Вы тут

Як швейцарскія хакеісты вярнуліся на п'едэстал праз 60 гадоў


Кра­і­на гор, сы­ру, га­дзін­ні­каў і шчас­лі­вых лю­дзей — усё гэ­та, без­умоў­на, пра Швей­ца­рыю. Якое мес­ца тут зай­мае спорт моц­ных і ад­важ­ных муж­чын?

27-24

Ці­ка­васць гле­да­чоў да ха­кея ў Швей­ца­рыі вель­мі вы­со­кая, мат­чы ад­роз­ні­ва­юц­ца вя­лі­кай на­вед­валь­нас­цю. Ха­кей­ны клуб Бер­на (SСB) з'яў­ля­ец­ца лі­да­рам у Еў­ро­пе. Яго мат­чы пры­хо­дзяць па­гля­дзець у ся­рэд­нім 15,8 тысячы ба­лель­шчы­каў.

Гіс­то­рыя швей­цар­ска­га ха­кея вель­мі доў­гая, але не вель­мі яр­кая. Ха­кей там па­чаў раз­ві­вац­ца ў па­чат­ку ХХ ста­год­дзя, а чле­нам ІІHF (Між­на­род­ная фе­дэ­ра­цыя ха­кея з шай­бай) швей­цар­цы з'яў­ля­юц­ца з 1908 го­да, гэ­та зна­чыць, з са­ма­га яе за­сна­ван­ня. Усе ха­кей­ныя да­сяг­нен­ні швей­цар­цаў ад­бы­лі­ся да 1953 го­да, а са­мыя вя­лі­кія пос­пе­хі бы­лі ў пе­ры­яд па­між дзвю­ма су­свет­ны­мі вой­на­мі.

1953 год стаў апош­нім (да 2013-га), ка­лі Швей­ца­рыя бы­ла пры­зё­рам чэм­пі­я­на­таў све­ту. На Алім­пій­скіх гуль­нях прад­стаў­ні­кі аль­пій­скай кра­і­ны двой­чы па­ды­ма­лі­ся на трэ­цюю пры­ступ­ку п'е­дэс­та­ла. Гэ­тыя да­сяг­нен­ні да­ту­юц­ца да­лё­кі­мі 1928-м і 1948-м га­да­мі.

У су­час­ным ха­кеі збор­ную Швей­ца­рыі пры­ня­та лі­чыць моц­ным «се­рад­няч­ком»: яна зна­хо­дзіц­ца на 7 мес­цы ў су­свет­ным рэй­тын­гу ІІHF. Усе ча­ка­юць ад яе як мі­ні­мум вы­ха­ду ў плэй-оф, але так ужо скла­ла­ся — не лі­чаць прэ­тэн­дэн­там на ме­да­лі. Мяр­куй­це са­мі: збор­ная па­ста­ян­на зна­хо­дзіц­ца дзесь­ці ў ся­рэ­дзі­не элі­ты, зай­ма­ю­чы 7—9 мес­цы.

На чэм­пі­я­на­це све­ту 2010 го­да Швей­ца­рыя за­ва­я­ва­ла вы­со­кае пя­тае мес­ца, а ўжо праз год апус­ці­ла­ся на дзя­вя­ты ра­док. Чэм­пі­я­нат све­ту 2012 го­да атры­маў­ся для швей­цар­скай ка­ман­ды пра­валь­ным. Па­чаў­шы з пе­ра­мо­гі над Ка­зах­ста­нам і Бе­ла­рус­сю, швей­цар­цы па­цяр­пе­лі пяць па­ра­жэн­няў за­пар, пры­чым не толь­кі ад гроз­ных збор­ных Фін­лян­дыі, Ка­на­ды, ЗША і Сла­ва­кіі, але і ад збор­най Фран­цыі. У вы­ні­ку яны за­ня­лі толь­кі шос­тае мес­ца ў гру­пе і не вый­шлі ў плэй-оф. Ня­гле­дзя­чы на пра­вал, ква­лі­фі­ка­цый­ных ач­коў ха­пі­ла, каб атры­маць пу­цёў­ку на Алім­пі­я­ду ў Со­чы.

Но­вая ад­праў­ная кроп­ка ў гіс­то­рыі збор­най

Чэм­пі­я­нат све­ту 2013 го­да зай­мае асоб­нае мес­ца для збор­най Швей­ца­рыі. На гру­па­вым эта­пе ка­ман­да атры­ма­ла сем пе­ра­мог у ся­мі мат­чах, уклю­ча­ю­чы вік­то­рыі над збор­ны­мі Ка­на­ды, Шве­цыі і Чэ­хіі. У чвэрць­фі­на­ле швей­цар­цы пе­рай­гра­лі ўсё тых жа чэ­хаў з лі­кам 2:1, а ў паў­фі­на­ле пе­ра­маг­лі аме­ры­кан­цаў з лі­кам 3:0. У вы­ра­шаль­ным мат­чы збор­най Швей­ца­рыі су­праць­ста­я­лі гас­па­да­ры тур­ні­ру шве­ды, і на фі­наль­ную гуль­ню ў швей­цар­цаў ба­наль­на не ха­пі­ла сіл — яны са­сту­пі­лі 5:1. Але, за­ва­я­ваў­шы ся­рэб­ра­ныя ме­да­лі, паў­та­ры­лі свой пос­пех 78-га­до­вай даў­ні­ны. У аэ­ра­пор­це Цю­ры­ха гуль­цоў збор­най су­стра­ка­лі больш за дзве ты­ся­чы ба­лель­шчы­каў і мо­ра чыр­во­ных сця­гоў.

Ува­га да дро­бя­зяў — пры­кме­та са­праўд­на­га май­стра

Шон Сімп­сан — гэ­та гіс­то­рыя швей­цар­ска­га ха­кея. Трэ­нер ады­гры­вае вя­лі­кую ро­лю ў гэ­тай збор­най. Ка­на­дзец уз­на­чаль­вае ўсю ха­кей­ную сіс­тэ­му ў Швей­ца­рыі з 2009 го­да. Мно­гія спе­цы­я­ліс­ты тры­умф у 2013-м лі­чаць ме­на­ві­та яго за­слу­гай. Сімп­сан па­клі­каў у збор­ную сем на­віч­коў, у ка­ман­дзе — пяць ча­ла­век з Klоtеn Flуеrs (клу­ба, які за­няў толь­кі дзя­вя­тае мес­ца па вы­ні­ках рэ­гу­ляр­на­га чэм­пі­я­на­ту NLА), ня­ма ні­вод­на­га ча­ла­ве­ка з Frіbоurg — Gоttеrоn (клу­ба, які вый­граў у «рэ­гу­ляр­кі» і дай­шоў да фі­на­лу плэй-оф мяс­цо­ва­га пер­шын­ства), ня­ма ні­вод­на­га гуль­ца НХЛ. Швей­цар­скія жур­на­ліс­ты з та­кім скла­дам прад­ра­ка­лі Сімп­са­ну пра­вал. Але ка­на­дзец пры­вёў збор­ную да п'е­дэс­та­ла. Паст­фак­тум спе­цы­я­ліс­ты ска­жуць, што «фіш­кай» Сімп­са­на ста­ла раз­мер­ка­ван­не гуль­ня­во­га ча­су. Гэ­та ты­чыц­ца не толь­кі па­ля­вых гуль­цоў, але і ва­ра­та­роў. Трэ­нер пры­вёз на чэм­пі­я­нат ча­ты­ры звё­ны, якія ў вы­ні­ку «пе­ра­бе­га­лі» шве­даў, ка­над­цаў і аме­ры­кан­цаў.

Хі­лер — Плюс — Ёсі = алім­пій­скія над­зеі

На Алім­пій­скіх гуль­нях у Со­чы ад Швей­ца­рыі ча­ка­лі на­ступ­ных ме­да­лёў і як мі­ні­мум уда­лай гуль­ні. Але над­зеі не спраў­дзі­лі­ся. У ча­ты­рох мат­чах ха­ке­іс­ты за­кі­ну­лі толь­кі тры шай­бы, у вы­ра­шаль­ным па­ядын­ку прай­гра­лі ла­ты­шам і не пра­бі­лі­ся ў чвэрць­фі­нал. І ха­ке­іс­ты, і трэ­не­ры за­ста­лі­ся не­за­да­во­ле­ны­мі сва­ёй пра­цай і пры­зна­лі сваё вы­ступ­лен­не ня­ўда­лым.

Швей­ца­рыя — Бе­ла­русь

Усё ж та­кі ад­зна­чым моц­ныя ба­кі швей­цар­цаў, што вель­мі ак­ту­аль­на для бе­ла­рус­кай збор­най на­пя­рэ­дад­ні чэм­пі­я­на­ту све­ту. Швей­ца­рыя заў­сё­ды сла­ві­ла­ся сва­ёй бліс­ку­чай ва­ра­тар­най шко­лай. Мно­гія з яе вы­ха­ван­цаў гу­ля­юць у НХЛ. Мо­жам вы­ка­заць зда­гад­ку, што ў Мін­ску ме­на­ві­та гэ­та ста­не ко­зы­рам швей­цар­цаў. Кі­пер «Ана­хай­ма» Хі­лер — пер­шы ну­мар у клу­бе. Бе­ра імк­нец­ца да гэ­та­га ў «Кал­га­ры». Акра­мя та­го, моц­ныя ва­ра­та­ры гу­ля­юць і ў швей­цар­скай лі­зе. Плюс на­дзей­ная аба­ро­на: во­пыт­ны Марк Штрайт і ма­ла­ды аба­рон­ца «Нэш­ві­ла» Ра­ман Ёсі. Ёсі ўжо пры­зна­ны MVР ЧС-2013, удзель­нік трох Алім­пій­скі х­гуль­няў уні­вер­саль­ны Ма­ты­яс Зе­гер мо­жа быць лі­да­рам не толь­кі на лё­дзе, але і за яе мя­жой, а так­са­ма зна­ка­мі­тыя Фю­рэр і Блін­дэн­ба­хер. Кас­цяк на­па­да­ючых скла­да­юць гуль­цы швей­цар­скай лі­гі: Анд­рэс Ам­бюль («Да­вос»), Ма­ты­яс Бі­бер, Сі­мон Бо­дэн­ман (абод­ва — «Кло­тэн»), Лу­ка Кун­ці, Мо­рыс Трахс­лер, Ра­ман Вік (усе — «Цю­рых»), Ра­ян Гард­нер, Мар­цін Плюс (абод­ва — «Берн» ). Ім мо­гуць да­па­маг­чы і НХЛаў­цы Да­м'ен Бру­нер, Сы­мон Мо­зэр і Ні­но Ні­дэ­рай­тэр.

Збор­ная Бе­ла­ру­сі на хат­нім чэм­пі­я­на­це згу­ляе са Швей­ца­ры­яй у чац­вёр­ты дзень тур­ні­ру — 12 мая. Ка­ман­ды су­стра­ка­лі­ся на ся­мі чэм­пі­я­на­тах све­ту. Ста­тыс­ты­ка пе­ра­мог — на ба­ку аль­пій­цаў, пры­чым час­цей за ўсё мат­чы за­кан­чва­лі­ся з пе­ра­ва­гай швей­цар­цаў у ад­ну шай­бу.

Зу­сім ня­даў­на, 21 снеж­ня 2013 го­да, збор­ныя згу­ля­лі та­ва­рыс­кі матч у рам­ках тур­ні­ру «Аро­за Чэ­лендж». Асноў­ны час і авер­тайм не змаг­лі вы­явіць пе­ра­мож­цу — бе­ла­ру­сы атры­ма­лі пе­ра­мо­гу ў се­рыі бу­лі­таў.

Раз­ва­жа­ю­чы пра склад ка­ман­ды Швей­ца­рыі, не вар­та ра­біць ага­вор­ку пра тое, што вя­ду­чыя яе ха­ке­іс­ты, якія гу­ля­юць у НХЛ, мо­гуць не пры­ехаць у Бе­ла­русь. Па­пя­рэд­ні чэм­пі­я­нат све­ту па­ка­заў, што зма­гац­ца за ме­да­лі гэ­тая ка­ман­да мо­жа і з гуль­ца­мі на­цы­я­наль­на­га пер­шын­ства. Тым больш што швей­цар­ская лі­га да­стат­ко­ва моц­ная. Ня­ўда­лае вы­ступ­лен­не ў Со­чы мо­жа стаць да­дат­ко­вым сты­му­лам, каб сур'­ёз­на пад­рых­та­вац­ца да чэм­пі­я­на­ту све­ту — 2014.

Да­р'я Ла­ба­жэ­віч.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.