Вы тут

«Валанцёрства — не тая рэч, на якой можна «піярыцца»


Знай­сці час для гу­тар­кі з Ма­ры­яй Во­і­на­вай уда­ло­ся па­між вы­ступ­лен­ня­мі тэ­ат­ра ва­лан­цёр­ска­га атра­да. Дзяў­чы­на кі­руе і са­мім атра­дам, і яго тру­пай, а ня­даў­на ста­ла пе­ра­мож­цай у рэс­пуб­лі­кан­скім кон­кур­се БРСМ «Ва­лан­цёр го­да — «Доб­рае Сэр­ца» ў на­мі­на­цыі «Аса­біс­ты ўклад». Прык­лад 19‑га­до­вай дру­га­курс­ні­цы пе­ра­клад­чыц­ка­га фа­куль­тэ­та Мінск­ага дзяр­жаў­на­га лінг­віс­тыч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та пе­ра­кон­вае, што для доб­рых спраў зу­сім не трэ­ба ва­ло­даць су­пер­маг­чы­мас­ця­мі. Га­лоў­нае — прос­та быць за­хоп­ле­ным сва­ёй спра­вай.

27-4

Як лёс пры­вёў у лінг­віс­тыч­ны ўні­вер­сі­тэт?

— Я ву­чы­ла­ся ў гім­на­зіі з лінг­віс­тыч­ным ухі­лам, удзель­ні­ча­ла ў на­ву­ко­ва-прак­тыч­ных кан­фе­рэн­цы­ях, не­ад­ной­чы зай­ма­ла пер­шыя мес­цы на рэс­пуб­лі­кан­скіх эта­пах, ста­ла лаў­рэ­а­там спец­фон­ду Прэ­зі­дэн­та. У мя­не ма­ма вы­кла­дае анг­лій­скую мо­ву, ка­лісь­ці і ба­бу­ля вы­кла­да­ла ў МДЛУ. Усё ў жыц­ці звя­за­на з мо­ва­мі. Ва ўні­вер­сі­тэ­це я па­зна­ё­мі­ла­ся з цу­доў­ны­мі людзь­мі і ста­ла ва­лан­цё­рам. Мя­не за­ці­ка­ві­ла дзей­насць ва­лан­цёр­ска­га атра­да пяр­віч­най ар­га­ні­за­цыі БРСМ уні­вер­сі­тэ­та «Мы — дзе­цям». Я вель­мі люб­лю дзя­цей, яны шчы­рыя і ад­кры­тыя, з імі лёг­ка кан­так­та­ваць. Вы­ра­шы­ла па­спра­ба­ваць, та­му што прос­та ву­чыц­ца мне сум­на, па­трэ­бен па­ста­ян­ны рух.

Але знай­сці яго мож­на ў роз­ных сфе­рах. Ча­му вы вы­бра­лі ме­на­ві­та да­па­мо­гу дзе­цям?

— Ка­лі я бы­ла зу­сім ма­лень­кай, шмат ча­су пра­во­дзі­ла ў ба­бу­лі. По­бач з яе до­мам быў ін­тэр­нат. Я кан­так­та­ва­ла з дзець­мі, у якіх па роз­ных пры­чы­нах не бы­ло баць­коў, і з та­го ча­су заўж­ды ду­ма­ла пра тое, што, ка­лі вы­рас­ту, бу­ду да­па­ма­гаць та­кім хлоп­чы­кам і дзяў­чат­кам. Та­му ва ўні­вер­сі­тэ­це, ка­лі мне пра­па­на­ва­лі стаць кі­раў­ні­ком ва­лан­цёр­ска­га атра­да, ад­ра­зу па­га­дзі­ла­ся, бо ад­чу­ла, што гэ­та маё.

Ці лёг­ка кі­ра­ваць атра­дам?

— У ім ка­ля 100 ча­ла­век, але па­ста­ян­на ва ўсіх ме­ра­пры­ем­ствах удзель­ні­ча­юць 15 ак­цё­раў і яшчэ 20 ва­лан­цё­раў. Я б не ска­за­ла, што мне з імі скла­да­на. Зра­зу­ме­ла, я заўж­ды пе­ра­жы­ваю, ка­лі ча­ла­век «ва­лан­цё­рыць» пер­шы раз, ста­ра­юся са­ма су­пра­ва­джаць на­віч­коў. У дзі­ця­чую ан­ка­ла­гіч­ную баль­ні­цу ў Ба­раў­ля­нах не кож­ны змо­жа ез­дзіць, бо гэ­та псі­ха­ла­гіч­на цяж­ка. Ёсць та­кія, хто пас­ля пер­шай па­езд­кі ад­маў­ля­ец­ца. У дзі­ця­чы дом — ка­лі лас­ка, у ан­ка­цэнтр — не.

Чым да­во­дзіц­ца зай­мац­ца пад­час ва­лан­цёр­ства?

— Мы амаль што­дня бы­ва­ем у дзі­ця­чай ан­ка­ло­гіі. Ёсць дзяў­ча­ты, якія пра­вод­зяць за­ня­ткі па анг­лій­скай, рус­кай і ін­шых мо­вах. Ма­лень­кія па­цы­ен­ты ля­жаць там доў­гі час і шмат пра­пус­ка­юць са школь­най пра­гра­мы, а мы да­па­ма­га­ем яе на­вярс­таць. Не­як на­вед­ва­лі вась­мі­ме­сяч­ную дзяў­чын­ку, у якой не бы­ло баць­коў — на­шы ва­лан­цё­ры дзя­жу­ры­лі ка­ля яе амаль круг­ла­су­тач­на. Да­во­дзі­ла­ся і кар­міць яе, і пад­гуз­кі мя­няць, і гу­ляць.

Як жа вы спраў­ля­е­це­ся з гэ­тым без во­пы­ту і спе­цы­яль­ных ве­даў?

— Пе­рад тым, як ад­пра­віць ку­дысь­ці ва­лан­цё­ра, я з ім раз­маў­ляю. Ка­лі трэ­ба ехаць да ма­лень­ка­га дзі­ця­ці, я пы­та­ю­ся, ці ўмее ча­ла­век абы­хо­дзіц­ца з не­маў­ля­та­мі, ка­лі не, дык ці не ба­іц­ца ён гэ­та­га. Ад­ной­чы не бы­ло ка­го ад­пра­віць, і воль­ны час быў толь­кі ў ад­ной дзяў­чы­ны. Але яна ста­ла ад­маў­ляц­ца і ка­заць, што ні­ко­лі не тры­ма­ла не­маў­лят­ка на ру­ках. Сі­ту­а­цыя бы­ла кры­тыч­ная, та­му яна ўсё ж па­га­дзі­ла­ся. І пас­ля гэ­та­га са­ма па­ча­ла вы­каз­ваць жа­дан­не па­ехаць да ма­ле­чы.

27-8

А не­ка­то­рыя на­шы ва­лан­цё­ры ву­чац­ца на вы­клад­чы­каў за­меж­ных моў і на ста­рэй­шых кур­сах ужо ве­да­юць дзі­ця­чую псі­ха­ло­гію. Але я ду­маю, га­лоў­нае ў ста­сун­ках з дзець­мі — усмі­хац­ца і не ба­яц­ца іс­ці на кан­такт.

Вы да­па­ма­га­е­це толь­кі дзе­цям?

— Ка­лі нам пра­па­ну­юць з'ез­дзіць, на­прык­лад, у псі­ха­не­ўра­ла­гіч­ны дом-ін­тэр­нат у Та­ра­сі­ках, дзе зна­хо­дзяц­ца да­рос­лыя лю­дзі, мы не ад­маў­ля­ем­ся. Але тут ужо свае асаб­лі­вас­ці і ню­ан­сы. Та­кія лю­дзі, у ад­роз­нен­не ад дзя­цей, не заўж­ды га­то­выя іс­ці на кан­такт. І хоць да­па­мо­га па­трэб­на ўсім, але мне зда­ец­ца, што ма­лень­кім асаб­лі­ва важ­на па­кі­нуць хоць кры­ху шчас­лі­вых ус­па­мі­наў.

З які­мі цяж­кас­ця­мі да­во­дзіц­ца су­ты­кац­ца ў ра­бо­це ва­лан­цё­ра?

— Цяж­кас­ці бы­ва­юць хі­ба што ў пе­ры­яд пад­рых­тоў­кі па­ста­но­вак. Мы са­мі зай­ма­ем­ся кас­цю­ма­мі, рэ­кві­зі­там, дэ­ка­ра­цы­я­мі, куп­ля­ем па­да­рун­кі. А што да­ты­чыць ста­сун­каў… Ад­ной­чы я па­сяб­ра­ва­ла ў ан­ка­цэнт­ры з хлоп­цам, на той мо­мант яму бы­ло 18 га­доў. На­вед­ва­ла амаль што­ты­дзень. Але вы­ле­чыць яго не змаг­лі: ён па­мёр. Пас­ля гэ­та­га бы­ло цяж­ка…

Вы кі­ру­е­це дзі­ця­чым тэ­ат­рам «Ра­зам у каз­ку», які іс­нуе на ба­зе атра­да. Як уз­нік­ла ідэя яго ства­рэн­ня?

— Ад­на спра­ва прос­та пры­яз­джаць да дзя­цей, раз­маў­ляць і гу­ляць з імі, і зу­сім ін­шая — пры­во­зіць спек­такль, у якім яны са­мі мо­гуць паў­дзель­ні­чаць. Я хоць і не за­ўва­жа­ла за са­бой асаб­лі­ва­га ак­цёр­ска­га та­лен­ту, але заўж­ды пі­са­ла сцэ­на­ры для роз­ных ме­ра­пры­ем­стваў. Пра­га твор­час­ці бы­ла, та­му вы­ра­шы­ла па­спра­ба­ваць ства­рыць сваю тру­пу. На­коль­кі я ве­даю, та­ко­га тэ­ат­ра ня­ма ні ў ад­ным уні­вер­сі­тэ­це.

Як звы­чай­на вас ус­пры­ма­юць дзе­ці?

— Ка­лі мы ез­дзі­лі ў жда­но­віц­кі дзі­ця­чы дом да да­шка­лят, тыя лі­та­раль­на з па­ро­га па­чы­на­лі зна­ё­міц­ца і ўжо праз па­ру ві­зі­таў ве­да­лі нас усіх па ім­ёнах, гу­ля­лі з на­мі, ра­бі­лі ма­кі­яж і пры­чос­кі, быц­цам бы зна­ё­мыя з на­мі шмат га­доў (усмі­ха­ец­ца). А ка­лі су­пра­цоў­ні­ча­лі з дзі­ця­чым до­мам № 5, дзе боль­шас­ці га­да­ван­цаў ад 10‑ці да 16‑ці га­доў, да нас спа­чат­ку ста­ві­лі­ся з не­да­ве­рам. Ад­ной­чы нам на­ват ска­за­лі: маў­ляў, у вас у жыц­ці ўсё вы­дат­на, дык вы­ра­шы­лі ў доб­ра­нькіх па­гу­ляць? Дзеці не ве­раць, што ка­мусь­ці мо­гуць быць па­трэб­ны­мі.

У Ба­раў­ля­нах усё яшчэ больш цяж­ка. Той жа хло­пец, да яко­га я ез­дзі­ла, спа­чат­ку ка­заў мне: «На­вош­та ты сю­ды ця­га­еш­ся? Я не ін­ва­лід!» Але з ча­сам доб­рае стаў­лен­не, яко­га не ха­пае гэ­тым дзе­цям, да­па­ма­гае нам па­сяб­ра­ваць.

Што пад­штурх­ну­ла да ўдзе­лу ў кон­кур­се «Ва­лан­цёр го­да»?

— Мне пра­па­на­ва­лі зра­біць прэ­зен­та­цыю дзей­нас­ці атра­да і паў­дзель­ні­чаць у на­мі­на­цыі «Аса­біс­ты ўклад». На­пэў­на, жу­ры аца­ні­ла мой «аса­біс­ты ўклад» та­му, што ні­вод­нае ме­ра­пры­ем­ства атра­да не пра­хо­дзіць без май­го ўдзе­лу.

Уво­гу­ле я ха­це­ла ад­мо­віц­ца ад кон­кур­су, та­му што на гэ­та амаль не бы­ло ча­су. Але ўсё ж зра­бі­ла прэ­зен­та­цыю з ві­дэа­ро­лі­кам і за­бы­ла­ся пра яе. Праз ней­кі час мне па­ве­да­мі­лі, што я пе­ра­маг­ла. Бы­ло, вя­до­ма, пры­ем­на…

І як гэ­та — ад­чу­ваць ся­бе леп­шым ва­лан­цё­рам го­да?

— Для мя­не гэ­тае зван­не ні­чо­га не змя­ні­ла. Я бу­ду пра­цяг­ваць ра­біць тое, што і ра­ней. Я ўво­гу­ле не вель­мі люб­лю, ка­лі ўсе на­во­кал ка­жуць, якія мы ма­лай­цы, бо ва­лан­цёр­ства — не тая спра­ва, на якой мож­на «пі­я­рыц­ца». Мы зай­ма­ем­ся ім не для та­го, каб ка­мусь­ці штось­ці да­ка­заць ці па­ка­заць. Прос­та мы са­мі атрым­лі­ва­ем аса­ло­ду ад та­го, што знай­шлі ся­бе ў гэ­тай спра­ве. З ін­ша­га бо­ку, я ра­ду­ю­ся пе­ра­мо­зе, бо яна пры­цяг­ну­ла ўва­гу да на­шай дзей­нас­ці. Нам ця­пер да­па­ма­га­юць за­куп­ляць па­да­рун­кі для дзя­цей, з'я­ві­ла­ся шмат за­пра­шэн­няў вы­сту­піць у роз­ных уста­но­вах… Уво­гу­ле, я не ўяў­ляю ся­бе без ва­лан­цёр­ства, і на­ват пас­ля за­кан­чэн­ня ўні­вер­сі­тэ­та мне не ха­це­ла­ся б па­кі­даць атрад.

А як ста­вяц­ца да ва­лан­цёр­ства ва­шы род­ныя?

— Спа­чат­ку баць­кі пе­ра­жы­ва­лі, што гэ­та па­шко­дзіць ву­чо­бе. Але не­ўза­ба­ве яны ўба­чы­лі вы­ні­кі. У нас у атра­дзе бы­ла дзяў­чы­на, якая ез­дзі­ла ў дзі­ця­чы дом, а пас­ля яны з баць­ка­мі ўзя­лі ад­туль дзі­ця. І та­кі вы­па­дак не адзі­ны. Ка­лі я рас­па­вя­даю ім пра гэ­та, яны ба­чаць, што ўсё, што мы ро­бім, не­да­рэм­на. Я ду­маю, яны мной га­на­рац­ца.

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.