­да. Пер­ша­па­чат­ко­ва яна ўяў­ля­ла ад­ну доў­гую ву­лі­цу з дву­ма ра­да­мі хат. (Ад­сюль і наз­ва ву­лі­цы — Доў­га­рад.) Па абод­ва ба­кі ву­лі­цы — бра­мы, якія на ноч за­чы­ня­лі­ся. Так ся­ля­не аба­ра­ня­лі­ся ад во­ра­га.

У 1860 го­дзе То­неж — пер­шае ся­ло ў во­лас­ці, у якім бы­ло ад­кры­та на­род­нае ву­чы­лі­шча. Вы­кла­да­ла­ся пяць прад­ме­таў: За­кон Бо­жы, рус­кая мо­ва (чы­тан­не і пісь­мо), сла­вян­ская мо­ва і чы­тан­не, арыф­ме­ты­ка, спе­вы. Не­здар­ма Мі­ка­лай Ула­шчык у сва­іх «На­тат­ках пра ба­дзян­ні» ў 1924 го­дзе ад­зна­чаў: «То­неж — са­мае леп­шае ся­ло на Ту­раў­шчы­не. Жы­ха­ры там най­больш куль­тур­ныя». (Мы — та­кія.)

Да­лей ста­рон­кі ра­ма­на пе­ра­ня­суць нас у 1930‑я га­ды, пе­ры­яд ка­лек­ты­ві­за­цыі. З якой ста­ран­нас­цю, ад­каз­нас­цю і не­да­ве­рам ад­на­ча­со­ва ста­ві­лі­ся вы, мае прод­кі, да но­вай фор­мы гас­па­да­ран­ня! Са­праўд­ны ге­ра­ізм пра­яў­ля­лі мае ма­ла­аду­ка­ва­ныя пра­дзе­ды, ка­лі за­сноў­ва­лі кал­гас, цяж­ка да­ва­ла­ся ра­шэн­не ада­рвац­ца ад улас­на­га і ад­даць у агуль­нае га­да­мі на­жы­тыя ін­вен­тар і жыў­насць з гас­па­дар­кі… Але спра­вы ла­дзі­лі­ся. (Мы — та­кія.)

Паз­ней вы­ра­шы­лі па­бу­да­ваць царк­ву: хай Бог і да­лей да­па­ма­гае. За­кла­лі ўжо і пад­му­рак.

— На што сі­лы дар­ма тра­ці­це, дзет­кі? — спы­та­ла ў кал­гас­ных бу­даў­ні­коў Ка­ця­ры­на Гаў­ры­лаў­на Ка­рась, ад­на са ста­ра­жы­лаў вёс­кі. — Зу­сім ма­ла вам да­вя­дзец­ца тут ма­ліц­ца… І бу­дзе ў гэ­тым бу­дын­ку вя­лі­кае кро­ва­пра­ліц­це…

Царк­ва вы­рас­ла хут­ка, уз­вы­сі­ла­ся сва­і­мі ку­па­ла­мі над да­ха­мі вяс­ко­вых хат. А аб прад­ка­зан­ні ба­буль­кі за­бы­лі­ся. Да 7 сту­дзе­ня 1943‑га, ка­лі па тва­іх ву­лі­цах, сяст­ра бе­ла­рус­кай Ха­ты­ні, прай­шоў­ся фа­шысц­кі кат. Сту­піў, каб на­заў­сё­ды тваё імя, То­неж, ад­пя­ва­лі зва­ны ме­ма­ры­я­ла «Ха­тынь». Жы­ха­ры вёс­кі па­ве­ры­лі ў тое, што «но­вая ўла­да» са­праў­ды збі­рае ўсіх на сход для «аб­ме­ну паш­пар­тоў». Па­ве­ры­лі — зай­шлі ў дзве­ры царк­вы… Зай­шлі, каб на­заў­сё­ды за­стац­ца ў спі­се за­жы­ва спа­ле­ных…

У цэнт­ры су­час­най вёс­кі на мес­цы бы­лой царк­вы — ме­ма­ры­ял. На па­ста­мен­це ўзвы-
ш­аюц­ца по­ста­ці лю­дзей. На жы­вых гля­дзяць дзі­ця­чыя во­чы з ня­мым пы­тан­нем: «За што за­бра­лі ў нас жыц­цё?..»

І са­праў­ды, за што за­гі­ну­ла ў аг­ні 117 дзя­цей і пад­лет­каў ва ўзрос­це ад шас­ці да ва­сям­нац­ца­ці га­доў? У чым іх ві­на?

По­ста­ці жан­чын на па­ста­мен­це на­хі­ле­ны ўпе­рад: 90 ма­ці га­то­вы бы­лі ах­вя­ра­ваць жыц­цём для вы­ра­та­ван­ня сва­іх дзя­цей. Ды не па­спе­лі: кры­ва­жэр­ны агонь аха­піў сце­ны. …З вы­со­ка пад­ня­ты­мі га­ло­ва­мі ста­яць ста­рэй­шыя. Іх — ча­тыр­нац­цаць. І іх не ска­ры­лі фа­шысц­кія вы­люд­кі. Як не дзі­віц­ца ва­шай ду­хоў­най мо­цы, мае прод­кі? (Мы — та­кія.)

А ў гэ­ты час за сваю Ра­дзі­му зма­га­лі­ся на фран­тах і ў ты­ле во­ра­га 174 жы­ха­ры вёс­кі. З іх 101 за­гі­нуў… Сён­няш­ні сквер у цэнт­ры То­не­жа — гэ­та да­ні­на па­мя­ці ад на­шчад­каў вам, ге­роі-ад­на­вяс­коў­цы, і кож­нае дрэ­ва па­са­джа­на ў па­мяць за­гі­ну­ла­га. Дзя­ку­ю­чы і ва­шай стой­кас­ці, муж­нас­ці і ге­ра­із­му, мае зем­ля­кі, бе­ла­рус­кі на­род змог пе­ра­нес­ці ва­ен­нае лі­ха­лец­це, вы­жыць і ад­бу­да­вац­ца на­на­ва.

Сён­ня То­неж — ад­на з пры­га­жэй­шых вё­сак Лель­чыц­ка­га ра­ё­на. Ва­бяць во­ка да­брот­ныя да­мы сяль­чан, но­выя двух­па­вяр­хо­выя бу­дын­кі ўчаст­ко­вай баль­ні­цы, ся­рэд­няй шко­лы, ганд­лё­ва­га цэнт­ра, сель­ска­га До­ма куль­ту­ры. Ду­ша ра­ду­ец­ца!

А якая шчод­рая на та­лен­ты то­неж­ская зям­ля! Яшчэ ў трыц­ца­тыя га­ды яна пры­цяг­ва­ла ўва­гу мно­гіх эт­ног­ра­фаў і фальк­ла­рыс­таў. Не па чут­ках ве­да­лі і ве­да­юць вёс­ку вя­до­мыя дзея­чы куль­ту­ры і мас­тац­тва Бе­ла­ру­сі Г. І. Ці­то­віч, Р. Р. Шыр­ма, Л. С. Му­ха­рын­ская, З. Я. Ма­жэй­ка. Ме­на­ві­та то­неж­ская зям­ля на­ра­дзі­ла са­праўд­ных ка­ры­фе­яў бе­ла­рус­кай на­род­най пес­ні, якія ў 1967 го­дзе прад­стаў­ля­лі Бе­ла­русь на сё­мым між­на­род­ным кан­грэ­се ў Маск­ве. І так здзі­віў гурт спе­ва­коў вя­до­мых эт­на­му­зы­ка­знаў­цаў све­ту, што праз тры га­ды ЮНЕС­КА пра­па­на­ва­ла Бе­ла­ру­сі за­піс грамп­лас­цін­кі бе­ла­рус­ка­га фальк­ло­ру. І… па­ля­це­лі га­ла­сы ма­іх, та­кіх не­пры­кмет­ных у паў­ся­дзён­ным жыц­ці су­се­дак да­лё­ка ў свет, прад­стаў­ля­ю­чы ўзор ся­мей­най і ка­лян­дар­на-аб­ра­да­вай паэ­зіі. Ну як не га­на­рыц­ца та­бой, край ле­генд і пе­сень!

Вы­рас­ці­ла, вы­ха­ва­ла і па­да­ра­ва­ла кра­і­не і све­ту мая зям­ля і на­род­на­га ар­тыс­та Бе­ла­ру­сі, пра­фе­са­ра му­зы­кі, кі­раў­ні­ка Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га хо­ру імя Г. І. Ці­то­ві­ча Мі­ха­ся Дры­неў­ска­га. Дзя­ку­ю­чы май­стэр­ству ма­іх зем­ля­коў узо­ры на­род­ных кас­цю­маў увай­шлі ў аль­бом Мі­ха­ся Ра­ма­ню­ка «Бе­ла­рус­кае на­род­нае адзен­не» (Ту­раў­скі строй шас­ці­дзя­ся­тых). Да­лё­ка па зям­лі ідзе сла­ва пра па­лес­кую вёс­ку То­неж. Лі­чу, што не­вы­пад­ко­ва тра­піў парт­рэт ста­рэй­шай спя­вач­кі вёс­кі Ган­ны Вян­гу­ры на вок­лад­ку «Ка­та­ло­га бе­ла­рус­кіх да­ку­мен­таль­ных філь­маў», бо яна — ге­ра­і­ня ча­ты­рох з іх. (А ўся­го на то­неж­скім ма­тэ­ры­я­ле сту­ды­яй «Бе­ла­рус­фільм» зня­та аж дзе­сяць да­ку­мен­таль­ных філь­маў). Ну як не га­на­рыц­ца ва­мі, та­ле­на­ві­тыя мае!

А хто па­раў­на­ец­ца з гас­цін­нас­цю ва­шай, то­неж­цы! Я па­цвяр­джаю сло­вы аў­та­ра вер­ша «Мой То­неж», ма­ёй на­стаў­ні­цы Ва­лян­ці­ны Мі­хай­лаў­ны Са­ка­лоў­скай:

…Тут, у сэр­цы пе­сен­на­га краю,

На по­ку­це мес­ца — у кож­най ха­це.

Па­ля­шук заў­сё­ды гос­ця стрэ­не,

Спеў­на ска­жа: «Ра­ды та­бе, бра­це!»

І так на ма­ёй зя­мель­цы што ні жы­хар, то асо­ба: мас­так, разь­бяр, спя­вак… Ча­ла­век.

Мой ча­роў­на-не­паў­тор­ны край! Як пры­ем­на ад­чу­ваць, што я — гэ­та кро­пель­ка ця­бе. Кро­пель­ка доб­рых і ду­шэў­ных, вер­ных і ад­да­ных, муж­ных і ад­важ­ных, пра­ца­ві­тых і здоль­ных ма­іх зем­ля­коў. (Мы — та­кія.)

Алі­на БУЦЬ­КО, ву­ча­ні­ца 11 кла­са То­неж­ска­га дзі­ця­ча­га са­да — ся­рэд­няй шко­лы Лель­чыц­ка­га ра­ё­на.

Пра аў­та­ра

17‑га­до­вая Алі­на пра­жы­вае, як яна са­ма на­пі­са­ла, у ці­хай па­лес­кай вёс­цы То­неж. Лю­біць ад­кры­ваць для ся­бе з да­па­мо­гай лі­та­ра­ту­ры но­выя ста­рон­кі гіс­то­рыі кра­і­ны, асаб­лі­ва свай­го рэ­гі­ё­на. Ця­пер зра­зу­ме­ла, ча­му аў­та­рка аб­ра­ла ме­на­ві­та та­кую тэ­му для сва­ёй твор­чай пра­цы — пра ма­лую ра­дзі­му.

У воль­ны час Алі­на лю­біць па­слу­хаць на­ві­ны, па­гля­дзець ці­ка­вую тэ­ле­гуль­ню — на­прык­лад, «Што? Дзе? Ка­лі?». Хо­дзіць з сяб­ра­мі на дыс­ка­тэ­кі ў Дом куль­ту­ры. Удзель­ні­чае ва ўсіх ме­ра­пры­ем­ствах, якія пра­вод­зяц­ца ў шко­ле. Вы­сту­пае ў ро­лі вя­ду­чай пад­час ве­ча­роў ад­па­чын­ку ў шко­ле і клу­бе. Да­па­ма­гае баць­кам у спра­вах па гас­па­дар­цы. Ма­рыць стаць юрыс­там.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».